На кірмашы. Сфера продажу

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Практыкаванне. Перакладзіце асобныя выразы на рускую мову.

  1. велізарны натоўп людзей
  2. гарачы шашлык на палачцы
  3. глядзець на смачную ежу
  4. павольна ехаць праз натоўп
  5. дзіцячы ровар каля прылаўка
  6. хлопчык, які моцна плача
  7. маці абдымае сваё дзіця
  8. бацька нешта тлумачыць
  9. гандаль садавіной і прысмакамі
  10. хатняя выпечка на продаж
  11. мёд, гарэхі і сочыва
  12. браць удзел у гульні падчас кірмашу
  13. страляць дроцікам у яблычак
  14. ехаць на коле агляду
  15. рознакаляровыя кірмашовыя намёты
  16. выбіраць прыгожую тканіну
  17. велізарная чарга ля яткі
  18. святочная і ўрачыстая атмасфера
  19. цёпла апранутыя дарослыя і дзеці

Практыкаванне. Што Вы бачыце на карцінцы?

ChatGPT Image 27 мая 2025 г., 16 01 12.png
  1. На вялікім кірмашы сабралася шмат людзей з усяго горада.
  2. Мужчына з задавальненнем есць гарачы шашлык з драўлянай палачкі.
  3. Побач жанчына глядзіць на ежу і абірае, што набіць.
  4. Па дарожцы праз натоўп павольна едзе мужчына на ровары.
  5. Побач з ім дзіця катаецца на маленькім ровары.
  6. Побач бацька і маці трымаюць хлопчыка, які моцна плача.
  7. Маці абдымае дзіця і ціха размаўляе з ім, супакойваючы яго.
  8. Бацька схіляецца да хлопчыка і тлумачыць нешта важнае.
  9. Чаго толькі не прадаюць людзі на кірмашы: садавіну, мёд, гарэхі, хатнюю выпечку, сочыва.
  10. Адзін мужчына ўдзельнічае ў гульні: ён страляе дроцікамі ў балёнчыкі.
  11. Удалечыні відаць велізарнае кола агляду з каляровымі кабінкамі.
  12. Пад рознакаляровымі намётамі гандляры прадаюць цацкі, адзенне і сувеніры.
  13. Некаторыя людзі стаяць у чарзе, каб купіць шашлык ці выпечку.
  14. Побач жанчына разглядае прыгожыя тканіны і доўга не можа выбраць, што набыць.
  15. Неба шэрае, але кірмаш выглядае вельмі святочна і яскрава.
  16. Амаль усе людзі апранутыя цёпла, бо надвор’е халаднаватае.
  17. Гэты кірмаш жывы, гучны і напоўнены рознымі цікавымі падзеямі. Практыкаванне. Слушна прачытайце і перакладзіце наступныя сказы.


Практыкаванне. Прачытайце наступныя выразы:

  1. На кірмашы сабраўся велізарны натоўп людзей з усяго горада.
  2. Мужчына еў гарачы шашлык на палачцы і ўсміхаўся жанчыне побач.
  3. Жанчына глядзела на смачную ежу і абірала сабе нешта салодкае.
  4. Павольна праз натоўп ехала дзяўчына на ровары з кошыкам.
  5. Маленькі хлопчык катаўся на дзіцячым ровары каля прылаўка.
  6. Маці абдымала свайго сына, які моцна плакаў каля яткі.
  7. Бацька нешта тлумачыў дзіцяці, нахіліўшыся да яго твару.
  8. На прылаўках ішоў гандаль садавіной, прысмакамі і напоямі.
  9. Мы набылі хатнюю выпечку і падзяліліся з сябрамі.
  10. Людзі каштавалі мёд, гарэхі і розныя віды сочыва.
  11. Шмат хто браў удзел у гульні з дроцікамі і цацкамі.
  12. Малады чалавек цаляў дроцікам у мішэнь.
  13. На плошчы ўзвышалася велізарнае кола агляду з кабінкамі.
  14. Рознакаляровыя кірмашовыя намёты стаялі шчыльна адзін да аднаго.
  15. Жанчына доўга выбірала прыгожую тканіну з народнымі ўзорамі.
  16. Велізарная чарга ля яткі расцягнулася праз палову плошчы.
  17. Мы спыніліся каля яткі, каб набыць шашлык.
  18. Ля намётаў дзеці бегалі, смяяліся і елі салодкую вату.
  19. Атмасфера кірмашу была святочнаю і ўрачыстаю, нягледзячы на шэрае неба.
  20. Усе дарослыя і дзеці былі цёпла апранутыя і ўсмешлівыя.
  21. Хлопчык у цёплым шаліку глядзеў на калекцыю драўляных цацак.
  22. Мама набыла дзіцяці маленькі сувенір каля рознакаляровага намёта.
  23. Бацька фатаграфаваў сям’ю на фоне кола агляду.
  24. Сябры абмяркоўвалі свае пакупкі, седзячы ля фантана.
  25. Святочная музыка гучала па-над плошчай, дзе ішоў бойкі гандаль.


📚 Граматычная частка (паўтарэнне)

Склон мужчынскі род (абодва) жаночы род (абедзве) агульны / ніякі род (абое)
Н. абодва абедзве абое
Р. абодвух абедзвюх абаіх
Д. абодвум абедзвюм абаім
В. абодвух абедзвюх абаіх
Т. з абодвума з абедзвюма з абаімі
М. пры абодвух пры абедзвюх пры абаіх

Практыкаванне. Перакладзіце на беларускую мову наступныя выразы.

  1. о обоих актёрах
  2. между обеими машинами
  3. под обоими картинами
  4. возле обеих аптек
  5. за обоими креслами
  6. к обоим врачам
  7. у обоих детей
  8. из обеих коробок
  9. напротив обоих отелей
  10. около обеих остановок
  11. в обоих магазинах
  12. на обеих сумках
  13. от обоих родителей
  14. во время обоих спектаклей
  15. под обеими чашками
  16. возле обоих фонтанов
  17. между обеими станциями метро
  18. под обоими столиками
  19. после обоих звонков
  20. в обеих тетрадях
  21. за обеими дверьми
  22. на обоих ботинках
  23. над обоими домами
  24. перед обоими зеркалами
  25. к обеим сестрам
  26. в обоих чемоданах
  27. из обеих рамок
  28. при обеих проблемах
  29. на обоих пляжах
  30. среди обоих родов

Тэма: На кірмашы

🥬 Практыкаванне. Прачытайце і перакладзіце выразы.

  1. складаць агуркі ў торбу
  2. разглядаць гародніну на прылаўку
  3. узважваць капусту перад пакупкай
  4. падносіць руку да тавару ад здзіўлення
  5. запрашаць пакупніка падысці да яткі
  6. размаўляць з прадаўніцай пра цану
  7. разлічвацца за тавар
  8. трымаць пакупкі ў руцэ
  9. выбіраць паміж яблыкамі і памідорамі
  10. развешваць свежае мяса на гачкі
  11. перабіраць цыбулю і часнык на латку
  12. выстаўляць налоўленую рыбу на продаж
  13. праходзіць уздоўж намёта з садавіной і агароднінай
  14. размяшчаць тавар на драўляным стале
  15. прапаноўваць прадукт усміхаючыся
  16. абмяркоўваць надвор’е падчас куплі
  17. падаваць рэшту пакупніку
  18. захапляцца сабраным ураджаем
  19. разгортваць пластыкавы пакет, каб пакласці набытае
  20. аглядаць незвычайнае адзенне са шчырай цікавасцю

Практыкаванне. Паглядзіце на выявы. Што Вы на іх бачыце? Параўнайце іх.

Практыкаванне. Надайце словам у дужках форму меснага склону.

  1. Рыба ляжала ў асобным (латок), але смурод разлятаўся па ўсім (кірмаш).
  2. Стары мужчына перабіраў цыбулю і часнык на (прылавак) на (плошча).
  3. Мы разглядалі гародніну на (драўляны стол) перад гандляром.
  4. Жанчына складае агуркі ў торбу пры (прадавец).
  5. Хлопчык трымаў пакупкі ў (рука) і разглядаў вінаград на (дошка).
  6. Кабета абмяркоўвала цану з прадаўцом, калі той узважваў салату на (адмысловая прылада)
  7. Зараз мы знаходзімся у (намёт) з садавіной і агароднінай.
  8. Пры (выхад) стаяла жанчына і разгортвала пластыкавы пакет, каб абгарнуць ім набытыя ў (кірмашовы намёт) мокрыя агуркі.
  9. Тавар быў размешчаны на (драўляны достачка) каля сцежкі, па якой ходзяць пакупнікі.
  10. Жанчына з цікавасцю аглядала незвычайнае адзенне, што было на (вешалка) і ў (скрыня).
  11. Прадавачка развешвала мяса на (гачкі) у (крытая ятка).
  12. Яна показала пальцам на тавар, здзіўленая ад таго, што пабачыла на (вітрына).
  13. Мы марудна выбіралі яблыкі да памідоры ў (рад) з гародніна.
  14. Прадавец у (вялікая ятка) запрасіў усіх наведвальнкаў кірмашу падысці для дэгустацыі.
  15. Разлічвацца за тавар прыйшлося гатоўкаю, бо у (касавы апарат) скончылася папера.
  16. У (вялікі кошык) ляжалі чатыры нядаўна набытыя радыскі.
  17. У (цэнтр) кірмаш можна было пабачыць ураджай, сабраны з розных рэгіёнаў краіны.
  18. Ужо на (цэнтральны уваход) гандляры пачалі прапаноўваць свае прадукты са шчыраю усмешкай.
  19. Мы размаўлялі пра надвор’е падчас куплі ў (намёт) з садавіной).
  20. Прадавачка захаплялася сабраным у (вёска) ураджаем і распавядала пра яго ўсім пакупнікам.
  21. Людзі перабіралі яблыкі і грушы ў (металёвы латок).
  22. Рэшта ляжала на (невялікі столік) каля пакупніка.
  23. Мы разглядалі агародніну і садавіну, што ляжала на (узгорак).
  24. На (верхняя паліца) былі гарбузы, кавуны і дыні.
  25. У (маленькая ятка) прадавалася толькі свежая ялавічына.
  26. У(куток рынку) размяшчалася вітрына з шынкаю.
  27. Мы абмяркоўвалі цэны з прадаўцом у (сам праход) паміж радамі.
  28. На (далёкай палетка) ляжалі перац і салера.
  29. На (выхад) з намёта стаялі людзі з торбамі і разглядалі ўвесь асартымент.

Практыкаванне. Устаўце слушныя канчаткі.

На кірмашы ў кітайскім мястэчк__

Сонечным ранк__, калі паветра было яшчэ прахалодным, Лін і яе дачка Сяо-Мэй пайшлі на кірмаш__ у старую частку мястэчк__. Тут, пад зялёнымі намёт__, ужо віравала жыццё: гандляры раскладвалі садавін__ і гароднін__, вешалі на гачкі кумпякі, насыпа́лі зярн__ і сачылі, каб на стал__ ўсё выглядала прывабна.

Лін падышла да ветлів__ прадавачкі ў бардовым фартух__, якая сачыла за агуркамі і бананамі на кра__ стала. Паблізу жанчына ўзважвала капуст__, а мужчына, што толькі прыйшоў, уважліва слухаў, як інш__ прадавачка абвяшчала цэны. Усе былі занят__, але спакойныя — гэта быў тыпов__ пачатак дня.

Сяо-Мэй, як заўжды, ціха трымал__ за руку маці, адчуваючы сябе ўпэўнена сярод гоман__ кірмаш__, пахаў імбір__, часнык__ і свежага мяс__. Лін параўноўвала цэны, перабірала памідоры, аглядаючы іх з усіх бакоў, потым трымаючы сваю торб__, пачала складаць туды свеж__ агуркі.

Калі сонца паднялося вышэй, на кірмашы зрабілася цясн__. Людзі ішлі цэлай плын__, размаўлялі, гандляваліся, пасміхаліся адзін аднаму. Стары дзед прадаваў капусту з драўлянага вазка, жанчына ў чырвоным толькі што атрымала рэшт__ і здавалася асабліва задаволен__, а побач мужчына з сур’ёзным твар__ глядзеў на зелянін__, быццам хацеў не толькі купіць, але нешта ўспомніць.

Хтосьці здымаў фота, хтосьці ўзяў дзяцей за ру__, хтосьці падышоў да крам__, дзе гучна прадавец запрашаў: “Сёння свеж__ мандарыны, праходзьце, паспрабуйце!”

Кірмаш у гэтым мястэчк__ быў не проста месцам куплі і продажу — гэта быў жывы арганізм, дзе кожны ведаў сваю ролю, дзе было месц__ і традыцы__, і звычайн__ чалавечаму шчасц__.