Экалогія

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Версія ад 10:57, 30 лістапада 2024, аўтар A.t.undoca (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

1.png 2.png 3.png 4 (1).png 5.png 6.png 7.png 8.png 9.png

Практыкаванні

  1. Лексіка на тэму "Экалогія";
  2. Працягнуць сказы;
  3. Спражэнне дзеясловаў;
  4. Утварэнне дзеепрыслоўяў;
  5. Пераклад сказаў.

Экалагічны выклік: шлях да захавання планеты

Практыкаванне 1. Перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову.

Сучасныя экалагічныя праблемы (требуют неотложных действий), бо яны (оказывают влияние) на жыццё кожнага чалавека і будучыню нашай планеты. (Размышляя) пра гэтыя выклікі, мы не можам (игнорировать) такія пытанні, як (загрязнение воздуха) і вады, а таксама (вредные выбросы), якія павялічваюцца ў выніку (промышленность) дзейнасці і транспарту.

(Сортируя отходы), людзі ўносяць (значительный) ўклад у (сохранение) прыроды і (способствую вторичной переработке што дазваляе знізіць (потребность) ў выкарыстанні прыродных рэсурсаў. У той жа час, (вырубая) лясы, чалавецтва (ускоряет) працэс глабальнага пацяплення і змяншэння біяразнастайнасці жывёл і раслін, што ў сваю чаргу вядзе (к изменению климата)

(Используя возобновляемые источники энергии), такія як сонца, вецер ці вада, мы можам знізіць (зависимость от ископаемого топлива). Таксама важна (охранять растительный и животный мир), (обеспечивая) іх захаванне ад (угроз) з боку чалавека і інвазійных відаў.

(Реализуя) энергазберагальныя тэхналогіі і (поддерживая) таўшчыню азонавага пласта, грамадства паказвае сваю адказнасць за будучыню планеты. (Осуществление) ўсіх экалагічных мер (возможно только при комплексном подходе и сознательном участии) кожнага чалавека ў захаванні прыроды.

(Думая о решении) экалагічных праблем, мы разумеем, што толькі (сотрудничая и создавая устойчивые системы) кіравання рэсурсамі, можна мінімізаваць (вероятность) экалагічных катастроф.


Практыкаванне 2. Адкажыце на наступныя пытанні:

  1. Ці магчыма зменшыць да нуля выкарыстанне пластыка?
  2. Як можна дапамагчы ў ачышчэнні вады і паветра?
  3. Якія паводзіны ў паўсядзённым жыцці могуць паменшыць спажыванне паперы і лясных рэсурсаў?
  4. Што можна зрабіць для таго, каб зменшыць колькасць пластыка ў нашым жыцці?
  5. Як чалавечае грамадства можа ўнесці свой уклад у захаванне біяразнастайнасці?
  6. Якія асноўныя экалагічныя праблемы сёння з'яўляюцца пагрозаю для нашай планеты?