Экалогія
Практыкаванні
- Лексіка на тэму "Экалогія";
- Працягнуць сказы;
- Спражэнне дзеясловаў;
- Утварэнне дзеепрыслоўяў;
- Пераклад сказаў.
Экалагічны выклік: шлях да захавання планеты
Практыкаванне 1. Перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову.
Сучасныя экалагічныя праблемы (требуют неотложных действий), бо яны (оказывают влияние) на жыццё кожнага чалавека і будучыню нашай планеты. (Размышляя) пра гэтыя выклікі, мы не можам (игнорировать) такія пытанні, як (загрязнение воздуха) і вады, а таксама (вредные выбросы), якія павялічваюцца ў выніку (промышленность) дзейнасці і транспарту.
(Сортируя отходы), людзі ўносяць (значительный) ўклад у (сохранение) прыроды і (способствую вторичной переработке што дазваляе знізіць (потребность) ў выкарыстанні прыродных рэсурсаў. У той жа час, (вырубая) лясы, чалавецтва (ускоряет) працэс глабальнага пацяплення і змяншэння біяразнастайнасці жывёл і раслін, што ў сваю чаргу вядзе (к изменению климата)
(Используя возобновляемые источники энергии), такія як сонца, вецер ці вада, мы можам знізіць (зависимость от ископаемого топлива). Таксама важна (охранять растительный и животный мир), (обеспечивая) іх захаванне ад (угроз) з боку чалавека і інвазійных відаў.
(Реализуя) энергазберагальныя тэхналогіі і (поддерживая) таўшчыню азонавага пласта, грамадства паказвае сваю адказнасць за будучыню планеты. (Осуществление) ўсіх экалагічных мер (возможно только при комплексном подходе и сознательном участии) кожнага чалавека ў захаванні прыроды.
(Думая о решении) экалагічных праблем, мы разумеем, што толькі (сотрудничая и создавая устойчивые системы) кіравання рэсурсамі, можна мінімізаваць (вероятность) экалагічных катастроф.
Практыкаванне 2. Адкажыце на наступныя пытанні:
- Ці магчыма зменшыць да нуля выкарыстанне пластыка?
- Як можна дапамагчы ў ачышчэнні вады і паветра?
- Якія паводзіны ў паўсядзённым жыцці могуць паменшыць спажыванне паперы і лясных рэсурсаў?
- Што можна зрабіць для таго, каб зменшыць колькасць пластыка ў нашым жыцці?
- Як чалавечае грамадства можа ўнесці свой уклад у захаванне біяразнастайнасці?
- Якія асноўныя экалагічныя праблемы сёння з'яўляюцца пагрозаю для нашай планеты?