Максім Танк
| 🌍 Белорусский язык воспринимается как атрибут национальной идентичности. | 📖 Общественные объединения стараются внедрять программы поддержки через различные образовательные инициативы и культурные практики. |
| 📚 Одни люди могут считать язык маргинализированным явлением, другие — фундаментом культурного наследия. | 🎶 Современные исследователи-прогнозисты подтверждают, что массовая культура способна преобразовать белорусский язык в привлекательный бренд для молодежи. |
| ⚖️ Основная трудность связана с доминированием речи другом языке в публичном пространстве. | 📉 Однако некоторые прогнозисты считают, что без устойчивой стратегии попытки продвижения языка остаются фрагментарными без возможного долгосрочного эффекта. |
| 🏫 В системе образования белорусскому языку традиционно уделялось не достаточно внимания. | 🔄 Некоторые описывают развитие белорусского языка как диалектику посильной поддержки и внешних ограничений. |
| 👶 Некоторые учёные считают, что в большинстве случаев, если ученик с детства подвергается воздействию одной речи, у него снижается способность воспринимать другую. | 🔔 Язык может оттесняться в сферу символической функции, теряя практическую значимость. |
| 🧠 В качестве дополнительных факторов, негативно влияющих на развитие белорусского языка, выделяются психологический барьер, социальные стереотипы и комплекс неполноценности. | 🎯Продвижение белорусского языка можно рассматривать как средство построения реализации культурной политики. |
| 😕 У многих появляется неловкость, когда нужно выразить ту или иную мысль по-белорусски. | 🗞️ Значительное влияние оказывает медиапространство, в котором каждое слово работает как инструмент закрепления нормы. |
| 🗣️ Формируется двуязычная среда, где речь на одном языке выполняет доминирующую функцию во время коммуникации. | ✨ Белорусский язык в общественном сознании постепенно приобретает статус ценности, требующей защиты и активного развития. |
Практыкаванне. Вызначыце, якія сцверджанні праўдзівыя, а якія хлуслівыя.
- 📚 Максім Танк — гэта літаратурны псеўданім Яўгена Скурко.
- 🏞️ Максім Танк нарадзіўся ў мястэчку Міцкунай пад Вільняй.
- ✒️ Паэт узяў літаратурны псеўданім падчас навучання ў Віленскай беларускай гімназіі.
- 🚂 У 1932 годзе Максіма Танка ўпершыню арыштавалі за ўдзел ва ўтоеным друку.
- 📰 Ён быў рэдактарам газеты «Звязда».
- 🌍 Максім Танк большую частку жыцця правёў у Канадзе, дзе працаваў перакладчыкам.
- 🎖️ У гады Другой сусветнай вайны ён быў сувязным партызанскага руху.
- 🏛️ Танк быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР.
- 📖 Яго першая кніга называлася «Журавінавы цвет».
- 🎨 Паэт таксама займаўся жывапісам і пакінуў некалькі сотняў акварэльных твораў.
- 🏅 Максім Танк атрымаў званне Народнага паэта Беларусі.
- 🕯️ Максім Танк памёр у 1975 годзе ў Мінску.
- 🕊️ Максім Танк быў старшынём Саюза пісьменнікаў Беларусі.
- 📔 У яго творах адчувальны ўплыў неасімвалізму і экзістэнцыялізму.
- 🏫 У гонар Максіма Танка названы Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.
Практыкаванне. Перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову.
🎒 Максім Танк — гэта літаратурны (псевдоним) беларускага паэта Яўгена Іванавіча Скурко. Ён нарадзіўся 17 верасня 1912 года ў вёсцы Пількаўшчына — тады Віленская (губрения) Расійскай імперыі. Дзяцінства будучага паэта (пришлось) на нялёгкія часы Першай сусветнай вайны: сям’я (эвакуировалась) у Маскву, дзе хлопчык пайшоў у школу. У 1922 годзе ўсе вярнуліся дадому, у Заходнюю Беларусь, якая на той час (оказалась в составле) Польшчы. Яўген навучаўся ў розных школах і гімназіях — у Вілейцы, Радашковічах, Вільні; рана (заинтересовался) літаратурай і пачаў (сочинять) вершы.
✊ Свой першы псеўданім Максім Танк ён (использовал) у 1932 годзе ў газеце «Беларускае жыццё» ў Львове. Маладога аўтара (привлекала) тэма (судьбы) простых людзей Заходняй Беларусі, іх правоў і (достоинства). У 1930-я гады ён некаторы час займаўся утоенай (деятельностью), за што (неоднократно попадал в тюрьму). Паралельна ў друку (выходили) яго тэксты: зборнікі «На этапах» (1936), «Журавінавы цвет» (1937), паэма «Нарач» (1937), «Пад мачтай» (1938). Некаторыя кнігі (изымали) польскія (власти), бо яны закраналі (болезненные) грамадскія тэмы.
🪖 Пасля верасня 1939 года Танк працаваў у газетах на беларускіх землях, у 1940-м у Мінску выйшлі «(Избранные) творы». (Во время) Другой сусветнай вайны ён быў у народным (ополчении), працаваў у франтавых (изданиях) («За Савецкую Беларусь», плакатная газета «Раздавім фашысцкую гадзіну»). Ваенныя вершы сабраныя ў кнігах «Вастрыце зброю» і «Праз вогненны (небосклон)» (абедзве — 1945 года). У 1943 годзе ён напісаў паэму «Янук Сяліба» пра партызан.
🗞️ Пасля вайны Максім Танк стаў адным з (ведущий) беларускіх пісьменнікаў і арганізатараў (бурного) літаратурнага жыцця. Ён быў галоўным рэдактарам часопіса «Полымя» (1948–1967), шмат гадоў (возглавлял) Саюз пісьменнікаў Беларусі, (был избран) дэпутатам. Пісаў і для дарослых, і для дзяцей, актыўна (экспериментировал) з формаю (пісаў ад класічных строф да верлібра). Яго (известные) зборнікі «Каб ведалі», «Мой хлеб (насущный), «Нарачанскія сосны», «Прайсці праз (верность)», «За маім сталом». Паэт таксама перакладаў з польскай, рускай, украінскай, літоўскай, (латышской) і (других) моў.
🌐 Як перакладчык, Максім Танк адкрыў беларускаму чытачу класіку суседніх літаратур: ад Міцкевіча, Славацкага і Тувіма да Пушкіна, Маякоўскага, Рыльскага і Хікмета; пераклаў нават лібрэта оперы Манюшкі «Страшны двор» (1952). Ён працаваў з польскай, рускай, украінскай, літоўскай, латышскай і балгарскай мовамі, узбагачаючы беларускую паэзію новымі рытмамі і вобразамі. У зваротным кірунку яго творы перакладаў на рускую Мікалай Старшынаў, што пашырала кола чытачоў Танка і ўмацоўвала культурныя «масты» паміж літаратурамі.
🏅 За (творчество) Танк быў (уостоен) вялікаю колькасцю (наград): званне Народнага паэта Беларусі (у 1968 годзе), Ленінскую прэмію (у 1978 годзе) за «Нарачанскія сосны», іншыя дзяржаўныя прэміі. У 1972 годзе яго (избрали) акадэмікам АН Беларусі. Ён памёр у Мінску 7 жніўня 1995 года і (похоронен на кладбище) у вёсцы Новікі побач з роднымі.
⭐ Чым (важен) Максім Танк? Ён з’яднаў народныя матывы і новыя (художественные) формы, (отобразил) жывую мову і (мышление) беларусаў у ХХ стагоддзі, пакінуў вялікую (наледство в виде) вершаў, паэм, дзіцячых кніг і перакладаў. Гэта класік, (посредством произведений) якога зручна знаёміцца з беларускай паэзіяй.
Практыкаванне. Прачытайце і прааналізуйце вершы.
Максім Танк
Мой хлеб надзённы
Непакой за цябе, зямля мая,
За твой ураджай, спакойны сон,
За дрэва кожнае ў гаях,
За весьніх песень перазвон,
Непакой за цябе, зямля мая, –
Мой хлеб надзённы.
Часамі ён горкі ад пылу быў,
Часамі салёны ад сьлёзаў быў,
Часамі гарачы ад пораху быў,
Але і салодкі ад дружбы быў
Мой хлеб надзённы.
I не кладзіце мне хлеб другі
У кайстру, калі я ў дарогу іду,
На стол, калі бяседу вяду,
На сэрца, калі на ім рукі складу.
Максім Танк
Сярод лясоў наднёманскіх
Сярод лясоў наднёманскіх,
Густога сасняка
Жыла малая Верачка -
Дачушка лесніка.
Яна дружыла з дрэвамі,
З птушынаю сям'ёй,
Звярынай усялякаю
І з ягадай лясной.
Ды вось аднойчы восенню
Лес, чуе, не пяе.
І стала ёй нявесела,
Сум агарнуў яе.
Шкада ёй ападаючых
Лістоў і матылькоў,
Шкада ёй адлятаючых
У вырай журавоў.
І вось пацешыць Верачку
Жучкі прыбеглі спрытныя,
Камарыкі гуллівыя,
Мурашкі працавітыя.
Гудуць, звіняць і раяцца
З світання да начы,
Не знаюць, як гаротніцы
Ў бядзе дапамагчы.
Прыбеглі зайцы шэрыя,
Вавёрачкі гуллівыя,
Бабры, лісіцы, вожыкі,
Казулі палахлівыя.
Паселі кругам, раяцца
З світання да начы,
Не ведаюць, як Верачцы
Ў бядзе дапамагчы.
Усёй сям'ёй з'явіліся
Цецерукі стракатыя,
Глушцы, вароны з совамі
Ды з дзятламі насатымі.
Сядзяць на дрэвах, раяцца
З світання да начы,
Не ведаюць, як Верачцы
Ў бядзе дапамагчы.
Пачуў пра гэта павучок.
Пытае: - Што за гул?
Мо я, сябры-таварышы,
Як-небудзь памагу? -
- Ну, дзе табе! Маўчаў бы лепш
Ты ў засені лістка, -
Гавораць і смяюцца ўсе
З малога павучка.
І ён па павуціначцы
Пакрыўджаны палез
Дамоў, пад ліст арэхавы,
У хмызнякі, у лес.
А як настала ночанька,
Серп месяца заззяў,
Ён павуціну тонкую
Хутчэй снаваць пачаў.
Ад кусціка да кусціка,
Між лапак і галін,
Ад елкі да сасоначкі,
Ад неба да зямлі.
А потым зоры ясныя
З краплістаю расой
Павесіў ён званочкамі
На павуцінцы той.
Калі ж прачнулася зара
І ветрык прыляцеў,
Лес залатымі струнамі,
Ажыўшы, зазвінеў.
На звон устала Верачка.
Сцяжынаю лясной
Ідзе яна і дзівіцца,
Што лес спявае з ёй.
Кране рукой рабіны куст -
Звон чуецца рабінавы,
Кране яна каліны куст -
Звон чуецца калінавы.
А сонца струны павучка
Кране празрыстым променем,
Заслухаешся, як гудуць
Лясы-бары над Нёманам.
Максім Танк
Хоку
* * *
Рэкі, як людзі,
сьпяшаюцца да акіяну -
сваёй нірваны.
* * *
Неразлучнымі
толькі пакінуў нам Буда
Жыцьцё і Сьмерць.
* * *
Бічую, бы Ксэркс,
мора за разьбітыя
мае караблі.
* * *
- У будучыню
ды на раскрышаных крылах? -
сьмяецца сьлімак.
* * *
Быццам той алень,
што згубіў панты,
бягу і падаю.
* * *
Набыў ракаўку.
Цяпер я - не самотны.
Гавару з морам.
* * *
Над Фудзіямай -
драконы бліскавіцаў.
Цьвіце сакура.
* * *
Пацеркі пэрлаў -
сьлёзы асірацелых
рыбацкіх удоў.
Максім Танк
Шчасце
Простае шчасце людское,
Так, як і наша з табою,
Пэўна, складаецца з солі,
З хлеба, сабранага ў полі,
З поту, з дарожнага пылу,
З роднага небасхілу,
З дружбы, мацнейшай ад смерці,
З песні... І так мне здаецца:
Каб з чаго іншага скласці,
Дык ці было б яно шчасцем?