Санкт-Пецярбург

З пляцоўкі Мова для ўсіх!
ChatGPT Image 19 июн. 2025 г., 13 51 02.png

Практыкаванне. Прачытайце выразы. Што з пералічанага Вы рабілі ў Пецярбургу.

  1. спазніцца на разводны мост,
  2. шпацыраваць уздоўж Нявы;
  3. любавацца Ісакіеўскім саборам,
  4. фатаграфавацца каля Эрмітажа;
  5. адчуваць надыход дажджлівага надвор’я,
  6. піць каву ў цэнтры Пецярбурга;
  7. спаткацца каля Сфінксаў;
  8. паплаваць на чоўне па каналах,
  9. здзівіцца велічы Петрапаўлаўскай крэпасці,
  10. схавацца ад дажджу пад мостам;
  11. глядзець на зоры з узбярэжнай;
  12. захапляцца культурнай спадчынай горада,
  13. атрымаць квіткі ў Марыінскі тэатр;
  14. купіць паштоўку з Медным коннікам,
  15. чытаць верш пра белыя ночы;
  16. стаяць у чарзе да Эрмітажа,
  17. сустракаць світанак над Нявай;
  18. заблудзіць, шпацыруючы па вузкіх вулках,
  19. слухаць вершы Бродскага ў дворыку;
  20. адпачываць каля фантана;
  21. пабываць у кватэры-музеі Пушкіна,
  22. убачыць захад сонца з моста;
  23. удзельнічаць у фестывалі на плошчы,
  24. слухаць арган у саборы.

Практыкаванне. Надайце назоўнікам у дужках слушную склонавую форму.

  1. Мы спазніліся на разводны мост праз затор на (вуліца).
  2. Учора я доўга шпацыраваў уздоўж (Нева), слухаючы музыку.
  3. Яна любавалася (Ісакіеўскі сабор), стоячы побач.
  4. Мы фатаграфаваліся каля (Эрмітаж), і там было вельмі шмат людзей.
  5. У (атмасфера) горада ўжо адчуваўся надыход (дождж).
  6. Я часта п’ю каву ў (цэнтр) (Пецярбург).
  7. Улетку можна паплаваць на (човен) па (канал).
  8. Я здзівіўся велічы (Петрапаўлаўская крэпасць), калі ўбачыў яе ўпершыню.
  9. Пад (мост) мы схаваліся, калі задажджыла.
  10. Я доўга глядзеў на зоры з (узбярэжная), думаючы пра жыццё.
  11. Мы захапляемся (культурная спадчына) Пецярбурга.
  12. У (Марыінскі тэатр) мы трапілі дзякуючы квіткам, што выйгралі.
  13. Я купіў паштоўку з (Медны коннік) для бабулі.
  14. У (парк) я чытаў верш пра белыя ночы.
  15. Давялося доўга стаяць у (чарга) да (Эрмітаж).
  16. Мы сустрэлі світанак над (Нева), п'ючы гарачую каву.
  17. Ён заблудзіўся, шпацыруючы па (вузкія вулкі) у цэнтры.
  18. У (дворык) мы слухалі вершы Бродскага на (вечарына).
  19. Я адпачываў каля (фантан), пакуль сябры хадзілі па сувеніры.
  20. У (кватэра-музей) Пушкіна пануе асаблівая атмасфера.
  21. Захад сонца з (мост) выглядае надзвычайна рамантычна.
  22. Мы ўдзельнічалі ў (фестываль), што адбываўся на (плошча).
  23. У (сабор) гучаў арган, і ўсе маўчалі.
  24. Я спыніўся на хвілінку ў (двор), каб перадыхнуць.
  25. Мы згубіліся ў (вузкі пераход), што вёў да (узбярэжная).
  26. На (убярэжная) стаялі мастакі і прадавалі свае карціны.
  27. У (старая частка) горада заўсёды асаблівыя варункі.
  28. Я купіў кнігу ў (кнігарня), куды заходжу амаль кожны тыдзень.
  29. Мы жылі ў (гатэль) з (выгляд) на Неўскі праспект.

Інтэрактыўныя практыкаванні

https://wordwall.net/resource/93942881

https://wordwall.net/resource/93943408

ChatGPT Image 23 июн. 2025 г., 14 00 44.png

📝 Практыкаванне. Надайце словам у дужках форму меснага склону.

  1. Мы стаялі на (разводны мост) і глядзелі на Няву.
  2. Я ніколі не заблуджу ў (Пецярбург) нават без мапы.
  3. Машына затрымалася на (платная дарога) на (поўдзень).
  4. Мы спыніліся пры (установа), каб папіць кавы.
  5. У (метро) было людна, але, на дзіва, ціха.
  6. Мы бадзяліся па (горад) без мапы.
  7. Я люблю шпацыраваць па (убярэжная).
  8. У (Ісакіеўскі сабор) было вельмі шмат прыхаджан.
  9. Мы стаялі пры (калона) захапляліся ейнаю веліччу.
  10. У (музей) было цёмна, але вельмі ўтульна.
  11. Мы зрабілі фота у (Эрмітаж) каля карцін.
  12. Мы сядзелі на (тэраса) з кубкам кавы.
  13. Маладзёны стаялі пры (Сфінксы), а затым пайшлі разам.
  14. Калі яны плавалі па (каналы) ўвечары, было рамантычна.
  15. Гід распавядаў легенды у (двухпалубны карабель).
  16. Пра гісторыю горада мы даведаліся у (Петрапаўлаўская крэпасць).
  17. Паэтка стаяла на (цбярэжная) і глядзела на ваду.
  18. Дзяўчаты сядзелі у (кавярня) каля вакна і назіралі за мінакамі.
  19. Яны прыпаркавалі машыну пры (выхад) з Эрмітажа.
  20. Мая каляжанка часта адпачывае на (узгорак) каля ракі.
  21. Мой стрыечны брат страціў дакументы у (музей) падчас экскурсіі.
  22. Турысты доўга фатаграфаваліся пры (статуя).
  23. Кабета чакала мужа у (рэстаран) з выглядам на канал.
  24. Мы сядзелі на (тэраса) і абмяркоўвалі планы на дзень.

Практыкаванне. Прачытайце тэкст пра Пецярбург. Перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову.

Санкт-Пецярбург — адзін з найбунейшых і (самых важных) гарадоў Расіі, заснаваны (Петром) I 27 мая 1703 года на (территории), адваяванай у Швецыі падчас (Северной) вайны. Горад стаў галоўнай (стратегической) кропкай Расійскай імперыі, а з 1712 года — яе (столицей). Першы будынак — (Петропавловская) крэпасць, закладзеная на (Заячьем) востраве. Побач хутка паўсталі галоўныя (оборонительные) і адміністрацыйныя (здания), у тым ліку Адміралцейства і Зімні (дворец).

Санкт-Пецярбург (развивался) вельмі (быстро). У XVIII (веке) ён стаў важным (научным) і (культурным) цэнтрам: тут былі адкрытыя Акадэмія навук, (Императорский) тэатр, Акадэмія (искусств), выдаваўся (первая) друкаваная газета «Санкт-Петербургскія ведамасці». У XIX стагоддзі горад стаў цэнтрам (промышленной) (революции): будаваліся заводы, каналы, (железнодорожные вокзалы). У 1837 годзе адкрылася першая ў Расіі (железная дорога) да Царскага Сяла.

У XX стагоддзі горад быў тройчы (переименован): у 1914 годзе — у Петраград, у 1924 — у Ленінград, і толькі ў 1991 годзе яму вярнулі (исходное) імя. Падчас Вялікай Айчыннай вайны Ленінград перажыў (блокаду), якая доўжылася (почти) 900 дзён. За (мужество жителей) горад атрымаў званне (города-героя).

У наш час Санкт-Пецярбург — гэта (современный мегаполис) з (населением) каля 5,4 мільёна чалавек. Ён славіцца сваёй (архитектурой), тэатрамі, музеямі [уключаючы Эрмітаж і Кунсткамеру], універсітэтамі, (красивыми) каналамі і мастамі. Горад (также) з’яўляецца цэнтрам беларускай дыяспары і мае багатую гісторыю (взаимосвязей) з беларускімі дзеячамі. (Сегодня) Санкт-Пецярбург — гэта не толькі (культурная столица) Расіі, але і важны (транспортный), (научный) і (образовательный) цэнтр.