Санкт-Пецярбург
Практыкаванне. Прачытайце выразы. Што з пералічанага Вы рабілі ў Пецярбургу.
- спазніцца на разводны мост,
- шпацыраваць уздоўж Нявы;
- любавацца Ісакіеўскім саборам,
- фатаграфавацца каля Эрмітажа;
- адчуваць надыход дажджлівага надвор’я,
- піць каву ў цэнтры Пецярбурга;
- спаткацца каля Сфінксаў;
- паплаваць на чоўне па каналах,
- здзівіцца велічы Петрапаўлаўскай крэпасці,
- схавацца ад дажджу пад мостам;
- глядзець на зоры з узбярэжнай;
- захапляцца культурнай спадчынай горада,
- атрымаць квіткі ў Марыінскі тэатр;
- купіць паштоўку з Медным коннікам,
- чытаць верш пра белыя ночы;
- стаяць у чарзе да Эрмітажа,
- сустракаць світанак над Нявай;
- заблудзіць, шпацыруючы па вузкіх вулках,
- слухаць вершы Бродскага ў дворыку;
- адпачываць каля фантана;
- пабываць у кватэры-музеі Пушкіна,
- убачыць захад сонца з моста;
- удзельнічаць у фестывалі на плошчы,
- слухаць арган у саборы.
Практыкаванне. Надайце назоўнікам у дужках слушную склонавую форму.
- Мы спазніліся на разводны мост праз затор на (вуліца).
- Учора я доўга шпацыраваў уздоўж (Нева), слухаючы музыку.
- Яна любавалася (Ісакіеўскі сабор), стоячы побач.
- Мы фатаграфаваліся каля (Эрмітаж), і там было вельмі шмат людзей.
- У (атмасфера) горада ўжо адчуваўся надыход (дождж).
- Я часта п’ю каву ў (цэнтр) (Пецярбург).
- Улетку можна паплаваць на (човен) па (канал).
- Я здзівіўся велічы (Петрапаўлаўская крэпасць), калі ўбачыў яе ўпершыню.
- Пад (мост) мы схаваліся, калі задажджыла.
- Я доўга глядзеў на зоры з (узбярэжная), думаючы пра жыццё.
- Мы захапляемся (культурная спадчына) Пецярбурга.
- У (Марыінскі тэатр) мы трапілі дзякуючы квіткам, што выйгралі.
- Я купіў паштоўку з (Медны коннік) для бабулі.
- У (парк) я чытаў верш пра белыя ночы.
- Давялося доўга стаяць у (чарга) да (Эрмітаж).
- Мы сустрэлі світанак над (Нева), п'ючы гарачую каву.
- Ён заблудзіўся, шпацыруючы па (вузкія вулкі) у цэнтры.
- У (дворык) мы слухалі вершы Бродскага на (вечарына).
- Я адпачываў каля (фантан), пакуль сябры хадзілі па сувеніры.
- У (кватэра-музей) Пушкіна пануе асаблівая атмасфера.
- Захад сонца з (мост) выглядае надзвычайна рамантычна.
- Мы ўдзельнічалі ў (фестываль), што адбываўся на (плошча).
- У (сабор) гучаў арган, і ўсе маўчалі.
- Я спыніўся на хвілінку ў (двор), каб перадыхнуць.
- Мы згубіліся ў (вузкі пераход), што вёў да (узбярэжная).
- На (убярэжная) стаялі мастакі і прадавалі свае карціны.
- У (старая частка) горада заўсёды асаблівыя варункі.
- Я купіў кнігу ў (кнігарня), куды заходжу амаль кожны тыдзень.
- Мы жылі ў (гатэль) з (выгляд) на Неўскі праспект.
Інтэрактыўныя практыкаванні
https://wordwall.net/resource/93942881
https://wordwall.net/resource/93943408
📝 Практыкаванне. Надайце словам у дужках форму меснага склону.
- Мы стаялі на (разводны мост) і глядзелі на Няву.
- Я ніколі не заблуджу ў (Пецярбург) нават без мапы.
- Машына затрымалася на (платная дарога) на (поўдзень).
- Мы спыніліся пры (установа), каб папіць кавы.
- У (метро) было людна, але, на дзіва, ціха.
- Мы бадзяліся па (горад) без мапы.
- Я люблю шпацыраваць па (убярэжная).
- У (Ісакіеўскі сабор) было вельмі шмат прыхаджан.
- Мы стаялі пры (калона) захапляліся ейнаю веліччу.
- У (музей) было цёмна, але вельмі ўтульна.
- Мы зрабілі фота у (Эрмітаж) каля карцін.
- Мы сядзелі на (тэраса) з кубкам кавы.
- Маладзёны стаялі пры (Сфінксы), а затым пайшлі разам.
- Калі яны плавалі па (каналы) ўвечары, было рамантычна.
- Гід распавядаў легенды у (двухпалубны карабель).
- Пра гісторыю горада мы даведаліся у (Петрапаўлаўская крэпасць).
- Паэтка стаяла на (цбярэжная) і глядзела на ваду.
- Дзяўчаты сядзелі у (кавярня) каля вакна і назіралі за мінакамі.
- Яны прыпаркавалі машыну пры (выхад) з Эрмітажа.
- Мая каляжанка часта адпачывае на (узгорак) каля ракі.
- Мой стрыечны брат страціў дакументы у (музей) падчас экскурсіі.
- Турысты доўга фатаграфаваліся пры (статуя).
- Кабета чакала мужа у (рэстаран) з выглядам на канал.
- Мы сядзелі на (тэраса) і абмяркоўвалі планы на дзень.
Практыкаванне. Прачытайце тэкст пра Пецярбург. Перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову.
Санкт-Пецярбург — адзін з найбунейшых і (самых важных) гарадоў Расіі, заснаваны (Петром) I 27 мая 1703 года на (территории), адваяванай у Швецыі падчас (Северной) вайны. Горад стаў галоўнай (стратегической) кропкай Расійскай імперыі, а з 1712 года — яе (столицей). Першы будынак — (Петропавловская) крэпасць, закладзеная на (Заячьем) востраве. Побач хутка паўсталі галоўныя (оборонительные) і адміністрацыйныя (здания), у тым ліку Адміралцейства і Зімні (дворец).
Санкт-Пецярбург (развивался) вельмі (быстро). У XVIII (веке) ён стаў важным (научным) і (культурным) цэнтрам: тут былі адкрытыя Акадэмія навук, (Императорский) тэатр, Акадэмія (искусств), выдаваўся (первая) друкаваная газета «Санкт-Петербургскія ведамасці». У XIX стагоддзі горад стаў цэнтрам (промышленной) (революции): будаваліся заводы, каналы, (железнодорожные вокзалы). У 1837 годзе адкрылася першая ў Расіі (железная дорога) да Царскага Сяла.
У XX стагоддзі горад быў тройчы (переименован): у 1914 годзе — у Петраград, у 1924 — у Ленінград, і толькі ў 1991 годзе яму вярнулі (исходное) імя. Падчас Вялікай Айчыннай вайны Ленінград перажыў (блокаду), якая доўжылася (почти) 900 дзён. За (мужество жителей) горад атрымаў званне (города-героя).
У наш час Санкт-Пецярбург — гэта (современный мегаполис) з (населением) каля 5,4 мільёна чалавек. Ён славіцца сваёй (архитектурой), тэатрамі, музеямі [уключаючы Эрмітаж і Кунсткамеру], універсітэтамі, (красивыми) каналамі і мастамі. Горад (также) з’яўляецца цэнтрам беларускай дыяспары і мае багатую гісторыю (взаимосвязей) з беларускімі дзеячамі. (Сегодня) Санкт-Пецярбург — гэта не толькі (культурная столица) Расіі, але і важны (транспортный), (научный) і (образовательный) цэнтр.
Практыкаванне. Надайце дзеясловам у дужках формы мінулага часу. Дзе магчыма нўтварыце ад дзеясловаў дзеепрыслоўі.
- Мы (спазніцца) на разводны мост, бо (затрымацца) у метро на поўдні горада.
- Ён ніколі не (спазняцца) на масты, хоць ніколі не (выклікаць) таксоўкі.
- Учора я доўга (шпацыраваць) уздоўж Нявы, (любавацца) захадам сонца.
- Мы з сябрамі (бадзяцца) па горадзе, (фатаграфаваць) кожны будынак.
- Яна (любавацца) Ісакіеўскім саборам, (стаяць) каля велічных калон.
- Мы доўга (фатаграфавацца) каля Эрмітажа, пакуль не (стамляцца).
- У паветры (адчувацца) надыход дажджлівага надвор’я, і вільготнасць (замінаць) дыхаць на поўныя грудзі.
- Гэты пісьменнік часта (піць) каву ў цэнтры Пецярбурга, (назіраць) за мінакамі.
- Мы (спаткацца) каля Сфінксаў, гэта (быць) вельмі рамантычна.
- На каналах горада мы (плаваць) на чоўне, (адзначаць) канец навучальнага года.
- Яны сапраўды (здзіўляцца) велічы Петрапаўлаўскай крэпасці, калі (быць) там упершыню.
- Мы (схавацца) пад мостам, калі (пайсці) дождж на Свярдлоўскай узбярэжнай.
- Яна (глядзець) на зоры з узбярэжнай, (думаць) пра будучыню.
- Мы (захапляцца) культурнай спадчынай горада і яго дойлідствам.
- Учора ён (атрымаць) квіткі ў Марыінскі тэатр на балет “Лебядзінае возера”.
- Яна (купіць) паштоўку з Медным коннікам для сяброўкі з Мінска.
- Паэт (чытаць) верш пра белыя ночы ў парку, (сядзець) на лаўцы.
- Мы доўга (стаяць) у чарзе да Эрмітажа, каб (убачыць) Рэбрэнта.
- Мы (сустракаць) світанак над Нявай, (піць) каву з тэрмасу.
- Турыст (заблукаць), (шпацыраваць) па вузкіх вулках, але (быць) шчаслівы, бо нарэшце (трапіць) у Пецярбург.
Практыкаванне. Перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову:
Пецяргоф — (город парков), (фонтанов) і (истории)
Пецяргоф — гэта (пригород) Санкт-Пецярбурга, размешчаны на (южном берегу) Фінскага заліва. Ён (известен) як адзін з самых (красивых) і ўнікальных (туристических центров) Расіі. Заснаваны (Петром) I у 1710 (году), Пецяргоф (сначала) быў задуманы як летняя (императорская резиденция). З 1762 года ён мае статус (города).
Асноўная (достопримечательность) Пецяргофа — гэта яго музей-запаведнік, (который) уключае велічны Вялікі (дворец) і два (парка) — Верхні і Ніжні. Асабліва вядомы Ніжні парк з яго 150 (фонтанами), каналамі і скульптурамі. Самы вядомы з іх — «Самсон», з якога б’е струмень (воды) на (высоту) да 20 метраў. Усе фантаны (работают) без помпаў, толькі (благодаря) складанай (системе) вадасховішчаў і гравітацыі.
У XIX (веке) Пецяргоф стаў месцам размяшчэння розных імператарскіх (резиденций), у тым ліку (парка) Аляксандрыя, Фермерскага палаца, Гатычнай капліцы і палаца Катэдж. Таксама тут знаходзіцца (много других) паркаў, як Коланіскі, Англійскі і Луговы, (каждый из которых) мае свае архітэктурныя асаблівасці і гісторыю.
(Во время Второй мировой войны) горад моцна пацярпеў: многія палацы былі разбураны, (фонтаны) пашкоджаны. (После войны) Пецяргоф быў адноўлены і стаў сімвалам (победы культуры) над разбурэннем. У 1990 годзе ён быў уключаны ў спіс (Мировой) спадчыны ЮНЕСКА.
(Сегодня) Пецяргоф — не толькі культурны (центр), але і (научное место), дзе (находятся) факультэты Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён (продолжает) прыцягваць (тысячи туристов своей красотой), (историей) і непаўторнай атмасферай.