Сяброўства
Скланенне займеннікаў
| Назоўны | ён | яна | яно | яны |
| Родны | яго | яе | яго | (й)іх |
| Давальны | яму | ёй | яму | (й)ім |
| Вінавальны | яго | яе | яго | (й)іх |
| Творны | з(ь) (й)ім | ёй / ёю | ім | (й)імі |
| Месны | на (й)ім | на ёй | на (й)ім | на (й)іх |
✍️ Устаўце правільную форму займенніка:
- Я часта размаўляю з (яна).
- Мы заўсёды размаўляем разам з (яны) пра надвор’е.
- Я вельмі ўдзячны (яна) за падтрымку.
- Я ведаю (ён) з дзяцінства.
- Яны часта прыгадваюць пра (яна) на сустрэчах.
- Я дапамагаю (яны), калі адбываюцца цяжкія сітуацыі.
- Я сустрэў (яна) у бібліятэцы.
- Мы сябруем з (ён) ужо дзесяць гадоў.
- Ты бачыў (яна) сёння ў школе?
- Яны напісалі ліст (яна).
- Я ганаруся (ён) і яго дасягненнямі.
- Яна шчыра цікавіцца (яны) і іх жыццём.
- Я заўсёды разлічваю на (яна).
- Мы размаўлялі пра (ён) і яго погляды.
- Яна прыйшла на дзень народзінаў з (ён).
- Мы любім праводзіць час з(яны).
- Я часта бачу (яна) ў кавярні.
- Яны расказалі шмат цікавага пра (ён).
- Мы шпацыравалі разам з (яна) і (ён).
- Я заўважыў, што яна часта падтрымлівае (яна).
- Ты можаш разлічваць на (яны) у цяжкую хвіліну.
- Яны апавядалі пра падарожжа з (яна).
- Я ведаю, што магу давяраць (ён).
- Мы адпачывалі на моры разам з (яна).
- Ты размаўляў з (яны) пасля ўрокаў?
- Я ўспамінаю пра (ён) з цеплынёй.
- Мы напісалі ліст (ён) з віншаваннямі.
- Яна часта малюе (яна) у сваім дзённіку.
- У мяне няма прэтэнзій да (яны).
- Мы вельмі часта сустракаемся з (яны) у парку.
Практыкаванне. Вывучыце новую лексіку на тэму “Сяброўства”
Практыкаванне. Прачытайце тэкст, перакладаючы словы ў дужках на беларускую мову.
Сяброўства
(Настоящее) сяброўства — адна з (самых больших) каштоўнасцей (в жизни) чалавека. Яно не пра колькасць кантактаў у (телефоне) ці пра колькасць падпісантаў у (социальных) сетках. Гэта пра (доверие), узаемную падтрымку, паразуменне і гатоўнасць быць (рядом) — не толькі (в радости), але і тады, калі ўсё (сложно).
Сябра можна распазнаць не (сразу). Часта людзі (встречаются) выпадкова: у школе, (в университете), (на аботе) ці нават у падарожжы. (Сначала) вы проста размаўляеце, маеце нейкія (общие) тэмы, але толькі з цягам часу раскрываецца (настоящий) характар чалавека. І толькі час (показывает), хто з вамі мае зносіны шчыра, а хто — (пока) яму гэта зручна.
(Настоящий) сябар — гэта той, хто можа маўчаць разам з вамі і ўсё адно (понимать), што вас хвалюе. Ён не смяецца з вашых (слабстей), не (использует) вашы сакрэты супраць вас, не спаборнічае з вамі. Ён радуецца вашым (успехам), нібы сваім, і падтрымлівае вас у (трудные) жыццёвыя моманты. Ён не патрабуе (ничего) наўзамен і гатовы (помогать) ад шчырага сэрца.
(Дружба) — гэта (не только) гутарка і сумеснае баўленне (времени). Гэта (также) здольнасць прабачаць, не крыўдзіцца на дробязі, умець (ждать), разумець, сябар не можа (про вас забыть). Сяброўства — гэта ўменне быць (рядом даже) на адлегласці. Калі пасля (месяцев) маўчання вы сустракаецеся і (чувствуете) сябе так, быццам ніколі не разлучаліся — гэта і ёсць (настоящая дружба).
Яно правяраецца (временем), абставінамі, цяжкасцямі і (жизненными) выклікамі. (Нелегко) быць сябрам, (когда) вам зайздросна або калі вы ідзяце зусім рознымі (жизненными) шляхамі. Але калі (есть) узаемная павага, шчырасць і цеплыня — сяброўства пераадольвае (всё). Сапраўдны сябар — гэта не абавязкова чалавек, (с которым) вы добра бавілі час (вчера). Гэта (тот), каму вы можаш напісаць ва ўсялякі момант, ведаючы: ён (поймёт), не асудзіць і (поддержит).
Сяброўства — гэта адзін з найцаннейшых (подарков в нашей жизни). І калі яно непадробнае — яно (дороже) за ўсё астатняе.
Вышэйшая і найвышэйшая ступені параўнання
Правіла:
- за + … / ад + ... → вышэйшая ступень
- з усіх / сярод усіх→ найвышэйшая ступень
- Ён быў дабрэйшым за ўсіх маіх знаёмых.
- Ён быў найдабрэйшым з усіх маіх знаёмых.
✏️ Практыкаванне. Устаўце прыметнікі ці прыслоўі ў патрэбнай ступені параўнання (вышэйшай ці найвышэйшай) у залежнасці ад кантэксту.
- Яна аказалася __________ (надзейны) сяброўкаю, чым я думала.
- Алесь быў __________ (вясёлы) з усіх у нашай кампаніі.
- Падчас цяжкасцей нашы адносіны сталі яшчэ __________ (трывалы).
- Мне падаецца, што з ім яна паводзіцца __________ (шчыра), чым са мною, бо мне яна не распавядае сакрэтаў.
- Мы сустрэліся ў __________ (зручны) час для нас абодвух.
- Дзяцінства, праведзенае з сябрамі, — гэта __________ (шчаслівы) час у маім жыцці.
- Пасля спрэчкі наша сяброўства стала нават __________ (мацны).
- Мушу прызнаць, што Алесь — __________ (разумны) чалавек з усіх маіх сяброў.
- Для размовы мы абралі __________ (ціхі) і __________ (прыгожы) кавярню з усіх, што ёсць у нашым горадзе.
- Ты рэагаваў __________ (эмацыянальна), чым трэба было.
- Часам нават __________ (просты) жэст можа значыць вельмі шмат.
- Яна паступіла __________ (добры), чым я чакаў.
- Яго псіхалагічны стан быў __________ (стабільны), таму ён не паддаваўся эмоцыям.
- Гэта было __________ (прыемны) знаёмства, якое я калі-небудзь меў.
- Мы прынялі __________ (разумны) рашэнне — не сварыцца праз дробязі.
- Мы смяяліся __________ (гучна) і __________ (доўга), чым калі-небудзь раней.
- Сяброўства стала __________ (каштоўны), калі мы пераехалі ў розныя гарады.
- Міхась дапамагае мне __________ (ахвотна) за ўсіх маіх знаёмых.
- Мы абмяркоўвалі гэтую тэму значна __________ (спакойна), чым учора.
- Яна падрыхтавала __________ (смачныя) прысмакі з усіх, што я калі-небудзь каштаваў.
- Мы адчувалі сябе __________ (бяспечна), калі аказаліся побач.
- Іх адносіны сталі __________ (трывалы), калі яны пачалі размаўляць шчыра адно з адным.
Практыкаванне. Якія супольныя заняткі для сяброў Вы бачыце на ілюстрацыі?
Практыкаванне. Прачытайце і перакладзіце наступныя выразы на рускую мову.
- сапраўднае сяброўства
- важная частка жыцця
- быць побач у цяжкую хвіліну
- верыць адзін аднаму
- не баяцца адкрыцца
- мець блізкага чалавека
- дзяліцца пачуццямі
- разумець без слоў
- падтрымліваць у цяжкія часы
- шчыра парадаваць
- слухаць і чуць
- не асуджаць за памылкі
- дараваць і забываць
- захоўваць сувязь
- сяброўства, праверанае часам
- не губляць кантакт
- пачаць размову з любой хвіліны
- давяраць адзін аднаму
- не карыстацца чужой слабасцю
- быць шчырым да канца
- не чакаць нічога ўзамен
- памятаць важныя моманты
- сяброўства без выгады
- быць сабой
- цаніць адзін аднаго
- размаўляць па душах
- супакоіцца побач з сябрам
- смяяцца і плакаць разам
- не трэба шмат слоў
- сяброўства, што грэе душу
Паўтарэнне
✍️ Устаўце адпаведную форму займенніка ў дужках.
- Я часта бачу (ён) у краме пасля працы.
- Учора мы дапамагалі (яна) з цяжкім дамашнім заданнем.
- Дзяўчынка ўжо спіць, таму нельга пры (яна) так гучна размаўляць.
- Ты сёння пішаш ліст для (яны) у школе?
- Я набыў прыгожы падарунак для (яна) на дзень народзінаў.
- На (ён) быў капялюш з шырокімі палямі.
- Ён чакае (яна) каля школы кожны працоўны дзень.
- Мы доўга гаварылі з (яны) пра розныя праблемы падчас сустрэчы.
- Ты слухаеш (ён) уважліва падчас заняткаў па музыцы?
- Я вельмі ўдзячны (яна) за вялікую дапамогу ў праекце.
- Яна патэлефанавала (ён) учора ўвечары пасля працы.
- Мой тата дома — пры (ён) трэба размаўляць ветліва.
- Мы ездзілі разам з (яны) на экскурсію ў горад.
- Ён доўга глядзіць на (яна) і шчыра ўсміхаецца.
- Ты чакаеш адказу ад (яна) на свой ліст?
- Я сустрэў сяброў і размаўляў з (яны) паўвечара.
- Мы падзяліліся навінамі з (ён) пасля сустрэчы ў офісе.
- На (ёй) сёння была вельмі прыгожая незвычайная сукенка.
- Я распавядаю гісторыю для (яна) на перапынку паміж заняткамі.
- Мы абмяркоўвалі з (ён) планы на наступны тыдзень.
- Ты дапаможа (яна) заўтра падрыхтавацца да экзаменаў?
- Я чакаю ад (яны) ліст ўжо некалькі дзён запар.