Сяброўства
Скланенне займеннікаў
| Назоўны | ён | яна | яно | яны |
| Родны | яго | яе | яго | (й)іх |
| Давальны | яму | ёй | яму | (й)ім |
| Вінавальны | яго | яе | яго | (й)іх |
| Творны | з(ь) (й)ім | ёй / ёю | ім | (й)імі |
| Месны | на (й)ім | на ёй | на (й)ім | на (й)іх |
Правіла:
ж.р.
- (н)её → яе (яканне)
- (н)ей → ёй
- (н)ею → ёю
м.р. = н.р.
- (н)его → яго (яканне)
- (на) нём → (на) [й]ім: у вялікім лесе
- (н)ему → яму (яканне)
мн. л.
- (н)им → [й]ім
- (н)их → [й]іх
- (н)ими → [й]імі
✍️ Устаўце правільную форму займенніка:
- Я часта размаўляю з (яна).
- Мы заўсёды размаўляем разам з (яны) пра надвор’е.
- Я вельмі ўдзячны (яна) за падтрымку.
- Я ведаю (ён) з дзяцінства.
- Яны часта прыгадваюць пра (яна) на сустрэчах.
- Я дапамагаю (яны), калі адбываюцца цяжкія сітуацыі.
- Я сустрэў (яна) у бібліятэцы.
- Мы сябруем з (ён) ужо дзесяць гадоў.
- Ты бачыў (яна) сёння ў школе?
- Яны напісалі ліст (яна).
- Я ганаруся (ён) і яго дасягненнямі.
- Яна шчыра цікавіцца (яны) і іх жыццём.
- Я заўсёды разлічваю на (яна).
- Мы размаўлялі пра (ён) і яго погляды.
- Яна прыйшла на дзень народзінаў з (ён).
- Мы любім праводзіць час з(яны).
- Я часта бачу (яна) ў кавярні.
- Яны расказалі шмат цікавага пра (ён).
- Мы шпацыравалі разам з (яна) і (ён).
- Я заўважыў, што яна часта падтрымлівае (яна).
- Ты можаш разлічваць на (яны) у цяжкую хвіліну.
- Яны апавядалі пра падарожжа з (яна).
- Я ведаю, што магу давяраць (ён).
- Мы адпачывалі на моры разам з (яна).
- Ты размаўляў з (яны) пасля ўрокаў?
- Я ўспамінаю пра (ён) з цеплынёй.
- Мы напісалі ліст (ён) з віншаваннямі.
- Яна часта малюе (яна) у сваім дзённіку.
- У мяне няма прэтэнзій да (яны).
- Мы вельмі часта сустракаемся з (яны) у парку.
Практыкаванне. Вывучыце новую лексіку на тэму “Сяброўства”
Практыкаванне. Прачытайце тэкст, перакладаючы словы ў дужках на беларускую мову.
Сяброўства
(Настоящее) сяброўства — адна з (самых больших) каштоўнасцей (в жизни) чалавека. Яно не пра колькасць кантактаў у (телефоне) ці пра колькасць падпісантаў у (социальных) сетках. Гэта пра (доверие), узаемную падтрымку, паразуменне і гатоўнасць быць (рядом) — не толькі (в радости), але і тады, калі ўсё (сложно).
Сябра можна распазнаць не (сразу). Часта людзі (встречаются) выпадкова: у школе, (в университете), (на аботе) ці нават у падарожжы. (Сначала) вы проста размаўляеце, маеце нейкія (общие) тэмы, але толькі з цягам часу раскрываецца (настоящий) характар чалавека. І толькі час (показывает), хто з вамі мае зносіны шчыра, а хто — (пока) яму гэта зручна.
(Настоящий) сябар — гэта той, хто можа маўчаць разам з вамі і ўсё адно (понимать), што вас хвалюе. Ён не смяецца з вашых (слабстей), не (использует) вашы сакрэты супраць вас, не спаборнічае з вамі. Ён радуецца вашым (успехам), нібы сваім, і падтрымлівае вас у (трудные) жыццёвыя моманты. Ён не патрабуе (ничего) наўзамен і гатовы (помогать) ад шчырага сэрца.
(Дружба) — гэта (не только) гутарка і сумеснае баўленне (времени). Гэта (также) здольнасць прабачаць, не крыўдзіцца на дробязі, умець (ждать), разумець, сябар не можа (про вас забыть). Сяброўства — гэта ўменне быць (рядом даже) на адлегласці. Калі пасля (месяцев) маўчання вы сустракаецеся і (чувствуете) сябе так, быццам ніколі не разлучаліся — гэта і ёсць (настоящая дружба).
Яно правяраецца (временем), абставінамі, цяжкасцямі і (жизненными) выклікамі. (Нелегко) быць сябрам, (когда) вам зайздросна або калі вы ідзяце зусім рознымі (жизненными) шляхамі. Але калі (есть) узаемная павага, шчырасць і цеплыня — сяброўства пераадольвае (всё). Сапраўдны сябар — гэта не абавязкова чалавек, (с которым) вы добра бавілі час (вчера). Гэта (тот), каму вы можаш напісаць ва ўсялякі момант, ведаючы: ён (поймёт), не асудзіць і (поддержит).
Сяброўства — гэта адзін з найцаннейшых (подарков в нашей жизни). І калі яно непадробнае — яно (дороже) за ўсё астатняе.
Вышэйшая і найвышэйшая ступені параўнання
Правіла:
- за + … / ад + ... → вышэйшая ступень
- з усіх / сярод усіх→ найвышэйшая ступень
- Ён быў дабрэйшым за ўсіх маіх знаёмых.
- Ён быў найдабрэйшым з усіх маіх знаёмых.
✏️ Практыкаванне. Устаўце прыметнікі ці прыслоўі ў патрэбнай ступені параўнання (вышэйшай ці найвышэйшай) у залежнасці ад кантэксту.
- Яна аказалася __________ (надзейны) сяброўкаю, чым я думала.
- Алесь быў __________ (вясёлы) з усіх у нашай кампаніі.
- Падчас цяжкасцей нашы адносіны сталі яшчэ __________ (трывалы).
- Мне падаецца, што з ім яна паводзіцца __________ (шчыра), чым са мною, бо мне яна не распавядае сакрэтаў.
- Мы сустрэліся ў __________ (зручны) час для нас абодвух.
- Дзяцінства, праведзенае з сябрамі, — гэта __________ (шчаслівы) час у маім жыцці.
- Пасля спрэчкі наша сяброўства стала нават __________ (мацны).
- Мушу прызнаць, што Алесь — __________ (разумны) чалавек з усіх маіх сяброў.
- Для размовы мы абралі __________ (ціхі) і __________ (прыгожы) кавярню з усіх, што ёсць у нашым горадзе.
- Ты рэагаваў __________ (эмацыянальна), чым трэба было.
- Часам нават __________ (просты) жэст можа значыць вельмі шмат.
- Яна паступіла __________ (добры), чым я чакаў.
- Яго псіхалагічны стан быў __________ (стабільны), таму ён не паддаваўся эмоцыям.
- Гэта было __________ (прыемны) знаёмства, якое я калі-небудзь меў.
- Мы прынялі __________ (разумны) рашэнне — не сварыцца праз дробязі.
- Мы смяяліся __________ (гучна) і __________ (доўга), чым калі-небудзь раней.
- Сяброўства стала __________ (каштоўны), калі мы пераехалі ў розныя гарады.
- Міхась дапамагае мне __________ (ахвотна) за ўсіх маіх знаёмых.
- Мы абмяркоўвалі гэтую тэму значна __________ (спакойна), чым учора.
- Яна падрыхтавала __________ (смачныя) прысмакі з усіх, што я калі-небудзь каштаваў.
- Мы адчувалі сябе __________ (бяспечна), калі аказаліся побач.
- Іх адносіны сталі __________ (трывалы), калі яны пачалі размаўляць шчыра адно з адным.
Практыкаванне. Якія супольныя заняткі для сяброў Вы бачыце на ілюстрацыі?
Практыкаванне. Прачытайце і перакладзіце наступныя выразы на рускую мову.
- сапраўднае сяброўства
- важная частка жыцця
- быць побач у цяжкую хвіліну
- верыць адзін аднаму
- не баяцца адкрыцца
- мець блізкага чалавека
- дзяліцца пачуццямі
- разумець без слоў
- падтрымліваць у цяжкія часы
- шчыра парадаваць
- слухаць і чуць
- не асуджаць за памылкі
- дараваць і забываць
- захоўваць сувязь
- сяброўства, праверанае часам
- не губляць кантакт
- пачаць размову з любой хвіліны
- давяраць адзін аднаму
- не карыстацца чужой слабасцю
- быць шчырым да канца
- не чакаць нічога ўзамен
- памятаць важныя моманты
- сяброўства без выгады
- быць сабой
- цаніць адзін аднаго
- размаўляць па душах
- супакоіцца побач з сябрам
- смяяцца і плакаць разам
- не трэба шмат слоў
- сяброўства, што грэе душу
Паўтарэнне
✍️ Устаўце адпаведную форму займенніка ў дужках.
- Я часта бачу (ён) у краме пасля працы.
- Учора мы дапамагалі (яна) з цяжкім дамашнім заданнем.
- Дзяўчынка ўжо спіць, таму нельга пры (яна) так гучна размаўляць.
- Ты сёння пішаш ліст для (яны) у школе?
- Я набыў прыгожы падарунак для (яна) на дзень народзінаў.
- На (ён) быў капялюш з шырокімі палямі.
- Ён чакае (яна) каля школы кожны працоўны дзень.
- Мы доўга гаварылі з (яны) пра розныя праблемы падчас сустрэчы.
- Ты слухаеш (ён) уважліва падчас заняткаў па музыцы?
- Я вельмі ўдзячны (яна) за вялікую дапамогу ў праекце.
- Яна патэлефанавала (ён) учора ўвечары пасля працы.
- Мой тата дома — пры (ён) трэба размаўляць ветліва.
- Мы ездзілі разам з (яны) на экскурсію ў горад.
- Ён доўга глядзіць на (яна) і шчыра ўсміхаецца.
- Ты чакаеш адказу ад (яна) на свой ліст?
- Я сустрэў сяброў і размаўляў з (яны) паўвечара.
- Мы падзяліліся навінамі з (ён) пасля сустрэчы ў офісе.
- На (ёй) сёння была вельмі прыгожая незвычайная сукенка.
- Я распавядаю гісторыю для (яна) на перапынку паміж заняткамі.
- Мы абмяркоўвалі з (ён) планы на наступны тыдзень.
- Ты дапаможа (яна) заўтра падрыхтавацца да экзаменаў?
- Я чакаю ад (яны) ліст ўжо некалькі дзён запар.
Паўтарэнне
Практыкаванне 1. Перакладзіце займеннікі ў дужках на беларускую мову.
| (н)им → ім
её → яе (н)ей → ёй (на) нём → (на) ім (н)им → ім им → ім (н)их → іх (н)ими → імі |
мне → мне
меня → мяне тебе → табе тебя → цябе себе → сабе себя → сябе |
- Яна расказала (мне) пра (себя) і (её) дзіцячыя мары.
- Ты нарэшце (рус. наконец-то) падзяліўся з (ним) сваёй ідэяй, і я ўдзячны (тебе).
- Мы з сябрамі прыгатавалі вячэру, каб (ей) і (себе) ўзняць настрой.
- Яна набывае падарункі не толькі (им), але і (себе).
- Мы пачалі размаўляць пра (них) на той сустрэчы.
- Яна напісала ліст (им), каб падзякаваць за падтрымку.
- Я заўсёды разлічваю на (неё), калі (мне) патрэбна дапамога.
- (Меня) вельмі здзівіла, калі ён (себя) так пачаў паводзіць.
- Ён паверыў у (себя) пасля таго, як прачытаў (ей) свой верш.
- Яна глядзела на (него) праз люстэрка і ўсміхалася.
- Я дапамагу (тебе), калі ты будзеш у цяжкай сітуацыі.
- Мы з (ней) паразмаўлялі пра (их) падарожжа.
- Я ўспамінаю (себя) ў той час, калі (меня) узнагародзілі на гэтым конкурсе.
- Ты часта пытаеш (меня), ці дапамагу я (тебе) з праектам.
- Яна паглядзела на (себя) з боку і сказала, што ў (неё) ўсё атрымліваецца.
- Мы з (ним) абмеркавалі (его) планы на будучыню.
- Я вельмі радая за (её) дасягненні ў навучанні.
- Яна запэўніла (рус. уверила) (меня) ў тым, што ўсе (её) мары здзейсняцца.
- Яна заўсёды цікавіцца (их) справамі, але не забываецца і пра (себя).
- Я не ведаю, як дапамагчы (им), калі яны не хочуць нават (тебя) слухаць.
- Мы працавалі разам з (ней), але кожны думаў пра (себя).
- Ты заўсёды думаеш пра (неё) і яе патрэбы.
- Яна дапамагла (мне) ў вырашэнні гэтай праблемы.
- Я спытаўся ў (них), ці ёсць у (них) час, каб дапамагчы (мне).
- Мы з (ним) размаўлялі пра нашы планы на будучыню.
- Я падзякаваў (тебе) за дапамогу ў працы над праектам.
- Ён распавёў (тебе) тое, у чым не мог прызнацца самому (себе).
- Яна заўсёды дапамагала (тебе) з усімі заданнямі.
- Мы разам з (ним) абмяркоўвалі (их) планы на наступны год.
Практыкаванне 2. Устаўце слушную форму займенніка (ён, яна, яно, яны) ў адпаведным склоне.
- Я доўга размаўляў з (яна) на лаўцы каля возера.
- Мы часта сустракаемся з (яны) у той утульнай кавярні.
- Я вельмі ўдзячны (ён) за падтрымку і мудрыя парады.
- Яна спрабавала патэлефанаваць (ён), але (яна) ніхто не адказаў.
- Я ведаю (яна) яшчэ з пачатковай школы.
- Мы размаўлялі пра (яна) амаль увесь вечар.
- Ты можаш давяраць (яна) — яна ніколі не падводзіць.
- Мы былі разам з (яна) на канцэрце ўчора ўвечары.
- Мы ганарымся (яны), бо яны многа зрабілі для нашай супольнасці.
- Яна часта кажа пра (ён) з цеплынёй у голасе.
- Я доўга шукаў (яны), але даведаўся, што яны з'ехалі на вакацыі.
- Мы часта сустракаемся з (яны) у парку падчас шпацыру.
- Ты гаварыў з (яна) пасля сустрэчы з (ён)?
- Я заўважыў (яна) у кнігарні падчас таго, як яна шукала новыя раманы.
- Мы атрымалі паштоўку ад (яны) з Гішпаніі.
- Яна падзялілася дзіцячымі фотаздымкамі з (яна) і ўсміхнулася.
- Я заўсёды спадзяюся на (яны) у складаных сітуацыях.
- Мы напісалі (яна) ліст з запрашэннем на дзень народзінаў.
- Я часта сустракаю (ён) у бібліятэцы.
- Мы доўга ішлі разам з (яна) праз заснежаны лес.
- Яна натхніла (ён) на добрую справу, таму ён вырашыў дапамагчы (яны).
- Я адчуваю сувязь з (яна), нават калі мы далёка.
- Ты можаш разлічваць на (ён) і (яна) — яны найнадзейнейшыя сябры.
- Мы шчыра размаўлялі з (яны) да позняй ночы.
- Я слухаў музыку разам з (яны) у [в] альтанцы.
- Яны распавядалі цікавыя гісторыі пра (ён).
- Мы падарожнічалі з (яны) па Белавежскай пушчы.
- Я часта згадваю пра (яна) у сваіх запісах.
Практыкаванне 3. Устаўце ў пропускі слушныя формы прыметнікаў ці прыслоўяў у вышэйшай ці найвышэйшай ступені параўнання.
Правіла:
- за + … / ад + ... / чым ... → вышэйшая ступень
- з усіх / сярод усіх→ найвышэйшая ступень
- Ён быў дабрэйшым за ўсіх маіх знаёмых.
- Ён быў найдабрэйшым з усіх маіх знаёмых.
- Мая новая праца стала __________ (цікавы), чым была летась (рус. в прошлом году).
- Ваша прапанова была __________ (добры), чым спярша думала настаўніца.
- Вучоба ў гэтым універсітэце аказалася __________ (лёгкі), чым я чакаў.
- Мы выбралі __________ (прыгожы) парк для адпачынку з усіх, у якіх я быў у гэтым горадзе.
- Пасля гэтага здарэння (рус. происшествия) ты пачаў __________ (сур'ёзна) ставіцца да гэтай працы.
- Яна ўспамінала гэты __________ (вясёлы) выпадак у сваім жыцці.
- На дзіва, пасля трэніроўкі я адчуваў сябе не __________ (блага), а __________ (добра), чым раней.
- На гэты раз я напісаў кантрольную работу __________ (хутка), чым звычайна.
- Гэтая кніга была __________ (цікавы) за ўсе іншыя.
- Мы абралі __________ (ціхі) і __________ (зручны) гатэль для адпачынку сярод усіх у сталіцы.
- Яна заўсёды прыходзіць на працу __________ (рана) ад усіх супрацоўнікаў.
- Падчас сумеснай працы мы сталі __________ (блізкі), чым год таму.
- Ён быў __________ (прыветлівы) з усіх, з кім я была знаёмая.
- Гэты горад __________ (прыгожы) за ўсе іншыя, якія я наведваў.
- Я адчуваў сябе __________ (камфортна), калі побач былі сябры.
- Пасля таго як яны пачалі працаваць разам, іх сяброўства стала __________ (моцны).
- Гэта быў __________ (гучны) канцэрт з усіх, што я калі-небудзь наведваў. Мне дагэтуль шуміць у вушах.
- Яны змаглі разабрацца ў сітуацыі __________ (спакойна), чым чакалася.
- Гэтая праца была __________ (цяжкі), чым усе, што я выконваў раней.
- Ты паводзіш сябе __________ (смелы), калі размаўляеш з чужымі людзьмі.
- Яна добра ведае гэты горад, бо яна тут жыве __________ (доўга) за мяне.