На кірмашы. Сфера продажу
Практыкаванне. Перакладзіце асобныя выразы на рускую мову.
- велізарны натоўп людзей
- гарачы шашлык на палачцы
- глядзець на смачную ежу
- павольна ехаць праз натоўп
- дзіцячы ровар каля прылаўка
- хлопчык, які моцна плача
- маці абдымае сваё дзіця
- бацька нешта тлумачыць
- гандаль садавіной і прысмакамі
- хатняя выпечка на продаж
- мёд, гарэхі і сочыва
- браць удзел у гульні падчас кірмашу
- страляць дроцікам у яблычак
- ехаць на коле агляду
- рознакаляровыя кірмашовыя намёты
- выбіраць прыгожую тканіну
- велізарная чарга ля яткі
- святочная і ўрачыстая атмасфера
- цёпла апранутыя дарослыя і дзеці
Практыкаванне. Што Вы бачыце на карцінцы?
- На вялікім кірмашы сабралася шмат людзей з усяго горада.
- Мужчына з задавальненнем есць гарачы шашлык з драўлянай палачкі.
- Побач жанчына глядзіць на ежу і абірае, што набіць.
- Па дарожцы праз натоўп павольна едзе мужчына на ровары.
- Побач з ім дзіця катаецца на маленькім ровары.
- Побач бацька і маці трымаюць хлопчыка, які моцна плача.
- Маці абдымае дзіця і ціха размаўляе з ім, супакойваючы яго.
- Бацька схіляецца да хлопчыка і тлумачыць нешта важнае.
- Чаго толькі не прадаюць людзі на кірмашы: садавіну, мёд, гарэхі, хатнюю выпечку, сочыва.
- Адзін мужчына ўдзельнічае ў гульні: ён страляе дроцікамі ў балёнчыкі.
- Удалечыні відаць велізарнае кола агляду з каляровымі кабінкамі.
- Пад рознакаляровымі намётамі гандляры прадаюць цацкі, адзенне і сувеніры.
- Некаторыя людзі стаяць у чарзе, каб купіць шашлык ці выпечку.
- Побач жанчына разглядае прыгожыя тканіны і доўга не можа выбраць, што набыць.
- Неба шэрае, але кірмаш выглядае вельмі святочна і яскрава.
- Амаль усе людзі апранутыя цёпла, бо надвор’е халаднаватае.
- Гэты кірмаш жывы, гучны і напоўнены рознымі цікавымі падзеямі. Практыкаванне. Слушна прачытайце і перакладзіце наступныя сказы.
Практыкаванне. Прачытайце наступныя выразы:
- На кірмашы сабраўся велізарны натоўп людзей з усяго горада.
- Мужчына еў гарачы шашлык на палачцы і ўсміхаўся жанчыне побач.
- Жанчына глядзела на смачную ежу і абірала сабе нешта салодкае.
- Павольна праз натоўп ехала дзяўчына на ровары з кошыкам.
- Маленькі хлопчык катаўся на дзіцячым ровары каля прылаўка.
- Маці абдымала свайго сына, які моцна плакаў каля яткі.
- Бацька нешта тлумачыў дзіцяці, нахіліўшыся да яго твару.
- На прылаўках ішоў гандаль садавіной, прысмакамі і напоямі.
- Мы набылі хатнюю выпечку і падзяліліся з сябрамі.
- Людзі каштавалі мёд, гарэхі і розныя віды сочыва.
- Шмат хто браў удзел у гульні з дроцікамі і цацкамі.
- Малады чалавек цаляў дроцікам у мішэнь.
- На плошчы ўзвышалася велізарнае кола агляду з кабінкамі.
- Рознакаляровыя кірмашовыя намёты стаялі шчыльна адзін да аднаго.
- Жанчына доўга выбірала прыгожую тканіну з народнымі ўзорамі.
- Велізарная чарга ля яткі расцягнулася праз палову плошчы.
- Мы спыніліся каля яткі, каб набыць шашлык.
- Ля намётаў дзеці бегалі, смяяліся і елі салодкую вату.
- Атмасфера кірмашу была святочнаю і ўрачыстаю, нягледзячы на шэрае неба.
- Усе дарослыя і дзеці былі цёпла апранутыя і ўсмешлівыя.
- Хлопчык у цёплым шаліку глядзеў на калекцыю драўляных цацак.
- Мама набыла дзіцяці маленькі сувенір каля рознакаляровага намёта.
- Бацька фатаграфаваў сям’ю на фоне кола агляду.
- Сябры абмяркоўвалі свае пакупкі, седзячы ля фантана.
- Святочная музыка гучала па-над плошчай, дзе ішоў бойкі гандаль.
📚 Граматычная частка (паўтарэнне)
| Склон | мужчынскі род (абодва) | жаночы род (абедзве) | агульны / ніякі род (абое) |
| Н. | абодва | абедзве | абое |
| Р. | абодвух | абедзвюх | абаіх |
| Д. | абодвум | абедзвюм | абаім |
| В. | абодвух | абедзвюх | абаіх |
| Т. | з абодвума | з абедзвюма | з абаімі |
| М. | пры абодвух | пры абедзвюх | пры абаіх |
Практыкаванне. Перакладзіце на беларускую мову наступныя выразы.
- о обоих актёрах
- между обеими машинами
- под обоими картинами
- возле обеих аптек
- за обоими креслами
- к обоим врачам
- у обоих детей
- из обеих коробок
- напротив обоих отелей
- около обеих остановок
- в обоих магазинах
- на обеих сумках
- от обоих родителей
- во время обоих спектаклей
- под обеими чашками
- возле обоих фонтанов
- между обеими станциями метро
- под обоими столиками
- после обоих звонков
- в обеих тетрадях
- за обеими дверьми
- на обоих ботинках
- над обоими домами
- перед обоими зеркалами
- к обеим сестрам
- в обоих чемоданах
- из обеих рамок
- при обеих проблемах
- на обоих пляжах
- среди обоих родов
Тэма: На кірмашы
🥬 Практыкаванне. Прачытайце і перакладзіце выразы.
- складаць агуркі ў торбу
- разглядаць гародніну на прылаўку
- узважваць капусту перад пакупкай
- падносіць руку да тавару ад здзіўлення
- запрашаць пакупніка падысці да яткі
- размаўляць з прадаўніцай пра цану
- разлічвацца за тавар
- трымаць пакупкі ў руцэ
- выбіраць паміж яблыкамі і памідорамі
- развешваць свежае мяса на гачкі
- перабіраць цыбулю і часнык на латку
- выстаўляць налоўленую рыбу на продаж
- праходзіць уздоўж намёта з садавіной і агароднінай
- размяшчаць тавар на драўляным стале
- прапаноўваць прадукт усміхаючыся
- абмяркоўваць надвор’е падчас куплі
- падаваць рэшту пакупніку
- захапляцца сабраным ураджаем
- разгортваць пластыкавы пакет, каб пакласці набытае
- аглядаць незвычайнае адзенне са шчырай цікавасцю
Практыкаванне. Паглядзіце на выявы. Што Вы на іх бачыце? Параўнайце іх.
Практыкаванне. Надайце словам у дужках форму меснага склону.
- Рыба ляжала ў асобным (латок), але смурод разлятаўся па ўсім (кірмаш).
- Стары мужчына перабіраў цыбулю і часнык на (прылавак) на (плошча).
- Мы разглядалі гародніну на (драўляны стол) перад гандляром.
- Жанчына складае агуркі ў торбу пры (прадавец).
- Хлопчык трымаў пакупкі ў (рука) і разглядаў вінаград на (дошка).
- Кабета абмяркоўвала цану з прадаўцом, калі той узважваў салату на (адмысловая прылада)
- Зараз мы знаходзімся у (намёт) з садавіной і агароднінай.
- Пры (выхад) стаяла жанчына і разгортвала пластыкавы пакет, каб абгарнуць ім набытыя ў (кірмашовы намёт) мокрыя агуркі.
- Тавар быў размешчаны на (драўляны достачка) каля сцежкі, па якой ходзяць пакупнікі.
- Жанчына з цікавасцю аглядала незвычайнае адзенне, што было на (вешалка) і ў (скрыня).
- Прадавачка развешвала мяса на (гачкі) у (крытая ятка).
- Яна показала пальцам на тавар, здзіўленая ад таго, што пабачыла на (вітрына).
- Мы марудна выбіралі яблыкі да памідоры ў (рад) з гародніна.
- Прадавец у (вялікая ятка) запрасіў усіх наведвальнкаў кірмашу падысці для дэгустацыі.
- Разлічвацца за тавар прыйшлося гатоўкаю, бо у (касавы апарат) скончылася папера.
- У (вялікі кошык) ляжалі чатыры нядаўна набытыя радыскі.
- У (цэнтр) кірмаш можна было пабачыць ураджай, сабраны з розных рэгіёнаў краіны.
- Ужо на (цэнтральны уваход) гандляры пачалі прапаноўваць свае прадукты са шчыраю усмешкай.
- Мы размаўлялі пра надвор’е падчас куплі ў (намёт) з садавіной).
- Прадавачка захаплялася сабраным у (вёска) ураджаем і распавядала пра яго ўсім пакупнікам.
- Людзі перабіралі яблыкі і грушы ў (металёвы латок).
- Рэшта ляжала на (невялікі столік) каля пакупніка.
- Мы разглядалі агародніну і садавіну, што ляжала на (узгорак).
- На (верхняя паліца) былі гарбузы, кавуны і дыні.
- У (маленькая ятка) прадавалася толькі свежая ялавічына.
- У(куток рынку) размяшчалася вітрына з шынкаю.
- Мы абмяркоўвалі цэны з прадаўцом у (сам праход) паміж радамі.
- На (далёкай палетка) ляжалі перац і салера.
- На (выхад) з намёта стаялі людзі з торбамі і разглядалі ўвесь асартымент.
Практыкаванне. Устаўце слушныя канчаткі.
На кірмашы ў кітайскім мястэчк__
Сонечным ранк__, калі паветра было яшчэ прахалодным, Лін і яе дачка Сяо-Мэй пайшлі на кірмаш__ у старую частку мястэчк__. Тут, пад зялёнымі намёт__, ужо віравала жыццё: гандляры раскладвалі садавін__ і гароднін__, вешалі на гачкі кумпякі, насыпа́лі зярн__ і сачылі, каб на стал__ ўсё выглядала прывабна.
Лін падышла да ветлів__ прадавачкі ў бардовым фартух__, якая сачыла за агуркамі і бананамі на кра__ стала. Паблізу жанчына ўзважвала капуст__, а мужчына, што толькі прыйшоў, уважліва слухаў, як інш__ прадавачка абвяшчала цэны. Усе былі занят__, але спакойныя — гэта быў тыпов__ пачатак дня.
Сяо-Мэй, як заўжды, ціха трымал__ за руку маці, адчуваючы сябе ўпэўнена сярод гоман__ кірмаш__, пахаў імбір__, часнык__ і свежага мяс__. Лін параўноўвала цэны, перабірала памідоры, аглядаючы іх з усіх бакоў, потым трымаючы сваю торб__, пачала складаць туды свеж__ агуркі.
Калі сонца паднялося вышэй, на кірмашы зрабілася цясн__. Людзі ішлі цэлай плын__, размаўлялі, гандляваліся, пасміхаліся адзін аднаму. Стары дзед прадаваў капусту з драўлянага вазка, жанчына ў чырвоным толькі што атрымала рэшт__ і здавалася асабліва задаволен__, а побач мужчына з сур’ёзным твар__ глядзеў на зелянін__, быццам хацеў не толькі купіць, але нешта ўспомніць.
Хтосьці здымаў фота, хтосьці ўзяў дзяцей за ру__, хтосьці падышоў да крам__, дзе гучна прадавец запрашаў: “Сёння свеж__ мандарыны, праходзьце, паспрабуйце!”
Кірмаш у гэтым мястэчк__ быў не проста месцам куплі і продажу — гэта быў жывы арганізм, дзе кожны ведаў сваю ролю, дзе было месц__ і традыцы__, і звычайн__ чалавечаму шчасц__.