Гісторыя моды

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Практыкаванне 1. Паўтарыце лексіку ўзроўню А1 з дапамогаю інтэрактыўнага практыкавання

Практыкаванне 2. Паўтарыце лексіку ўзроўню В1 з дапамогаю інтэрактыўнага практыкавання

ChatGPT Image 19 мая 2025 г., 06 52 29.png

Практыкаванне 3. Апішыце, што Вы бачыце на карцінцы.

Практыкаванне 4. Чытаючы тэкст, перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову.

Гісторыя моды

Мода — гэта не толькі пра (одежду). Яна (всегда) адлюстроўвала тое, чым жыве (общество): ідэі, каштоўнасці, (настроение). З даўніх (времён) людзі імкнуліся (выглядеть) прыгожа і арыгінальна. У Старажытным Егіпце ўжо ведалі, што можна (украсить) сябе залатымі завушніцамі і (сделать) макіяж вугалем. У Рыме і Грэцыі адзенне таксама шмат чаго (значило): (по нему) можна было зразумець, хто ты — просты чалавек ці заможны (гражданин).

У Сярэднявеччы мода была (скормной), асабліва праз (влияне) царквы. (Однако) шляхта ўсё ж імкнулася вылучацца — насілі дарагія тканіны з вышытымі (на них) узорамі, доўгія (пальто) і нахінанкі. З прыходам эпохі Адраджэння ўсё (изменилось): з’явіліся яркія (цвета), пышныя (юбки), карункі, модныя капелюшы. Мода стала (частью искусства) і культуры.

(Начиная) з XVII (века) цэнтрам моды зрабілася Францыя. Каралеўскі двор, (особенново времена) Людовіка XIV, уплываў на ўсё, што (считалось) прыгожым. Мужчыны (носили) парыкі, карункі, абцасы, а жанчыны — тугія ґарсэты і вялікія (платья).

У XIX (веке) мода пачала змяняцца (быстрее). З (развитием) фабрык адзенне стала (более доступным). З’явіліся модныя (журналы), крамкі, новыя тыпы тканін. Жаночае адзенне стала (более лёгким) і (более удобным).

У ХХ стагоддзі адбыліся (настоящие) змены. Како Шанэль зрабіла модную (революцию): жанчыны (начали) насіць штаны і простыя (платья) без ґарсэтаў. З’явілася модная індýстрыя. Пасля (Второй міровой войны) мода стала (более разнообразной): панкі, хіпі, рокеры — кожны меў свой (стіль).

Сёння мода — гэта і бізнес, і (возможность) паказаць, хто ты. (Кто-то) сочыць за (последними) трэндамі, іншыя шукаюць свой (собственный) стыль. Але ў любым (случае) — мода (продолжает) мяняцца разам з намі.

Практыкаванне 5. Распавядзіце, якія адзéжыны (рус. предметы одежды) Вы бачыце на наступным малюнку.

ChatGPT Image 19 мая 2025 г., 06 55 22.png

Ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў на падставе лексікі на тэму "Гісторыя моды"

У беларускай мове прыметнікі (які?) і прыслоўі (як?) могуць змяняцца па ступенях параўнання. Гэта патрэбна, каб выказаць, што адна якасць мацнейшая, слабейшая або найвыразнейшая, чым у іншых прадметах, асобах або з’явах.


🟦 Віды ступеняў параўнання

Ступень

Прыметнік (які?)

Прыслоўе (як?)

Звычайная

стыльны вобраз

яна апранаецца стыльна

Вышэйшая

стыльнейшы вобраз

яна апранаецца стыльней

Найвышэйшая

найстыльнейшы вобраз

яна апранаецца найстыльней

🔹 Прыклады ўжывання ступення параўнання прыметнікаў і прыслоўяў

  • Мода ў 1920-я была смелай, але сёння яна яшчэ смялейшая.
  • Некаторыя дызайнеры лічаць, што класічны стыль заўсёды выглядае прыгажэй за іншыя.
  • Зараз мода развіваецца хутчэй, чым меркавалі модныя эксперты.
  • У ХХ стагоддзі жаночае адзенне стала зручнейшым.
  • Французская мода часта лічылася найвышэйшым эталонам стылю.
  • Мода сёння больш разнастайная, чым у мінулым.

🔹 Практыкаванне 1. Не ўсе прыметнікі могуць утвараць ступені параўнання. Вызначце, якія з пададзеных прыметнікаў могуць.

  1. культурная спадчына
  2. зручны касцюм
  3. гістарычны перыяд
  4. прыгожая сукенка
  5. модны аксэсуар
  6. шаўковая тканіна
  7. традыцыйны строй
  8. яскравы макіяж
  9. скураны ґарсэт
  10. багатая аздоба
  11. мяккая тканіна
  12. гучная сенсацыя
  13. просты фасон
  14. стыльны выгляд
  15. вытанчаны дызайн
  16. актуальная тэндэнцыя
  17. ціхі перыяд

🔹 Практыкаванне 2. Утварыце вышэйшую і найвышэйшую ступень параўнання ад пададзеных слоў.

Прыклад: прыгожая сукенка → прыгожэйшая сукенка → найпрыгожэйшая сукенка

  1. смелы дызайн
  2. лёгкая тканіна
  3. цяжкае паліто
  4. модная сукенка
  5. стыльны вобраз
  6. багатая аздоба
  7. актуальны колер
  8. прыгожы макіяж
  9. яскравы шалік
  10. дакладная копія
  11. складаны фасон
  12. далікатная тканіна

🔹 Практыкаванне 3. Устаўце форму належнай ступені параўнання:

  1. Гэты дызайн быў __________ (смелы), чым летась.
  2. Яна мела __________ (модны) строй з усіх гасцей.
  3. Гэты фасон здаўся мне __________ (зручны)за папярэдні.
  4. У 1960-я колеры былі __________ (яркія), чым у 1940-я.
  5. Новая калекцыя выглядае __________ (прыгожа), чым папярэдняя.
  6. Гэтая тканіна — __________ (лёгкая), якую я трымала ў руках.
  7. Яны стварылі __________ (стыльны) вобраз на подыумах Парыжа.
  8. У той перыяд жанчыны апраналіся __________ (смела).
  9. Сёлета ён насіў __________ (дарагі) гарнітур.
  10. Мадэль прайшлася па подыуме __________ (грацыёзна) з усіх.
  11. Гэта быў __________ (складаны) выбар з усіх магчымых.
  12. У гэтым сезоне паказ выглядаў __________ (прыгожа), чым летась.
  13. Гэты трэнд аказаўся __________ (моцны), чым мы чакалі.
  14. Дызайн стаў __________ (выразны) пасля змены колеру.
  15. Калекцыя атрымалася __________ (цікавая) за леташнюю (рус. прошлогоднюю).
  16. Ён выбраў __________ (зручны) абутак для сённяшняй вечарыны, каб удосталь патанчыць.
  17. Гэтая праца была __________ (дасканалая) з усіх, што я бачыў раней.
  18. Выява (= вобраз) гераіні глядзелася __________ (стыльна), чым у кіно.

🔹 Практыкаванне 4. Устаўце прымлаьную форму прыметніка ці прыслоўя вышэйшай ці найвышэйшай ступені параўнання.

  1. У ХХ ст. мода была (разнастайны).
  2. Гэта (прыгожы) сукенка ў калекцыі.
  3. У эпоху Адраджэння стыль стаў (вытанчаны).
  4. Ён апранаецца (модна) з сваю жонку.
  5. З усіх мадэляў гэтая выглядае (грацыёзна).
  6. Яна выкарыстоўвае (цікавы) аксэсуары за тыя, што носіць ейная сяброўка.
  7. Тая эпоха была (смелы) у выбары колераў.
  8. Дызайнеры стварылі (адметны) стыль для моладзі.
  9. У гэтай крамцы можна абраць (зручны) абутак.
  10. Дызайн новай калекцыі выглядае (багата) за леташнія.
  11. Гэтая шапка выглядае (стары) ад іншых.
  12. Колеры былі (яскравы) у калекцыі 1980-х, у параўнанні з калекцыяй 1970-х.
  13. Яна выканала працу (старанна) з усіх швачак.
  14. Мушу прызнаць, што гэта (вытанчаны) фасон у тваёй новай лініі.
  15. На жаль, на маю думку, гэта быў (горшы) выбар для паказу.
  16. У 1990-я тэндэнцыі былі (разнастайны) за тыя, што былі ў іншых гадах.
  17. Тканіна стала (мяккі) пасля адмысловае апрацоўкі.
  18. Гэта быў (добры) сезон для маёй сяброўкі-дызайнеркі.

Праца з тэкстам

Практыкаванне. Прачытайце тэкст. Адкажыце на пытанні пасля кожнага абзаца.

ChatGPT Image 19 мая 2025 г., 07 01 48.png

Мода як сацыяльна-культурны феномен

Мода — гэта значна больш, чым проста вонкавае аздабленне чалавека. Яна з’яўляецца складаным культурным і сацыяльным механізмам, які рэгулюе не толькі знешні выгляд, але і паводзіны, каштоўнасці, а таксама ўспрыняцце нормы ў розных сферах жыцця. Паходзіць ад лацінскага modus — мера, спосаб, правіла — мода выконвае функцыю ўсталявання пэўнага парадку, накіроўваючы выбар індывіда і грамадства. Яна вызначае не толькі фасон адзення, але і стыль мыслення, ідэалы, эстэтычныя арыенціры.

🔹 Чаму моду можна назваць не толькі эстэтычнай, але і сацыяльнай з’явай?


Сутнасцю моды з’яўляецца прынцып навізны. Прычым значэнне мае не столькі момант стварэння таго ці іншага аб’екта, колькі яго прызнанне як каштоўнасці, уваход у актуальны культурны дыскурс. Мода імкнецца да стварэння і праслаўлення новага, часцяком толькі фармальна новага — бо яе элементы рэгулярна цытуюць мінулае. Момант, калі рэч страчвае сваю свежасць у вачах грамадства, азначае яе пераход у катэгорыю «старомоднага».

🔹 Чаму адчуванне навізны важнейшае за рэальны час стварэння моднага аб’екта?


Прычыны існавання моды рознабаковыя. З аднаго боку, гэта жаданне пераймання: людзі імкнуцца выглядаць як тыя, каго яны лічаць аўтарытэтнымі або прыгожымі. З іншага боку — страх сацыяльнай ізаляцыі. Адпаведнасць модзе становіцца сродкам прыналежнасці да групы, пазбягання выключэння. Паводле некаторых тэорый, такая форма паводзінаў з’яўляецца нават інстынктыўнай, сродкам біялагічнай адаптацыі.

🔹 Ці можна сказаць, што мода — гэта форма сацыяльнага “выжывання”? Чаму?


У гісторыі развіцця моды асаблівае месца займае французская Высокая мода — Haute Couture, якая ўзнікла ў XIX стагоддзі дзякуючы Чарльзу Фрэдэрыку Ўорту. Ён упершыню надаў дызайнеру статус кутур’е, ператварыўшы швейную справу ў мастацтва, арганізаваўшы модныя паказы і стварыўшы мадэль моднага дома, арыентаванага на эксклюзіўнасць і індывідуальнасць.

🔹 Якую ролю ў гісторыі моды адыграў Чарльз Фрэдэрык Уорт?


Сучасная мода, у сваю чаргу, трансфармавалася ў індустрыю з шырокай сегментацыяй: ад Haute Couture да масавых брэндаў, ад капсульных калекцый да хуткай моды. Яна стала прасторай для самавыяўлення і адначасова — часткай глабальнага эканамічнага механізму. Мода выконвае функцыю сігналу, паказальніка сацыяльнага статусу, прыналежнасці да пэўнай супольнасці ці, наадварот, жадання супрацьстаяць нормам. Такім чынам, яна адначасова з’яўляецца люстэркам эпохі і інструментам яе фарміравання.

🔹 Якім чынам мода адначасова служыць сродкам самавыяўлення і інструментам сацыяльнай ідэнтыфікацыі?

Пытанні для абмеркавання

  1. Што для Вас значыць панятак "можа"? Ці лічыце Вы сябе модным чалавекам?
  2. Як Вы мяркуеце, ці бывае мода шкоднай?
  3. Якую ролю, на Ваш погляд, мода адыгрывае ў фарміраванні ідэнтычнасці індывідуума?
  4. Ці сутыкаліся Вы з ціскам навакольных праз Вашу вопратку? Як Вы на гэта рэагавалі?
  5. Ці павінна мода мець межы — этычныя, экалагічныя, гендарныя? Чаму так або не?
  6. Ці ёсць у Вас ўлюбёныя перыяды ў гісторыі моды або дызайнеры, творамі якіх Вы захапляецеся?