Гісторыя моды

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Лексічная тэма “Мода” + граматычная тэма “Скланенне займеннікаў”

Назоўны ён яна яно яны
Родны яго яе (её) яго [й]іх
Давальны яму ёй (ей) яму [й]ім
Вінавальны яго яе яго [й]іх
Творны [й]ім ёй [й]ім [й]імі
Месны на [й]ім на ёй на [й]ім на [й]іх

Як у канчатках прыметнікаў: на вялікім возеры

Практыкаванне. Устаўце займеннікі “ён”, “яна, “яно”, “яны” ў адпаведнай склонавай форме.

  1. Новая калекцыя была створаная для (ён), але і на (ён) яна выглядала не надта добра.
  2. Сукенка, пашытая для (яна), выдатна сядзела на (яна) і падкрэслівала постаць (фигура).
  3. Гэтая куртка была зробленая для (ён), але лепш падыходзіць (яна).
  4. Дызайнер кансультаваўся з (ён), каб вобраз выглядаў арганічна на (ён).
  5. Новы аксэсуар быў створаны для (ён), але ўпершыню мы пабачылі яго на (яна).
  6. Гэтая спадніца сядзіць ідэальна на (яна), бо была сшытая для (яна).
  7. Аўтар капсульнай калекцыі працаваў з (яны), улічваючы ўсе прапановы ад (яны).
  8. Стылісты распрацоўвалі вобраз для (ён), але ў выніку ён апынуўся на (яна).
  9. Гэтае паліто стваралася для (яна), але на (ён) выглядала яшчэ эфектней.
  10. Футра было зроблена для (яна), але насіла (ён) потым ейная дачка.
  11. Нават гэты нямодны вобраз, створаны (яны), выглядае на (ён) стыльна.
  12. Цёплы шалік быў падораны (яна), але хутка апынуўся на (ён).
  13. Калекцыя была прадэманстравана (яны) на подыуме, але прататып мы ўбачылі раней на (ён).
  14. Сукенка глядзелася  на (яна) выразна, дзякуючы аксэсуарам, якія яна выбірала пры (яны).

Праца з лексікаю

Практыкаванне 1. Паўтарыце лексіку ўзроўню А1 з дапамогаю інтэрактыўнага практыкавання

Практыкаванне 2. Паўтарыце лексіку ўзроўню В1 з дапамогаю інтэрактыўнага практыкавання

ChatGPT Image 19 мая 2025 г., 06 52 29.png

Практыкаванне 3. Апішыце, што Вы бачыце на карцінцы.

Практыкаванне 4. Чытаючы тэкст, перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову.

Гісторыя моды

Мода — гэта не толькі пра (одежду). Яна (всегда) адлюстроўвала тое, чым жыве (общество): ідэі, каштоўнасці, (настроение). З даўніх (времён) людзі імкнуліся (выглядеть) прыгожа і арыгінальна. У Старажытным Егіпце ўжо ведалі, што можна (украсить) сябе залатымі завушніцамі і (сделать) макіяж вугалем. У Рыме і Грэцыі адзенне таксама шмат чаго (значило): (по нему) можна было зразумець, хто ты — просты чалавек ці заможны (гражданин).

У Сярэднявеччы мода была (скромной), асабліва праз (влияние) царквы. (Однако) шляхта ўсё ж імкнулася вылучацца — насілі дарагія тканіны з вышытымі (на них) узорамі, доўгія (пальто) і нахінанкі. З прыходам эпохі Адраджэння ўсё (изменилось): з’явіліся яркія (цвета), пышныя (юбки), карункі, модныя капелюшы. Мода стала (частью искусства) і культуры.

(Начиная) з XVII (века) цэнтрам моды зрабілася Францыя. Каралеўскі двор, (особенно во времена) Людовіка XIV, уплываў на ўсё, што (считалось) прыгожым. Мужчыны (носили) парыкі, карункі, абцасы, а жанчыны — тугія ґарсэты і вялікія (платья).

У XIX (веке) мода пачала змяняцца (быстрее). З (развитием) фабрык адзенне стала (более доступным). З’явіліся модныя (журналы), крамкі, новыя тыпы тканін. Жаночае адзенне стала (более лёгким) і (более удобным).

У ХХ стагоддзі адбыліся (настоящие) змены. Како Шанэль зрабіла модную (революцию): жанчыны (начали) насіць штаны і простыя (платья) без ґарсэтаў. З’явілася модная індýстрыя. Пасля (Второй мировой войны) мода стала (более разнообразной): панкі, хіпі, рокеры — кожны меў свой (стиль).

Сёння мода — гэта і бізнес, і (возможность) паказаць, хто ты. (Кто-то) сочыць за (последними) трэндамі, іншыя шукаюць свой (собственный) стыль. Але ў любым (случае) — мода (продолжает) мяняцца разам з намі.

Практыкаванне 5. Распавядзіце, якія адзéжыны (рус. предметы одежды) Вы бачыце на наступным малюнку.

ChatGPT Image 19 мая 2025 г., 06 55 22.png

Ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў на падставе лексікі на тэму "Гісторыя моды"

У беларускай мове прыметнікі (які?) і прыслоўі (як?) могуць змяняцца па ступенях параўнання. Гэта патрэбна, каб выказаць, што адна якасць мацнейшая, слабейшая або найвыразнейшая, чым у іншых прадметах, асобах або з’явах.


🟦 Віды ступеняў параўнання

Ступень

Прыметнік (які?)

Прыслоўе (як?)

Звычайная

стыльны вобраз

яна апранаецца стыльна

Вышэйшая

стыльнейшы вобраз

яна апранаецца стыльней

Найвышэйшая

найстыльнейшы вобраз

яна апранаецца найстыльней

🔹 Прыклады ўжывання ступення параўнання прыметнікаў і прыслоўяў

  • Мода ў 1920-я была смелай, але сёння яна яшчэ смялейшая.
  • Некаторыя дызайнеры лічаць, што класічны стыль заўсёды выглядае прыгажэй за іншыя.
  • Зараз мода развіваецца хутчэй, чым меркавалі модныя эксперты.
  • У ХХ стагоддзі жаночае адзенне стала зручнейшым.
  • Французская мода часта лічылася найвышэйшым эталонам стылю.
  • Мода сёння больш разнастайная, чым у мінулым.

🔹 Практыкаванне 1. Не ўсе прыметнікі могуць утвараць ступені параўнання. Вызначце, якія з пададзеных прыметнікаў могуць.

  1. культурная спадчына
  2. зручны касцюм
  3. гістарычны перыяд
  4. прыгожая сукенка
  5. модны аксэсуар
  6. шаўковая тканіна
  7. традыцыйны строй
  8. яскравы макіяж
  9. скураны ґарсэт
  10. багатая аздоба
  11. мяккая тканіна
  12. гучная сенсацыя
  13. просты фасон
  14. стыльны выгляд
  15. вытанчаны дызайн
  16. актуальная тэндэнцыя
  17. ціхі перыяд

🔹 Практыкаванне 2. Утварыце вышэйшую і найвышэйшую ступень параўнання ад пададзеных слоў.

Прыклад: прыгожая сукенка → прыгожэйшая сукенка → найпрыгожэйшая сукенка

  1. смелы дызайн
  2. лёгкая тканіна
  3. цяжкае паліто
  4. модная сукенка
  5. стыльны вобраз
  6. багатая аздоба
  7. актуальны колер
  8. прыгожы макіяж
  9. яскравы шалік
  10. дакладная копія
  11. складаны фасон
  12. далікатная тканіна

🔹 Практыкаванне 3. Устаўце форму належнай ступені параўнання:

  1. Гэты дызайн быў __________ (смелы), чым летась.
  2. Яна мела __________ (модны) строй з усіх гасцей.
  3. Гэты фасон здаўся мне __________ (зручны) за папярэдні.
  4. У 1960-я колеры былі __________ (яркія), чым у 1940-я.
  5. Новая калекцыя выглядае __________ (прыгожа), чым папярэдняя.
  6. Гэтая тканіна — __________ (лёгкая) з усіх, штоя трымала ў руках.
  7. Яны стварылі __________ (стыльны) вобраз на подыумах Парыжа.
  8. У той перыяд жанчыны апраналіся __________ (смела).
  9. Сёлета ён насіў __________ (дарагі) касцюм.
  10. Мадэль прайшлася па подыуме __________ (грацыёзна) з усіх.
  11. Гэта быў __________ (складаны) выбар з усіх магчымых.
  12. У гэтым сезоне паказ выглядаў __________ (прыгожа), чым летась.
  13. Гэты трэнд аказаўся __________ (моцны), чым мы чакалі.
  14. Дызайн стаў __________ (выразны) пасля змены колеру.
  15. Калекцыя атрымалася __________ (цікавая) за леташнюю (рус. прошлогоднюю).
  16. Ён выбраў __________ (зручны) абутак для сённяшняй вечарыны, каб удосталь патанчыць.
  17. Гэтая праца была __________ (дасканалая) з усіх, што я бачыў раней.
  18. Выява (= вобраз) гераіні глядзелася __________ (стыльна), чым у кіно.

🔹 Практыкаванне 4. Устаўце прымальную форму прыметніка ці прыслоўя вышэйшай ці найвышэйшай ступені параўнання.

  1. У ХХ ст. мода была (разнастайны) з усіх эпох.
  2. Гэта (прыгожы) сукенка ў калекцыі, у параўнанні з іншымі прадметамі адзення.
  3. Шмат якія гісторыі моды лічаць, што ў эпоху Адраджэння стыль стаў (вытанчаны), чым у старажытныя часы.
  4. Ён апранаецца (модна) за сваю жонку.
  5. Сярод усіх мадэляў гэтая выглядае (грацыёзна).
  6. Яна выкарыстоўвае (цікавы) аксэсуары, у параўнанні з тымі, што носіць ейная сяброўка.
  7. Эпоха Рэнесансу была (смелы) у выбары колераў.
  8. Дызайнеры стварылі (адметны) стыль для моладзі.
  9. У гэтай крамцы можна абраць (зручны) абутак.
  10. Дызайн новай калекцыі выглядае (багата) за леташнія.
  11. Гэтая шапка выглядае (стары) ад іншых.
  12. Колеры ў калекцыі 1980-х былі (яскравы) за колерныя рашэнні ў калекцыі 1970-х.
  13. Яна выканала працу (старанна) за усіх швачак.
  14. Мушу прызнаць, што гэта (вытанчаны) фасон у тваёй новай лініі.
  15. На жаль, на маю думку, гэта быў (дрэнны) выбар для паказу.
  16. У 1990-я модныя тэндэнцыі былі (разнастайны) за тыя, што былі ў іншых гадах.
  17. Тканіна стала (мяккі) пасля адмысловае апрацоўкі.
  18. Для маёй сяброўкі-дызайнеркі гэта быў (добры) сезон з усіх, у якіх яна прэзентавала свае капсульныя калекцыі.

Праца з тэкстам

Практыкаванне. Прачытайце тэкст. Адкажыце на пытанні пасля кожнага абзаца.

ChatGPT Image 19 мая 2025 г., 07 01 48.png

Мода як сацыяльна-культурны феномен

Мода значна большая за вонкавае аздабленне чалавека. Яна з’яўляецца складаным культурным і сацыяльным механізмам, які рэгулюе не толькі знешні выгляд, але і паводзіны, каштоўнасці, а таксама ўспрыманне нормы ў розных сферах жыцця. Гэтае слова паходзіць ад лацінскага “modus” — “мера, спосаб, правіла”. Мода выконвае функцыю вызначэння пэўнага парадку, накіроўваючы выбар індывіда і грамадства. Яна вызначае не толькі фасон адзення, але і стыль мыслення, ідэалы, эстэтычныя арыенціры.

🔹 Чаму моду можна назваць не толькі эстэтычнай, але і сацыяльнай з’явай?


Сутнасцю моды з’яўляецца прынцып навізны. Прычым значэнне мае не столькі момант стварэння таго ці іншага аб’екта, колькі яго прызнанне як каштоўнасці, уваход у актуальны культурны дыскурс. Мода імкнецца да стварэння і праслаўлення новага, часцяком толькі фармальна новага — бо модныя элементы рэгулярна цытуюць мінулае. Момант, калі рэч страчвае сваю свежасць у вачах грамадства, значыць пераход у катэгорыю «старомоднага».

🔹 Чаму адчуванне навізны важнейшае за рэальны час стварэння моднага аб’екта?


Прычыны існавання моды могуць быць разнастайнымі. З аднаго боку, гэта жаданне пераймання: людзі імкнуцца выглядаць як тыя, каго яны лічаць аўтарытэтнымі або прыгожымі. З іншага боку — страх сацыяльнай ізаляцыі. Адпаведнасць модзе становіцца сродкам прыналежнасці да групы, пазбягання адхілення. Паводле некаторых тэорый, такая форма паводзінаў з’яўляецца нават інстынктыўным сродкам біялагічнай адаптацыі.

🔹 Ці можна сказаць, што мода — гэта форма сацыяльнага “выжывання”? Чаму?


У гісторыі развіцця моды асаблівае месца займае французская Высокая мода — Haute Couture, якая ўзнікла ў XIX стагоддзі дзякуючы Чарльзу Фрэдэрыку Ўорту. Ён упершыню надаў дызайнеру статус куцюр’е, ператварыўшы швацкую справу ў мастацтва, арганізаваўшы модныя паказы і стварыўшы мадэль моднага дома, скіраванага на эксклюзіўнасць і індывідуальнасць.

🔹 Якую ролю ў гісторыі моды адыграў Чарльз Фрэдэрык Уорт?


Сучасная мода, у сваю чаргу, трансфарміравалася ў індустрыю з шырокай сегментацыяй: ад Haute Couture да масавых брэндаў, ад капсульных калекцый да хуткай моды. Яна стала прасторай для самавыяўлення і адначасова — часткай глабальнага эканамічнага механізму. Мода выконвае функцыю сігналу, паказальніка сацыяльнага статусу, прыналежнасці да пэўнай супольнасці ці, наадварот, жадання супрацьстаяць нормам. Такім чынам, яна адначасова з’яўляецца люстрам эпохі і інструментам яе фарміравання.

🔹 Якім чынам мода адначасова служыць сродкам самавыяўлення і інструментам сацыяльнай ідэнтыфікацыі?

Пытанні для абмеркавання

  1. Што для Вас значыць панятак "мода"? Ці лічыце Вы сябе модным чалавекам?
  2. Як Вы мяркуеце, ці бывае мода шкоднай?
  3. Якую ролю, на Ваш погляд, мода адыгрывае ў фарміраванні ідэнтычнасці індывідуума?
  4. Ці сутыкаліся Вы з ціскам навакольных праз Вашу вопратку? Як Вы на гэта рэагавалі?
  5. Ці павінна мода мець межы — этычныя, экалагічныя, гендарныя? Чаму так або не?
  6. Ці ёсць у Вас ўлюбёныя перыяды ў гісторыі моды або дызайнеры, творамі якіх Вы захапляецеся?

Паўтарэнне

✍️ Практыкаванне: Устаўце патрэбную форму займеннікаў "ён", "яна", "яно", "яны"

  1. Дызайнер ствараў калекцыю адмыслова для (яна), улічваючы асаблівасці ейнай постаці.
  2. Гэты плашч сядзіць лепш на (ён), хоць спачатку быў прызначаны для (яна).
  3. Мадэльеры шылі касцюм пад (ён), але насіў (ён) у выніку іншы чалавек.
  4. Класічны крой падабаецца (яна), асабліва калі ён  дапамагае (яна) падкрэсліваць добрыя якасці постаці.
  5. Мы распрацоўвалі выяву (=вобраз) для (яны), каб усе элементы падыходзілі толькі (яны).
  6. Касцюм быў створаны з думкаю пра (ён), але стаў бэстсэлерам сярод (яны).
  7. Колер гэтае сукенкі ідэальна падыходзіць (яна), бо яна заўсёды выбірае падобныя колерныя спалучэнні.
  8. Стылісты працавалі з (яны), і кожны вобраз узгаднялі з (яны).
  9. Гэты плашч пашылі для (ён), але ён быў падараваны (яна).
  10. Новыя красоўкі распрацаваныя спецыяльна для (ён), але яны часта бываюць і на (яна).
  11. Калекцыя была прэзентавана (яны) ў Парыжы, але першапачаткова была створана выключна для (яна).
  12. Дызайнерка не адразу заўважыла, як колер уплывае на (яна), але пазней усё адаптавала пад (яна).
  13. Калекцыя куртак была натхнёная (ён) і яго модным густам, а крой нагадваў адзенне, якое матуля набывала (ён) у дзяцінстве.
  14. Мы прааналізавалі стыль, грунтуючыся на аповедах пра (яна), і зрабілі ўсё магчымае, каб вопратка адпавядала (яна).
  15. Тканіна падабраная так, каб яна добра выглядала на (яна) і не парушала сілуэту.
  16. Я бачыў гэты плашч на (яна) і мне здалося, што ён проста ідэальны для (яна).
  17. Гэтая выява была створана разам з (яны), таму дызайн адпавядае (яны).
  18. У прэзентацыі ўдзельнічалі не толькі дызайнеры, але і мадэлі — усе яны працавалі з (яны) вельмі старанна.
  19. Колеры былі натхнёныя (яна), і ўсё было падабрана ў стылі, блізкім да (яна).
  20. Новы рух з’явіўся дзякуючы (ён), але хутка быў падхоплены і (яны).


Практыкаванне. Перакладзіце выразы на беларускую мову:

  1. Мода — это не только про одежду.
  2. Она всегда отражала настроение и идеи общества.
  3. Люди всегда хотели выглядеть красиво и оригинально.
  4. В Египте носили украшения и делали макияж углём.
  5. В Риме одежда показывала, кто ты в обществе.
  6. В Средневековье мода была простой и скромной.
  7. Церковь сильно влияла на стиль одежды людей.
  8. Шляхта выделялась дорогими тканями и вышивкой.
  9. На них были красивые узоры и длинные пальто.
  10. В эпоху Возрождения всё изменилось — одежда стала ярким.
  11. Появились кружева, шляпы, пышные юбки и корсеты.
  12. Мода стала частью искусства и городской культуры.
  13. С XVII века модным центром стала Франция.
  14. Людовик XIV задавал стиль всему европейскому обществу.
  15. Мужчины носили каблуки, парики и кружева.
  16. Женщины носили корсеты и большие платья.
  17. В XIX веке мода менялась всё быстрее.
  18. Одежда стала доступной благодаря развитию фабрик.
  19. Появились магазины, журналы и новые ткани.
  20. Сегодня мода — это стиль, бизнес и искусство.