Пскоў (А1-А2)
Пскоў — горад з багатай гісторыяй
Пскоў — адзін са старадаўніх гарадоў Расіі, што знаходзіцца каля мяжы з Беларуссю і Эстоніяй. Першыя згадкі (упоминания) пра яго адносяцца да 903 (дзевяцьсот трэцяга) года. Гэта адзін з самых старажытных гарадоў у Еўропе. На працЯгу многіх стагОддзяў Пскоў меў важнае значэнне як цэнтр гАндлю, культуры і абароны.
згадаць – припомнить
Цэнтральнай славУтасцю горада з’яўлЯецца Пскоўскі крэмль — магутная крэпасць, размЕшчаная на высокім бЕразе ракі Вялікай. Унутры крамля стаіць Свята-ТраЕцкі сабор, пабудаваны яшчэ ў XI (адзінАццатым) стагоддзі. Сабор шмат разоў перабудоўваўся, але захавАў сваю духоўную веліч і цяпер з’яўляецца сімвалам горада.
- славУтасць – достопримечательность
- адзінАццаць
- будаваць – строить
- захавАць – сохранить
- пабудова – постройка
Пскоў мае шмат старадаўніх цЭркваў, кожная з якІх мае сваю гісторыю. Напрыклад, царквА Святога ВасілЯ на гары — гэта адна з самых прыгожых і адметных (отличительных) пабудОў (построек) у стылі пскоўскай архітэктуры.
Горад мае таксама сучаснае аблічча. Тут ёсць тэатры, музе(й)і, бібліятэкі, паркі і культурныя цэнтры. Улетку тут праходзяць святы, фестывалі і канцэрты, дзе можна паслухаць народную музыку, убачыць народныя строі (костюмы) і паспрабаваць мясцовую Ежу.
- сучасны – современный
- строй – костюм
- човен (ён) – лодка
- маляўнічы – живописный
- напрамак – направление
- зм → з(а)м
Пскоў — гэта не [ня] тОлькі гісторыя, алЕ і прырода. Побач з горадам знаходзяцца маляўнІчыя азёры, лясы і рэкі. Гэта добры напрАмак для тых, хто любіць турыз(а)м, спакой і прыроду. Можна катацца на чоўне (на лодке), хадзіць у паходы або проста адпачываць на прыродзе з сябрамі ці сям’ёй.
Пскоў з’яўлЯецца месцам, дзе сустракаюцца мінулае і сучАснасць. Ён прыцягвае турыстаў сваёй унікальнай архітэктурай, багатай культурай і цёплай атмас(ь)ферай. Калі вы яшчэ не былі ў Пскове — абавязкова завітайце. Гэта горад, у якІ хочацца вяртацца.
- абавязкова – обязательно
- абавЯзак – обязательство
- завітваць – заглядывать
✏️ Практыкаванне. Устаўце дзеясловы ў дужках у форме цяперашняга часу.
- Пскоў (знаходзіцца) на захадзе Расіі, каля мяжы з Беларуссю.
- Горад (мець – мае) багатую і цікавую гісторыю.
- Турысты часта (прыяз(ж)джаюць) сюды, каб убачыць славутасці. → здж = ждж
- У цэнтры Пскова (стаіць) старадаўні крэм(а)ль.
- Унутры яго (знаходзіцца) Свята-ТраЕцкі сабор.
- Людзі (мОляцца) ў саборы і (запАльваюць) свечкі.
- Царква Святога ВасілЯ (уяўляе) сабой прыгожы архітэктурны помнік.
уяўляць (сабою) → представлять
- Мясцовыя жыхары (паважаюць) сваю гісторыю і культуру.
- У горадзе (праходзіць) шмат фестываляў і канцэртаў.
- Дзеці (вучацца) ў школах, дзе ім (распавядаюць) пра гісторыю горада.
✏️ Практыкаванне. Устаўце дзеясловы ў дужках у форме цяперашняга часу.
- Фатограф (фіксаваць) прыгожыя моманты жыцця Пскова.
- Жыхары (паважаць) сваю гісторыю і традыцыі.
- Турысты (пытацца) пра дарогу да славутасцяў.
- Улетку шмат хто (катацца) на чоўнах па рацэ.
- Турызм (развівацца) у Пскове кожны год.
- Сем’і (гуляць) у парках і (карміць) птушак.
- Людзі (адпачываць) у парках і скверах.
- Экскурсаводы (адказваць) на пытанні турыстаў.
- Птушкі (лятаць) над ракой і (спяваць) у дрэвах.
- Транспарт (рухацца) павольна па вузкіх вуліцах.
- У цэнтры горада часта (гучаць) народныя песні.
- Наведвальнікі (купляць) сувеніры на кірмашы.
- З вежаў крамля (адкрывацца) цудоўны выгляд на горад.
- Экскурсаводы (распавядаць) цікавую інфармацыю пра архітэктуру.
- Студэнты (наведваць) бібліятэкі і музеі.
- Старыя людзі часта (сядзець) на лаўках і (размаўляць) пра мінулае.
- Горад (прыцягваць) людзей сваёй атмасферай.
- Дзеці (гуляць) на дзіцячых пляцоўках каля дома.
- На святы людзі (спяваць) песні і (танчыць).
- Маладыя пары (фатаграфавацца) каля славутасцяў.
- Студэнты (вывучыць) архітэктуру і мастацтва ў універсітэце.
- Увечары людзі (глядзець) на захад сонца з берага.
- Сям’я (абедаць) у кавярні з выглядам на крэмль.
- Пскоў (заставацца) важным культурным цэнтрам рэгіёна.
- Рабочыя (рамантаваць) старыя будынкі ў горадзе.
- Кожны дзень людзі (хадзіць) на працу ці ў школу.
- Некаторыя турысты (спыняцца) ў гасцініцах побач з цэнтрам.
- Турысты часта (фатаграфаваць) крамль і царквы.
- Госці (знаёміцца) з мясцовай культурай і кухняй.
Практыкаванне. Прачытаце пададзеныя сказы, перакладаючы іх на рускую мову.
- Першая згадка пра Пскоў з’явілася яшчэ ў 903 годзе — у гэтым старажытным усё кажа пра доўгую гісторыю.
- Найбольш вядомай славутасцю Пскова з’яўляецца велічны крэм[а]ль, што ўзвышаецца на высокім беразе ракі.
- Свята-Траецкі сабор, які пачалі будаваць у адзінаццатым стагоддзі, дагэтуль уражвае сваёй гармоніяй і сілай.
- Нягледзячы на шматлікія перабудовы, сабор здолеў захаваць свой першапачатковы дух і святасць.
- У цэнтры горада можна сустрэць унікальныя пабудовы, што адлюстроўваюць пскоўскую традыцыю ў камені.
- Царква Святога Васіля на гары — адна з самых прыгожых і адметных святыняў, якая уяўляе сабой сапраўдны шэдэўр.
- Кожная з цэркваў горада мае сваю гісторыю, свой характар.
- Побач з архітэктурай мінулага гарманічна суіснуе сучасны горад з тэатрамі, музеямі і культурнымі цэнтрамі.
- На летніх святах можна ўбачыць людзей у народных строях, пачуць гуслі, і паспрабаваць смачную, духмяную мясцовую ежу.
- За межамі горада — маляўнічыя азёры і лясы, дзе спакойна і лёгка дыхаецца.
- Такі турызм – гэта цудоўны напрамак для тых, хто стаміўся ад мітусні.
- Шмат якія турысты з радасцю плавабць на чоўне па спакойнай рацэ або адпачываюць на яе зялёных берагах.
- Калі вы яшчэ не былі ў Пскове, вам трэба абавязкова завітаць — горад гасцінна вас прыме.
- Тут сустракаюцца мінулае і сучаснасць, і гэта спалучэнне стварае асаблівую атмасферу, якая натхняе.
- Любоў да сваёй гісторыі — гэта абавязак кожнага, хто называе Пскоў родным домам.
Практыкаванне. Прачытайце дапаможныя словы ніжэй. Апішыце, што Вы бачыце на карцінцы?
Дапаможныя словы:
🔹 Назоўнікі: горад, крэм[a]ль, сабор, вежа, рака, неба, мост, вада, дрэва, мур, дарога, дом, трава, сонца
🔹 Прыметнікі: вялікі, прыгожы, старажытны, высокі, зялёны, сіні, светлы, спакойны, ясны, маляўнічы, камéнны
🔹 Дзеясловы: стаяць, знаходзіцца, бачыць, адчуваць, глядзець, ісці, плёскацца, свяціцца
Практыкаванне. Прачытайце сказы і перакладзіце іх на рускую мову.
- Звычайна я раблю руханку раніцай, калі маю добры настрой.
- Мая дачка заўжды фатаграфуе хатніх гадаванцаў, калі пабачыць,што яны прыгожа ляжаць.
- Такое адбываецца вельмі рэдка, але часам я хаджу па грыбы ды ягады.
- Увосень мы звычайна збіраем два вядры грыбоў і кілаграм чарніц.
- Часам фіксую на камеру дзівосныя моманты, якія адбываюцца вакол маёй хаты.
- Зараз жудасная спёка — 32 градусы, таму ўсе хаваюцца ў цені.
- Шчыра кажучы, амаль не бывае такога, каб усе былі бадзёрыя ў панядзелак.
- Калі як: бывае, што нават няма моцы, каб гатаваць сняданак ці вячэру.
- Калі я ў спеху, я не паспяваю пакаштаваць стравы, што прыгатавала ўвечары.
- Часам мы замаўляем ежу або ідзём у рэстарацыю ці кавярню.
- Калі я вандрую па розных гарадах, дык абавязкова фатаграфую славутасці ды помнікі.
- Гэтая царква пабудавана ў XI (адзінаццатым) стагоддзі, таму яна лІчыцца вельмі старажытнаю.
- У Пскове шмат старадаўніх цэркваў, і прытым кожная з іх мае сваю гісторыю.
- Мы паехалі на азёры, адпачылі дзве гадзіны на свежым паветры і вярнуліся дамоў.