Адзенне. Ступені параўнання прыметнікаў (А1)
З пляцоўкі Мова для ўсіх!
💬 Размова пра моду і жыццё
- ✨ Які́ ў цябе́ сё́ння эмацы́йны стан?
- ✅ Што ты паспе́ла сё́ння зрабі́ць?
- 👗 Ці лю́біш ты насі́ць суке́нкі?
- 🧥 Яко́га ко́леру твая́ любі́мая зімо́вая ку́ртка?
- 👟 Ты часце́й но́сіш чаравíкі ці красо́ўкі?
- 🧣 Ці ёсць у цябе́ цё́плы шаль на зіму́?
- 👒 Табе́ больш падаба́ецца насіць ке́пкі ці капялюшы́ ўлéтку?
- 🧤 Калі́ на ву́ліцы хало́дна, ці но́сіш ты пульсэ́ткі?
- 💎 Ці но́сіш ты пярсцё́нкі?
- 🎒 Што ляжы́ць у тваёй кішэ́ні акурáт зара́з?
- 👕 Яка́я твая́ ўлюбёная кашу́ля?
- 🧦 Яко́га ко́леру твае́ шкарпэ́ткі сё́ння?
- 👔 Ці ўме́еш ты завя́зваць га́льштук?
- 🧥 Калі́ ідзе́ дождж, ці апранáеш ты плашч?
- 🕰️ Ты но́сіш гадзі́ннік на руцэ́ ці глядзі́ш час у тэлефо́не?
- 🧶 У цябе́ ёсць пухна́тае фу́тра?
- 🎀 Ці нóсіш ты біру́лькі на ключа́х ці запле́чніку?
- 👟 Твае́ чараві́кі на матузках ці на ліпу́чках?
- 👒 Ці ёсць у цябе́ сме́шны каўпа́к для свя́таў?
👗 Ступені параўнання прыметнікаў
(Степени сравнения прилагательных)
| 🟦 Станоўчая
(Положительная) [начальная форма] |
🟨 Вышэйшая
(Сравнительная) [более] |
🟥 Найвышэйшая
(Превосходная) [самый] |
✅ Прыклад |
| прыгожы | прыгажэйшы | найпрыгажэйшы | 👗 прыгожая сукенка → прыгажэйшая сукенка → найпрыгажэйшая сукенка |
| новы | навейшы | найнавейшы | 👕 новая цішотка → навейшая цішотка → найнавейшая цішотка |
| цёплы | цяплейшы | найцяплейшы | 🧣 цёплы шаль → цяплейшы шаль → найцяплейшы шаль |
| зручны | зручнейшы | найзручнейшы | 👟 зручныя красоўкі → зручнейшыя красоўкі → найзручнейшыя красоўкі |
🧠Утварэнне формаў / Образование форм
| 🔧 Спосаб утварэння | ✅ Прыклад |
| 🟨 вышэйшая: суфіксы -ейш- / -эйш- [калі зычны не можа быць мяккім] | прыгожы → прыгажэйшы |
| 🟥 найвышэйшая: прыстаўка най- + вышэйшая форма | прыгажэйшы → найпрыгажэйшы |
👚 Прыметнікі ў розных ступенях параўнання змяняюцца па родах
| 👗 Назоўнік | ✅ Правільна з прыметнікам |
| сукенка / спадніца / куртка / шапка / кепка / кашуля / шаль / шкарпэтка / бірулька / кішэня | прыгожая → прыгажэйшая → найпрыгажэйшая |
| футра | прыгожае → прыгажэйшае → найпрыгажэйшае |
| плашч / капялюш / пінжак / гальштук / матузок / гадзіннік / чаравік / ґузік / брыль / каўпак / пярсцёнак / мятлік | прыгожы → прыгажэйшы → найпрыгажэйшы |
| красоўкі, нагавіцы, шкарпэткі | прыгожыя → прыгажэйшыя → найпрыгажэйшыя |
Практыкаванне. Прачытайце і перакладзіце на рускую мову пададзеныя прыметнікі. Надайце ім формы вышэйшае і найвышэйшае ступеняў параўнання
👗 прыго́жы, 🆕 но́вы, 🧵 стары́, 💰 та́нны, 🧊 цё́плы, 🌬 🌫 цё́мны, ☀️ све́тлы, ⚪ бе́лы, ⚫ чо́рны, 🧥 зру́чны, 🧳 практы́чны, 🧼 чы́сты, 🧴 бру́дны, 🧵 акура́тны
🧩 Практыкаванне: Адзенне і пачуцці
Заданне: Раскрыйце дужкі, паставіўшы прыметнік у форму адпаведнага роду ды ліку.
- 😊 Я адчува́ю ра́дасць, бо мае́ (найнаве́йшы) __________ шкарпэ́ткі ве́льмі мя́ккія.
- 😔 Ты выгляда́еш су́мным, бо твае́ (найстарэ́йшы) __________ нагаві́цы зусі́м знасі́ліся.
- 😠 Ён адчува́е злосць, ка́лі́ ба́чыць (брудне́йшы) __________ шкарпэ́ткі на падло́зе.
- 😟 Мы занепако́еныя, бо гэ́тае (практычнейшы) __________ паліто́ кашту́е зана́дта до́рага.
- 😨 Вы адчува́еце бо́язь, ка́лі́ Ваш ся́бар апрана́е (цямне́йшы) __________ адзе́нне ўначы́, бо вы яго́ не змо́жаце ба́чыць.
- 😳 Яны́ саро́меюцца, бо іх кашу́лі (брудне́йшы) __________ за ўсе аста́тнія.
- 🤗 Я ўдзя́чная табе́ за гэ́ты (цяпле́йшы) __________ ша́лік, які́ ты падары́ла.
- 😌 Ты бу́дзеш спако́йным, ка́лі́ апраеш свой (зручне́йшы) __________ касцю́м.
- 😞 Мы ў ро́спачы, бо (найпрыгажэ́йшы) __________ рэ́чы сапсава́ліся пасля́ пра́ння.
- 😮 Вы бу́дзеце здзі́ўленыя, нако́лькі гэ́тыя шкарпэ́ткі (танне́йшы) __________ за і́ншыя.
- 🧊 Ты абыя́кавы, на́ват калі́ купля́еш (найпрактычнейшы) __________ рэ́чы ў кра́ме.
- 😠 Вы злуе́цеся, бо (танне́йшы) __________ нагаві́цы парва́ліся праз дзень.
- 😟 Яна́ занепако́еныя, ці бу́дзе (найно́ўшы) __________ суке́нка пасава́ць е́йнай сябро́ўцы.
- 😳 Я адчува́ю со́рам, бо надзе́ў (найбрудне́йшы) __________ шкарпэ́ткі на імпрэ́зу.
- 🤗 Ты бу́дзеш удзя́чны, ка́лі́ атрыма́еш (цяпле́йшы) __________ швэ́дар.
- 😌 Яна́ спако́йная, бо яе́ (найзручне́йшы) __________ хала́т дае́ ёй адчува́нне уту́льнасці.
- 😞 Вы ў ро́спачы, бо (старэ́йшы) __________ паліто́ ўжо немагчы́ма адрамантава́ць.
- 😮 Яны́ здзі́ўленыя, бо (танне́йшы) __________ нагаві́цы аказа́ліся са́мымі я́каснымі.
- 🧊 Мы абыя́кавыя, калі́ ба́чым (найнаве́йшы) __________ трэ́нды ў мо́дзе.
- 😊 Вы бу́дзеце ра́дыя, ка́лі́ апра́неце (чысце́йшы) __________ адзе́нне пасля́ пра́цы.
- 😠 Я адчува́ю злосць, бо мой (найбрудне́йшы) __________ абу́так сапсава́ў настро́й гасця́м.
- 🤗 Яна́ ўдзя́чная, бо сё́ння на ёй (найпрыгажэ́йшы) у све́це __________ суке́нка.