Адзенне. Ступені параўнання прыметнікаў (А1)
💬 Размова пра моду і жыццё
- ✨ Які́ ў цябе́ сё́ння эмацы́йны стан?
- ✅ Што ты паспе́ла сё́ння зрабі́ць?
- 👗 Ці лю́біш ты насі́ць суке́нкі?
- 🧥 Яко́га ко́леру твая́ любі́мая зімо́вая ку́ртка?
- 👟 Ты часце́й но́сіш чаравíкі ці красо́ўкі?
- 🧣 Ці ёсць у цябе́ цё́плы шаль на зіму́?
- 👒 Табе́ больш падаба́ецца насіць ке́пкі ці капялюшы́ ўлéтку?
- 🧤 Калі́ на ву́ліцы хало́дна, ці но́сіш ты пульсэ́ткі?
- 💎 Ці но́сіш ты пярсцё́нкі?
- 🎒 Што ляжы́ць у тваёй кішэ́ні акурáт зара́з?
- 👕 Яка́я твая́ ўлюбёная кашу́ля?
- 🧦 Яко́га ко́леру твае́ шкарпэ́ткі сё́ння?
- 👔 Ці ўме́еш ты завя́зваць га́льштук?
- 🧥 Калі́ ідзе́ дождж, ці апранáеш ты плашч?
- 🕰️ Ты но́сіш гадзі́ннік на руцэ́ ці глядзі́ш час у тэлефо́не?
- 🧶 У цябе́ ёсць пухна́тае фу́тра?
- 🎀 Ці нóсіш ты біру́лькі на ключа́х ці запле́чніку?
- 👟 Твае́ чараві́кі на матузках ці на ліпу́чках?
- 👒 Ці ёсць у цябе́ сме́шны каўпа́к для свя́таў?
👗 Ступені параўнання прыметнікаў
(Степени сравнения прилагательных)
| 🟦 Станоўчая
(Положительная) [начальная форма] |
🟨 Вышэйшая
(Сравнительная) [более] |
🟥 Найвышэйшая
(Превосходная) [самый] |
✅ Прыклад |
| прыгожы | прыгажэйшы | найпрыгажэйшы | 👗 прыгожая сукенка → прыгажэйшая сукенка → найпрыгажэйшая сукенка |
| новы | навейшы | найнавейшы | 👕 новая цішотка → навейшая цішотка → найнавейшая цішотка |
| цёплы | цяплейшы | найцяплейшы | 🧣 цёплы шаль → цяплейшы шаль → найцяплейшы шаль |
| зручны | зручнейшы | найзручнейшы | 👟 зручныя красоўкі → зручнейшыя красоўкі → найзручнейшыя красоўкі |
🧠Утварэнне формаў / Образование форм
| 🔧 Спосаб утварэння | ✅ Прыклад |
| 🟨 вышэйшая: суфіксы -ейш- / -эйш- [калі зычны не можа быць мяккім] | прыгожы → прыгажэйшы |
| 🟥 найвышэйшая: прыстаўка най- + вышэйшая форма | прыгажэйшы → найпрыгажэйшы |
👚 Прыметнікі ў розных ступенях параўнання змяняюцца па родах
| 👗 Назоўнік | ✅ Правільна з прыметнікам |
| сукенка / спадніца / куртка / шапка / кепка / кашуля / шаль / шкарпэтка / бірулька / кішэня | прыгожая → прыгажэйшая → найпрыгажэйшая |
| футра | прыгожае → прыгажэйшае → найпрыгажэйшае |
| плашч / капялюш / пінжак / гальштук / матузок / гадзіннік / чаравік / ґузік / брыль / каўпак / пярсцёнак / мятлік | прыгожы → прыгажэйшы → найпрыгажэйшы |
| красоўкі, нагавіцы, шкарпэткі | прыгожыя → прыгажэйшыя → найпрыгажэйшыя |
Практыкаванне. Прачытайце і перакладзіце на рускую мову пададзеныя прыметнікі. Надайце ім формы вышэйшае і найвышэйшае ступеняў параўнання
👗 прыго́жы, 🆕 но́вы, 🧵 стары́, 💰 та́нны, 🧊 цё́плы, 🌬 🌫 цё́мны, ☀️ све́тлы, ⚪ бе́лы, ⚫ чо́рны, 🧥 зру́чны, 🧳 практы́чны, 🧼 чы́сты, 🧴 бру́дны, 🧵 акура́тны
🧩 Практыкаванне: Адзенне і пачуцці
Заданне: Раскрыйце дужкі, паставіўшы прыметнік у форму адпаведнага роду ды ліку.
- 😊 Я адчува́ю ра́дасць, бо мае́ (найнаве́йшы) __________ шкарпэ́ткі ве́льмі мя́ккія.
- 😔 Ты выгляда́еш су́мным, бо твае́ (найстарэ́йшы) __________ нагаві́цы зусі́м знасі́ліся.
- 😠 Ён адчува́е злосць, ка́лі́ ба́чыць (брудне́йшы) __________ шкарпэ́ткі на падло́зе.
- 😟 Мы занепако́еныя, бо гэ́тае (практычнейшы) __________ паліто́ кашту́е зана́дта до́рага.
- 😨 Вы адчува́еце бо́язь, ка́лі́ Ваш ся́бар апрана́е (цямне́йшы) __________ адзе́нне ўначы́, бо вы яго́ не змо́жаце ба́чыць.
- 😳 Яны́ саро́меюцца, бо іх кашу́лі (брудне́йшы) __________ за ўсе аста́тнія.
- 🤗 Я ўдзя́чная табе́ за гэ́ты (цяпле́йшы) __________ ша́лік, які́ ты падары́ла.
- 😌 Ты бу́дзеш спако́йным, ка́лі́ апрáнеш свой (зручне́йшы) __________ касцю́м.
- 😞 Мы ў ро́спачы, бо (найпрыгажэ́йшы) __________ рэ́чы сапсава́ліся пасля́ пра́ння.
- 😮 Вы бу́дзеце здзі́ўленыя, нако́лькі гэ́тыя шкарпэ́ткі (танне́йшы) __________ за і́ншыя.
- 🧊 Ты абыя́кавы, на́ват калі́ купля́еш (найпрактычнейшы) __________ рэ́чы ў кра́ме.
- 😠 Вы злуе́цеся, бо (танне́йшы) __________ нагаві́цы парва́ліся праз дзень.
- 😟 Яна́ занепако́еныя, ці бу́дзе (найно́ўшы) __________ суке́нка пасава́ць е́йнай сябро́ўцы.
- 😳 Я адчува́ю со́рам, бо надзе́ў (найбрудне́йшы) __________ шкарпэ́ткі на імпрэ́зу.
- 🤗 Ты бу́дзеш удзя́чны, ка́лі́ атрыма́еш (цяпле́йшы) __________ швэ́дар.
- 😌 Яна́ спако́йная, бо яе́ (найзручне́йшы) __________ хала́т дае́ ёй адчува́нне уту́льнасці.
- 😞 Вы ў ро́спачы, бо (старэ́йшы) __________ паліто́ ўжо немагчы́ма адрамантава́ць.
- 😮 Яны́ здзі́ўленыя, бо (танне́йшы) __________ нагаві́цы аказа́ліся са́мымі я́каснымі.
- 🧊 Мы абыя́кавыя, калі́ ба́чым (найнаве́йшы) __________ трэ́нды ў мо́дзе.
- 😊 Вы бу́дзеце ра́дыя, ка́лі́ апра́неце (чысце́йшы) __________ адзе́нне пасля́ пра́цы.
- 😠 Я адчува́ю злосць, бо мой (найбрудне́йшы) __________ абу́так сапсава́ў настро́й гасця́м.
- 🤗 Яна́ ўдзя́чная, бо сё́ння на ёй (найпрыгажэ́йшы) у све́це __________ суке́нка.
💬 Практыкаванне на размову: Адзенне і пачуцці
Адкажыце на наступныя пытанні.
- ✨ Які ў цябе сёння настрой і з чым ён звязáны?
- 📱 Ці глядзіш ты відэа пра модныя трэнды ў Тыктоку або Юцьюбе?
- 👗 Ці натхняюць цябе блогеры, калі ты выбіраеш адзенне?
- 💃 У якой вопратцы ты адчуваеш сябе больш упэўненаю?
- 👚 Які стыль табе цяпер бліжэйшы: спартыўны, рамантычны ці мінімалістычны?
- 🧥 Ці ўплывае настрой на твой выбар адзення?
- 👖 Ты больш любіш шырокія нагавіцы ці вузкія джынсы?
- 🧣 Ці ёсць у цябе рэч, якую ты носіш, калі табе сумна?
- 💍 Ці падабаецца табе насіць упрыгожанні? Якія ўпрыгожанні ты звычайна носіш?
- 👛 Што звычайна ляжыць у тваёй торбе?
- 🧢 Якія галаўныя ўбор ты найлепш любіш насіць?
- 📸 Ці важна табе, як ты выглядаеш на фотаздымках?
- 👗 Ці ёсць у цябе сукенка, у якой ты адчуваеш сябе асаблівай?
- 🧵 Ці любіш ты самастойна змяняць або ўпрыгожваць сваю вопратку?
- 👩👧 Ці раішся ты з маці, калі купляеш новае адзенне?
- 👧 Ці выбіраеш ты часам вопратку для сваёй малодшай сястры?
- 🎀 Ці падабаецца табе насіць яркія рэчы?
- 🧥 Ці ёсць у цябе любімая зімовая куртка, якая падымае табе настрой?
- 🪞 Ці часта ты глядзіш у люстэрка перад выхадам з хаты?
- 🧦 Якія шкарпэткі ты выбіраеш, калі хочаш выглядаць крэатыўна?
- 💙 Адзенне якіх колераў ты маеш?
- 🔥 Якія эмоцыі ты адчуваеш, калі знаходзіш ідэальную рэч у краме?
- ✨ Ці хацелася б табе калі-небудзь стварыць уласную калекцыю адзення?
🧩 Практыкаванне: Месны склон (мода і пачуцці)
Надайце назоўнікам форму меснага склону.
Правіла:
Калі слова сканчваецца на зычную К у месным склоне:
- у мужчынскім родзе будзе фіналь -ку: парку → у парку;
- у жаночым родзе будзе фіналь -цы: фізіка → на фізіцы.
👗 сукенка → у … , 👖 спадніца → на … , 🧥 куртка → у … , 👚 кашуля → на … , 👕 цішотка → у … , 🧦 шкарпэтка → на … , 👟 красоўка → у … , 👞 чаравік → на … , 🧣 шаль → у … , 🧤 пальчатка → на … , 👜 торба → у … , 🎒 заплечнік → у … , 👒 капялюш → на … , 🧢 кепка → на … , 👑 каўпак → на … , 💍 пярсцёнак → на … , ⌚ гадзіннік → на … , 🧵 матузок → на … , 🧶 футра → у … , 🧥 паліто (незмяняльнае) → у … , 👔 гальштук → на … , 🪡 ґузік → на … , 👗 нагавіцы → у … , 👢 боты → у … , 👠 абцас → на … , 💄 шмінка → на … , 🎀 бірулька → на … , 🪞 люстэрка → у … , 🧼 мыла → у … , 🧴 парфума → на … , 💅 лак → на … , 😊 радасць → у … , 😔 сум → у … , 😡 злосць → у … , 😨 страх → у … , 😌 спакой → у … , 😳 сорам → у … , 🤍 пяшчота → у … , 😎 гонар → у … , 💔 крыўда → у … , 😟 занепакоенасць → у … , 😮 здзіўленне → у … , 😤 раздражненне → у … , 🥰 замілаванне → у … , 🧊 абыякавасць → у … , ✨ натхненне → у … , 🙏 удзячнасць → у … , 😴 стома → у … , 🌫 настрой → пры … , 💎 элегантнасць → пры …
🧩 Практыкаванне: Спряжэнне дзеясловаў (цяперашні час)
Праспрагайце дзеясловы ў цяперашнім часе, дапасаваўшы іх да пададзеным (рус. приведённых) займеннікаў.
- 👗 насіць → ты … , яна … , мы … , вы …
- 🧥 апранаць → ты … , яна … , мы … , вы …
- 👕 здымаць → ты … , яна … , мы … , вы …
- 👟 абуваць → ты … , яна … , мы … , вы …
- 🧣 завязваць → ты … , яна … , мы … , вы …
- 🧤 (н)адзяваць → ты … , яна … , мы … , вы …
- 🪡 прышываць → ты … , яна … , мы … , вы …
- 🧵 прáвіць (рус. чинить)→ ты … , яна … , мы … , вы …
- 🧺 праць (рус. стирать) → ты … , яна … , мы … , вы …
- 🧴 пахнуць → ты … , яна … , мы … , вы …
- ▶️ глядзець → ты … , яна … , мы … , вы …
- 💬 абмяркоўваць (рус. обсуждать) → ты … , яна … , мы … , вы …
- 🧠 думаць → ты … , яна … , мы … , вы …
- ✨ мáрыць → ты … , яна … , мы … , вы …
- 🧩 прыдумляць → ты … , яна … , мы … , вы …
- 🧷 падбіраць → ты … , яна … , мы … , вы …
- 🛍️ набывáць→ ты … , яна … , мы … , вы …
- 💳 аплáчваць → ты … , яна … , мы … , вы …
- 🎧 слухаць → ты … , яна … , мы … , вы …
- 🎶 спяваць → ты … , яна … , мы … , вы …
- 💃 танчыць → ты … , яна … , мы … , вы …
- 👩👧 дапамагаць → ты … , яна … , мы … , вы …
Зваротныя дзеясловы на тэму “Эмоцыі”:
- 😌 адчуваць → ты … , яна … , мы … , вы …
- 😊 радавацца → ты … , яна … , мы … , вы …
- 😟 хвалявацца → ты … , яна … , мы … , вы …
- 😳 саромецца → ты … , яна … , мы … , вы …
- 😠 злавацца → ты … , яна … , мы … , вы …
- 💗 замілавацца → ты … , яна … , мы … , вы …
- 🧊 супакойвацца → ты … , яна … , мы … , вы …
📚 Граматыка
🧥 Канчаткі прыметнікаў у месным склоне ў форме мужчынскага роду адзіночнага ліку
📌 Правіла
- Калі па-руску хочацца напісаць канчатак -ом, у беларускай мове будзе -ым.
- Калі па-руску хочацца напісаць -ем, у беларускай мове будзе -ім.
- Але! ⚠️ Пасля літар К, Г, Х — заўсёды будзе -ім.
🧠 Схема-падказка
- рус. -ом → бел. -ым
- рус. -ком, -гом, -хом → бел. -кім, -гім, -хім
- рус. -ем → бел. -ім ✨ Прыклады для разумення
- в тёплом костюме → у цёплым касцюме
- в синем шарфе → у сінім шаліку
- в лёгком берете → у лёгкім берэце
- в дорогом пальто → у дарагім паліто
- в тихом месте → у ціхім месцы
Практыкаванне. Устаўце слушныя канчаткі прымтенікаў. Утварыце на падставе пададзеных выразаў словазлучэнні з прыметнікамі ў вышэйшай і найвышэйшай ступенях прараўнання.
Узор:
🧣 у цёпл... шаліку → у цёплым шаліку, у цяплейшым шаліку, у найцяплейшым шаліку
- 👔 у строг... гальштуку,
- 🧥 у каротк... плашчы,
- 🧢 у сін... берэце,
- 🧥 у пухнат... футры,
- 🧣 у тонк... шаліку,
- 🎒 у практычн... заплечніку,
- 👕 у ярк... строі,
- 🧥 у шэр... кажусе,
- 👞 у чыст... чаравіку,
- 🎩 у высок... цыліндры,
- 🧥 у ціх... месцы,
- 👔 у нов... гальштуку,
- 🧥 у лёгк... плашчы,
- 🧶 у цёпл... швэдры,
- 💍 у дараг... пярсцёнку,
- 👖 у модн... касцюме,
- 🧥 у цёмн... пінжаку,
- 🧢 у лёгк... берэце,
- 🧥 у доўг... паліто,
- 👔 у цікав... гальштуку,
- 🧤 у мякк... рукаве,
- 🧵 у тонк... матэрыяле,
- 🧥 у шчыльн... жакеце,
- 👟 у мякк... чаравіку,
- 🎒 у лёгк... заплечніку,
- 👒 у прыгож... капелюшы,
- 🧥 у цёпл... паліто,
- 👔 у вузк... гальштуку,
- 🧵 у танн... жакеце,
- 🧥 у зручн... плашчы,
- 👕 у летн... строі,
- 🧥 у каротк... кажусе,
- ⌚ у нов... гадзінніку,
- 🧣 у цёпл... шаліку,
- 🎩 у стар... капелюшы,
- 🧥 у свеж... паветры,
- 👔 у сін... гальштуку,
- 👕 у светл... вобразе,
- 🧥 у строг... касцюме,
- 🧢 у лёгк... берэце,
- 🧥 у мякк... рукаве,
- 🧥 у дараг... паліто,
- 🧥 у ціх... месцы,
- 🎩 у высок... цыліндры,
- 👕 у летн... строі,
- 🧣 у тонк... шаліку,
- 👔 у строг... гальштуку.
🧩 Практыкаванне: Адзенне і пачуцці
Заданне: Раскрыйце дужкі, паставіўшы прыметнік у форму адпаведнага роду ды ліку.
- 😳 Я адчуваю сорам, бо надзеў (найбруднейшы) ________ шкарпэткі на імпрэзу.
- 😮 Вы будзеце здзіўленымі, бо гэтыя шкарпэткі (таннейшы) ________ за іншыя.
- 😟 Яна занепакоеная, бо не ведае, ці будзе (найноўшы) ________ сукенка пасаваць яе сяброўцы.
- 😠 Вы злуецеся, бо (таннейшы) ________ нагавіцы парваліся ўжо на другі дзень.
- 🤗 Я ўдзячная табе за гэты (цяплейшы) ________ шалік, які ты падарыла.
- 🧊 Мы абыякавыя, калі бачым (найнавейшы) ________ трэнды ў модзе.
- 😞 Вы ў роспачы, бо (старэйшы) ________ паліто ўжо немагчыма паправіць.
- 😊 Вы будзеце радыя, калі апраняцé (чысцейшы) ________ адзенне пасля працы.
- 😔 Ты выглядаеш сумным, бо твае (найстарэйшы) ________ нагавіцы ўжо моцна знасіліся.
- 😌 Яна спакойная, бо яе (найзручнейшы) ________ халат сапраўды дае адчуванне ўтульнасці.
- 😠 Ён злуецца, калі заўважае (бруднейшы) ________ шкарпэткі на падлозе.
- 🤗 Ты будзеш удзячны, калі атрымаеш (цяплейшы) ________ швэдар.
- 😮 Яны здзіўленыя, бо (таннейшы) ________ нагавіцы аказаліся самымі якаснымі.
- 😟 Мы занепакоеныя, бо гэта (практычнейшы) ________ паліто каштуе занадта дорага.
- 😳 Яны саромеюцца, бо іх кашулі (бруднейшы) ________ за ўсе астатнія.
- 🧊 Ты абыякавы нават тады, калі купляеш (найпрактычнейшы) ________ рэчы ў краме.
- 😌 Ты будзеш спакойным, калі апрáнеш гэты (зручнейшы) ________ касцюм.
- 😨 Вы адчуваеце боязь, калі Ваш сябар апрнáе (цямнейшы) ________ адзенне ўначы.
- 😊 Я адчуваю радасць, бо мае (найнавейшы) ________ шкарпэткі вельмі мяккія.
- 😞 Мы ў роспачы, бо (найпрыгажэйшы) ________ пінжак сапсаваўся пасля прання.
- 😠 Я адчуваю злосць, бо мой (найбруднейшы) ________ абутак сапсаваў настрой гасцям.
- 🤗 Ты радасны, бо сёння на ёй (найпрыгажэйшы) ________ у свеце спадніца.
Практыкаванне. Выразна прачытайце сказы і перакладзіце іх на рускую мову.
- ✨ Які ў цябе сёння настрой? – У мяне бадзёры стан, бо я пасля школы лягла спаць на цэлую гадзіну.
- 📱 Я гляджу відэа пра модныя трэнды ў Інтэрнэце, як толькі яны з’яўляюцца, асабліва мне падабаецца трэнд на карункавыя торбы.
- 👗 Мяне натхняюць блогеры, таму я выбрала гэтую якасную бэжавую торбу з махрамі, паглядзеўшы найнавейшае выданне можнага падкаста.
- 💃 У гэтай вопратцы я адчуваю сябе больш упэўненаю, асабліва калі на мне ўлюбёны светла-ружовы світшот.
- 👚 Цяпер мне бліжэйшы мінімалістычны стыль, але часам я нашу шырокія нагавіцы замест вузкіх джынсаў.
- 🧥 Ці ўплывае настрой на твой выбар? — Так, напрыклад, сёння я ў найцямнейшым шаліку з усіх, якія я маю, бо мне крыху сумна.
- 💍 Мае ўлюбёныя ўпрыгожанні — гэта бранзалеты і пярсцёнкі, а вось завушніцы я адзяваю толькі на святы.
- 😊 Я адчуваю ўзнятасць, бо мае найнавейшыя шкарпэткі з аднарогам вельмі мяккія і ўтульныя. Яны найутульнейшыя з усіх, што ў мяне калісьці былі.
- 😠 Ён адчувае злосць, калі бачыць свае шкарпэткі акурат на падлозе ў пакоі і разумее, што яны найбруднейшыя з усіх прадметаў яго адзення.
- 😟 Мы занепакоеныя, бо гэтае практычнейшае паліто каштуе занадта дорага для нас у гэтым краме. Чаму на яго не зрабілі зніжкі?!
- 😨 Вы адчуваеце спалоханасць, калі сябар апранае цямнейшае адзенне ўначы, бо разумееце, што Вам будзе цяжка яго бачыць.
- 😳 Яны саромеюцца, бо іх кашулі выглядаюць бруднейшымі за рэчы ўсіх астатніх супрацоўнікаў пасля працы.
- 🤗 Я вельмі ўдзячная табе за гэты найцяплейшы шаль, які ты падарыла мне ў гэтую пятніцу.
- 🎒 У маёй кішэні акурат зараз ляжыць найпрыгажэйшая бірулька, якую я набыла ў тым ціхім месцы, у якім звычайна мала людзей.
- 🧣 Калі на вуліцы халодна, я заўсёды апранаю светла-зялёную кашулю ў палоску і цёплую фіялетавую байку.
Практыкаванне. Апішыце адзенне, якое Вы бачыце на малюнку ніжэй.
💬 Размова пра моду і жыццё
- ✨ Які ў Вас сёння эмацыйны стан?
- ✅ Што Вы паспелі сёння зрабіць?
- 👗 Ці любіце Вы насіць сукенкі?
- 🧥 Якога колеру Ваша ўлюбёная зімовая куртка?
- 👟 Які абутак Вы найчасцей носіце?
- 🧣 Ці ёсць у Вас цёплы шаль на зіму?
- 👒 Якія галаўныя ўборы Вам найбольш падабаецца насіць?
- 🧤 Калі на даварэ халодна, ці носіце Вы пальчаткі?
- 💎 Якія упрыгожанні Вы носіце?
- 🎒 Што звычайна ляжыць у Вашых кішэнях ці торбе?
- 👕 Які Ваш найулюбёнейшы прадмет адзення?
- 🧦 Якога колеру шкарпэткі Вы маеце?
- Ці прымервалі Вы калісьці традыцыйны строй?
- 👔 Ці ўмееце Вы завязваць гальштук?
- 🧥 Калі ідзе дождж, ці апранаеце Вы плашч?
- 🕰️ Вы носіце гадзіннік на руцэ ці глядзіцё час у тэлефоне?
- 🧶Ці маеце Вы пухнатае футра?
- 🎀 Ці носіце Вы бірулькі на ключах ці торбах?