Санкт-Пецярбург: Розніца паміж версіямі
З пляцоўкі Мова для ўсіх!
A.t.undoca (размовы | уклад) (Новая старонка: «міні Тэма: Жыццё ў Пецярбургу Практыкаванне. Прачытайце выразы. Што з пералічанага Вы рабілі ў Пецярбургу. # спазніцца на разводны мост, # шпацыраваць уздоўж Нявы; # любавацца Ісакіеўскім саборам, # фатаграфавацца каля Э...») |
A.t.undoca (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
| Радок 12: | Радок 12: | ||
# спаткацца каля Сфінксаў; | # спаткацца каля Сфінксаў; | ||
# паплаваць на чоўне па каналах, | # паплаваць на чоўне па каналах, | ||
# здзівіцца велічы | # здзівіцца велічы Петрапаўлаўскай крэпасці, | ||
# схавацца ад дажджу пад мостам; | # схавацца ад дажджу пад мостам; | ||
# глядзець на зоры з узбярэжнай; | # глядзець на зоры з узбярэжнай; | ||
Версія ад 15:09, 19 чэрвеня 2025
Тэма: Жыццё ў Пецярбургу
Практыкаванне. Прачытайце выразы. Што з пералічанага Вы рабілі ў Пецярбургу.
- спазніцца на разводны мост,
- шпацыраваць уздоўж Нявы;
- любавацца Ісакіеўскім саборам,
- фатаграфавацца каля Эрмітажа;
- адчуваць надыход дажджлівага надвор’я,
- піць каву ў цэнтры Пецярбурга;
- спаткацца каля Сфінксаў;
- паплаваць на чоўне па каналах,
- здзівіцца велічы Петрапаўлаўскай крэпасці,
- схавацца ад дажджу пад мостам;
- глядзець на зоры з узбярэжнай;
- захапляцца культурнай спадчынай горада,
- атрымаць квіткі ў Марыінскі тэатр;
- купіць паштоўку з Медным коннікам,
- чытаць верш пра белыя ночы;
- стаяць у чарзе да Эрмітажа,
- сустракаць світанак над Нявай;
- заблудзіць, шпацыруючы па вузкіх вулках,
- слухаць вершы Бродскага ў дворыку;
- адпачываць каля фантана;
- пабываць у кватэры-музеі Пушкіна,
- убачыць захад сонца з моста;
- удзельнічаць у фестывалі на плошчы,
- слухаць арган у саборы.
Практыкаванне. Надайце назоўнікам у дужках слушную склонавую форму:
- Мы спазніліся на разводны мост праз затор на (вуліца).
- Учора я доўга шпацыраваў уздоўж (Нева), слухаючы музыку.
- Яна любавалася (Ісакіеўскі сабор), стоячы побач.
- Мы фатаграфаваліся каля (Эрмітаж), і там было вельмі шмат людзей.
- У (атмасфера) горада ўжо адчуваўся надыход (дождж).
- Я часта п’ю каву ў (цэнтр) (Пецярбург).
- Улетку можна паплаваць на (човен) па (канал).
- Я здзівіўся велічы (Петрапаўлаўская крэпасць), калі ўбачыў яе ўпершыню.
- Пад (мост) мы схаваліся, калі задажджыла.
- Я доўга глядзеў на зоры з (узбярэжная), думаючы пра жыццё.
- Мы захапляемся (культурная спадчына) Пецярбурга.
- У (Марыінскі тэатр) мы трапілі дзякуючы квіткам, што выйгралі.
- Я купіў паштоўку з (Медны коннік) для бабулі.
- У (парк) я чытаў верш пра белыя ночы.
- Давялося доўга стаяць у (чарга) да (Эрмітаж).
- Мы сустрэлі світанак над (Нева), п'ючы гарачую каву.
- Ён заблудзіўся, шпацыруючы па (вузкія вулкі) у цэнтры.
- У (дворык) мы слухалі вершы Бродскага на (вечарына).
- Я адпачываў каля (фантан), пакуль сябры хадзілі па сувеніры.
- У (кватэра-музей) Пушкіна пануе асаблівая атмасфера.
- Захад сонца з (мост) выглядае надзвычайна рамантычна.
- Мы ўдзельнічалі ў (фестываль), што адбываўся на (плошча).
- У (сабор) гучаў арган, і ўсе маўчалі.
- Я спыніўся на хвілінку ў (двор), каб перадыхнуць.
- Мы згубіліся ў (вузкі пераход), што вёў да (узбярэжная).
- На (убярэжная) стаялі мастакі і прадавалі свае карціны.
- У (старая частка) горада заўсёды асаблівыя варункі.
- Я купіў кнігу ў (кнігарня), куды заходжу амаль кожны тыдзень.
- Мы жылі ў (гатэль) з (выгляд) на Неўскі праспект.