Беларуская міфалогія: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 111: Радок 111:
== '''Практыкаванне.''' ''Суаднясіце назвы міфалагічных персанажаў з апісаннямі.'' ==
== '''Практыкаванне.''' ''Суаднясіце назвы міфалагічных персанажаў з апісаннямі.'' ==
{| class="wikitable"
{| class="wikitable"
|🐉 Цмок
|
 
* 🐉 Цмок
🌲 Лясун
* 🌲 Лясун
 
* 🐂 Вялес
🐂 Вялес
* 👻 Балотнік
 
* 🧵 Мокаш
👻 Балотнік
|
 
* ⚡ Пярун
🧵 Мокаш
* 🧚 Доля (тры Долі)
|⚡ Пярун
* 🌊 Вадзянік
 
* 💀 Белая Баба
🧚 Доля (тры Долі)
* 🌍 Маці-Зямля
 
🌊 Вадзянік
 
💀 Белая Баба
 
🌍 Маці-Зямля
|}
|}
{| class="wikitable"
{| class="wikitable"

Версія ад 11:22, 26 жніўня 2025

ChatGPT Image 19 авг. 2025 г., 19 43 44.png


Практыкаванне. Перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову.

🏛 Таямніцы беларускае міфалогіі

Беларуская міфалогія — гэта (сокровищница) старажытных (представлений) нашых продкаў пра свет. Яна ўключае балцкія і славянскія (языческие) традыцыі, а таксама народныя (поверья), якія сяляне (передавали) з пакалення на пакаленне.

У вёсках да (сегодняшнего дня) можна сустрэць гісторыі пра хатніка, які (охраняет) дом, або пра вадзяніка, што жыве ў рэках і азёрах. Людзі верылі ў лесуна і пушчавіка, якія (управляли) лесам, і ў мараў — злых істот, што (душили) людзей у сне. Асобнае месца займалі легенды пра Бога і Чорта, дзе хрысціянскія вобразы (смешивались) з паганскімі гісторыямі.

(Источниками знаний) пра беларускую міфалогію з’яўляюцца (летописи), (заговоры), народныя песні і казкі. (Особенно много сведений) запісалі этнографы ў XIX–XX стагоддзях. Вялікую ролю маюць таксама археалагічныя (находки) — паганскія стоды, зачуры, (предметы с солнечными знаками). У народнай архітэктуры і вышыўцы можна (увидеть изображения) Сусветнага Дрэва, сонца, змяі ці вады.

(Среди) багоў асабліва (почитали) Вялеса — бога (скота), багацця і (загробного мира). Яго функцыі пазней перайшлі да святых Міколы і Юр’я. Не менш важным быў Пярун — бог грому і (молний), (борец) з цмокам. Яго культ пераняў святы Ілля. (Упоминаются) таксама багіня Мокаш, (покровительница) жаночых (ремёсел), і (таинственная) Доля, што (определяла) лёс чалавека.

У народных песнях і (преданиях) Сонца часта (описывается) як жанчына, Месяц — як яе муж, а зоркі — як іх дзеці. (Встречаются) і вобразы трох (девиц), якія (ткут) чалавечае жыццё. Гэтыя матывы (похожи) да грэчаскіх мойраў і скандынаўскіх норнаў.

Беларусы верылі, што зямля стаіць на (громадной) рыбе ці кітах, а ў цэнтры свету (возвышается волшебная гора) з Сусветным Дрэвам. З яго (ветвей) цякуць (живительные) рэкі, а на (вершине) жывуць багі ці духі. У казках героі (пытаются отыскать) на гэтай гары жывую ваду, што можа (оживить мёртвого).

Асаблівае месца займае Вырай — цудоўная краіна, дзе заўсёды лета. Туды (улетают) птушкі і душы (умерших). (Благодаря) міфам узніклі і (многочисленные) традыцыі: святкаванне Купалля, вера ў папараць-кветку, абрады (в честь урожая).

Беларуская міфалогія (показывает) свет, дзе прырода жывая, (наполнена) духамі і (различными знаками). Яна з’яўляецца (ключом) да разумення культуры і (мышления) нашых продкаў.


📝 Практыкаванне. Адкажыце на пытанні

  1. Як беларуская міфалогія тлумачыць паходжанне свету?
  2. Якія традыцыі ўваходзяць у беларускую міфалогію — толькі славянскія ці яшчэ і балцкія?
  3. Якія істоты ахоўвалі дом і лес у народных уяўленнях?
  4. Чым займаліся мары паводле павер’яў?
  5. У якіх крыніцах захаваліся веды пра беларускую міфалогію?
  6. Хто асабліва актыўна запісваў звесткі ў XIX–XX стагоддзях?
  7. Якія археалагічныя знаходкі сведчаць пра паганскія вераванні?
  8. Хто быў богам жывёлы, багацця і замагільнага свету?
  9. Як у паданнях апісваліся Сонца, Месяц і зоркі?
  10. Што такое Вырай у беларускай міфалогіі?

📝 Практыкаванне. Праўда ці хлусня?

  1. Беларуская міфалогія ўключае балцкія і славянскія традыцыі.
  2. Хатнік у народных павер’ях ахоўваў дом.
  3. Лясун і пушчавік былі гаспадарамі лесу.
  4. Мары ўяўляліся злымі істотамі, што душаць людзей у сне.
  5. Асноўнымі крыніцамі ведаў былі толькі археалагічныя знаходкі.
  6. У вышыўцы і архітэктуры сустракаліся выявы Сусветнага Дрэва і сонца.
  7. Пярун лічыўся богам грому і маланак, а таксама змагальнікам з цмокам.
  8. Мокаш была багіняй, якая апекавала жаночыя рамёствы.
  9. Паводле павер’яў, зямля стаіць на вялізнай рыбе ці кітах.
  10. У песнях Сонца апісвалася як жанчына, а Месяц — як яе муж

🏛 Практыкаванне. У кожным сказе ад дзеяслова ў дужках утварыце дзеепрыслоўе закончанага або незакончанага трывання, звяртаючы ўвагу на трыванне дзеяслова.

  1. (Верыць) у хатніка, людзі пакідалі яму кавалак хлеба.
  2. Вёскі, (захоўваць) старажытныя абрады, перадавалі веды з пакалення ў пакаленне.
  3. (Змагацца) са цмокам, Пярун кіраваў громам і маланкамі.
  4. Вялес, (апекаваць) жывёлу і багацце, лічыўся адным з галоўных багоў.
  5. (Прадказваць) будучыню, Белая Баба пужала людзей уначы.
  6. Лясун, (сустрэць) чалавека ў пушчы, мог яго збіць з дарогі.
  7. (З’яўляцца) ў песнях і паданнях, Доля вызначала лёс чалавека.
  8. Русалкі, (танцаваць) каля вады, маглі завабіць хлопцаў і патапіць іх.
  9. (Жыць) у пуні, Пуннік нагадваў бярэмак сена.
  10. Вужалкі, (быць) дочкамі Вужынага Караля, маглі ператварацца ў прыгожых дзяўчат.
  11. (Узнікаць) падчас сну, мара душыла чалавека і выклікала страх.
  12. Гаёўкі, (ператварацца) з дзяўчат у пушчаных істот, апраналіся ў поўсць узімку.
  13. (Прыходзіць) у дом, хатнік мог дапамагчы ці насаліць, у залежнасці ад стаўлення людзей.
  14. Пушчавік, (адрознівацца) ад лясуна, быў больш злосны і небяспечны.
  15. (Жыць) у балотах, Аржавень заўсёды быў мокры і пакрыты іржой.

🗣️ Практыкаванне. Дзеясловы спосабу маўлення

📌 Памятка:

  • гаварыць – як? (ціха, выразна)
  • казаць – што? (праўду, казку)
  • размаўляць – з кім? (з духам, з чалавекам)
  • распавядаць/расказваць – што? (легенду, гісторыю)

  1. Старажытныя людзі любілі ________ пра духаў лесу і вады.
  2. Вёскамі хадзілі старыя, якія ўмелі ________ казкі пра цмокаў.
  3. На Купалле дзяўчаты збіраліся разам і пачыналі ________ пра папараць-кветку.
  4. Бабулі часта сядзелі каля печы і пачыналі ________ дзецям паданні пра Вялеса.
  5. У песнях людзі маглі ________ пра Сонца і Месяц, як пра жывых істот.
  6. Лясун мог ціхутка________ у гушчары, каб спалохаць чалавека.
  7. Вандроўнік пачаў ________ пра тое, як ён бачыў русалак.
  8. Дзед умеў хораша ________, таму яго заўсёды слухалі з цікавасцю.
  9. Дзеці на двары весела крычалі і пачалі ________ пра тое, што ўбачылі ў лесе.
  10. У казцы герой пачаў ________ з Доляй пра свой лёс.
  11. На свяце Купалля юнак пачаў ________ пра каханне да дзяўчыны.
  12. Гаспадар хацеў ________ хатніку, каб дамовіцца пра спакой у доме.
  13. Жанчына пачала ________ суседкам гісторыю пра сустрэчу з Белай Бабай.
  14. У песнях сяляне маглі доўга ________ пра жыццё ў полі і лесе.
  15. Экскурсавод пачаў ________ школьнікам пра міфалагічныя выявы ў вышыўцы.
  16. Даследчыкі любяць ________ з мясцовымі жыхарамі пра старажытныя павер’і.
  17. Сусед пачаў ________ пра тое, як чуў дзіўныя гукі ўначы.
  18. На кірмашы людзі маглі доўга ________ адно з адным пра кошты і навіны.
  19. Баязлівы хлопчык пачаў ціха ________ пра тое, што бачыў у балотах.
  20. У песьнях жанчыны пачыналі хораша ________ пра Мокаш і яе сілу.
  21. Вандроўцы спыніліся і пачалі ________ пра дарогу ў пушчы.
  22. Старажытныя летапісы пачалі ________ пра пакланенне Пяруну і Вялесу.
  23. Гаспадыня хацела ________ хатніку словы падзякі за дапамогу.
  24. Дзеці сядзелі каля агню і пачалі з цікавасцю ________ легенды пра русалак.
  25. Каля азёраў людзі маглі доўга ________ пра небяспечныя сустрэчы з вадзяніком.

Практыкаванне на паўтарэнне лексікі

ChatGPT Image 26 авг. 2025 г., 10 09 25.png

Практыкаванне. Суаднясіце назвы міфалагічных персанажаў з апісаннямі.

  • 🐉 Цмок
  • 🌲 Лясун
  • 🐂 Вялес
  • 👻 Балотнік
  • 🧵 Мокаш
  • ⚡ Пярун
  • 🧚 Доля (тры Долі)
  • 🌊 Вадзянік
  • 💀 Белая Баба
  • 🌍 Маці-Зямля
Персанаж Апісанне
Гэты хтанічны бог у славянскай традыцыі лічыўся апекуном палявання, жывёлагадоўлі і багацця. Яго культ быў звязаны з камянямі, падземным і вадзяным светам, уяўленнямі пра смерць. У паданнях ён гіне ад маланкі, а хрысціянства перадала яго рысы святым.
Вобраз, які ўвасабляе зямлю і ўрадлівасць. У фальклоры выступае як адна з галоўных ахоўніц жыцця.
Уладар рэк і азёр. Выглядаў як стары дзед з доўгай барадой, ці як гарбаты дзед з нагамі каровы і хвастом.
Увасабленне смерці. Паказвалася як маладая жанчына ў белым адзенні, якая адкідвае вэлюм і паказвае змярцвелы твар, прадказваючы хуткую смерць.
Старац з блядым тварам, гаспадар лесу. Кіруе ваўкамі, нібы пастух. У народных апісаннях мае завостраную галаву, часам адно вока.
Багіня, звязаная з ткацтвам, жаночымі рамёствамі і ўраджаем. Пасля хрысціянізацыі яе функцыі пераняла святая Параскева Пятніца. Некаторыя даследчыкі лічылі яе жонкай Перуна.
Бог маланак і грому, ахоўнік князя і дружыны. У народзе верылі, што ён ездзіць на калясніцы і кідае стрэлы-маланкі ў чарцей. Як і іншыя індаеўрапейскія грамабоі, выступае змагаром са змеем.
Жаночыя персанажы-трыяды, якія ў замовах выступаюць як «тры дзяўчыны». Ім прыпісвалі функцыі вызначэння лёсу і лекавання ад хвароб. Параўноўваюцца з грэчаскімі мойрамі і скандынаўскімі норнамі.
Вялізны змей, часта шматгаловы. У баладах людзі плацяць яму даніну, а ў казках героі перамагаюць яго, адсякаючы галовы. Часам апісваецца як маленькая змяя, што п’е малако ў кароў.
Тоўсты, брудны дух без вачэй. Заваблівае людзей у балота і не баіцца маланак.

Віктарына на тэму “Персанажы беларускае міфалогіі”