На кірмашы. Сфера продажу: Розніца паміж версіямі
A.t.undoca (размовы | уклад) др (A.t.undoca перанёс старонку На кірмашы у На кірмашы. Сфера продажу) |
A.t.undoca (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
| Радок 389: | Радок 389: | ||
# Як Вы ставіцеся да рэкламы і маркетынгу? | # Як Вы ставіцеся да рэкламы і маркетынгу? | ||
# Ці верыце Вы ў фразу “кліент заўсёды мае рацыю”? | # Ці верыце Вы ў фразу “кліент заўсёды мае рацыю”? | ||
# Як часта Вы шкадуеце пра тое, што набылі? | |||
# Ці былі Вы калі-небудзь у сітуацыі, калі Вас спрабавалі пераканаць набыць тое, што Вам насамрэч не было патрэбным? Як Вы на гэта рэагавалі? | |||
# Ці набываеце Вы часам тавары толькі таму, што яны добра аформлены або "прыгожа пададзены"? | |||
# Ці бывае так, што Вы аддаеце перавагу малым крамам, а не буйным супермаркетам? Чаму? | |||
# Як Вы ставіцеся да зніжак і распродажаў? Гэта магчымасць эканоміі ці маркетынгавая стратэгія? | |||
# Ці сутыкаліся Вы з непрыемнымі прадаўцамі? Як гэта паўплывала на Ваш выбар ці настрой? | |||
Версія ад 18:20, 25 чэрвеня 2025
Практыкаванне. Перакладзіце асобныя выразы на рускую мову.
- велізарны натоўп людзей
- гарачы шашлык на палачцы
- глядзець на смачную ежу
- павольна ехаць праз натоўп
- дзіцячы ровар каля прылаўка
- хлопчык, які моцна плача
- маці абдымае сваё дзіця
- бацька нешта тлумачыць
- гандаль садавіной і прысмакамі
- хатняя выпечка на продаж
- мёд, гарэхі і сочыва
- браць удзел у гульні падчас кірмашу
- страляць дроцікам у яблычак
- ехаць на коле агляду
- рознакаляровыя кірмашовыя намёты
- выбіраць прыгожую тканіну
- велізарная чарга ля яткі
- святочная і ўрачыстая атмасфера
- цёпла апранутыя дарослыя і дзеці
Практыкаванне. Што Вы бачыце на карцінцы?
- На вялікім кірмашы сабралася шмат людзей з усяго горада.
- Мужчына з задавальненнем есць гарачы шашлык з драўлянай палачкі.
- Побач жанчына глядзіць на ежу і абірае, што набіць.
- Па дарожцы праз натоўп павольна едзе мужчына на ровары.
- Побач з ім дзіця катаецца на маленькім ровары.
- Побач бацька і маці трымаюць хлопчыка, які моцна плача.
- Маці абдымае дзіця і ціха размаўляе з ім, супакойваючы яго.
- Бацька схіляецца да хлопчыка і тлумачыць нешта важнае.
- Чаго толькі не прадаюць людзі на кірмашы: садавіну, мёд, гарэхі, хатнюю выпечку, сочыва.
- Адзін мужчына ўдзельнічае ў гульні: ён страляе дроцікамі ў балёнчыкі.
- Удалечыні відаць велізарнае кола агляду з каляровымі кабінкамі.
- Пад рознакаляровымі намётамі гандляры прадаюць цацкі, адзенне і сувеніры.
- Некаторыя людзі стаяць у чарзе, каб купіць шашлык ці выпечку.
- Побач жанчына разглядае прыгожыя тканіны і доўга не можа выбраць, што набыць.
- Неба шэрае, але кірмаш выглядае вельмі святочна і яскрава.
- Амаль усе людзі апранутыя цёпла, бо надвор’е халаднаватае.
- Гэты кірмаш жывы, гучны і напоўнены рознымі цікавымі падзеямі. Практыкаванне. Слушна прачытайце і перакладзіце наступныя сказы.
Практыкаванне. Прачытайце наступныя выразы:
- На кірмашы сабраўся велізарны натоўп людзей з усяго горада.
- Мужчына еў гарачы шашлык на палачцы і ўсміхаўся жанчыне побач.
- Жанчына глядзела на смачную ежу і абірала сабе нешта салодкае.
- Павольна праз натоўп ехала дзяўчына на ровары з кошыкам.
- Маленькі хлопчык катаўся на дзіцячым ровары каля прылаўка.
- Маці абдымала свайго сына, які моцна плакаў каля яткі.
- Бацька нешта тлумачыў дзіцяці, нахіліўшыся да яго твару.
- На прылаўках ішоў гандаль садавіной, прысмакамі і напоямі.
- Мы набылі хатнюю выпечку і падзяліліся з сябрамі.
- Людзі каштавалі мёд, гарэхі і розныя віды сочыва.
- Шмат хто браў удзел у гульні з дроцікамі і цацкамі.
- Малады чалавек цаляў дроцікам у мішэнь.
- На плошчы ўзвышалася велізарнае кола агляду з кабінкамі.
- Рознакаляровыя кірмашовыя намёты стаялі шчыльна адзін да аднаго.
- Жанчына доўга выбірала прыгожую тканіну з народнымі ўзорамі.
- Велізарная чарга ля яткі расцягнулася праз палову плошчы.
- Мы спыніліся каля яткі, каб набыць шашлык.
- Ля намётаў дзеці бегалі, смяяліся і елі салодкую вату.
- Атмасфера кірмашу была святочнаю і ўрачыстаю, нягледзячы на шэрае неба.
- Усе дарослыя і дзеці былі цёпла апранутыя і ўсмешлівыя.
- Хлопчык у цёплым шаліку глядзеў на калекцыю драўляных цацак.
- Мама набыла дзіцяці маленькі сувенір каля рознакаляровага намёта.
- Бацька фатаграфаваў сям’ю на фоне кола агляду.
- Сябры абмяркоўвалі свае пакупкі, седзячы ля фантана.
- Святочная музыка гучала па-над плошчай, дзе ішоў бойкі гандаль.
📚 Граматычная частка (паўтарэнне)
| Склон | мужчынскі род (абодва) | жаночы род (абедзве) | агульны / ніякі род (абое) |
| Н. | абодва | абедзве | абое |
| Р. | абодвух | абедзвюх | абаіх |
| Д. | абодвум | абедзвюм | абаім |
| В. | абодвух | абедзвюх | абаіх |
| Т. | з абодвума | з абедзвюма | з абаімі |
| М. | пры абодвух | пры абедзвюх | пры абаіх |
Практыкаванне. Перакладзіце на беларускую мову наступныя выразы.
- о обоих актёрах
- между обеими машинами
- под обоими картинами
- возле обеих аптек
- за обоими креслами
- к обоим врачам
- у обоих детей
- из обеих коробок
- напротив обоих отелей
- около обеих остановок
- в обоих магазинах
- на обеих сумках
- от обоих родителей
- во время обоих спектаклей
- под обеими чашками
- возле обоих фонтанов
- между обеими станциями метро
- под обоими столиками
- после обоих звонков
- в обеих тетрадях
- за обеими дверьми
- на обоих ботинках
- над обоими домами
- перед обоими зеркалами
- к обеим сестрам
- в обоих чемоданах
- из обеих рамок
- при обеих проблемах
- на обоих пляжах
- среди обоих родов
Тэма: На кірмашы
Тэма: На кірмашы
🥬 Практыкаванне. Прачытайце і перакладзіце выразы.
- складаць агуркі ў торбу
- разглядаць гародніну на прылаўку
- узважваць капусту перад пакупкай
- падносіць руку да тавару ад здзіўлення
- запрашаць пакупніка падысці да яткі
- размаўляць з прадаўніцай пра цану
- разлічвацца за тавар
- трымаць пакупкі ў руцэ
- выбіраць паміж яблыкамі і памідорамі
- развешваць свежае мяса на гачкі
- перабіраць цыбулю і часнык на латку
- выстаўляць налоўленую рыбу на продаж
- праходзіць уздоўж намёта з садавіной і агароднінай
- размяшчаць тавар на драўляным стале
- прапаноўваць прадукт усміхаючыся
- абмяркоўваць надвор’е падчас куплі
- падаваць рэшту пакупніку
- захапляцца сабраным ураджаем
- разгортваць пластыкавы пакет, каб пакласці набытае
- аглядаць незвычайнае адзенне са шчырай цікавасцю
Практыкаванне. Паглядзіце на выявы. Што Вы на іх бачыце? Параўнайце іх.
Практыкаванне. Надайце словам у дужках форму меснага склону.
- Рыба ляжала ў асобным (латок), але смурод разлятаўся па ўсім (кірмаш).
- Стары мужчына перабіраў цыбулю і часнык на (прылавак) на (плошча).
- Мы разглядалі гародніну на (драўляны стол) перад гандляром.
- Жанчына складае агуркі ў торбу пры (прадавец).
- Хлопчык трымаў пакупкі ў (рука) і разглядаў вінаград на (дошка).
- Кабета абмяркоўвала цану з прадаўцом, калі той узважваў салату на (адмысловая прылада)
- Зараз мы знаходзімся у (намёт) з садавіной і агароднінай.
- Пры (выхад) стаяла жанчына і разгортвала пластыкавы пакет, каб абгарнуць ім набытыя ў (кірмашовы намёт) мокрыя агуркі.
- Тавар быў размешчаны на (драўляны достачка) каля сцежкі, па якой ходзяць пакупнікі.
- Жанчына з цікавасцю аглядала незвычайнае адзенне, што было на (вешалка) і ў (скрыня).
- Прадавачка развешвала мяса на (гачкі) у (крытая ятка).
- Яна показала пальцам на тавар, здзіўленая ад таго, што пабачыла на (вітрына).
- Мы марудна выбіралі яблыкі да памідоры ў (рад) з гародніна.
- Прадавец у (вялікая ятка) запрасіў усіх наведвальнкаў кірмашу падысці для дэгустацыі.
- Разлічвацца за тавар прыйшлося гатоўкаю, бо у (касавы апарат) скончылася папера.
- У (вялікі кошык) ляжалі чатыры нядаўна набытыя радыскі.
- У (цэнтр) кірмаш можна было пабачыць ураджай, сабраны з розных рэгіёнаў краіны.
- Ужо на (цэнтральны уваход) гандляры пачалі прапаноўваць свае прадукты са шчыраю усмешкай.
- Мы размаўлялі пра надвор’е падчас куплі ў (намёт) з садавіной).
- Прадавачка захаплялася сабраным у (вёска) ураджаем і распавядала пра яго ўсім пакупнікам.
- Людзі перабіралі яблыкі і грушы ў (металёвы латок).
- Рэшта ляжала на (невялікі столік) каля пакупніка.
- Мы разглядалі агародніну і садавіну, што ляжала на (узгорак).
- На (верхняя паліца) былі гарбузы, кавуны і дыні.
- У (маленькая ятка) прадавалася толькі свежая ялавічына.
- У(куток рынку) размяшчалася вітрына з шынкаю.
- Мы абмяркоўвалі цэны з прадаўцом у (сам праход) паміж радамі.
- На (далёкай палетка) ляжалі перац і салера.
- На (выхад) з намёта стаялі людзі з торбамі і разглядалі ўвесь асартымент.
Практыкаванне. Устаўце слушныя канчаткі.
На кірмашы ў кітайскім мястэчк__
Сонечным ранк__, калі паветра было яшчэ прахалодным, Лін і яе дачка Сяо-Мэй пайшлі на кірмаш__ у старую частку мястэчк__. Тут, пад зялёнымі намёт__, ужо віравала жыццё: гандляры раскладвалі садавін__ і гароднін__, вешалі на гачкі кумпякі, насыпа́лі зярн__ і сачылі, каб на стал__ ўсё выглядала прывабна.
Лін падышла да ветлів__ прадавачкі ў бардовым фартух__, якая сачыла за агуркамі і бананамі на кра__ стала. Паблізу жанчына ўзважвала капуст__, а мужчына, што толькі прыйшоў, уважліва слухаў, як інш__ прадавачка абвяшчала цэны. Усе былі занят__, але спакойныя — гэта быў тыпов__ пачатак дня.
Сяо-Мэй, як заўжды, ціха трымал__ за руку маці, адчуваючы сябе ўпэўнена сярод гоман__ кірмаш__, пахаў імбір__, часнык__ і свежага мяс__. Лін параўноўвала цэны, перабірала памідоры, аглядаючы іх з усіх бакоў, потым трымаючы сваю торб__, пачала складаць туды свеж__ агуркі.
Калі сонца паднялося вышэй, на кірмашы зрабілася цясн__. Людзі ішлі цэлай плын__, размаўлялі, гандляваліся, пасміхаліся адзін аднаму. Стары дзед прадаваў капусту з драўлянага вазка, жанчына ў чырвоным толькі што атрымала рэшт__ і здавалася асабліва задаволен__, а побач мужчына з сур’ёзным твар__ глядзеў на зелянін__, быццам хацеў не толькі купіць, але нешта ўспомніць.
Хтосьці здымаў фота, хтосьці ўзяў дзяцей за ру__, хтосьці падышоў да крам__, дзе гучна прадавец запрашаў: “Сёння свеж__ мандарыны, праходзьце, паспрабуйце!”
Кірмаш у гэтым мястэчк__ быў не проста месцам куплі і продажу — гэта быў жывы арганізм, дзе кожны ведаў сваю ролю, дзе было месц__ і традыцы__, і звычайн__ чалавечаму шчасц__.
Паўтарэнне лексікі на тэму “Кірмаш”
- У цэнтральным (шатре) прадавалі і (мороженое), і (жгучий перец).
- Дзеці скакалі каля (лотков с овощами и фруктами) і смяяліся.
- Хоць гэта і быў звычайны (будний день), але на рынку ўжо (кипела жизнь).
- (Покупатели) стаялі у доўгай (очереди) каля рыбы і памідораў.
- Я прыйшоў (примерно) апоўдні, але людзі яшчэ не разышліся.
- (Торговцы) крычалі і кожны хваліў (вкус) сваёй прадукцыі.
- Я набыў аліўкавы (масло) і незвычайныя (приправы) для катлет.
- Моладзь любіла (устраивать себе квесты) і каштаваць падчас кірмашу дзіўныя харчы.
- Яны доўга (тыкали во что-то), пакуль не зразумелі, што гэта була (лук).
- Адзін з хлопцаў (съел) (кусок) перцу і крыкнуў: “(Что это такое было)?”
- В (мясном прилавке) ляжаў (жирный кусок мяса).
- Перац аказаўся (действительно жгучим), і нават дарослыя не вытрымлівалі яго (остроту).
- Я спытаўся у (продавца): “Ці вы самі (выращиваете) гэтую (овощи)?
- Жанчына тлумачыла, што заўсёды (питалась) толькім хлеба, (лапшой и огурцами).
- Гэтыя памідоры былі пераспеленымі, таму яны былі (дешёвыми).
- Былы (строитель) цяпер прадае падчас (ярмарок) тое, што сам (выращивает) на сваім пляцы.
- Ён казаў, што сезон быў (неплодородным), але якасць (фруктов) засталася добрай.
- За тым прылаўкам прадавалі спелыя (манго) па 3 (рубля) за кілаграм.
- У (клетке) сядзеў пухнаты (кролик) на (продажу).
- Старыя жанчыны (ощипывали) качак перад тым, як даць іх (покупателю).
- Мужчыны (рубят) мяса проста на (доске) побач з (очередью) з пакупнікоў.
- (Торговец) сказаў, што яго дачка (послала) яго па лічыльнікі, але ён (забыл) іх узяць.
- (Потом) мой сябар вярнуўся з (целой сумкой приправ).
- Я набыў (кусок) рыбы, але аказалася, што яна была троху (сожжённая).
- У размовах з гэтай (продавщицей) заўжды ёсць (шутки) і лёгкасць.
- “(Не совсем) салодкая груша, але (вкусная),” — сказаў пакупнік і падміргнуў фермеру.
- “Гэта не проста перцы — яны (сжигают) душу,” — (шуткой) гаварыў стары.
- На (углях) (жарят) баклажаны з маслам і (зеленью).
- Людзі (едят) нават (маринованную) моркву з перцам, бо гэта (вкусно).
- Мой (знакомый) казаў, што нельга (отравиться) ад гэтага (товара).
- Недалёка стаяла (мусорка), але людзі ёю (не пользовались)
- Стары прадавец (сидел) ціха і трымаў у руцэ (рубль).
- Падлетак быў (брезгливый) і (почти) нічога не набыў (на ярмарке).
- Дзяўчына казала: “Я сама (ощипываю и готовлю) курэй”.
- Калі (попадутся) кепскія прадукты, (стоит) вярнуцца і сказаць (об этом).
- Хлопчык быў вельмі (впечатлительным) і не мог глядзець на тое, што (на рынке) робяць з (животными).
- “Усё, што тут прадаецца, — гэта (вкуснятина) ”, — сказала бабуля.
📍Скланенне займеннікаў
меня — мяне мне — мне
тебя — цябе тебе — табе
себя — сябе себе — сабе
🥬 Практыкаванне. Слушна перакладзіце займеннік у дужках на беларускую мову.
- Прадавец адразу заўважыў (тебя) і запрасіў да яткі.
- Ён паклаў некалькі перцаў у торбу для (меня).
- Яна заўсёды выбірае свежую зеляніну для (себя).
- Мы параілі (тебе) купіць агуркі з правага прылаўка.
- Гандляр распавёў (мне) пра сёлетні ўраджай морквы.
- Мы падзякавалі (ему) за шчырую размову.
- Я набыў ігрушы не для (тебя), а для (себя).
- Яна падзякавала (мне),але ўсміхнулася (тебе).
- Мой дзядзька падае (тебе) спіс патрэбных прадуктаў.
- Яны паказалі (мне), дзе ляжаць найсаладзейшыя дыні.
- Я прынёс яблыкі і паклаў (их) побач з вінаградам.
- Ты можаш выбраць нешта для (себя), тут шмат цікавага.
- Яна паклала кавалак сыру ў торбу (тебе).
- Мы бачылі, як прадавец паказаў (ей) іншы гатунак капусты.
- Ты забыўся спытаць у (меня), што купіць для салаты.
- Яна ўзяла персік і падарала яго (тебе).
- Ён узважыў капусту і аддаў (мне).
- Я заўважыў, што ты часта клапоцішся пра (себя).
- Яна запрасіла (нас) падысці да яткі з садавіной.
- Яна распавяла (им) пра свае кулінарныя звычкі.
- Мы глядзелі на яе і разумелі: яна думала пра (себя).
- Ён падзяліўся свежымі кветкамі з (тобой).
- Мы паклалі цыбулю і часнык побач з (нею).
- Яна ўсміхнулася і сказала: “Гэты гатунак — менавіта для (тебя)!”
- Гандляр спытаў у (нас), ці патрэбны нам кроп.
- Яна не здагадвалася, што ўсе пакупкі былі для (неё).
- Мы прынеслі вінаград (вам) — як і абяцалі.
- Яна спакойна выбірала садавіну для (себя), не зважаючы на натоўп.
- Ты ніколі не пытаеш у (меня), што лепш выбраць.
- Я ўзяў гэтае печыва менавіта для (тебя).
- Мы бачылі, што ён насамрэч думаў толькі пра (себя).
- Прадавачка аддала рэшту (мне) і пажадала прыемнага дня.
- Яна паказала на персікі і сказала (ему), што яны дарагія.
- Мы пыталіся ў (тебя), ці патрэбны табе яшчэ часнык.
- Я купіў гэты мёд для (себя), бо ніколі раней такога не спрабаваў.
- Ён заўсёды гаворыць толькі пра (себя).
- Яна падарыла пакет з яблыкамі (тебе).
- Ты можаш параіцца са мной або зрабіць як хочаш — на (тебе) выбар.
- Яна вельмі шчыра ўсміхнулася (мне), калі я спытаў пра зніжку.
Практыкаванне. Надайце словам у дужках форму роднага ці меснага склону, у залежнасці ад кантэксту.
- Я аплаціў тавар пасля (купля).
- Мы набываем гародніну толькі на (рынак).
- Я працаваў прадаўцом у (крама).
- Ён доўга выбіраў яблык на (паліца).
- Яна прадавала садавіну з (вёска).
- Мы шукалі лепшую цану для (тавары).
- Давялося доўга чакаць у чарзе да (каса).
- Я раскладала пакупкі ў (торба).
- Яны часта гандлююць на (вуліца).
- Я ўзяў чэк пасля (набыццё) (тавар).
- Ён пакінуў грошы на (лаўка).
- Я папрасіў прадаўца назваць цану (кніга).
- Мы атрымалі рэшту пасля (аплата).
- Я набыў падарунак падчас (свята) на (кірмаш).
- Кампанія запусціла акцыю пасля (аналіз) (рынка) (збыт).
- Мы намагаліся прыцягнуць увагу (пакупнік).
- Яны заключылі дамову пры (дастаўнік).
- Мы палепшылі якасць (абслугоўванне).
- Кіраўнік абмяркоўваў умовы пры (партнёр).
- Ён працаваў у (аддзел) з садавіною.
- Мы выбіралі тавар на (стэлаж).
- Яны гандлююць на (кірмаш).
- Я ўзяў чэк у (прадавец).
- Мы пакінулі рэчы на (стол).
- Ён назваў цану для рэкламнае (кампанія).
- Мы атрымалі рэшту з (гаманец).
- Я набыў падарунак для (сястра).
- Кампанія запусціла гандлёвую марку пасля дасканалай (падрыхтоўка).
- Мы размаўлялі пра якасць (прадукт).
✏️ Практыкаванне. Устаўце правільныя формы займеннікаў у дужках.
|
|
- Яна бачыла (меня) у чарзе і папрасіла дапамагчы (ей) з цяжкімі сумкамі.
- Ты паказаў (им) самы танны тавар і сказаў (мне), што гэта сапраўды выдатны выбар.
- Мы чакалі прадаўца разам з (ней) і размаўлялі пра (их).
- Ён прапанаваў (тебе) зніжку, бо часта бачыць (тебя) на кірмашы з тваёй бабуляй.
- Яна размаўляла з (ним) і параіла выбраць незвычайны падарунак для (меня).
- Ты дапамог (мне) знайсці намёт, дзе ў (них) можна набыць свежыя агуркі.
- Я набыў салодкі мёд і падарыў (тебе), бо ты расказаў (мне) пра тое, што ты (его) вельмі любіш.
- Яны часта размаўляюць з (ним), таму я звярнуўся да (их), каб яны распавялі мне пра (него) падрабязней.
- Ён не заўважыў (меня), бо быў заняты размовай з (ней) і ейным сябрам.
- Мы сустрэлі (их) каля гандлёвага пункту і запрасілі (их) далучыцца да куплі.
- Яна ўзяла для (себя) пірожнае і падзялілася ім з (ним) і (ней).
- Я спытаў (тебя), ці зручна (тебе) аплаціць пакупкі (себе) і маёй бабулі.
- Ён спакоўваў тавары для (нее), але забыўся пакласці тое, што ён набыў (себе).
- Я набыў гарбату для (себя), а сочыва для (тебя) — спадзяюся, (тебе) спадабаецца.
- Мы сядзелі побач з (ними) і ўважлівала слухалі (её), калі яна распавяда пра тое, яе сустрэла (его) на кірмашы.
- Ты сказаў (мне), што варта спытаць у (неё) пра спіс пакупак, што яна пакінула у (себя) дома.
- Я падзяліўся з (ним) сваімі перавагамі ў мясным прадуктах і папрасіў (его) паказаць дарогу да яткі.
- Мы размаўлялі пра (тебя), абмяркоўваючы з (ними) тваю добразычлівасць.
- Яна купіла для (себя) сыр, але аддала (его) (тебе), пакінуўшы (себе) толькі кілбасу.
- Мы сустрэлі (её) каля прылаўка і прапанавалі (ей) дапамагчы выбраць падарунак для (него).
Пытанні для абмеркавання
- Ці працавалі Вы калі-небудзь у сферы продажу? Распавядзіце пра свой досвед, калі так.
- Якія навыкі, на Вашу думку, неабходныя добраму прадаўцу?
- Ці лічыце Вы, што "ўсё можна прадаць"?
- Як Вы ставіцеся да рэкламы і маркетынгу?
- Ці верыце Вы ў фразу “кліент заўсёды мае рацыю”?
- Як часта Вы шкадуеце пра тое, што набылі?
- Ці былі Вы калі-небудзь у сітуацыі, калі Вас спрабавалі пераканаць набыць тое, што Вам насамрэч не было патрэбным? Як Вы на гэта рэагавалі?
- Ці набываеце Вы часам тавары толькі таму, што яны добра аформлены або "прыгожа пададзены"?
- Ці бывае так, што Вы аддаеце перавагу малым крамам, а не буйным супермаркетам? Чаму?
- Як Вы ставіцеся да зніжак і распродажаў? Гэта магчымасць эканоміі ці маркетынгавая стратэгія?
- Ці сутыкаліся Вы з непрыемнымі прадаўцамі? Як гэта паўплывала на Ваш выбар ці настрой?
Практыкаванне. Апішыце наступны цікавы відарыс. Што Вы бачыце?