Музыка (А1-А2): Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 82: Радок 82:
'''Практыкаванне.''' ''Утварыце ад пададзеных словаў формы меснага склону з прыназоўнікамі “на”, “у”, “па”, “пры”:''  
'''Практыкаванне.''' ''Утварыце ад пададзеных словаў формы меснага склону з прыназоўнікамі “на”, “у”, “па”, “пры”:''  


гітара, саксафон, скрыпка, барабан, смык, раяль, гармонія, клавішы, ансамбль, трамбон, флейтыст, партытура, імправізацыя, басэтля, труба, бемоль, музыка, гітара, скрыпач, акардэон, гарфа, танальнасць, ноты, вакаліст, сінітэзатар, дынаміка, рытм, тэмп, мелодыя, запіс, хор, група, кнопкі, выступ, рэпертуар, віяланчэль, аркестр, трубач.
гітара, саксафон, скрыпка, барабан, смык, раяль, гармонія, клавішы, ансамбль, трамбон, флейтыст, партытура, імправізацыя, басэтля, труба, бемоль, музыка, гітара, скрыпач, акардэон, гарфа, танальнасць, ноты, вакаліст, сінтэзатар, дынаміка, рытм, тэмп, мелодыя, запіс, хор, група, кнопкі, выступ, рэпертуар, віяланчэль, аркестр, трубач.


== Пытанні для абмеркавання ==
== Пытанні для абмеркавання ==
Радок 136: Радок 136:
# У музыцы я заўсёды шукаю...
# У музыцы я заўсёды шукаю...
# Мая любімая музыка адпавядае...
# Мая любімая музыка адпавядае...
# Я слухаю музыку, калі…
# Я слухаю музыку, калі...  
# У гэтым альбоме музыка адлюстроўвае...
# Музыка ў розных культурах...
# Музыка ў розных культурах...
# Падчас вандроўкі я заўсёды слухаю...
# Падчас вандроўкі я заўсёды слухаю...

Версія ад 17:22, 23 мая 2025

Тэма: Музычны свет

Практыкаванне 1. Прачытайце наступныя выразы. Якія думкі да вас прыходзяць падчас прачытання пэўнага выразу?

Узор: вучыцца граць на музычным інструменце → Я заўжды хацеў навучыцца граць на музычным інструменце, а менавіта на фартэпіяна.

  1. граць на скрыпцы сучасныя мелодыі
  2. атрымліваць натхненне падчас ігры на піяніна
  3. слухаць класічную музыку ў тэатры
  4. наведваць заняткі вакалам двойчы на тыдзень
  5. вывучаць гісторыю музычных кірункаў
  6. спяваць у хоры на святочных канцэртах
  7. граць на гітары для сяброў
  8. слухаць запісы вядомых кампазітараў
  9. удзельнічаць у музычных конкурсах і фестывалях
  10. імправізаваць на фартэпіяна перад знаёмымі
  11. вывучаць асновы тэорыі музыкі
  12. складаць арыгінальныя мелодыі і тэксты песень
  13. спяваць сольную партыю на канцэрце
  14. аналізаваць стыль вядомых музычных гуртоў
  15. выступаць на вуліцы як вулічны музыка


Практыкаванне 2. Устаўце патрэбныя канчаткі назоўнікаў, прыметнікаў і дзеясловаў.

🎶 Музыка ў маім жыцці

Музыка — гэта мая вялік___ радасць. Без песень, мелодый і гукаў я не ўяўля___ свайго жыцця. З самага дзяцінства я слуха___ музыку кожны дзень. Дома, у школ___, на шпацыры — усюды музыка са мною.

У нашай сям'і ўсе люб___ музыку. Мая мама вельмі прыгожа спява___ народн___ песні. Бацька гра___ на гітары. Увечары мы часта збіра___ся разам у гасцёўні і спява___ любім___ песні. Гэта вельмі цёплыя момант___, якія дораць шчасце і любоў.

Я люблю слухаць музыку розных жанр___: класічную, джазавую, рок і папулярн___. Асабліва мне падаба___цца мелодыі на фартэпіяна. Калі я чую гукі фартэпіяна, у душы нараджаюцца спакой і лёгкасць.

Мая мара — навучыцца граць на фартэпіяна. У школ___ мастацтваў я вельмі старанна займаюся музык___. Настаўніца вучыць нас чытаць нот___ і разумець рытм. На занятках мы вывуча___ вядомыя песні і вуч___ся іх іграць на розных інструмент___.

У маёй спальні стаіць маленькае электронн___ фартэпіяна. Я часта сяджу за інструмент___ увечары, калі скончу рабіць дамашн___ заданне. Спачатку мне было цяжка. Трэба было шмат працав___ над пазіцыяй рук і дакладнасцю націскання клавіш. Але я радая, што я не здал___ся. Цяпер я магу граць прост___ мелодыі і нават складаць свае маленьк___ кампазіцыі.

Музыка дапамага___ мне марыць і ствараць. Калі мне сумна, я ўключа___ любімую песн___, і настрой адразу паляпша___цца. Музыка дапамага___ мне быць больш шчаслів___ і верыць у лепшае.

На святах мы часта спява___ разам з сябр___. Асабліва я любл___ спяваць каля вогнішча летам. Пад зорн___ небам музыка гучыць яшчэ прыгажэй. У такія моманты я адчува___ сувязь з прырод___ і з іншымі людзьмі.

Музыка — гэта сапраўдн___ падарунак для сэрца. Я спадзя___ся, што музыка будз___ заўсёды побач у маім жыцці.

ChatGPT Image 29 апр. 2025 г., 11 51 22.png

Практыкаванне 3. Прачытайце словы, перакладзіце іх. Што з пералічанага Вы бачыце на выяве?

барабан, саксафон, гітара, скрыпка, труба, мікрафон, слухаўкі, клавішы, ноты, флейта, піяніна, басэтля, смык, скрыпічны ключ, дуда

Месны склон

ChatGPT Image 29 апр. 2025 г., 12 36 25.png

Месны склон – гэта форма назоўніка, што паказвае на месца дзеяння.

Прыклады формаў меснага склону:

  • гітара → граць на гітары
  • клавішы → націскаць па клавішах

Асноўны алгарытм утварэння формы меснага склону:

  1. Вызначыць, на якую галосную сканчваецца аснова назоўніка: гітара (-а — канчатак) → значыцца, зычны асновы — Р.
  2. У залежнасці ад зычнага асновы вызначыць канчатак.
  • Калі зычны асновы можа быць мяккім, але ён цвёрды — значыцца, будзе канчатак -Е: барабан (Н цвёрдая, але можа быць мяккаю) → на барабане;
  • Калі зычны асновы ўжо мяккі — значыцца, будзе канчатак -І: басэтля (Л ужо мяккая) → на басэтлі.
  • Калі зычны асновы не можа быць мяккім — значыцца, будзе канчатак -Ы: гітара (Р не можа быць мяккім) → на гітары.
  • Калі слова стаіць у множным ліку, то заўжды будзе канчатак -АХ: бубны (гэта множны лік) → на бубнах.

Практыкаванне 4. Утварыце ад пададзеных словаў формы меснага склону з прыназоўнікамі “на”, “у”, “па”: гітара, саксафон, барабан, клавішы, трамбон, басэтля, труба, бемоль, акардэон, гарфа, ноты, сінітэзатар, рытм, тэмп, запіс, хор, група, кнопкі, выступ, рэпертуар, віяланчэль.

Практыкаванне падвышанага ўзроўню складанасці

Асноўны алгарытм утварэння формы меснага склону:

  1. Вызначыць, на якую галосную сканчваецца аснова назоўніка: гітара (-а — канчатак) → значыцца, зычны асновы — Р.
  2. У залежнасці ад зычнага асновы вызначыць канчатак.
  • Калі зычны асновы можа быць мяккім, але ён цвёрды — значыцца, будзе канчатак -Е: барабан (Н цвёрдая, але можа быць мяккаю) → на барабане;
  • Калі зычны асновы ўжо мяккі — значыцца, будзе канчатак -І: басэтля (Л ужо мяккая) → на басэтлі.
  • Калі зычны асновы не можа быць мяккім — значыцца, будзе канчатак -Ы: гітара (Р не можа быць мяккім) → на гітары.
  • Калі слова сканчваецца на -К і пры тым яно жаночага роду, то будзе фіналь -ЦЫ: музыка → у музыцы.
  • Калі слова сканчваецца на -К і пры тым яно мужчынскага роду, то будзе фіналь -КУ: гудок → у гудку.
  • Калі аснова слова сканчаецца на мяккі гук, то канчатак будзе -І: імправізацы[й]я → у імправізацыі.
  • Калі слова пазначае асобу мужчынскага роду, дык канчатак будзе -У / -Ю [пасля мяккіх]: кампазітар → пры кампазітару.
  • Калі слова стаіць у множным ліку, то заўжды будзе канчатак -АХ: бубны (гэта множны лік) → на бубнах.

Практыкаванне. Утварыце ад пададзеных словаў формы меснага склону з прыназоўнікамі “на”, “у”, “па”, “пры”:

гітара, саксафон, скрыпка, барабан, смык, раяль, гармонія, клавішы, ансамбль, трамбон, флейтыст, партытура, імправізацыя, басэтля, труба, бемоль, музыка, гітара, скрыпач, акардэон, гарфа, танальнасць, ноты, вакаліст, сінтэзатар, дынаміка, рытм, тэмп, мелодыя, запіс, хор, група, кнопкі, выступ, рэпертуар, віяланчэль, аркестр, трубач.

Пытанні для абмеркавання

  1. Якое значэнне музыка мае для Вашага жыцця?
  2. Якую музыку Вы любіце слухаць? Чаму?
  3. Дзе Вы слухаеце музыку: на тэлефоне, камп'ютары ці з дапамогаю іншых прылад?
  4. Якія музычныя інструменты Вы ведаеце? На якіх з іх Вы хацелі б навучыцца граць? На якіх Вы ўжо ўмееце граць?
  5. Ці маеце Вы любімую песню? Як яна завецца?
  6. Якія музычныя жанры Вы ведаеце? Які жанр Вам падабаецца найбольш?
  7. Як часта Вы слухаеце музыку ў штодзённым жыцці?
  8. Ці ходзіце Вы на музычныя мерапрыемствы? Напрыклад, на канцэрты ці музычныя фестывалі?
  9. Ці ёсць у Вас любімы выканаўца ці гурт? Чаму яны Вам падабаюцца?
  10. Як музыка ўплывае на Ваш настрой? Якая музыка дапамагае Вам расслабіцца ці, наадварот, засяродзіцца?

Практыкаванне. Устаўце правільную форму меснага склону ў наступныя сказы.

  1. Зараз ейны муж грае на (гітара) на (вечарына).
  2. Мой знаёмы выконвае мелодыю на (саксафон) у хуткім (тэмп).
  3. У гэтым (акорд) на (піяніна) было чуваць штосьці сумнае.
  4. Калі я вучылася ў (школа), я грала ў (гурт) на (сінтэзатар).
  5. Мы слухалі, як мой калега іграе на(барабан), а яго дзяўчына – на (акардэон).
  6. Яна вельмі моцна націскае па (клавішы), бо грае ў новым для яе (тэмп).
  7. У (дзяцінства) мой дзядзька вучыўся граць на (лыжкі) у музычнай (школа).
  8. На (канцэрт) мой знаёмы музыка выконваў складаную партыю на (трамбон).
  9. У гэтым (твор) ейны ўлюбёны музыка грае на (басэтля).
  10. На (сцэна) гэтую партыю выконваюць на (труба) і (флейта).
  11. Гэтую музычную п’есу нельга ставіць у такой (танальнасць) у вялікай (зала).
  12. Я люблю слухаць, як граюць на (віяланчэль) у класічных (творы).
  13. У (заканчэнне) вялікая частка мелодыі была сыграна на (гарфа).
  14. У (рэпрыза) акорды паўтараюцца у розных (месцы).
  15. Хлопчык вучыцца граць на (басэтля) па (ноты).
  16. На (рэпетыцыя) я зрабіла ў (песня) сем памылак.
  17. Гэтую кампазіцыю трэба паўтарыць у такім самым (рытм) і (тэмп).
  18. У (запіс) песні мы пачулі фальшывыя ноты.
  19. У (царква) у (хор) спявак браў вельмі высокія ноты.
  20. Мы часта выступаем на вялікіх (канцэрты) у нашым (горад).
  21. Дыджэй націскае па (кнопкі) на (пульт) і водзіць рукамі па (кружэлкі).
  22. У сваім (выступ) спявачка выконвала новыя для яе мелізмы у (сярэдзіна) музычнага твора.
  23. У ягоным (рэпертуар) мы не знайшлі аніводнага музычнага твора ў яго (тэсітура).
  24. У (гукі) віяланчэлі было штосьці чароўнае, бо ўсе слухачы сядзелі ў (цішыня).

Практыкаванне. Дапоўніце выразы.

  1. Музыка мае вялікі ўплыў на...
  2. Калі я слухаю музыку, я адчуваю...
  3. Мой любімы музычны інструмент — гэта...
  4. Я звычайна слухаю музыку...
  5. Музыка дапамагае мне...
  6. Найбольш мне падабаецца слухаць...
  7. Мая любімая песня — гэта...
  8. Калі я граю на інструменце, я адчуваю...
  9. Музыка ў маім жыцці займае...
  10. У музыцы я заўсёды шукаю...
  11. Мая любімая музыка адпавядае...
  12. Я слухаю музыку, калі...
  13. Музыка ў розных культурах...
  14. Падчас вандроўкі я заўсёды слухаю...
  15. Музыка можа быць...

Практыкаванне. Апішыце карцінкі.

ChatGPT Image 1 мая 2025 г., 15 32 56.pngChatGPT Image 1 мая 2025 г., 15 42 50.pngChatGPT Image 1 мая 2025 г., 15 50 09.pngChatGPT Image 1 мая 2025 г., 15 55 59.png