Музыка (А1-А2)

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Тэма: Музычны свет

Практыкаванне 1. Прачытайце наступныя выразы. Якія думкі да вас прыходзяць падчас прачытання пэўнага выразу?

Узор: вучыцца граць на музычным інструменце → Я заўжды хацеў навучыцца граць на музычным інструменце, а менавіта на фартэпіяна.

  1. граць на скрыпцы сучасныя мелодыі
  2. атрымліваць натхненне падчас ігры на піяніна
  3. слухаць класічную музыку ў тэатры
  4. наведваць заняткі вакалам двойчы на тыдзень
  5. вывучаць гісторыю музычных кірункаў
  6. спяваць у хоры на святочных канцэртах
  7. граць на гітары для сяброў
  8. слухаць запісы вядомых кампазітараў
  9. удзельнічаць у музычных конкурсах і фестывалях
  10. імправізаваць на фартэпіяна перад знаёмымі
  11. вывучаць асновы тэорыі музыкі
  12. складаць арыгінальныя мелодыі і тэксты песень
  13. спяваць сольную партыю на канцэрце
  14. аналізаваць стыль вядомых музычных гуртоў
  15. выступаць на вуліцы як вулічны музыка


Практыкаванне 2. Устаўце патрэбныя канчаткі назоўнікаў, прыметнікаў і дзеясловаў.

🎶 Музыка ў маім жыцці

Музыка — гэта мая вялік___ радасць. Без песень, мелодый і гукаў я не ўяўля___ свайго жыцця. З самага дзяцінства я слуха___ музыку кожны дзень. Дома, у школ___, на шпацыры — усюды музыка са мною.

У нашай сям'і ўсе люб___ музыку. Мая мама вельмі прыгожа спява___ народн___ песні. Бацька гра___ на гітары. Увечары мы часта збіра___ся разам у гасцёўні і спява___ любім___ песні. Гэта вельмі цёплыя момант___, якія дораць шчасце і любоў.

Я люблю слухаць музыку розных жанр___: класічную, джазавую, рок і папулярн___. Асабліва мне падаба___цца мелодыі на фартэпіяна. Калі я чую гукі фартэпіяна, у душы нараджаюцца спакой і лёгкасць.

Мая мара — навучыцца граць на фартэпіяна. У школ___ мастацтваў я вельмі старанна займаюся музык___. Настаўніца вучыць нас чытаць нот___ і разумець рытм. На занятках мы вывуча___ вядомыя песні і вуч___ся іх іграць на розных інструмент___.

У маёй спальні стаіць маленькае электронн___ фартэпіяна. Я часта сяджу за інструмент___ увечары, калі скончу рабіць дамашн___ заданне. Спачатку мне было цяжка. Трэба было шмат працав___ над пазіцыяй рук і дакладнасцю націскання клавіш. Але я радая, што я не здал___ся. Цяпер я магу граць прост___ мелодыі і нават складаць свае маленьк___ кампазіцыі.

Музыка дапамага___ мне марыць і ствараць. Калі мне сумна, я ўключа___ любімую песн___, і настрой адразу паляпша___цца. Музыка дапамага___ мне быць больш шчаслів___ і верыць у лепшае.

На святах мы часта спява___ разам з сябр___. Асабліва я любл___ спяваць каля вогнішча летам. Пад зорн___ небам музыка гучыць яшчэ прыгажэй. У такія моманты я адчува___ сувязь з прырод___ і з іншымі людзьмі.

Музыка — гэта сапраўдн___ падарунак для сэрца. Я спадзя___ся, што музыка будз___ заўсёды побач у маім жыцці.

ChatGPT Image 29 апр. 2025 г., 11 51 22.png

Практыкаванне 3. Прачытайце словы, перакладзіце іх. Што з пералічанага Вы бачыце на выяве?

барабан, саксафон, гітара, скрыпка, труба, мікрафон, слухаўкі, клавішы, ноты, флейта, піяніна, басэтля, смык, скрыпічны ключ, дуда

Месны склон

ChatGPT Image 29 апр. 2025 г., 12 36 25.png

Месны склон – гэта форма назоўніка, што паказвае на месца дзеяння.

Прыклады формаў меснага склону:

  • гітара → граць на гітары
  • клавішы → націскаць па клавішах

Асноўны алгарытм утварэння формы меснага склону:

  1. Вызначыць, на якую галосную сканчваецца аснова назоўніка: гітара (-а — канчатак) → значыцца, зычны асновы — Р.
  2. У залежнасці ад зычнага асновы вызначыць канчатак.
  • Калі зычны асновы можа быць мяккім, але ён цвёрды — значыцца, будзе канчатак -Е: барабан (Н цвёрдая, але можа быць мяккаю) → на барабане;
  • Калі зычны асновы ўжо мяккі — значыцца, будзе канчатак -І: басэтля (Л ужо мяккая) → на басэтлі.
  • Калі зычны асновы не можа быць мяккім — значыцца, будзе канчатак -Ы: гітара (Р не можа быць мяккім) → на гітары.
  • Калі слова стаіць у множным ліку, то заўжды будзе канчатак -АХ: бубны (гэта множны лік) → на бубнах.

Практыкаванне 4. Утварыце ад пададзеных словаў формы меснага склону з прыназоўнікамі “на”, “у”, “па”: гітара, саксафон, барабан, клавішы, гармонік, трамбон, басэтля, труба, бемоль, акардэон, гарфа, ноты, сінітэзатар, рытм, тэмп, запіс, хор, група, кнопкі, выступ, рэпертуар, віяланчэль.

Практыкаванне падвышанага ўзроўню складанасці

Асноўны алгарытм утварэння формы меснага склону:

  1. Вызначыць, на якую галосную сканчваецца аснова назоўніка: гітара (-а — канчатак) → значыцца, зычны асновы — Р.
  2. У залежнасці ад зычнага асновы вызначыць канчатак.
  • Калі зычны асновы можа быць мяккім, але ён цвёрды — значыцца, будзе канчатак -Е: барабан (Н цвёрдая, але можа быць мяккаю) → на барабане;
  • Калі зычны асновы ўжо мяккі — значыцца, будзе канчатак -І: басэтля (Л ужо мяккая) → на басэтлі.
  • Калі зычны асновы не можа быць мяккім — значыцца, будзе канчатак -Ы: гітара (Р не можа быць мяккім) → на гітары.
  • Калі слова сканчваецца на -К і пры тым яно жаночага роду, то будзе фіналь -ЦЫ: музыка → у музыцы.
  • Калі слова сканчваецца на -К і пры тым яно мужчынскага роду, то будзе фіналь -КУ: гудок → у гудку.
  • Калі аснова слова сканчаецца на мяккі гук, то канчатак будзе -І: імправізацы[й]я → у імправізацыі.
  • Калі слова пазначае асобу мужчынскага роду, дык канчатак будзе -У / -Ю [пасля мяккіх]: кампазітар → пры кампазітару.
  • Калі слова стаіць у множным ліку, то заўжды будзе канчатак -АХ: бубны (гэта множны лік) → на бубнах.

Практыкаванне. Утварыце ад пададзеных словаў формы меснага склону з прыназоўнікамі “на”, “у”, “па”, “пры”:

гітара, саксафон, скрыпка, барабан, смык, раяль, гармонія, клавішы, ансамбль, трамбон, флейтыст, партытура, імправізацыя, басэтля, труба, бемоль, музыка, скрыпач, акардэон, гарфа, танальнасць, ноты, вакаліст, сінтэзатар, дынаміка, рытм, тэмп, мелодыя, запіс, хор, гурт, кнопкі, выступ, рэпертуар, віяланчэль, пюпітр, аркестр, трубач.

Пытанні для абмеркавання

  1. Якое значэнне музыка мае для Вашага жыцця?
  2. Якую музыку Вы любіце слухаць? Чаму?
  3. Дзе Вы слухаеце музыку: на тэлефоне, камп'ютары ці з дапамогаю іншых прылад?
  4. Якія музычныя інструменты Вы ведаеце? На якіх з іх Вы хацелі б навучыцца граць? На якіх Вы ўжо ўмееце граць?
  5. Ці маеце Вы любімую песню? Як яна завецца?
  6. Якія музычныя жанры Вы ведаеце? Які жанр Вам падабаецца найбольш?
  7. Як часта Вы слухаеце музыку ў штодзённым жыцці?
  8. Ці ходзіце Вы на музычныя мерапрыемствы? Напрыклад, на канцэрты ці музычныя фестывалі?
  9. Ці ёсць у Вас любімы выканаўца ці гурт? Чаму яны Вам падабаюцца?
  10. Як музыка ўплывае на Ваш настрой? Якая музыка дапамагае Вам расслабіцца ці, наадварот, засяродзіцца?

Практыкаванне. Устаўце правільную форму меснага склону ў наступныя сказы.

  1. Зараз ейны муж грае на (гітара) на (вечарына).
  2. Мой знаёмы выконвае мелодыю на (саксафон) у хуткім (тэмп).
  3. У гэтым (акорд) на (піяніна) было чуваць штосьці сумнае.
  4. Калі я вучылася ў (школа), я грала ў (гурт) на (сінтэзатар).
  5. Мы слухалі, як мой калега іграе на(барабан), а яго дзяўчына – на (акардэон).
  6. Яна вельмі моцна націскае па (клавішы), бо грае ў новым для яе (тэмп).
  7. У (дзяцінства) мой дзядзька вучыўся граць на (лыжкі) у музычнай (школа).
  8. На (канцэрт) мой знаёмы музыка выконваў складаную партыю на (трамбон).
  9. У гэтым (твор) ейны ўлюбёны музыка грае на (басэтля).
  10. На (сцэна) гэтую партыю выконваюць на (труба) і (флейта).
  11. Гэтую музычную п’есу нельга ставіць у такой (танальнасць) у вялікай (зала).
  12. Я люблю слухаць, як граюць на (віяланчэль) у класічных (творы).
  13. У (заканчэнне) вялікая частка мелодыі была сыграна на (гарфа).
  14. У (рэпрыза) акорды паўтараюцца у розных (месцы).
  15. Хлопчык вучыцца граць на (басэтля) па (ноты).
  16. На (рэпетыцыя) я зрабіла ў (песня) сем памылак.
  17. Гэтую кампазіцыю трэба паўтарыць у такім самым (рытм) і (тэмп).
  18. У (запіс) песні мы пачулі фальшывыя ноты.
  19. У (царква) у (хор) спявак браў вельмі высокія ноты.
  20. Мы часта выступаем на вялікіх (канцэрты) у нашым (горад).
  21. Дыджэй націскае па (кнопкі) на (пульт) і водзіць рукамі па (кружэлкі).
  22. У сваім (выступ) спявачка выконвала новыя для яе мелізмы у (сярэдзіна) музычнага твора.
  23. У ягоным (рэпертуар) мы не знайшлі аніводнага музычнага твора ў яго (тэсітура).
  24. У (гукі) віяланчэлі было штосьці чароўнае, бо ўсе слухачы сядзелі ў (цішыня).

Практыкаванне. Дапоўніце выразы.

  1. Музыка мае вялікі ўплыў на...
  2. Калі я слухаю музыку, я адчуваю...
  3. Мой любімы музычны інструмент — гэта...
  4. Я звычайна слухаю музыку...
  5. Музыка дапамагае мне...
  6. Найбольш мне падабаецца слухаць...
  7. Мая любімая песня — гэта...
  8. Калі я граю на інструменце, я адчуваю...
  9. Музыка ў маім жыцці займае...
  10. У музыцы я заўсёды шукаю...
  11. Мая любімая музыка адпавядае...
  12. Я слухаю музыку, калі...
  13. Музыка ў розных культурах...
  14. Падчас вандроўкі я заўсёды слухаю...
  15. Музыка можа быць...

Практыкаванне. Апішыце карцінкі.

ChatGPT Image 1 мая 2025 г., 15 32 56.pngChatGPT Image 1 мая 2025 г., 15 42 50.pngChatGPT Image 1 мая 2025 г., 15 50 09.pngChatGPT Image 1 мая 2025 г., 15 55 59.png

Паўтарэнне

Месны склон

🎼 Практыкаванне. Устаўце правільную форму меснага склону.

Прыклад: Я граю на (скрыпка) → Я граю на скрыпцы.

  1. Мы гаварылі пра твор, напісаны ў (мінор).
  2. Дзяўчынка вучыцца граць на (баян) у музычным (каледж).
  3. У (сімфонія) №5 чуваць матывы народнай песні.
  4. На (заняткі) музыкаю мы разглядалі ўсемагчымыя ноты ў нотным (сшытак).
  5. Мая сяброўка выступае на (сцэна) з песняй пра каханне.
  6. Гэтую кампазіцыю прапанавана выконваць у (тэмп) “алегра”.
  7. Такі эфект быў створаны на (сінтэзатар) з дапамогай педалі сустэйну.
  8. На (канцэрт) у (філармонія) мы пачулі віртуозную ігру на (скрыпка).
  9. Я напісаў сваю першую песню ў (трамвай).
  10. У (практыкаванне) на рытм мы білі ў бубны.
  11. У (сола) на фартэпіяна чуецца незвычайнае гучанне ў (контрактава).
  12. Ён вельмі часта выступае ў (тэатр) з імправізацыямі на (труба).
  13. Мы слухалі джазавае сола на (тэнар-саксафон).
  14. Ва (уверцюра) да оперы гучалі моцныя нізкія ноты на (літаўрых).
  15. Я мару выступіць на музычным (фестываль) у (Польшча).
  16. У (імправізацыя) на (барабаны) ён перайшоў у новы лад.
  17. Гэты матыў паўтараецца ў кожным (рэфрэн).
  18. На (дыскатэка) гучала шмат кампазіцый у (стыль) афра-хаўс.
  19. Яна іграе ў (аркестр) на (басэтля).
  20. На (запіс) гэтага альбома працавала цэлая каманда адмыслоўцаў.
  21. У (аранжыроўка) гэтай песні чуваць сучасныя матывы.
  22. У (паўза) спявак уважліва слухаў акампанемент, каб уступіць у слушным (момант).
  23. Яна навучылася трымаць роўны рытм у вакальнай (партыя).
  24. Мы апрацоўваем трэкі у сучасным (рэдактар) гуку.
  25. На (свята) вясковыя дзяўчаты спявалі ў адкрытым (поле).
  26. У (студыя) гуказапісу ствараюцца сапраўдныя шэдэўры.
  27. На (рэпетыцыя) ўсе ўдзельнікі хора стаялі ў пэўным (парадак).


Практыкаванне. Перакладзіце наступныя выразы на беларускую мову.

  1. Играть на скрипке современные мелодии
  2. Получать вдохновение во время игры на пианино
  3. Слушать классическую музыку в театре
  4. Посещать занятия вокалом дважды в неделю
  5. Изучать историю музыкальных направлений
  6. Петь в хоре на праздничных концертах
  7. Играть на гитаре для друзей
  8. Слушать записи известных композиторов
  9. Участвовать в музыкальных конкурсах и фестивалях
  10. Импровизировать на пианино перед знакомыми
  11. Изучать основы теории музыки
  12. Сочинять оригинальные мелодии и тексты песен
  13. Петь сольную партию на концерте
  14. Анализировать стиль известных музыкальных групп
  15. Выступать на улице как уличный музыкант
  16. Говорить с учителем о ритме в песне
  17. Играть на барабанной установке в быстром темпе
  18. Ошибаться в песне на репетиции
  19. Повторять композицию в том же ритме
  20. Слушать виолончель в классических произведениях
  21. Участвовать в хоре в церкви
  22. Играть на синтезаторе в ансамбле
  23. Нажимать по кнопкам на диджей-пульте
  24. Петь у костра летом
  25. Играть на флейте в оркестре
  26. Учиться играть по нотам
  27. Исполнять партию на контрабасе
  28. Слушать гармонию в начале произведения
  29. Выступать в театре с игрой на трубе
  30. Ошибаться в темпе во время выступления


🏙️ Практыкава́нне. Уста́ўце дзеясло́вы ў ду́жках у слу́шную фо́рму цяпе́рашняга ча́су.

  1. 🎵 Белару́ская му́зыка (яна) мае (мець) да́ўнюю гісто́рыю і паказвае (пака́зваць) хара́ктар наро́да.
  2. 🎶 Дасле́дчыкі ча́ста знаходзяць (знахо́дзіць) старажы́тныя інструме́нты ў ро́зных ме́сцах Белару́сі.
  3. 🪶 Пе́ршыя музы́чныя інструме́нты майстры робяць (рабі́ць) з ко́сці і дрэ́ва. рабІць → раблЮ, рОбіш, робіць, …
  4. ⛪ Мана́хі ў старажы́тных манастыра́х спяваюць (спява́ць) царко́ўныя с(ь)пе́вы.
  5. 🎭 Скамаро́хі вандруюць (вандрава́ць) па вё́сках і гарада́х і вядуць (ве́сці) свя́та.
  6. 🎼 Хор у царкве́ спявае (спява́ць) без інструме́нтаў.
  7. 🎹 Му́зыка XVI (шаснАццатага) стаго́ддзя ча́ста гучыць (гуча́ць) у касцё́лах і хра́мах. иезуиты Езус Хрыстус – Иисус
  8. 🎺 Езу(й)і́ты ў Вíльні ствараюць (ствара́ць – создают) шко́лы, дзе ву́чні вучацца (вучы́цца) му́зыцы.
  9. 📖 Кампазі́тар Міха́л Клеафа́с Агі́нскі піша (э-аканне) (піса́ць) прыго́жыя паланэ́зы. скажет → скажа, вяжет → вяжа
  10. 🎻 Музыкі ў двара́х магна́таў іграюць (ігра́ць) на лю́тнях і скры́пках.

Я буду есці макарону з беконам.

макарона (яна)

  1. 📜 У 19 стаго́ддзі навуко́ўцы ________ (збіра́ць) белару́скія наро́дныя пе́сні.
  2. 🗞️ У Мі́нску і Гро́дне ________ (зʼяўля́цца) музы́чныя гурткі́ і тавары́ствы.
  3. 🎤 У ХХ стаго́ддзі белару́скія кампазі́тары ________ (ствара́ць) о́перы і бале́ты.
  4. 🎧 Наро́дны хор і́мя Цітовіча ________ (спява́ць) старажы́тныя пе́сні ў но́вай апрацо́ўцы.
  5. 🎸 Гурт «Песняры́» ________ (прадстаўля́ць) Белару́сь на фестыва́лях у ро́зных краі́нах.
  6. 🎹 У наш ча́с шмат малады́х кампазі́тараў ________ (працягва́ць) трады́цыі белару́скай му́зыкі.
  7. 🎙️ На фестыва́лі ў Ві́цебску арты́сты ________ (спява́ць) і ________ (танцава́ць) на вялі́кай сцэ́не.
  8. 🏛️ Дзяржа́ўны арке́стр Белару́сі ________ (дава́ць) канцэ́рты ў Мі́нску і і́ншых гарада́х.
  9. 🕊️ У хра́мах і сё́ння ________ (гуча́ць) старада́ўнія спе́вы.
  10. 🌍 Белару́скія музыка́нты ________ (удзелніча́ць) у ко́нкурсе «Еўраба́чанне».