Адзенне. Ступені параўнання прыметнікаў (А1): Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Няма тлумачэння праўкі
Радок 58: Радок 58:
|цяплейшы
|цяплейшы
|найцяплейшы
|найцяплейшы
|🧣 цёплая шаль → цяплейшая шаль → найцяплейшая шаль
|🧣 цёплы шаль → цяплейшы шаль → найцяплейшы шаль
|-
|-
|зручны
|зручны

Версія ад 07:55, 24 лютага 2026

💬 Размова пра моду і жыццё

  1. ✨ Які́ ў цябе́ сё́ння эмацы́йны стан?
  2. ✅ Што ты паспе́ла сё́ння зрабі́ць?
  3. 👗 Ці лю́біш ты насі́ць суке́нкі?
  4. 🧥 Яко́га ко́леру твая́ любі́мая зімо́вая ку́ртка?
  5. 👟 Ты часце́й но́сіш чаравíкі ці красо́ўкі?
  6. 🧣 Ці ёсць у цябе́ цё́плы шаль на зіму́?
  7. 👒 Табе́ больш падаба́ецца насіць ке́пкі ці капялюшы́ ўлéтку?
  8. 🧤 Калі́ на ву́ліцы хало́дна, ці но́сіш ты пульсэ́ткі?
  9. 💎 Ці но́сіш ты пярсцё́нкі?
  10. 🎒 Што ляжы́ць у тваёй кішэ́ні акурáт зара́з?
  11. 👕 Яка́я твая́ ўлюбёная кашу́ля?
  12. 🧦 Яко́га ко́леру твае́ шкарпэ́ткі сё́ння?
  13. 👔 Ці ўме́еш ты завя́зваць га́льштук?
  14. 🧥 Калі́ ідзе́ дождж, ці апранáеш ты плашч?
  15. 🕰️ Ты но́сіш гадзі́ннік на руцэ́ ці глядзі́ш час у тэлефо́не?
  16. 🧶 У цябе́ ёсць пухна́тае фу́тра?
  17. 🎀 Ці нóсіш ты біру́лькі на ключа́х ці запле́чніку?
  18. 👟 Твае́ чараві́кі на матузках ці на ліпу́чках?
  19. 👒 Ці ёсць у цябе́ сме́шны каўпа́к для свя́таў?

👗 Ступені параўнання прыметнікаў

(Степени сравнения прилагательных)

🟦 Станоўчая

(Положительная)

[начальная форма]

🟨 Вышэйшая

(Сравнительная)

[более]

🟥 Найвышэйшая

(Превосходная)

[самый]

✅ Прыклад
прыгожы прыгажэйшы найпрыгажэйшы 👗 прыгожая сукенка → прыгажэйшая сукенка → найпрыгажэйшая сукенка
новы навейшы найнавейшы 👕 новая цішотка → навейшая цішотка → найнавейшая цішотка
цёплы цяплейшы найцяплейшы 🧣 цёплы шаль → цяплейшы шаль → найцяплейшы шаль
зручны зручнейшы найзручнейшы 👟 зручныя красоўкі → зручнейшыя красоўкі → найзручнейшыя красоўкі

🧠Утварэнне формаў / Образование форм

🔧 Спосаб утварэння ✅ Прыклад
🟨 вышэйшая: суфіксы -ейш- / -эйш- [калі зычны не можа быць мяккім] прыгожы → прыгажэйшы
🟥 найвышэйшая: прыстаўка най- + вышэйшая форма прыгажэйшы → найпрыгажэйшы

👚 Прыметнікі ў розных ступенях параўнання змяняюцца па родах

👗 Назоўнік ✅ Правільна з прыметнікам
сукенка / спадніца / куртка / шапка / кепка / кашуля / шаль / шкарпэтка / бірулька / кішэня прыгожая → прыгажэйшая → найпрыгажэйшая
футра прыгожае → прыгажэйшае → найпрыгажэйшае
плашч / капялюш / пінжак / гальштук / матузок / гадзіннік / чаравік / ґузік / брыль / каўпак / пярсцёнак / мятлік прыгожы → прыгажэйшы → найпрыгажэйшы
красоўкі, нагавіцы, шкарпэткі прыгожыя → прыгажэйшыя → найпрыгажэйшыя

Практыкаванне. Прачытайце і перакладзіце на рускую мову пададзеныя прыметнікі. Надайце ім формы вышэйшае і найвышэйшае ступеняў параўнання

👗 прыго́жы, 🆕 но́вы, 🧵 стары́, 💰 та́нны, 🧊 цё́плы, 🌬 🌫 цё́мны, ☀️ све́тлы, ⚪ бе́лы, ⚫ чо́рны, 🧥 зру́чны, 🧳 практы́чны, 🧼 чы́сты, 🧴 бру́дны, 🧵 акура́тны


🧩 Практыкаванне: Адзенне і пачуцці

Заданне: Раскрыйце дужкі, паставіўшы прыметнік у форму адпаведнага роду ды ліку.

  1. 😊 Я адчува́ю ра́дасць, бо мае́ (найнаве́йшы) __________ шкарпэ́ткі ве́льмі мя́ккія.
  2. 😔 Ты выгляда́еш су́мным, бо твае́ (найстарэ́йшы) __________ нагаві́цы зусі́м знасі́ліся.
  3. 😠 Ён адчува́е злосць, ка́лі́ ба́чыць (брудне́йшы) __________ шкарпэ́ткі на падло́зе.
  4. 😟 Мы занепако́еныя, бо гэ́тае (практычнейшы) __________ паліто́ кашту́е зана́дта до́рага.
  5. 😨 Вы адчува́еце бо́язь, ка́лі́ Ваш ся́бар апрана́е (цямне́йшы) __________ адзе́нне ўначы́, бо вы яго́ не змо́жаце ба́чыць.
  6. 😳 Яны́ саро́меюцца, бо іх кашу́лі (брудне́йшы) __________ за ўсе аста́тнія.
  7. 🤗 Я ўдзя́чная табе́ за гэ́ты (цяпле́йшы) __________ ша́лік, які́ ты падары́ла.
  8. 😌 Ты бу́дзеш спако́йным, ка́лі́ апраеш свой (зручне́йшы) __________ касцю́м.
  9. 😞 Мы ў ро́спачы, бо (найпрыгажэ́йшы) __________ рэ́чы сапсава́ліся пасля́ пра́ння.
  10. 😮 Вы бу́дзеце здзі́ўленыя, нако́лькі гэ́тыя шкарпэ́ткі (танне́йшы) __________ за і́ншыя.
  11. 🧊 Ты абыя́кавы, на́ват калі́ купля́еш (найпрактычнейшы) __________ рэ́чы ў кра́ме.
  12. 😠 Вы злуе́цеся, бо (танне́йшы) __________ нагаві́цы парва́ліся праз дзень.
  13. 😟 Яна́ занепако́еныя, ці бу́дзе (найно́ўшы) __________ суке́нка пасава́ць е́йнай сябро́ўцы.
  14. 😳 Я адчува́ю со́рам, бо надзе́ў (найбрудне́йшы) __________ шкарпэ́ткі на імпрэ́зу.
  15. 🤗 Ты бу́дзеш удзя́чны, ка́лі́ атрыма́еш (цяпле́йшы) __________ швэ́дар.
  16. 😌 Яна́ спако́йная, бо яе́ (найзручне́йшы) __________ хала́т дае́ ёй адчува́нне уту́льнасці.
  17. 😞 Вы ў ро́спачы, бо (старэ́йшы) __________ паліто́ ўжо немагчы́ма адрамантава́ць.
  18. 😮 Яны́ здзі́ўленыя, бо (танне́йшы) __________ нагаві́цы аказа́ліся са́мымі я́каснымі.
  19. 🧊 Мы абыя́кавыя, калі́ ба́чым (найнаве́йшы) __________ трэ́нды ў мо́дзе.
  20. 😊 Вы бу́дзеце ра́дыя, ка́лі́ апра́неце (чысце́йшы) __________ адзе́нне пасля́ пра́цы.
  21. 😠 Я адчува́ю злосць, бо мой (найбрудне́йшы) __________ абу́так сапсава́ў настро́й гасця́м.
  22. 🤗 Яна́ ўдзя́чная, бо сё́ння на ёй (найпрыгажэ́йшы) у све́це __________ суке́нка.