Беларуская міфалогія: Розніца паміж версіямі
A.t.undoca (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
A.t.undoca (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
| Радок 234: | Радок 234: | ||
|Маленькі нячысцік, які хаваецца за спінай у чалавека. Калі павінна здарыцца бяда, ён пачынае ціха смяяцца🤭. Калі паспрабаваць рэзка азірнуцца, можна яго ўбачыць. | |Маленькі нячысцік, які хаваецца за спінай у чалавека. Калі павінна здарыцца бяда, ён пачынае ціха смяяцца🤭. Калі паспрабаваць рэзка азірнуцца, можна яго ўбачыць. | ||
|} | |} | ||
[https://learningapps.org/display?v=pn4427xd325 Праўда ці хлусня] | |||
[[Катэгорыя:Гутарковыя сустрэчы]] | [[Катэгорыя:Гутарковыя сустрэчы]] | ||
Версія ад 17:48, 2 верасня 2025
Практыкаванне. Перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову.
🏛 Таямніцы беларускае міфалогіі
Беларуская міфалогія — гэта (сокровищница) старажытных (представлений) нашых продкаў пра свет. Яна ўключае балцкія і славянскія (языческие) традыцыі, а таксама народныя (поверья), якія сяляне (передавали) з пакалення на пакаленне.
У вёсках да (сегодняшнего дня) можна сустрэць гісторыі пра хатніка, які (охраняет) дом, або пра вадзяніка, што жыве ў рэках і азёрах. Людзі верылі ў лесуна і пушчавіка, якія (управляли) лесам, і ў мараў — злых істот, што (душили) людзей у сне. Асобнае месца займалі легенды пра Бога і Чорта, дзе хрысціянскія вобразы (смешивались) з паганскімі гісторыямі.
(Источниками знаний) пра беларускую міфалогію з’яўляюцца (летописи), (заговоры), народныя песні і казкі. (Особенно много сведений) запісалі этнографы ў XIX–XX стагоддзях. Вялікую ролю маюць таксама археалагічныя (находки) — паганскія стоды, зачуры, (предметы с солнечными знаками). У народнай архітэктуры і вышыўцы можна (увидеть изображения) Сусветнага Дрэва, сонца, змяі ці вады.
(Среди) багоў асабліва (почитали) Вялеса — бога (скота), багацця і (загробного мира). Яго функцыі пазней перайшлі да святых Міколы і Юр’я. Не менш важным быў Пярун — бог грому і (молний), (борец) з цмокам. Яго культ пераняў святы Ілля. (Упоминаются) таксама багіня Мокаш, (покровительница) жаночых (ремёсел), і (таинственная) Доля, што (определяла) лёс чалавека.
У народных песнях і (преданиях) Сонца часта (описывается) як жанчына, Месяц — як яе муж, а зоркі — як іх дзеці. (Встречаются) і вобразы трох (девиц), якія (ткут) чалавечае жыццё. Гэтыя матывы (похожи) да грэчаскіх мойраў і скандынаўскіх норнаў.
Беларусы верылі, што зямля стаіць на (громадной) рыбе ці кітах, а ў цэнтры свету (возвышается волшебная гора) з Сусветным Дрэвам. З яго (ветвей) цякуць (живительные) рэкі, а на (вершине) жывуць багі ці духі. У казках героі (пытаются отыскать) на гэтай гары жывую ваду, што можа (оживить мёртвого).
Асаблівае месца займае Вырай — цудоўная краіна, дзе заўсёды лета. Туды (улетают) птушкі і душы (умерших). (Благодаря) міфам узніклі і (многочисленные) традыцыі: святкаванне Купалля, вера ў папараць-кветку, абрады (в честь урожая).
Беларуская міфалогія (показывает) свет, дзе прырода жывая, (наполнена) духамі і (различными знаками). Яна з’яўляецца (ключом) да разумення культуры і (мышления) нашых продкаў.
📝 Практыкаванне. Адкажыце на пытанні
- Як беларуская міфалогія тлумачыць паходжанне свету?
- Якія традыцыі ўваходзяць у беларускую міфалогію — толькі славянскія ці яшчэ і балцкія?
- Якія істоты ахоўвалі дом і лес у народных уяўленнях?
- Чым займаліся мары паводле павер’яў?
- У якіх крыніцах захаваліся веды пра беларускую міфалогію?
- Хто асабліва актыўна запісваў звесткі ў XIX–XX стагоддзях?
- Якія археалагічныя знаходкі сведчаць пра паганскія вераванні?
- Хто быў богам жывёлы, багацця і замагільнага свету?
- Як у паданнях апісваліся Сонца, Месяц і зоркі?
- Што такое Вырай у беларускай міфалогіі?
📝 Практыкаванне. Праўда ці хлусня?
- Беларуская міфалогія ўключае балцкія і славянскія традыцыі.
- Хатнік у народных павер’ях ахоўваў дом.
- Лясун і пушчавік былі гаспадарамі лесу.
- Мары ўяўляліся злымі істотамі, што душаць людзей у сне.
- Асноўнымі крыніцамі ведаў былі толькі археалагічныя знаходкі.
- У вышыўцы і архітэктуры сустракаліся выявы Сусветнага Дрэва і сонца.
- Пярун лічыўся богам грому і маланак, а таксама змагальнікам з цмокам.
- Мокаш была багіняй, якая апекавала жаночыя рамёствы.
- Паводле павер’яў, зямля стаіць на вялізнай рыбе ці кітах.
- У песнях Сонца апісвалася як жанчына, а Месяц — як яе муж
🏛 Практыкаванне. У кожным сказе ад дзеяслова ў дужках утварыце дзеепрыслоўе закончанага або незакончанага трывання, звяртаючы ўвагу на трыванне дзеяслова.
- (Верыць) у хатніка, людзі пакідалі яму кавалак хлеба.
- Вёскі, (захоўваць) старажытныя абрады, перадавалі веды з пакалення ў пакаленне.
- (Змагацца) са цмокам, Пярун кіраваў громам і маланкамі.
- Вялес, (апекаваць) жывёлу і багацце, лічыўся адным з галоўных багоў.
- (Прадказваць) будучыню, Белая Баба пужала людзей уначы.
- Лясун, (сустрэць) чалавека ў пушчы, мог яго збіць з дарогі.
- (З’яўляцца) ў песнях і паданнях, Доля вызначала лёс чалавека.
- Русалкі, (танцаваць) каля вады, маглі завабіць хлопцаў і патапіць іх.
- (Жыць) у пуні, Пуннік нагадваў бярэмак сена.
- Вужалкі, (быць) дочкамі Вужынага Караля, маглі ператварацца ў прыгожых дзяўчат.
- (Узнікаць) падчас сну, мара душыла чалавека і выклікала страх.
- Гаёўкі, (ператварацца) з дзяўчат у пушчаных істот, апраналіся ў поўсць узімку.
- (Прыходзіць) у дом, хатнік мог дапамагчы ці насаліць, у залежнасці ад стаўлення людзей.
- Пушчавік, (адрознівацца) ад лясуна, быў больш злосны і небяспечны.
- (Жыць) у балотах, Аржавень заўсёды быў мокры і пакрыты іржой.
🗣️ Практыкаванне. Дзеясловы спосабу маўлення
📌 Памятка:
- гаварыць – як? (ціха, выразна)
- казаць – што? (праўду, казку)
- размаўляць – з кім? (з духам, з чалавекам)
- распавядаць/расказваць – што? (легенду, гісторыю)
- Старажытныя людзі любілі ________ пра духаў лесу і вады.
- Вёскамі хадзілі старыя, якія ўмелі ________ казкі пра цмокаў.
- На Купалле дзяўчаты збіраліся разам і пачыналі ________ пра папараць-кветку.
- Бабулі часта сядзелі каля печы і пачыналі ________ дзецям паданні пра Вялеса.
- У лягендах людзі маглі ________ пра Сонца і Месяц, як пра жывых істот.
- Лясун мог ціхутка________ у гушчары, каб спалохаць чалавека.
- Вандроўнік пачаў ________ пра тое, як ён аднойчы пабачыў русалак.
- Дзед умеў прыклáдна ________, таму яго заўсёды слухалі з цікавасцю.
- Дзеці на панадворку пачалі ________ пра тое, што ўбачылі ў лесе.
- У казцы герой пачаў ________ з Доляй пра свой лёс.
- На свяце Купалля юнак пачаў ________ пра каханне да дзяўчыны.
- Жанчына пачала ________ суседкам гісторыю пра сустрэчу з Белай Бабай.
- У казка сяляне маглі доўга ________ пра жыццё ў полі і лесе.
- Экскурсавод пачаў ________ школьнікам пра міфалагічныя выявы ў вышыўцы.
- Даследчыкі любяць ________ з мясцовымі жыхарамі пра старажытныя павер’і.
- Сусед пачаў ________ пра тое, як чуў дзіўныя гукі ўначы.
- На кірмашы людзі маглі голасна ________, каб усе іх чулі
- Баязлівы хлопчык пачаў ціха ________ пра тое, што бачыў у балотах.
- Вандроўцы спыніліся і пачалі ціхутка ________ адно за адным у пушчы.
- Гаспадыня хацела ________ хатніку словы падзякі за дапамогу.
- Дзеці сядзелі каля агню і з цікавасцю ________ легенды пра русалак.
- Каля азёраў людзі маглі доўга ________ пра небяспечныя сустрэчы з Вадзяніком.
Практыкаванне на паўтарэнне лексікі
Практыкаванне. Суаднясіце назвы міфалагічных персанажаў з апісаннямі.
|
|
| Персанаж | Апісанне |
| Гэты хтанічны бог у славянскай традыцыі лічыўся апекуном палявання, жывёлагадоўлі і багацця. Яго культ быў звязаны з камянямі, падземным і вадзяным светам, уяўленнямі пра смерць. У паданнях ён гіне ад маланкі, а хрысціянства перадала яго рысы святым. | |
| Вобраз, які ўвасабляе зямлю і ўрадлівасць. У фальклоры выступае як адна з галоўных ахоўніц жыцця. | |
| Уладар рэк і азёр. Выглядаў як стары дзед з доўгай барадой, ці як гарбаты дзед з нагамі каровы і хвастом. | |
| Увасабленне смерці. Паказвалася як маладая жанчына ў белым адзенні, якая адкідвае вэлюм і паказвае змярцвелы твар, прадказваючы хуткую смерць. | |
| Старац з блядым тварам, гаспадар лесу. Кіруе ваўкамі, нібы пастух. У народных апісаннях мае завостраную галаву, часам адно вока. | |
| Багіня, звязаная з ткацтвам, жаночымі рамёствамі і ўраджаем. Пасля хрысціянізацыі яе функцыі пераняла святая Параскева Пятніца. Некаторыя даследчыкі лічылі яе жонкай Перуна. | |
| Бог маланак і грому, ахоўнік князя і дружыны. У народзе верылі, што ён ездзіць на калясніцы і кідае стрэлы-маланкі ў чарцей. Як і іншыя індаеўрапейскія грамабоі, выступае змагаром са змеем. | |
| Жаночыя персанажы-трыяды, якія ў замовах выступаюць як «тры дзяўчыны». Ім прыпісвалі функцыі вызначэння лёсу і лекавання ад хвароб. Параўноўваюцца з грэчаскімі мойрамі і скандынаўскімі норнамі. | |
| Вялізны змей, часта шматгаловы. У баладах людзі плацяць яму даніну, а ў казках героі перамагаюць яго, адсякаючы галовы. Часам апісваецца як маленькая змяя, што п’е малако ў кароў. | |
| Тоўсты, брудны дух без вачэй. Заваблівае людзей у балота і не баіцца маланак. |
Віктарына на тэму “Персанажы беларускае міфалогіі”
📝 Практыкаванне. Прачытайце абзацы тэксту пра беларускую міфалогію, перакладаючы словы ў дужках з расейскае мовы на беларускую і адказваючы на пытанні пасля іх.
Беларуская міфалогія — гэта складаная сістэма (представлений) пра свет, якая з’явілася на (пересечении) балцкай і славянскай традыцый. Яна (включает) паганскія міфы пра багоў, (крестьянские поверия), а таксама легенды, дзе хрысціянскія (образы) змешваліся з паганскімі. Людзі верылі ў духаў, што (сопровождали) іх у (повседневном) жыцці: Хатнік ахоўваў дом, Лясун кіраваў лесам і ваўкамі, Балотнік і Багнік хаваліся (в трясине), а Мара душыла людзей у сне. Такія вобразы (свидетельствуют), што у беларускай традыцыі прырода (воспринималась) як жывы арганізм, як (сувокупность) духаў.
❓ Як Вы думаеце, чаму людзі стваралі вобразы духаў, якія жывуць паўсюль — у лесе, у вадзе, у хаце? Што гэта кажа пра іх стаўленне да прыроды?
Беларуская касмагонія [міфы пра (происхождение) сусвету] захавалася толькі ў фрагментах. У (преданиях) апавядаецца, што спачатку існавала толькі вада і (огромный) камень. Пярун кідаў у яго (молнии), і ад (искр) нарадзілася зямля. Ёсць і іншы (мотив): Бог (приказал) Чорту нырнуць у акіян і прынесці (горсть) пяску. З гэтага пяску Бог (создал) сушу, але Чорт схаваў частку (за щёку) — і калі выплюнуў, з’явіліся горы і балоты. Такія сюжэты (похожи) да міфаў іншых індаеўрапейскіх народаў, дзе зямля (возникает) з вады ці з цела гіганта.
❓ Чаму, на Вашу думку, у розных народаў так шмат падобных міфаў пра паходжанне свету? Гэта супадзенне ці агульныя чалавечыя ўяўленні?
(По сравнению с) грэчаскай ці скандынаўскай, беларуская міфалогія (сохранилась) фрагментарна. (Письменных источников) вельмі мала, бо ўсе яны напісаныя хрысціянамі і падаюць (язычество) ў негатыўным (свете). Таму галоўнымі крыніцамі (знаний) сталі вусныя творы: (заговоры), казкі, легенды, балады, а таксама археалагічныя (находки). У XIX–XX стагоддзях этнографы і (фальлористы)(У. Дабравольскі, П. Шэйн, Е. Раманаў і інш.) актыўна запісвалі народныя тэксты, (благодаря)чаму мы сёння ведаем пра духаў і багоў (значительно больше).
❓ Як Вы лічыце, ці можна цалкам давяраць этнаграфічным запісам? Ці маглі даследчыкі несвядома змяняць або дафантазоўваць тое, што казалі сяляне?
Археалагічныя матэрыялы таксама даюць (ценную) інфармацыю. Гэта (каменные) стоды, фігуркі жывёл і багоў, амулеты з (изображениями коней) і (топоров), якія звязваліся з культам (Перуна), (останки) капішчаў і (святилищ). (Особенное) месца займалі камлыги і «сляды» на камянях, якія (считались) святымі. У народным (искусстве) — вышыўцы і (резьбе по дереву) — захаваліся выявы Сусветнага Дрэва, сонца, змей, (водяных) знакаў. Гэта (свидетельствует) пра тое, што беларуская традыцыя (соединяла) духоўнае і матэрыяльнае жыццё.
❓ Што для Вас было б больш пераканаўчай крыніцай ведаў пра міфалогію: археалагічныя знаходкі ці фальклорныя тэксты? Чаму?
Асноўныя (боги) беларусаў — Вялес і Пярун. Першы быў (покровителем) жывёлы, багацця і (загробного) свету, другі — богам (грома) і маланак, змагальнікам з Цмокам. (Наравне с) імі існавалі вобразы Мокашы, (покровительницы) жаночых (ремёсел), а таксама Долі — жаночых істот, што (определяли) чалавечы лёс. У народных песнях Сонца (описывалась) як жанчына, Месяц — як яе муж, а Зоркі — як іхнія дзеці. Такія вобразы (показывают) сувязь міфалогіі з аграрным (календарём) і сямейнымі (представлениями).
❓ Чаму, на Вашу думку, у міфах так часта прысутнічаюць вобразы сям’і (муж, жонка, дзеці)? Што гэта выкрывае ў светапоглядзе людзей?
Важнае месца ў (мифологической) карціне (занимала) ідэя Выраю. Гэта (волшебная) краіна вечнага лета, якая знаходзіцца «ля самага сонца». Туды (улетают) птушкі на зіму і душы (умерших). Вырай быў (олицетворением) надзеі на іншы свет і спакойнае (существование) пасля смерці. У беларускіх абрадах і святах гэта ўяўленне злівалася з (разными) практыкамі: (празднвоанием) Купалля, пошукам папараць-кветкі, абрадамі (в честь) ураджаю.
❓ Як Вы лічыце, чаму людзі розных культур стваралі вобразы «іншага свету»?
Варыянт ІІ
Практыкаванне. Суаднясіце назвы істот з апісаннямі.
|
|
| Істота | Апісанне |
| Вялізны змей, часта шматгаловы. Ён патрабуе ад людзей «даніну» — дзяўчат, якіх з’ядае. У некаторых казках жыве за 🔥 агністаю ракою, праз якую цяжка перабрацца. Часам яго ўяўлялі нават як маленькага вужаку, які п’е малако ў кароў. | |
| Бог грому і маланак. Ён кідаў ⚡ стрэлы, каб біць чарцей. Людзі, калі знаходзілі каменныя сякеры, верылі, што гэта «стрэлы Перунá». Пярун у паданнях ваяваў са змеямі, каб вызваліць 🌧️ дажджы. | |
| Бог хатняй жывёлы і багацця 💰. Ён таксама быў богам смерці і замагільнага жыцця. У Беларусі яму прысвячалі вялікія камяні ⛰️. | |
| Багіня жаночых рамёстваў ✂️ (прáдзіва і ткáцтва) і ўраджаю 🌾. Яе культ звязвалі з месцамі, дзе былі балоты, вільготная зямля. | |
| Гаспадар гаёў 🌲. У яго чалавечая галава, але цела мядзведзя 🐻. Ён строгі і назірае за парадкам у лесе. | |
| Дух лесу, стары з бледным тварам. Ён кіруе ваўкамі, як пастух 🐺. Часам яго ўяўлялі з адным вокам. Сяляне баяліся, што гэты дух можа прымусіць іх блудзіць у лесе. | |
| Вялізны вуж з залатою каронаю 👑. Восенню ён вядзе ўсіх змей у чароўны Вырай 🌅. Яго ахоўвае вялікая колькасць змей-слуг. | |
| Прыгожыя дзяўчаты, што жывуць у рэках і азёрах. Яны заваблівалі (рус. заманивали) людзей у ваду і тапілі іх 🌊. Але зямля, дзе яны бегалі, рабілася больш урадлівай 🌾. Гэтых істот трэба было абавязкова «праводзіць» назад у ваду спецыяльнымі абрадамі. | |
| З’яўляецца толькі ў Купальскую ноч 🌙. Хто яе знойдзе, пачынае разумець мову жывёл і раслін 🐦🌿. Яна паказвае схаваныя 💰 скарбы. Але кветку ахоўвае нячыстая сіла 👹. | |
| Маленькі нячысцік, які хаваецца за спінай у чалавека. Калі павінна здарыцца бяда, ён пачынае ціха смяяцца🤭. Калі паспрабаваць рэзка азірнуцца, можна яго ўбачыць. |