Verneinung
Адмоўныя часціцы kein і nicht
У нямецкай мове два асноўныя спосабы выражэння адмоўя — часціцы kein і nicht. Кожная з іх выкарыстоўваецца ў розных сітуацыях:
1. Kein:
- Выкарыстоўваецца ў дачыненні да назоўнікаў.
- Kein з'яўляецца адмоўнай формай артыкля (der, die, das, ein, eine), таму яна мяняецца ў залежнасці ад формы артыкля: Ich habe einen Hund → Ich habe keinen Hund. Er kocht eine Torte. → Er kocht keine Torte.
- Kein паказвае на поўную адстунасць аб’ектаў, прадметаў, з’яў.
Прыклады:
- У мяне няма хлеба. – Ich habe kein Brot.
- Я не купляю малако. – Ich kaufe kein Milch.
- Я не разумею нямецкую мову. – Ich verstehe kein Deutsch.
2. Nicht:
o Выкарыстоўваецца ў дачыненні да дзеясловаў, прыметнікаў, прыслоўяў і іншых элементаў, якія не з'яўляюцца назоўнікамі.
Прыклады:
- Я не магу зрабіць гэта. – Ich kann das nicht machen.
- Ён не шчаслівы. – Er ist nicht glücklich.
- Мы не разумеем гэтае правіла. – Wir verstehen diese Regel nicht.
Адзін і той жа сказ можа ўжывацца як з nicht, так з kein, але будуць перадавацца розныя значэнні:
- Ich will die Schuhe nicht kaufen. – Я не хачу купляць гэтыя чаравікі.
- Ich will keine Schuhe kaufen. – Я ўвогуле не хачу купляць чаравікі.
Месца змяшчэння ў сказе часціц nicht і kein
З часціцаю kein усё зразумела: яна ставіцца непасрэдна перад назоўнікам. Што датычыцца nicht: як правіла, яна ставіцца перад тым, што адмаўляецца: Das ist nicht mein Heft. (Гэта не мйо сшытак). Ich komme nicht um 12 Uhr. (Я прыйду не а 12-й гадзіне). Прытым nicht, як правіла, ставіцца пасля спрагальнага дзеяслова: Er spricht nicht schnell (Ён размаўляе не хутка). Але, калі пасля спрагальнага дзеяслова стаіць назоўнік з азначаным артыклем ці паказальным займенніка або прыслоўе месца, дык nicht імкнецца да канца сказа: Ich sehe diesen Film nicht. (А не Ich sehe nicht diesen Film.) (Я не гляджу гэты фільм) Ich komme heute nicht. (А не Ich komme nicht heute) (Я сёння не прыйду).
Übung. Verwandelt die Aussagesätze in Verneinungssätze und liest ihre Variante vor, indem ihr Sprachnachrichten für den Lehrer aufnehmt. (Пераўтварыце сцвярджальныя сказы ў адмоўныя і прачытайце іх уголас, запісаўшы аўдыяпаведамленне для настаўніка)
- Ich esse einen Apfel.
- Er liest ein Buch.
- Wir gehen ins Theater.
- Du spielst gern Tennis.
- Wir fahren nach München.
- Sie spricht Französisch.
- Er hat eine Katze.
- Ich will schwimmen.
- Du tanzt gerne.
- Ich arbeite heute.