Lesson 4. Like & Love. Navigating the City. Interrogative sentences
Love & Like
• «To love» паказвае на вельмі моцную прыхільнасць або любоў да чагосьці.
Прыклад: I love chocolate. (Я люблю шакалад.) – Гэта значыць, што шакалад прыносіць вялікае задавальненне.
• «To like» паказвае на больш умераную прыхільнасць.
Прыклад: I like chocolate. (Мне падабаецца шакалад.) – Гэта значыць, што шакалад вам даспадобы, але гэта не абавязкова ваш улюбёны ласунак.
Каб сказаць, што вы штосьці не любіце ці вам штосьці не падабаецца, дастаткова перад гэтымі дзеясловамі дадаць адмоўную часціцу don’t.
Прыклад:
I don‘t love chocolate. (Я не люблю шакалад.)
I don’t like chocolate. (Мне не падабаецца шакалад.)
Love & Like: Іnfinitive or Gerund?
«To love» і «to like» могуць выкарыстоўвацца як з інфінітывам (to + дзеяслоў), так і з герундыем (формай дзеяслова на -ing):
• Канструкцыя love/like + to + дзеяслоў часта выкарыстоўваецца для асобных дзеянняў або звычак.
Напрыклад: I like to read in the morning. (Мне падабаецца чытаць раніцай.)
• Канструкцыя love/like + дзеяслоў на -ing часцей выкарыстоўваецца для агульных або пастаянных дзеянняў.
Напрыклад: I love reading. (Я люблю чытаць.)
What do you like / love? Let's do an exercise to find out. (Што вам падабаецца / Што вы любіце? Давайце выканаем практыкаванне, каб даведацца.)
How do you get to the store "Shustry Vozhyk"? Let’s read and learn new phrases! (Як вы дабіраецеся да крамы «Шустры Вожык»? Давайце прачытаем і вывучым новыя выразы!)
Interrogative sentences / Пытальныя сказы
У ангельскай мове пытанні ў цяперашнім часе (Present Simple) ўтвараюцца з дапамогай дапаможнага дзеяслова do ці does для формаў he, she, it.
Важна: Калі выкарыстоўваецца дапаможнае слова does, дык асноўны дзеяслоў будзе стаяць у пачатковай форме (інфінітыве), то-бок без канчатка -s.
Каб задаць пытанне трэба памяняць дзейнік і выказнік месцамі (зрабіць інверсію) і на пачатку сказа дадаць do ці does у залежнасці ад займенніка/назоўніка.
Let's reinforce the knowledge! (Давайце замацуем веды!)
Let's reinforce the knowledge! (Давайце замацуем веды!)