Fragesätze

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Пытальныя сказы ў нямецкай мове

У нямецкай мове пры ўтварэнні пытальных сказаў адбываецца інверсія, гэта значыць перастаўленне месцамі дзеяслова і назоўніка/займенніка.


·   Сцвярджальны сказ:

Du lernst Deutsch. (Ты вывучаеш нямецкую мову.)

·   Пытальны сказ:

Lernst du Deutsch? (Ты вывучаеш нямецкую мову?)


·   Сцвярджальны сказ:

Du kannst mir helfen. (Ты можаш мне дапамагчы.)

·   Пытальны сказ (з інверсіяй):

Kannst du mir helfen? (Ці можаш ты мне дапамагчы?)


·   Сцвярджальны сказ:

Du hast das Buch gelesen. (Ты прачытаў кнігу.)

·   Пытальны сказ (з інверсіяй):

Hast du das Buch gelesen? (Ці прачытаў ты кнігу?)