Fragesätze
З пляцоўкі Мова для ўсіх!
Пытальныя сказы ў нямецкай мове
У нямецкай мове пры ўтварэнні пытальных сказаў адбываецца інверсія, гэта значыць перастаўленне месцамі дзеяслова і назоўніка/займенніка.
· Сцвярджальны сказ:
Du lernst Deutsch. (Ты вывучаеш нямецкую мову.)
· Пытальны сказ:
Lernst du Deutsch? (Ты вывучаеш нямецкую мову?)
· Сцвярджальны сказ:
Du kannst mir helfen. (Ты можаш мне дапамагчы.)
· Пытальны сказ (з інверсіяй):
Kannst du mir helfen? (Ці можаш ты мне дапамагчы?)
· Сцвярджальны сказ:
Du hast das Buch gelesen. (Ты прачытаў кнігу.)
· Пытальны сказ (з інверсіяй):
Hast du das Buch gelesen? (Ці прачытаў ты кнігу?)