Якуб Колас. Зіма

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Практыкаванне. Апішыце карцінку. Што Вы на ёй бачыце?

ChatGPT Image 26 янв. 2026 г., 13 41 26.png

Практыкаванне. Прачытайце верш Якуба Коласа “Зіма”.

❄️ Яку́б Ко́лас

📜 Зіма́ (1910)

🌬️ Надышлі́ маро́зы,

🧊 Рэ́чкі закава́лі,

🌳 Бе́лыя бяро́зы

✨ Шэранем убра́лі.


🚶‍♂️ Замялі́ даро́гі

🌬️ Ве́трыкі сняга́мі.

🌲 Лес, як дзед убо́гі

👴 З до́ўгімі вуса́мі,


🌿 Апусці́ў галіны́

😔 І стаі́ць журбо́тна,

🌲 Зрэ́дку верхаві́ны

🍃 Зашумя́ць марко́тна.


🪶 Мя́ккая пяры́на

😴 Во́чы адбіра́е.

🤍 Бе́лая раўні́на —

🌫️ Ні канца́, ні кра́ю.


🛏️ Пад пялё́нкай бе́лай

🌱 Тра́вы і лісто́чкі.

🧊 Рэ́чка аняме́ла,

🔇 Змо́ўклі ручаёчкі.


🥀 Амярцве́лі ло́зы,

🌿 Чуць галлём хіста́юць,

🌬️ А ў паля́х маро́зы

🌪️ Ды вятры́ гуля́юць.


Практыкаванне. Перакладзіце словы ў дужках у творы Якуба Коласа з расейскае мовы на беларускую.

📜 Яку́б Ко́лас

❄️ Зіма́ (1906–1907)

🎶

Эх ты, зíмэнька-зіма!

Непаго́дная была́:

Ні прае́хаць, ні прайці́,

Ні конíка праве́сці!

(З наро́дных пе́сень)


🧊 (Крепко) скава́ў маро́з го́лую зямлю́, зрабі́ў яе́ (твёрдой), як ка́мень. Вы́мерзлі лу́жынкі, вы́сах (грязь); хало́дная кара́ лёду лéгла на рэ́кі і (озёра). Цвё́рдую пасце́льку прыгатава́ў маро́з для мя́ккага бе́лага (снега). Чака́е ўсё гэ́тага сне́гу, каб закры́цца хоць гэ́тай хало́днай (одеялом) ад пяку́чага маро́зу.

🌬️ Вось падзьму́ў сíвер, і папаўзлі́ па не́бе снегавы́я (облака), сі́вы́я, лё́гкія, як дым, (холодные), непрыве́тныя, і завалаклі́ ўсё не́ба. Вось, ці́ха лё́таючы па (ве́тру), закружы́ўся бе́лы, лё́гкі пушо́к, камячо́к сне́гу, перавярну́ўся (несколько раз), памкну́ўся з аднаго́ (стороны) ў і́ншы, як бы выгляда́ючы найлепшае (место), і нячу́тна лёг на мё́рзлую зямлю́.

❄️ За ім (показался) другі́, трэ́ці, і ўсё часце́й, усё́ гусце́й залё́талі гэ́тыя бе́лыя, хало́дныя (бабочки) зі́мы́ і пасы́па́ліся на зямлю́. І як жа (много) іх закружы́лася ў не́бе! Ажно́ пабяле́ла (воздух), і бе́лая се́тка сплята́ецца з іх.

🌨️ Ва́ляць і ва́ляць бе́лыя (снежинки); адзі́н аднаго́ пераганя́юць гэ́тыя харо́шанькія камячкі, зле́пліваюцца (в воздухе) і кладу́цца на зямлю́. Бо́рзда (белеет) зямля́. Снег ро́ўнаю пялё́нкаю кладзе́цца на ха́ты, на гу́мны́, на парка́ны, на (забо́ры), на шу́лы, на ўсё, што то́лькі ні (встретит) пе́рад сабо́ю.

🌅 Наза́ўтра, праз ноч, (выходишь) на двор. І пазна́ць (трудно) Бо́жы свет: так адмяні́ў яго́ снег! Гля́ньце на шу́лы! Дапра́ўды, аж (смешно): стая́ць усе́ ў шэ́раг і ў ко́жнай (наверху) па бе́лай шапцы-кучомцы; стая́ць, (наблюдают), усё́ ро́ўна як у го́сці (пришли).

🏡 На стрэ́хах (лежит) цэ́лы пласт сне́гу, як хто пало́тны парассціла́ў. (Куда) ні кінь во́кам, (везде) бе́ла і бе́ла, аж во́чы адбіра́е. Вун ста́ры́ лес. Адзе́ўся, прыбра́ўся, як у (праздник), і глядзі́ць, як немаве́дама хто.

🎭 Про́ста (чудес) натвары́ў гэ́ты снег-(шутник): цэ́лае во́йска прывё́ў за ноч стары́х баб і дзядо́ў!

🌫️ Прыці́хла рэ́чка, і закры́ў яе́ (совсем) снег, так што і бераго́ў не (видно). Усю́ды, куды́ ні глянь, адна́ бе́лая (пелена) сне́гу. І луг, і по́ле, і го́ркі – усё́ засы́пана бе́лым хало́дным пу́хам.

👧🧒 Ве́села (выскочили) на ву́ліцу з ха́ты дзе́ці. Ра́дыя яны́ (первому) сне́гу. Бе́гаюць, крыча́ць, пха́юць адзі́н аднаго́ ў (сугробы), кі́да́юцца сне́гам. Але́ з зімо́ю малы́я (шутки): шчыпнé я́на́ і за нос, за (уши), і (бегут) дзе́ці са двара́ ў ха́ту.

– На печ ле́зьце! – (крикнут) на іх ба́цька ці (мать).