Эмоцыі (А1-А2)

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

🃏 Практыкава́нне 1. Эмо́цыі і метафары́чныя ка́рткі

📌 Паглядзі́це на метафары́чную ка́ртку і адкажы́це на пыта́нне, выкарысто́ўваючы на́звы эмо́цый, які́я мы вывуча́лі. Стара́йцеся не то́лькі назва́ць эмо́цыі, а́ле і патлума́чыць, чаму́ ка́ртка выкліка́е ў Вас менаві́та такі́я асацыя́цыі.

😊 ра́дасць, 😌 задавальне́нне, 😔 сум, 😢 сму́так, 😡 злосць, 😟 занепако́енасць, 😨 страх, 😱 спало́х, 😱 жах, 😳 со́рам, 🙏 удзя́чнасць, 😌 спако́й, 😤 раздражне́нне, 😞 ро́спач, 😮 здзіўле́нне, 😴 сто́ма, ✨ натхне́нне, 🤍 пяшчо́та, 🧊 абыя́кавасць, 😕 разгу́бленасць, 😔 кры́ўда, 😎 го́нар, 💔 няна́вісць, 😪 санлі́васць, 🥰 замілава́нне, 🤔 задуме́ннасць, 🕊️ во́ля, ❤️ каха́нне, 🧡 шчы́расць, ⚖️ адка́знасць, 🌱 надзе́я, 🥀 адзіно́та, 🌑 само́та, 😐 нуда́, 😁 шча́сце

❓ Пыта́нне

З які́мі эмо́цыямі ў Вас асацыю́ецца ка́ртка ну́мар … і чаму́?

💬 Канстру́кцыя для адка́зу

Ка́ртка ну́мар … у мяне́ асацыю́ецца з …, бо …

🔹 Напры́клад: Ка́ртка ну́мар 1 у мяне́ асацыю́ецца з пяшчо́таю, спако́ем і надзе́яю, бо …

😊 ра́дасцю, 😌 задавальне́ннем, 😔 су́мам, 😢 сму́ткам, 😡 зло́сцю, 😟 занепако́енасцю, 😨 стра́хам, 😱 спало́хам, 😱 жа́хам, 😳 со́рамам, 🙏 удзя́чнасцю, 😌 спако́ем, 😤 раздражне́ннем, 😞 ро́спаччу, 😮 здзіўле́ннем, 😴 сто́маю, ✨ натхне́ннем, 🤍 пяшчо́таю, 🧊 абыя́кавасцю, 😕 разгу́бленасцю, 😔 кры́ўдаю, 😎 го́нарам, 💔 няна́вісцю, 😪 санлі́васцю, 🥰 замілава́ннем, 🤔 задуме́ннасцю, 🕊️ во́ляю, ❤️ каха́ннем, 🧡 шчы́расцю, ⚖️ адка́знасцю, 🌱 надзе́яю, 🥀 адзіно́таю, 🌑 само́таю, 😐 нудо́ю, 😁 шча́сцем


💭 Практыкава́нне. Зго́дныя Вы ці не?

📌 Зада́нне: перакладзі́це сказы́ з расе́йскай мо́вы на белару́скую. По́тым скажы́це, ці зго́дныя Вы з імі́ і чаму́.

💬 Фра́зы для адка́зу

✅ Зго́да ❌ Нязго́да
Я зго́дная. Я не зго́дная.
Так, гэ́та пра́ўда. Не, гэ́та няпра́ўда.
Я ду́маю, што так. Я ду́маю, што не.
Мне такса́ма так здае́цца. Мне так не здае́цца.

💬 Узо́р:

Я зго́дная, таму́ што…

Я не зго́дная, таму́ што…


  1. ❤️ Любовь — это доверие.
  2. 👭 Друг всегда помогает.
  3. 😊 С друзьями жить легче.
  4. 💬 Нужно говорить правду.
  5. 🤝 Людям нужно помогать.
  6. 🫂 Когда человеку грустно, ему нужен друг.
  7. ❤️ Любовь делает человека счастливым.
  8. 🥀 Иногда человеку хорошо одному.
  9. 👭 Хороший друг говорит правду.
  10. 🙏 Нужно прощать друзей.
  11. 💬 Важно говорить о своих чувствах.
  12. 🤍 Друзья могут быть как семья.
  13. 🌱 Каждому человеку нужна надежда.
  14. 🕊️ Каждому человеку нужна свобода.
  15. 😊 Счастье — это не только деньги.

🧠 Практыкава́нне. Граматы́чная віктары́на

📌 Зада́нне: выберы́це слу́шную граматы́чную фо́рму: а, б або в.


  1. ❤️ Каха́нне ў мяне́ асацыю́ецца з ________.

а) ра́дасць

б) ра́дасцю

в) ра́дасці


  1. 🤝 Я заўсёды магу́ даве́рыцца сваёй ________.

а) сябро́ўка

б) сябро́ўку

в) сябро́ўцы


  1. 😊 Мы часта размаўля́ем з ________ пра жыццё́.

а) сябра́мі

б) сябры́

в) сябро́ў


  1. 💬 У добрых адносі́нах ва́жна быць ________.

а) шчы́ры

б) шчы́рым

в) шчы́рага


  1. 🌱 Без ________ чалаве́ку быва́е ця́жка.

а) надзе́і

б) надзе́яю

в) надзе́ю


  1. 🫂 Я веда́ю, што магу́ даве́рыцца ________.

а) яна́

б) яе́

в) ёй


  1. 😌 По́сля до́ўгай размовы́ я адчува́ю ________.

а) спако́ем

б) спако́й

в) спако́ю


  1. 👭 Мы сустрэ́ліся з маёй ________ і до́ўга размаўля́лі.

а) сябро́ўкай

б) сябро́ўцы

в) сябро́ўку


  1. 🥀 Ча́сам чалаве́к ду́мае пра ________.

а) адзіно́таю

б) адзіно́ты

в) адзіно́ту


  1. 🧡 Яна́ заўсёды ________ сваі́м сябра́м.

а) дапамага́ю

б) дапамага́еш

в) дапамага́е


  1. 🤍 Я часта ________ пра сваіх блі́зкіх.

а) ду́маю

б) ду́мае

в) ду́маеш


  1. 😔 Сёння́ ў мяне́ няма́ ________.

а) сму́так

б) сму́тку

в) сму́ткам


  1. 🗣️ Вы часта ________ пра свае́ пачу́цці?

а) размаўля́ю

б) размаўля́еш

в) размаўля́еце


  1. 😮 Яна́ ________ здзіўле́нне, калі чу́е гэ́тую гісто́рыю.

а) адчува́е

б) адчува́ю

в) адчува́юць


  1. 🫶 Сапра́ўдныя сябры́ заўсёды ________ адно́ аднаго́.

а) падтрымліва́е

б) падтрымліва́юць

в) падтрымліва́ю


  1. 🌿 Я люблю́ размаўля́ць з ________ пра важныя рэ́чы.

а) яна́

б) ёю

в) яе́


  1. 🪞 Трэ́ба быць шчы́рым з ________.

а) сябе́

б) сабе́

в) сабо́ю


  1. 😟 У ________ ча́сам быва́юць цяжкія моманты.

а) адносі́нах

б) адносі́ны

в) адносі́намі


  1. 💔 Я не хачу́ жыць без ________.

а) каха́ннем

б) каха́нне

в) каха́ння


  1. 🙏 Я вельмі ўдзя́чная сваёй сябро́ўцы за ________.

а) дапамо́гаю

б) дапамо́гу

в) дапамо́зе


  1. 😌 По́бач з добрым чалаве́кам я адчува́ю сябе́ ________.

а) спако́йна

б) спако́й

в) спако́ем


  1. 🌸 Яна́ ста́віцца да сваёй сябро́ўкі з ________.

а) пяшчо́та

б) пяшчо́ту

в) пяшчо́таю


  1. 💭 Мы часта гаво́рым аб ________ і сябро́ўстве.

а) каха́ннем

б) каха́нні

в) каха́нне