Цікавае падарожжа Касі
Практыкаванне 1. Апішыце тое, што Вы бачыце на карцінках.
Практыкаванне 2. Прачытайце тэкст па абзацах, адказаўшы пасля кожнага абзаца на пытанне, скіраване на разважанне.
Цікавае падарожжа Касі
Аднойчы летам Кася вырашыла паехаць у вандроўку. У яе быў вольны тыдзень, і яна хацела правесці яго незвычайна. Яна выбрала невялікі горад, дзе ніколі не была раней. Каб лепш падрыхтавацца, Кася зрабіла спіс рэчаў, якія трэба было ўзяць: заплечнік, квіткі, запалкі, біклагу з вадою, ліхтарык і зручны абутак. Яна падрыхтавала ручную паклажу і спакавала валізу.
Як Вы думаеце, чаму Кася вырашыла паехаць у незнаёмы горад, а не ў знаёмы?
Прыехаўшы ў горад, Кася знайшла ўтульны нумар у гатэлі і вырашыла пайсці на шпацыр. Яна наведала славутасці, агледзела старыя вуліцы і зрабіла шмат фота на свой новы фотаапарат. Увечары яна сядзела ў кавярні і чытала турыстычны даведнік. Потым яна адпачывала ў пакоі і піла гарбату, якую прывезла з дому.
Чаму, на Вашу думку, Кася спачатку пайшла глядзець славутасці, а не адпачываць?
На другі дзень Кася пайшла ў паход у прыродны парк. Яна ўзяла з сабою намёт, спальнік, а таксама пальнік. У парку яна сустрэла іншых вандроўнікаў і разам з імі хадзила па сцежках. Увечары яны распалілі вогнішча, спявалі песні і елі тушанку з кансерваў. Уночы Кася паглядзела на зоры, а затым пайшла спаць у намёт.
Як Вы лічыце, чаму Кася не спынілася ў гатэлі і пайшла ў паход?
На наступны дзень Кася вырашыла купіць сувеніры для сяброў і наведаць бюро даведак, каб дазнацца больш пра гісторыю горада. Яна таксама падпісала паштоўкі і адправіла іх родным. У горадзе ладзілі выставу рамесніцтва, на якой Кася набыла сабе завушніцы, зробленыя з дрэва і бурштыну.
Якое ўражанне, на Ваш погляд, зрабіла на Касю гэтае мястэчка?
Праз тры дні Кася вярнулася дадому. Яна была стомленая, але празмерна шчаслівая. Гэтая вандроўка дала ёй шмат новага: сустрэчы, прыгоды, спакой, натхненне. Яна напісала невялікі допіс пра падарожжа і змясціла яго ў сваім блогу, падзяліўшыся з падпісантамі фотаздымкамі. Увечары гэтага ж дня яна ўжо думала пра наступную вандроўку.
Як Вы думаеце, чаму Кася была задаволеная сваёй паездкай, нягледзячы на тое што стамілася?
Граматыка: Дзеепрыслоўі закончанага і незакончанага трывання / Деепричастия совершенного и несовершенного вида
Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў закончанага трывання паводле наступных схем. Яшчэ трэба зазначыць, што дзеепрыслоўі ў беларускай мове ўтвараюцца ад любых дзеясловаў, няма абмежаванняў. Напрыклад, па-беларуску можна сказаць “мОгучы”, а ў рускай мове няма слова “могЯ”.
падрыхтавацца / змагчы
1. Упэўніцца, што дзеяслоў закончанага трывання — ён мусіць адказваць на пытанне “што зрабіць?”.
2. Утварыць форму “ён” для мінулага часу: падрыхтаваўся / змог;
3. Дадаць суфікс -шы-: падрыхтаваўшыся / змогшы.
! Праверыць, ці ададалі Вы на канцы -ся, калі дзеяслоў быў зваротным.
Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання паводле наступнай схемы:
рыхтавацца / магчы
1. Упэўніцца, што дзеяслоў незакончанага трывання — ён мусіць адказваць на пытанне “што рабіць?”.
2. Утварыць форму “яны” для цяперашняга часу: рыхтуюцца / могуць;
3. Замяніць -ць на -чы: рыхтуючыся/ могучы.
! Праверыць, ці ададалі Вы на канцы -ся, калі дзеяслоў быў зваротным.
Практыкаванне 3. Утварыце ад дзеясловаў дзеепрыслоўі закончанага ці незакончанага трывання, грунтуючыся на трыванні дадзенага дзеяслова. Экспромтам складзіце выразы з атрыманымі дзеепрыслоўнымі зваротамі.
1. забыцца на важныя рэчы
2. рыхтавацца да вандроўкі
3. вызначыць месца адпачынку
4. планаваць маршрут вандроўкі
5. даследаваць наваколле горада
6. карыстацца турыстычным даведнікам
7. спакаваць валізу загадзя
8. падрыхтаваць ручную паклажу
9. ночыць у намёце
10. насіць заплечнік у паходзе
11. карыстацца фотаапаратам на прыродзе
12. узяць біклагу з вадою
13. наведваць мясцовыя славутасці
14. спыніцца ў гатэлі або хостэле
15. каштаваць новыя стравы
16. адпачываць на пляжы
17. змясціць допіс ў блогу
18. рабіць фота з падарожжа
19. падзяліцца фотаздымкамі з падпісантамі
20. трапіць у цікавае месца
21. карыстацца грамадскім транспартам
22. вярнуцца дадому
Практыкаванне 4. Перакладзіце наступныя сказы на беларускую мову.
1. Кася решила поехать в путешествие.
2. У неё был свободный день.
3. Она выбрала маленький красивый город.
4. Кася составила список нужных вещей.
5. Она взяла рюкзак и билеты.
6. В рюкзаке был фонарик и фляжка с водой.
7. Девушка собрала чемодан и рюкзак.
8. Кася нашла номер в гостинице.
9. Она пошла гулять по улицам.
10. Кася фотографировала старые здания города.
11. Вечером девушка сидела в кафе.
12. Она читала туристический справочник и пила чай.
13. На следующий день был поход.
14. Кася взяла палатку и спальный мешок.
15. Туристы разожгли костёр и начали петь.
16. Ночью Кася смотрела на звёзды.
17. Утром она купила сувениры друзьям и родным.
18. Она отправила почтовые открытки родным.
19. На выставке Кася купила новые серьги.
20. Кася была счастлива после этой поездки.