Формы сумеснага дзеяння ў загадным ладзе

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Мэта выкарыстання / Цель использования:

Каб зрабіць загад сабе і людзям, якія Вас атачаюць.

🛠️ Утварэнне формаў / Образование форм

🔎 Умова / Условие 🔄 Што адбываецца для ўтварэння формы сумеснага дзеяння ✅ Прыклад
Форма  “мы” сканчваецца на -ом ➡️Замяняем канчатак на -эм мы бяром → бярэм!
Форма  “мы” сканчваецца на -ём ➡️Замяняем канчатак на -ем мы пачнём → пачнем!
Форма “мы” ужо заканчваецца на -ем, -ам, -ім, -ым 🚫 Нічога не мяняецца мы чытаем → мы чытаем!

мы рэжам→ рэжам!

мы пасядзім → пасядзім!

мы вучым→ вучым!

У загадным ладзе 2-й асобы адзіночнага ліку дзеяслоў мае нулявы суфікс (сканчаецца на зычны) ➕ У форме сумеснага дзеяння можа з’яўляцца суфікс -ма рэж! → рэжма!

(і рэжам!)


🚗 3. Асаблівыя формы / Особенные формы

🧾 Дзеяслоў 📌 Форма абвеснага ладу 📍 Формы сумеснага дзеяння
ехаць мы едзем едзем! / едзьма! (бо “едзь!”)
ісці мы ідзём хадзем! / ідзем!
быць мы будзем будзем! / будзьма! (бо “будзь!”)

Практыкаванне. Надайце дзеясловам формы сумеснага дзеяння ў загадным ладзе.

Інфінітыў Сумеснае дзеянне Інфінітыў Сумеснае дзеянне
🤝 браць 🤝 даваць
🏃 бегчы 📝 пісаць
🚶 хадзіць 📖 чытаць
🗣️ размаўляць 👂 слухаць
🤫 маўчаць 💬 адказваць
❓ спытаць 🙋 спытацца
🧩 тлумачыць 🧾 перакладаць
📦 дасылаць 📲 звяртацца
☎️ тэлефанаваць 🤝 сустракацца
👋 махаць 🧍 чакаць
🚪 уваходзіць 🚶‍♂️ выходзіць
🧳 ехаць ✈️ ляцець
🔎 шукаць 🏠 вяртацца
🍽️ з’есці 🥤 выпіць
🍳 гатаваць 🧂 пасаліць
🛒 набываць 💸 плаціць
🎁 дарыць 📥 атрымліваць
🧺 мыць 🧼 чысціць
🧹 прыбіраць 🛏️ засцілаць
👕 апранацца 👟 абувацца
🚿 мыцца 🪥 чысціць зубы
😴 спаць ⏰ прачынацца
🧘 адпачываць 💪 трэнавацца

📚 Практыкаванне. Замяніце дзеясловы ў дужках на формы сумеснага дзеяння ў загадным ладзе.

🧊 Узор:

🚶 (Ісці) на адкрытую коўзанку ля Палаца спорту!

→ Ідзем / хадзем на адкрытую коўзанку ля Палаца спорту!

  1. 🎶 (Заспяваць) беларускія песні «Бывайце здаровы» ці «Купалінка»!
  2. 📦 (Несці) гэтыя рэчы ў камору!
  3. ⛺ (Пажыць) гэты тыдзень у намёце!
  4. 👖Не (набываць) аднолькавых джынсаў!
  5. 🎂 (Спячы) да дня народзінаў брата торт!
  6. 💃 А зараз (танцаваць) беларускія народныя танцы!
  7. 🧭 (Спытаць) пра дарогу першага сустрэчнага!
  8. 🏖️ (Узяць) з сабою на рэчку коўдру і крэм ад загару!
  9. 🗣️ (Адказаць) на пытанні выразна і дэталёва!
  10. 🥔 (Гатаваць) сёння дранікі са смятанай і салату!
  11. 🎁 (Парадаваць) сваім нечаканым прыходам дзядулю і бабулю!
  12. 👩‍💻 (Працаваць) разам над гэтым праектам!
  13. 🎒(Класці) гародніну ў твой заплечнік, а садавіну — у мой!
  14. 📜 (Паслухаць) цудоўныя паэтычныя радкі Максіма Багдановіча!
  15. 🔤 Не (вымаўляць) гукі [з] і [с] перад мяккімі цвёрда!
  16. 📚 (Перакладаць) адзін і той самы тэкст, а потым (параўнаць)!


Практыкаванне. Утварыце ад пададзеных формаў для займенніка “мы” ўзаемныя формы загаднага ладу.

👐 бяром, 🚶 ідзём, 📦 нясём, 🚚 вязём, 🍞 пячом, ✂️ стрыжом, 🪶 скубём, ❤️ жывём, 🌊 плывём, 🥊 б’ём, 🎁 даём, ⏰ устаём, 🌾 жнём, 🔩 гнём, 🧱 кладзём, 🛣️ вядзём, 🚀 пачнём, 👋 махнём, 👀 зірнём, 🤜 штурханём, 🌬️ уздыхнём, 🪨 кранём,і🍵 п’ём, 🪣 ліём / льём, 🧹 мяцём, 🪓 сячом, 🌳 трасём, 🧊 грызём, 🛡️ беражом, 🎤 пяём, 🧑‍🍳 таўчом, 🪥 тром.