Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Утварэнне, ужыванне і правапiс дзеепрыметнiкаў

Дзеепрыметнiкi ўтвараюцца ад асноў дзеяслова. Дзеепрыметнiкi незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы iнфiнiтыва пры дапамозе суфiкса –л-: пажаўцець – пажаўцелы, зарасцi – зарослы. Непажадана ўжываць формы з суфiксамi –ўш-, -ш-: падросшы, парыжэўшы, паколькi яны супадаюць з аманiмiчнымi дзеепрыслоўямi: Праросшы атожылак убiраўся ў сiлу. – Праросшы, атожылак убiраўся ў сiлу.

Дзеепрыметнiкi залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы iнфiнiтыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфiксаў: -н- -- пры аснове на а, я: апрацава-ць – апрацаваны, засея-ць – засеяны; -ен-, -ан- -- пры аснове на зычны i на галосныя i, ы, е: з’есцi – з’едзены, пазычыць – пазычаны, забялiць – забелены, дагледзець – дагледжаны; -т- -- пры аснове з аднаскладовай каранёвай марфемай ці пры наяўнасці фіналі -нуць: вылiць – вылiты, апрануць – апрануты (ты апранеш).

Нехарактэрны для беларускай мовы дзеепрыметнiкi незалежнага стану цяперашняга часу з суфiксамi –уч-, -юч-, -ач-, -яч-, а таксама дзеепрыметнiкi залежнага стану цяперашняга часу з суфiксамi –ем-, -iм-: кантралюючыя i кантралюемыя органы (трэба: кантрольныя i падкантрольныя органы).

У беларускай мове адсутнiчаюць зваротныя дзеепрыметнiкi: нельга ўжываць формы тыпу развiваючыяся краiны, прагаладаўшыеся дзецi.

Каб пазбегнуць непажаданых форм дзеепрыметнiкаў, трэба карыстацца: 1) ужывальнымi формамi дзеепрыметнiкаў: увядшие цветы – завялыя кветкi; 2) прыметнiкамi i назоўнiкамi: падающая звезда – знiчка, тоскующий взгляд – тужлiвы погляд; 3) дзеясловамi цi дзеепрыслоўямi: я не пьющий – я не п’ю; идущие люди смотрели в её сторону – iдучы, людзi глядзелi ў яе бок; 4) даданымi сказамi: одинокая свеча, горевшая на столе… --- адзiнокая свечка, якая гарэла на стале…


Практыкаванне 1. Утварыце ад наступных дзеясловаў дзеепрыметнікі незалежнага стану (актыўныя дзеепрыметнікі):

1. паліня́ць (полинять, вылинять) → палінялы

2. пажо́ўкнуць (пожелеть от врмени, увядания) – пажоўклы

3. зляжа́цца (слежаться) → зляжалы

4. сапрэ́ць (1. сопреть; 2. вспотеть; 3. истлеть)

5. звяць (1. завять; 2. перен. ослабеть)

6. здранцве́ць (одеревенеть, онеметь)

7. самле́ць (1. потеряться сознание; 2. подкоситься, обессилеть)

8. змарне́ць (зачахнуть; (о человеке) истощиться, похудеть)

9. памізарне́ць (потерять вид)

10. схудне́ць (исхудать, отощать)

11. спарахне́ць (1. сгнить, превратиться в тру́ху́; 2. (о человеке) одряхлеть);

12. азы́знуць (обрюзгнуть)

13. абві́снуць (обвиснуть)

14. ссо́хнуцца (ссохнуться)

15. сасма́гнуць ((о гу́ба́х) пересохнуть)

16. стамі́цца (устать)

17. прамо́кнуць (промокнуть)

18. заме́рзнуць (замёрзнуть)

19. падшэ́рхнуць ((о земле) подмёрзнуть)

20. аджы́ць (1. отжить; 2. ожить, воскреснуть)


Практыкаванне 2. Утварыце ад наступных дзеясловаў дзеепрыметнікі залежнага стану (пасіўныя дзеепрымметнікі):

1. адве́зці

2. забра́ць

3. спалі́ць

4. вы́піць

5. разлі́ць

6. адрапарава́ць

7. адсачы́ць

8. прыфастрыгава́ць (приметать)

9. засячы́

10. перашы́ць

11. спаклада́ць (кастрировать)

12. вы́рабіць

13. вы́прастаць (1. выпрямить; 2. расправить)

14. вы́страіцца (1. вырядиться, нарядиться; 2. выстроиться)

15. замацава́ць

16. узгадні́ць

17. вы́цяць (ударить, ушибить)

18. праніза́ць (пронзить)

19. навярэ́дзіць (потянуть какую-л. часть тела, натрудить)

20. праня́ць (пронять, пробить, прохватить)