Спорт (А2-В1)
Практыкаванне 1. Вывучыце новыя словы ды выразы, выканаўшы інтэрактыўнае практыкаванне
Практыкаванне 2. Перакладзіце наступныя выразы на беларускую мову.
- Умеркаваная фізічная нагрузка дапамагае падтрымліваць здаровы лад жыцця.
- Прафесійны спорт патрабуе дысцыпліны, цярплівасці і вялікай адданасці.
- Аматарскі спорт часта становіцца захапленнем на ўсё жыццё.
- Фізічнае выхаванне з’яўляецца важнай часткай школьнай адукацыі.
- Ён атрымаў траўму падчас трэнавання, і таму прапусціў спаборніцтвы.
- Моцнае перанапружанне можа прывесці да сур’ёзных праблем са здароўем.
- Спартовыя дасягненні ўздымаюць гонар за цябе і матывуюць моладзь.
- Трэнаванні мусяць быць рэгулярнымі і збалансаванымі.
- Здаровы лад жыцця немагчымы без руху і фізічнай актыўнасці.
- Яна падтрымлівае фізічную актыўнасць нават падчас навучальных сэсій.
- Спартыўны інвентар трэба падбіраць у адпаведнасці з відам спорту.
- Выступленне на спаборніцтвах патрабуе шмат падрыхтоўкі і ўпэўненасці.
- Спартыўная форма павінная быць зручнай і якаснай.
- Пашкоджанне звязак патрабуе доўгага перыяду рэабілітацыі.
- Аднаўленне пасля траўмы залежыць ад парад доктара і таго, ці выконвае іх спартовец.
- Ранішняя руханка дапамагае прачнуцца і атрымаць зарад энергіі.
- Высокая напруга падчас спаборніцтваў ёсць прычынаю вялікага стрэсу.
- Падтрымка трэнера вельмі важная перад усялякімі спаборніцтвамі.
Практыкаванне 3. Устаўце патрэбныя канчаткі.
Прафесійны спорт. Ці не можа ён быць шкодным?
Сёння прафесійны спорт выкліка___ шмат дыскусій. З аднаго боку, ён садзейніча___ развіццю чалавечага арганізма, дысцыпліны і сілы волі. З другога — патрабу___ пастаяннага пераадоленн___ сябе, стрэсу і рызыкі для здароўя. Узніка___ лагічнае пытанне: ці сапраўды прафесійны спорт карысн___ , ці ўсё ж ён можа быць шкодн___ ?
Безумоўна, заняткі спортам на прафесійн___ узроўн___ спрыяюць паляпшэнню фізічнай падрыхтоў___, паlвышаюць вынослівасць, фарміруюць добр___ знешні выгляд. Спартоўцы — гэта часта прыклад для моладз___: яны паказваюць, што настойлівасць і праца над сабою да___ вынік. У шмат якіх краін___ прафесійны спорт — гэта не толькі асабіст___ захапленне, але і нацыянальн___ гонар.
Аднак трэба адзначыць і негатыўн___ аспекты. Пастаянныя інтэнсіўныя трэнаванні прыводзяць да перанапружанн___, хранічных траўм___, а часам і да псіхалагічнага вычарпанн___. Спартоўцы часта жыв___ па строг___ рэжым___, абмяжоўва___ сябе ў ежы, у сн___, у вольн___ часе. У некаторых відах спорт___ фіксуецца высокі ўзровень траўматызм___ — асабліва гэта тычыцца гімнастыкі, бокс___, футбол___.
Не варта забывацца і на праблему допінг___. Каб дасягнуць максімальных вынік___, некаторыя спартсмены звяртаюцца да забаронен___ рэчываў, што наносіць непапраўную шкод___ арганізму. Пасля заканчэння кар’еры шмат хто з іх сутыкаецца з праблемамі са здароў___, як фізічным, так і псіхалагічн___.
Такім чынам, прафесійны спорт можа быць як карысн___, так і шкодным — у залежнасці ад умоў___, у якіх ім займаюцца, і стаўлення сам___ чалавека. Калі спартсмен шану___ сваё здароўе, сочыць за рэжым___ і не перагружа___ арганізм, заняткі спортам могуць быць бяспечнымі і карысн___. Аднак без баланс___ паміж вынікам і здароўем прафесійны спорт сапраўды мож___ стаць небяспечным.
Практыкаванне 4. Апішыце, што вы бачыце на выяве? Якія віды спорту адлюстраваныя?
Практыкаванне 5. Утварыце ад наступных дзеясловаў любыя уласныя сказы.
- трэніравацца, трэнавацца — тренироваться
- выступаць — выступать
- перамагаць — побеждать
- прайгравáць — проигрывать
- атрымліваць (траўму, узнагароду) — получать (травму, награду)
- спаборнічаць — соревноваться
- развіваць (сілу, цягавітасць) — развивать (силу, выносливость)
- сачыць (за здароўем, за фігурай) — следить (за здоровьем, за фигурой)
- пераадольваць (перашкоды, слабасць) — преодолевать (препятствия, слабость)
- падтрымліваць (форму, здароўе) — поддерживать (форму, здоровье)
- удзельнічаць (у спаборніцтвах) — участвовать (в соревнованиях)
- змагацца (за перамогу) — бороться (за победу)
- адпачываць (пасля трэніроўкі / трэнавання) — отдыхать (после тренировки)
- аднаўляцца (пасля траўмы) — восстанавливаться (после травмы)
- шанаваць (рэжым, здароўе) — уважать, соблюдать (режим, здоровье)
- разагравацца (перад спаборніцтвамі) — разминаться, разогреваться (перед соревнованиями)
- умацоўваць (мышцы, арганізм) — укреплять (мышцы, организм)
- падтрымліваць (каманду, аднагодкаў) — поддерживать (команду, сверстников)
- развучваць (практыкаванні, рухі) — разучивать (упражнения, движения)
- займацца (спортам, фізкультурай) — заниматься (спортом, физкультурой)
Пытанні для абмеркавання
- Ці займаліся Вы калі-небудзь прафесійным спортам?
- Ці хацелі б Вы звязаць сваю будучыню са спортам? Чаму?
- Ці займаецеся Вы зараз спортам? Якімі відамі?
- Ці робіце Вы ранішнюю руханку? Калі так — што Вас матывуе?
- Як Вы лічыце, што важнейшае для здароўя — прафесійны спорт ці умеркаваная фізічная актыўнасць?
- Ці бывалі выпадкі, калі заняткі спортам шкодзілі Вашаму самаадчуванню?
- Як Вы ставіцеся да рызыкі траўмаў у прафесійным спорце?
- Ці натхняюць Вас поспехі вядомых спартсменаў?
- Ці лічыце Вы, што прафесійны спорт варты ахвяр, звязаных з цяжкімі трэніроўкамі і рызыкамі для здароўя?
- Якое Ваша асабістае меркаванне: прафесійны спорт — гэта больш карысць ці шкода для здароўя?