Смерць

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Жалоба.png

Практыкаванне 1. Лексіка да тэмы “Смерць”

Практыкаванне 2. Вызначце, якія з прыведзеных сказаў праўдзівыя, а якія хлуслівыя:

  1. Пасля смерці чалавечыя валасы і пазногці не працягваюць расці. Гэта аптычны эфект, звязаны са ссыханнем скуры.
  2. Чалавечы мозг можа функцыянаваць без доступу да кіслароду на працягу 15 хвілін.
  3. У момант смерці ў целе адбываецца разрыў мембран клетак, што запускае працэс гніення.
  4. У старажытным Егіпце сэрца лічылася важнейшым за мозг і часта захоўвалася падчас муміфікацыі.
  5. Трупы людзей пачынаюць свяціцца праз 72 гадзіны пасля смерці з-за хімічных рэакцый.
  6. Нервовыя імпульсы могуць прывесці да пасмяротных курчаў, што часам палохае сведкаў.
  7. Ёсць жывыя арганізмы, якія практычна бессмяротныя, напрыклад, адзін з тыпаў медуз.
  8. Сэрца чалавека заўсёды спыняецца апаўдні або апоўначы, калі смерць надыходзіць натуральным шляхам.
  9. Кожную секунду на планеце памірае прыкладна 2 чалавекі.
  10. Людзі могуць пачуць апошнія словы чалавека нават праз хвіліну пасля яго афіцыйнай смерці.
  11. Пасля смерці каля 40% цела чалавека складае вада, якая выпарваецца падчас гніення.
  12. Пасля смерці можа адбывацца пасмяротнае вылучэнне газаў, што выклікае шумы і рух цела.


Практыкаванне 3. Перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову:

Смерць — (необратимое) спыненне жыццядзейнасці арганізма. Для аднаклетачных жывых формаў, завяршэннем жыцця асобнага арганізма можа з’яўляцца як смерць, так і мітатычнае дзяленне клеткі. З’явы, якія звычайна выклікаюць смерць, уключаюць старасць, (хищничество), недаяданне, забойства, хваробы і няшчасныя выпадкі альбо значныя траўмы. Праз увесь час прырода смерці знаходзіцца ў цэнтры ўвагі рэлігійных традыцый свету і філасофскага (исследования), і вера ў (загробную жизнь) або (возрождение) з’яўляецца цэнтральным аспектам рэлігійнай веры.

У медыцыне вывучэннем смерці займаецца танаталогія. У псіхатэрапіі існуе кірунак танататэрапія.

У грамадстве характар смерці і (осознание) чалавецтвам сваёй (смертности)  на працягу тысячагоддзяў былі (тесно) звязаныя з рэлігійнымі традыцыямі і філасофскімі даследаваннямі. Паводле традыцыі некаторых рэлігій існуе вера ва (воскрешение), як у аўраамічных рэлігіях, (перевоплащение) ці перараджэнне, як у дгармічных рэлігіях, ці вера ў сканчэнне існавання (сознания), вядомае як вечнае (забвение), як у плыні атэізму.

Пасля смерці чалавека ў большасці культур (устраиваются) памінкі, якія ўключаюць у сябе (траур) ў рознай форме, (практику погребения) і абрады ў гонар памерлага. Фізічныя (отстанки) чалавека зазвычай хаваюць у зямлю цалкам або (посредством) працэс крэмацыі, хоць сярод (мировых) культур існуе шмат практык на гэты конт.

Смерць з’яўляецца аб’ектам (многочисленных) традыцый і (обычаев), якія існуюць (по всему свету) і з’яўляюцца (особенностями) розных культур. Да такіх традыцый адносяцца клопат пра (покойных), а таксама вера ў замагільнае жыццё. (Захоронение трупов) людзей у зямлю сустракаецца даволі шырока, але гэта не адзіная практыка. Так, напрыклад, у Тыбеце цела пакідаюць на вяршыні гары. Муміфікацыя і (бальзамирование) цела, каб (замедлить) хуткасць гніення, таксама досыць распаўсюджанцы ў некаторых культурах.

Прававыя аспекты смерці таксама з’яўляюцца часткай шмат якіх культур, у прыватнасці, рэгуляванне прыналежнасці (имущества) памерлага і пытанні (наследования) і (налогообложение) спадчыны.

(Казнь) таксама з’яўляецца культурным аспектам смерці. У большасці краін, дзе сёння мае месца смяротнае пакаранне, яно прымяняецца за (умышленное) забойства, шпіянаж, (предательство) або як частка ваеннай юстыцыі. У некаторых краінах, сэксуальныя (престпления), як шлюбная нявернасць і садамія, караюцца смерцю, гэтак жа як і рэлігійныя злачынствы, як (вероотступничество), фармальная адмова ад сваёй рэлігіі. У Кітаі, гандаль людзьмі і сур’ёзныя выпадкі (взяточничества), таксама караюцца смерцю.

(Самоубийство) ў цэлым, і ў прыватнасці, эўтаназія, таксама варта разглядаць у рамках культурных аспектаў смерці. Абодва акты разумеюцца цалкам па-рознаму ў розных культурах. У Японіі, напрыклад, (окончание) жыцця праз рытуал харакіры лічылася (желательным) у некаторых выпадках, у той час як (в соответсвии с) традыцыямі хрысціянскіх і ісламскіх культур, самагубства разглядаецца як (смертный) грэх.


Практыкаванне 4. Адкажыце на наступныя пытанні:

  1. Як Вы ставіцеся да такое з'явы, як смерць?
  2. Як зменьвалася Ваша стаўленне з цягам часу?
  3. Якое значэнне смерць мае ў юрыспрудэнцыі?