Псіхаэмацыйны стан узімку (А1)
Практыкаванне. Прачытайце тэкст, адказваючы, на пытанні пасля кожнага абзаца.
❄️ Як зімо́вае святло́ ўплыва́е на на́ш настро́й?
Узі́мку дні́ стано́вяцца караце́йшымі, і святла́ стано́віцца ме́нш. Праз гэ́та настро́й чалаве́ка мо́жа змяня́цца. Калі́ ма́ла святла́, аргані́зм выпрацо́ўвае бо́льш гармо́ну, які́ выкліка́е санлíвасць. Таму́ ўзі́мку нам ча́ста хо́чацца бо́льш спаць.
Адначасо́ва мо́жа зніжа́цца ко́лькасць гармо́ну, я́кі́ дапамага́е адчува́ць ра́дасць і эне́ргію. У вы́ніку чалаве́к мо́жа адчува́ць сум, сто́мленасць або́ нежада́нне не́шта рабі́ць. Гэ́та нарма́льная рэа́кцыя аргані́зма на зімо́вы час. Ране́й такі́я зме́ны дапамага́лі лю́дзям экано́міць сі́лы ў хало́дную пару́ го́да.
- 🤔 Як, на Ваш по́гляд, каро́ткія светлавы́я дні́ ўплыва́юць на Ваш настро́й?
- 🧠 Ці адчува́еце Вы ўзі́мку ме́нш жада́ння сустрака́цца з людзьмі́?
🧬 Чаму́ ўзі́мку мы́ хутчэ́й стамля́емся і мацне́й нерву́емся?
Узі́мку хо́ладна, мы́ ме́нш ру́хаемся і ча́ста бо́льш ча́су бáвім до́ма. Гэ́та мо́жа павыша́ць узро́вень стрэ́су. Аргані́з(а)м пачына́е выпрацо́ўваць гармо́н стрэ́су, і праз гэ́та нам цяжэ́й засяро́дзіцца. Чалаве́к мо́жа адчува́ць сто́мленасць, напру́жанне або́ трыво́гу. Ча́сам узі́мку на́ват про́стыя спра́вы здаю́цца склада́нымі. Гэ́та адбыва́ецца таму́, што аргані́зм до́ўгі час знахо́дзіцца ў напру́жаным ста́не.
- 🧪 Ці здае́цца Вам, што ўзі́мку стрэс адчува́ецца мацне́й?
- 🧩 Як Вы лі́чыце, ці мо́жа стрэс ча́сам быць кары́сным?
🌱 Што мы́ мо́жам зрабі́ць, каб адчува́ць сябе́ ле́пш узі́мку?
На́ват узі́мку мы́ мо́жам дапамагчы́ сабе́ адчува́ць сябе́ ле́пш. Ва́жна быва́ць на све́жым паве́тры і атры́мліваць хоць крыху́ дзё́ннага святла́. Рух і фізі́чная акты́ўнасць такса́ма паляпша́юць настро́й. Рэгуля́рны сон дапамага́е аргані́зму адпачыва́ць. Харчава́нне такса́ма ма́е значэ́нне: кары́сная е́жа мо́жа падтры́мліваць сі́лы́ і настро́й. Такі́м чы́на́м, чалаве́к не мо́жа змяні́ць зіму́, але́ мо́жа вы́браць, як клапаці́цца пра сябе́.
- 🌞 Які́я зімо́выя звы́чкі дапамага́юць Вам адчува́ць спако́й?
- 🥗 Ці звярта́еце Вы ўва́гу на харчава́нне ўзі́мку?
Месны склон
Напамін:
1. Месны склон ужываецца, калі да назоўніка ставяцца пытанні: “дзе?” + “на кім/чым?”, “у кім/чым?”, “па кім/чым?” (рус. по кому/чему?), пры кім/чым?”, “аб кім/чым?”
на / у / па / пры / аб + назоўнік (дзе?) → месны склон
я іду за братам (ісці следам)
я іду па брата (каб забраць)
я іду па хлеб (куды?) → вінавальны склон
муха ідзе па хлебе (дзе?) → месны склон
2. Правіла канчаткаў:
- -е [й] + [э]: калі апошні зычны цвёрды, але можа быць мяккім: сцяна → на сцяне;
- -ы: калі апошні зычны цвёрды і не можа быць мяккім (Р, Ч, Дж, Ж, Ш) + Ц: плашч → у плашчы́, палáц (рус. дворец) → у палáцы;
- -і: калі апошні зычны мяккі: пакой (рус. комната) → у пакоі, яблыня → на яблыні, бабуля → пры бабулі.
Важна: Пасля Д і Т ужываецца канчатак -е (бо гэта цвёрдыя зычныя, якія могуць быць мяккімі, трохі зменяючы свой гук), але самі Д і Т замяняюцца на мяккія Дз і Ц: след → па слéдзе (рус. по следу), плот → на плоце (рус. на заборе).
Практыкаванне. Надайце наступным назоўнікам формы меснага склону.
😊 настрой → у …, 🌞 святло → на …, 🌡️ тэмпература → пры …, 🏠 дом → у …, 🚪 пакой → у …, 🌿 паветра → у …, 🏃 актыўнасць → пры …, 😴 сон → у …, 🕰️ рэжым → пры …, 🍽️ харчаванне → пры …, 🥗 ежа → у …, 💪 сіла → пры …, ⚡ энергія → пры …, 😊 радасць → у …, 😢 сум → у …, 😤 напружанне → у …, 😫 стомленасць → у …, 😰 стрэс → пры …, 🧪 гармон → у …, 🧬 арганізм → у …, 🔎 канцэнтрацыя → пры …, 🧠 памяць → у …, 🧍 стан → у …, 🧩 рэакцыя → пры…, 📉 змена →пры …, 🧭 адаптацыя → у …, 🎯 матывацыя → у …, 🤝 сустрэча → на …, 💬 размова → у …, 🧠 разуменне → у …, 🧘 спакой → у …, 🔥 эмоцыя → у …, 😌 задавальненне → у …, 🤍 пяшчота → у …, 🙏 удзячнасць → пры …, 😮 здзіўленне → у …, 😤 раздражненне → у …, 🧊 абыякавасць → у …, 🧠 рытм → па …, 🌙 ноч → у …, 🗓️ час → у …, 🌨️ надвор’е → пры …, 🥶 холад → на …, 🧊 лёд → на …, 🌬️ вецер → па …, 🌧️ дождж → пры …, 🌫️ туман → у …, 🔦 лямпа → пры …, 🪟 акно → пры …, 🚶 шпáцыр→ на …, 🏋️ практыкаванне → пры …, 🛌 ложак → на …, 🛏️ спальня → у …, 🚿 душ → у …, 🧼 мыла → на …, 🧴 крэм → у…, 👢 бот → па …, 🚌 транспарт → у …, 🚗 машына → у …, 🏙️ горад → у …, 🏘️ раён → у …, 🌳 лес → у …, 🏔️ гара → на …, 🌊 вада → у …, 🧊 мароз → пры …, 🍵 гарбата → у …, 🍲 суп → у …, 🍞 хлеб → на …, 🧀 сыр → на …, 🥕 морква → на …, 🧅 цыбуля → на …, 🐟 рыба → на …, 🥩 мяса → на …, 🏥 цэнтр здароўя → у …, ✍️ заданне → у …, 🏫 школа → у …, 🧑🎓 вучаніца → пры …, 📱 тэлефон → на …, 💻 камп’ютар → на …, 🕹️ гульня → у …, 📌 выбар → па …, ⚖️ адказнасць → у (в)…, 🧩 мяжа → на …
Практыкаванне. Надайце дзеясловам слушныя формы цяперашняга часу.
- 🌞 Ён (глядзе́ць)_____ на зімо́вае святло́ праз акно́ ра́ніцай.
- ❄️ Яна́ (ду́маць)_____ пра каро́ткі дзень і хо́лад на ву́ліцы.
- 🧠 Дзіцё́ (па́мята́ць)_____.
- 🌙 Яны́ (спаць)_____ даўжэ́й, ка́лі́ святла́ стано́віцца менш.
- 🧊 Хо́лад (уплыва́ць)_____ на настро́й і на сі́лы́ аргані́зма.
- 🚶 Шпáцыр (дапамага́ць) захо́ўваць спако́й і раўнава́гу.
- 🌿 Шпáцыры (дапамага́ць)_____ лю́дзя́м адчува́ць сябе́ лепш ўзі́мку.
- 🏃 Рух (паляпша́ць)_____ настро́й і дадае́ эне́ргію.
- 🕰️ Рэжы́м (падтры́мліваць)_____ здаро́вы сон і до́бры настро́й.
- 🥗 Е́жа (падтры́мліваць)_____ настро́й і дапамага́е це́лу.
- 😰 Стрэс (узніка́ць), ка́лі́ пра́цы стано́віцца зана́дта шмат.
- 🧪 Гармо́ны (уплыва́ць)_____ на санлі́васць і настро́й.
- 🧠 Мозг (працава́ць)_____ горш, ка́лі́ чалаве́к мо́цна стамля́ецца.
- 📚 Чыта́нне (супако́йваць) чалаве́ка ў ці́хі ве́чар.
- 📚 Кні́гі (дапамага́ць)_____ забы́цца на стрэс і хо́лад.
- 🎧 Му́зыка (паляпша́ць)_____ настро́й до́ўгімі зімо́вымі вечара́мі.
- 🎶 Пе́сні (гуча́ць)_____ ці́ха ў пако́і пе́рад сном.
- 🤝 Сустрэ́ча (падыма́ць)_____ настро́й пасля́ ця́жкага дня.
- 👥 Сустрэ́чы (быва́ць)_____ радзе́й узі́мку, калі́ хо́ладна.
- 💬 Размо́ва (дапамага́ць)_____ зразуме́ць эмо́цыі і ду́мкі.
- 💬 Размо́вы (падтры́мліваць)_____ людзе́й у ця́жкі́ час.
- 😊 Ра́дасць (прыхо́дзіць), ка́лі́ чалаве́к ба́чыць со́нца.
- 🌱 Звы́чкі (дапамага́ць) рабі́ць дзень больш структурава́ным.
- ⚖️ Адка́знасць за здаро́вы сон (ляжа́ць) на чалаве́ку.
- ✅ Вы́бар (вы́знача́ць)_____ настро́й на ўвесь дзень.
- 🛌 Перапы́нкі (дапамага́ць)_____ не стамля́цца на пра́цы.
- 🏘️ Дамы́ (выгляда́ць)_____ ці́хімі і прыго́жымі ўзі́мку.
- 🛣️ Ву́ліца (быва́ць)_____ слі́зкай пасля́ сне́гу і маро́зу.
- 🌨️ Маразы́ (надыхо́дзіць), і лю́дзі (надзява́ць) цё́плае адзе́нне.