Прыказкі і прымаўкі

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Паўтарэнне тэмы “Устойлівыя выразы са словам “час””

у пэўны час без часу ад часу да часу
па часе з часам, з цягам часу да часу
у добры час на скорым часе у час, своечасова
час не трывае на часах заўчасна

Практыкаванне. Перакладзіце выразы на беларускую мову.

  1. Мы пришли в определённое время, когда все уже были на месте.
  2. Совещание начнётся в обговоренное время, чтобы никто не задерживал процесс.
  3. Моя сестра сейчас на сносях, поэтому мы готовим праздник.
  4. Время от времени я пишу стихи, когда приходит вдохновение.
  5. Это решение будет действовать только временно, пока не примут новое.
  6. Он закончил проект преждевременно, потому что боялся не успеть.
  7. Старший брат ушёл из жизни без времени, трагически и неожиданно.
  8. Мы начали разговаривать по времени, когда все уже разошлись.
  9. Новые изменения вступят в силу в ближайшее время.
  10. Я всегда стараюсь приходить вовремя, чтобы уважать чужое время.
  11. В добрый час! — сказала бабушка, когда я сообщил о своей новой работе.
  12. С течением времени мы поняли, что лучшие решения приходят с опытом.
  13. Нечего тянуть — время не ждёт, нужно действовать сейчас.
  14. Мы встретились в определённое время, как и договорились накануне.
  15. Все вопросы были обсуждены в обговоренное время, без задержек.
  16. Моя подруга уже на сносях, и мы выбираем подарки для малыша.
  17. Он заходит к нам время от времени, чтобы поделиться новостями.
  18. Это решение действует временно, пока не изменится ситуация.
  19. Она уволилась преждевременно, потому что не выдержала давления.
  20. С течением времени я понял, что каждая ошибка — это опыт.

Парэміі (парэмія як лінгвістычная адзінка)

Парэмія (ад грэчаскага παροιμία — прымаўка, прыказка, прытча) — гэта устойлівая фразеалагічная адзінка, якая мае форму суцэльнага выказвання дыдактычнага (павучальнага) характару. Парэміі нясуць у сабе жыццёвую мудрасць, досвед народа, маральныя прынцыпы і з'яўляюцца сродкам афарыстычнага (выразнага) выказвання думак.

Этымалогія

Паходзіць ад παρα- (para-, «побач, каля, уздоўж, побач») + οἴμη (oímē, «песня, аповед») + -ία (-ía, суфікс жаночага роду, што паказвае на абстрактнасць панятку).


Віды парэмій

У склад парэмій уваходзяць:

  • Прыказкі (пословицы) — суцэльныя закончаныя сказы, што перадаюць агульны народны досвед у афарыстычнай форме. Напрыклад: Кропля смуроду псуе гарнец мёду,  Цікаўная Тэкля палезе і ў пекла.
  • Прымаўкі (поговорки) — фрагменты сказаў, якія часта ўжываюцца ў мове як устойлівыя канструкцыі. Напрыклад: як вады ў рот набраўшы, спаць як пшаніцу прадаўшы, прыйсці ў свіныя галасы
  • Крылатыя выразы (= афарызмы) — устойлівыя афарыстычныя выказванні, што маюць вядомага аўтара ці паходзяць з літаратурных або гістарычных крыніц. Напрыклад: «А ўсё-такі яна круціцца», «Быць ці не быць».

Асноўныя рысы парэмій

  • Устойлівасць — маюць фіксаваную форму ў вуснай і пісьмовай мове.
  • Афарыстычнасць і вобразнасць — змяшчаюць пераносныя, метафарычныя значэнні.

Парэміі і фразеалогія

Парэміі адносяць да фразеалагічнага складу мовы як асобную групу, якая выконвае дыдактычныя, рытарычныя, экспрэсіўныя функцыі, ужываецца ў розных сітуацыях маўлення як маўленчае клішэ. Яны з'яўляюцца часткай культурнай спадчыны народа і ўваходзяць у шырокі спектр фразеалагічных адзінкаў разам з фразеалагізмамі і крылатымі словамі.

Тэрмін Азначэнне Сінтаксічная структура Аўтарства Асноўная функцыя
Прыказка Закончанае выказванне з агульнанароднай мудрасцю Цэлае выказыванне Ананімнае Павучанне, абагульненне вопыту
Прымаўка Вобразны выраз з устойлівым значэннем Фрагмент сказу Ананімнае Экспрэсія, іронія
Крылаты выраз (= афарызм) Устойлівае выказванне з вядомым аўтарам ці крыніцай Цэлае выказванне або фрагмент сказу Аўтарскае Экспрэсія, мудрая думка

Практыкаванне. Суаднясіце прыказкі з відарысамі.

Практыкаванне. Суаднясіце беларускія і рускія прыказкі.

Практыкаванне. Паўтарыце прыказкі і прымаўкі.

Практыкаванне. Прыказкі і сітуацыі.

Пытанні для абмеркавання

  1. Як Вы думаеце, ці з'яўляюцца ў наш час новыя прыказкі і прымаўкі? Ці ведаеце Вы сучасныя прыклады?
  2. Ці часта Вы карыстаецеся прыказкамі штодзённым жыцці? У якіх сітуацыях?
  3. Ці ёсць у Вашай сям'і любімыя прыказкі або прымаўкі, якія Вы чулі ад бабулі ці дзядулі?
  4. Як Вы думаеце, ці разумеюць сучасныя падлеткі сэнс народных прыказак? Ці актуальныя яны для іх?
  5. Ці лічыце Вы, што прыказкі — гэта спосаб перадачы народнай мудрасці? Чаму?

Гаварыць, казаць, размаўляць

  • гаварыць – пэўным чынам
  • казаць – штосьці, перадаваць інфармацыю
  • размаўляць – з кімсьці, весці гутарку, размову: на пэўнай мове

Практыкаванне 1. Устаўце ў прагалы дзеясловы казаць, гаварыць ці размаўляць.

  1. На канферэнцыі прафесар будзе _________ пра будучыню тэхналогій.
  2. Не _________ са мною на падвышаных тонах! Гэта некультурна!
  3. Выступоўца _________  вельмі хутка, мы нават не паспяваем рабіць зацемак у сшытках.
  4. На экскурсіі гід _________ вельмі цікавыя факты пра горад.
  5. Яны доўга _________ на тэму экалагічных праблем.
  6. Бабуля _________ неразборліва, але прыязна і лагодна.
  7. Ён умеў добра _________ на ангельскай мове, таму лёгка знайшоў працу.
  8. Мама часта _________ сыну пра важнасць сумленнасці.
  9. Падлеткі любяць _________ паміж сабой пра музыку і гульні.
  10. Хлопчык навучыўся _________ «дзякуй» на розных мовах.
  11. Ты _________ заціха – я цябе не чую.
  12. На лекцыі студэнты павінны слухаць, а не _________.
  13. Калі вы будзеце _________ адзін з адным адкрыта, канфліктаў стане менш.

Практыкаванне 2. Перакладзіце дзеяслоў у дужках патрэбным варыянтам: гаварыць, казаць, размаўляць.

  1. Тата навучыў сына (говорить) ветліва, ужываючы словы “дзякуй” і “калі ласка”.
  2. Мы любім (говорить) з сябрамі на розныя тэмы.
  3. Настаўніца прасіла (говорить) праўду, нават калі гэта цяжка.
  4. Сусед не любіць (говорить) на асабістыя тэмы.
  5. Калегі часта (говорят) адно з адным пра свае вандроўкі і хобі.
  6. Падчас выступаў ён заўжды (говорит) спакойна і ўпэўнена.
  7. Лагапед навучыў дзяцей (говорить) прыгожа і выразна.
  8. Вы не павінны (говорить) так гучна адно з адным ў бібліятэцы.
  9. Дзяўчынка (говорит) усім сваім сябрам пра сваю мару паехаць у Прагу.

Практыкаванне. Перакладзіце выразы на беларускую мову. Памятайце пра тое, калі у пераходзіць ва ў.

Ирина гостила у меня, Андрей был в театре, Евгений пошёл в музей, Григорий жил в Узбекистане, Николай служил у унии, у всех театров, на приёме у врача, во мне нет храбрости, еду в Минск, нужно купить в универсаме, Евгения будет во вторник, Дима спросил у Ульяны, Настя сидела в трамвае, Вова зашёл в здание, Оля и Аня переночевали у меня, Ваня летит в Уганду.