Падарожжа

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Тэма: Вандраванне

Як правільна рыхтавацца да вандроўкі

Кожная вандроўка пачынаецца з падрыхтоўкі. Калі мы добра плануем падарожжа, яно праходзіць цікава, камфортна і бяспечна. Мы паразмаўляем пра тое, што трэба зрабіць перад вандроўкаю, што ўзяць з сабой і як не забыцца на важныя рэчы.

Вызначаем месца вандроўкі

Спачатку трэба вызначыць вандровішча — горад, краіну або прыроднае месца, куды хочацца паехаць. Гэта можа быць прыгожы замежны горад, нацыянальны парк або нават горы. Каб лепш даведацца пра месца, можна пачытаць турыстычны даведнік або звярнуцца ў бюро даведак.

Плануем маршрут і даследуем наваколле

Каб не згубіцца, важна павывучаць мапу канкрэтнай мясцовасці. Пажадана даследаваць наваколле, каб ведаць, дзе знаходзяцца славутасці, крамы, гатэлі, як курсуе грамадскі транспарт. Калі вы трапіце ў новы горад, можна заблудзіць, таму лепш усё запланаваць загадзя.

Спакоўваем рэчы

Наступны крок — спакаваць валізу. Калі мы ляцім самалётам, трэба таксама падрыхтаваць ручную паклажу. Што нам спатрэбіцца для падарожжа?

·                  заплечнік, калі вы плануеце шмат хадзіць;

·                  спальнік, калі вы плануеце ночыць ў намёце;

·                  намёт, калі адпачываеце на прыродзе;

·                  ліхтарык, запалкі і запальніцу — для вячэрніх шпацыраў;

·                  складаны нож (сцізорык) — карысны ў кемпінгу;

·                  фотаапарат — каб рабіць прыгожыя здымкі;

·                  біклага (бутэлька для вады) — каб змагчы спагнаць смагу


Вядома, не забудзьцеся ўзяць квіткі, пашпарт і грошы!

Іншыя парады

Калі вы адпачываеце на прыродзе, лепш узяць пальнік — ён дапаможа прыгатаваць пэўныя стравы. Для пражывання ў горадзе можна знайсці ўтульны нумар у гатэлі або арандаваць памяшканне. Калі вы спыніліся ў новым для вас месцы, раім каштаваць новыя стравы, наведваць славутасці і захапляцца прыгожымі краявідамі.


Як адпачываць

Падчас вандроўкі вы можаце блукаць па невядомых сцежках, шпацыраваць па пляжы, рабіць фота, адправіць паштоўку сябрам або нават узлезці на вяршыню гары. Калі вы стаміліся, гэта нармальна. Здарожыцца — гэта значыць адчуць стому пасля доўгай дарогі. У такім выпадку лепш адпачыць, пабыўшы бестурботным адпачывальнікам.

Спіс парад для вандроўніка

1.               Рабіце спіс рэчаў, каб ні на што не забыцца.

2.               Бярыце мінімум рэчаў, але ўсё неабходнае.

3.               Піце дастаткова вады, асабліва калі горача.

4.               Насіце зручны абутак.

5.               Захоўвайце дакументы і грошы ў надзейным месцы.


Вандроўка — гэта не толькі дарога, але і цікавыя прыгоды! Няхай ваш адпачынак будзе насычаным на падзеі, бяспечным і незабыўным.


🔠 Практыкаванне 1. Спалучыце пададзеныя беларускія словы з іх значэннямі.

1.    заплечнік

2.    славутасць

3.    біклага

4.    здарожыцца

5.    турыстычны даведнік

6.    намёт

7.    валіза

8.    запальніца

9.    фотаапарат

10.сцізорык

а) месца, выдатнае чым-небудзь і цікавае для турыстаў

  б) невялікі складаны кішэнны нож

  в) бутэлька для вады

  г) месца для сну ў лесе

  д) прыстасаванне, каб штосьці запальваць

  е) кніга з інфармацыяй для падарожнікаў

ж) камера для здымкаў

  з) дарожная сумка з ручкаю

  і) стаміцца пасля дарогі

  к) сумка, якую носяць на плячах


✍️ Практыкаванне 2. Адкажыце на наступныя пытанні.

Асабістыя пытанні:

1. Што для Вас ёсць вандроўкаю?

2. Што Вы звычайна робіце перад вандроўкаю?

3. Што Вы звычайна бераце з сабою ў падарожжа?

4. Ці добра Вы арыентуецеся ў новых мясцінах? Што Вы робіце, каб не заблудзіць?

5. Ці хадзілі Вы ў паходы, калі так, распавядзіце, калі ласка, пра свой досвед.

6. Ці падарожнічалі Вы аўтаспынам?

7. Куды б Вы хацелі б выправіцца ў наступнае падарожжа?

8. Вы аддаеце перавагу адпачынку на прыродзе ці ў горадзе? Чаму?

9. Што Вам падабаецца лепш: пасіўны адпачынак (напрыклад, загаранне на пляжы) ці наведванне славутасцяў: музеяў, тэатраў, помнікаў архітэктуры?

Пытанні для разважання:

1. Чаму, на Вашу думку, некаторыя людзі вельмі любяць падарожнічаць, а іншыя — не?

2. Ці згодны Вы з тым, што вандроўка можа змяніць чалавека? Ці чалавек не зменьваецца?

3. Што для Вас значыць выраз: „Вандроўка — гэта не месца, а стан душы“?


🧠 3. Устаўце адпаведныя словы на месцы пропускаў

Спіс словаў для ўстаўкі: валіза, запальнічка, славутасці, фотаапарат, намёт, заплечнік, спальнік, біклага, ліхтарык, квіткі

1. Мы паставілі __________ каля ракі.

2. На жаль, я не маю __________, каб запаліць агонь.

3. Турысты наведваюць розныя __________ горада і робяць фота.

4. Я пакінуў свой __________ дома, таму не змагу самастойна рабіць якасныя фота!

5. Я ўжо склаў рэчы ў вялікую __________.

6. У маім __________ ёсць вада, ежа і аптэчка.

7. Ноччу мне спатрэбіўся __________, каб асвятляць шлях.

8. Я ўжо набыла __________ на цягнік Гродна — Мінск.

9. Калі я хаджу ў паходы, заўсёды бяру з сабою __________, каб мне было камфортна спаць.

10.У руках мой сябар нёс невялікую __________ з вадою.