Новы год (А1)
📝 Практыкаванне: Праўда ці хлусня?
Прачытай сказы пра сябе. Вызначы (рус. определи), якія факты праўдзівыя, а якія – хлуслівыя.
- 🌨️ Узімку ў Віцебску звычайна няма снегу.
- ❄️ Узімку ты звычайна шмат спіш.
- 🧣 Узімку ты носіш куртку і боты.
- 🧤 Узімку ты носіш пальчаткі і шапку.
- 🧥 Узімку ты носіш шорты і саколку.
- 🎒 Узімку ты носіш байку з каптуром.
- 🌨️ Узімку ў Віцебску заўсёды цёпла.
- 🎄 Ты ўжо ўпрыгожыў кватэру да Новага года.
- 🪟 Ты ўжо пачаў упрыгожваць кватэру да Новага года, але не скончыў.
- ✨ Ты любіш упрыгожваць кватэру.
- 🎄 Ты не святкуеш Новага года.
- 🎁 На Новы год ты хочаш атрымаць у якасці падарунка нататнік.
- ✏️ Ты хочаш атрымаць у якасці падарунка алоўкі на Новы год.
- 💰 Ты хочаш атрымаць у якасці падарунка грошы на Новы год.
- 📦 Ты не хочаш атрымліваць падарункаў на Новы год.
- 🍏 На Новы год ты любіш есці мандарыны.
- 🍬 Ты любіш есці цукеркі на Новы год.
- 🥪 Ты ясі канапкі з ікрой на Новы год.
- 🥔 Ты любіш есці бульбяное пюрэ на святы.
- 🥗 Ты любіш есці салату “Аліўе” на Новы год.
- 🌟 Ты звычайна святкуеш Новы год за сталом.
- 📺 Ты святкуеш Новы год, гледзячы тэлевізар.
- 📺 Ты глядзіш тэлевізар падчас святкавання.
- 🎉 Ты святкуеш Новы год адзін.
- 💤 Перад Новым годам ты будзеш спаць увесь дзень.
- 🍽️ На Новы год ты будзеш піць ваду.
- 🌙 Пасля свята ты кажаш: «Дабранач!»
📘 Тэ́ма: Прыме́тнікі ў назоўным склоне / Прилагательные в именительном падеже
📗 Тэо́рыя / Теория
| Род | Канча́так | Пры́клад |
| 🧑 Мужчы́нскі род | -ы / -і | новы год, белы снег, вясёлы хлопчык |
| 👩 Жано́чы род | -ая / -яя | цёплая куртка, прыгожая ялі́нка, цудоўная ноч |
| 🧸 Нія́кі род | -ае / -ое / -яе | халоднае надвор’е, мілае шчанё, ціхае месца (можа быць о-аканне) |
| 👥 Мно́жны лік | -ыя / -ія | цёплыя пальчаткі, смачныя мандарыны, вясёлыя людзі (на канцы заўжды Я) |
📝 Практыкаванне. Надай прыметнікам у дужках форму слушнага роду ды ліку.
- 🎄 Марына сёння (вясёлы), бо святкуе Новы год.
- ❄️ Надвор’е ўзімку (халодны).
- ☃️ Снег сёння вельмі (прыгожы).
- 🧣 Курта Карнея вельмі (цёплы).
- 🧤 Пальчаткі ў Югасі (чорны).
- 👢 (Цёплы) боты ўзімку – гэта (зручны) адзенне.
- 🏠 Кватэра вельмі (прыгожы).
- 🎀 На ялінцы (калядны) цацкі.
- 😊 Дзяўчынка цяпер (шчаслівы).
- 😌 Дзіцё зараз (спакойны).
- 🎄 Ялкі ў маім пакоі (вялікі) і (светла-зялёны).
- ✨ Агеньчыкі на ялінцы (яркі).
- 🍊 Мандарыны на стале (смачны).
- 🍬 Цукеркі вельмі (салодкі).
- 🥗 Салата на Новы год (свежы).
- 🥔 Бульбяное пюрэ (гарачы).
- 🥪 Канапкі з ікрой (смачны), хоць і (салёны).
- 📺 Навагодні вечар з тэлевізарам (утульны).
- 🌙 Ноч узімку (доўгі) і (чароўны).
- ❄️ Зіма ў Віцебску (халодны) і (снежны).
- 🧥 Байка ў Волі (цёплы) і (чырвоны).
- 🎉 Свята (вялікі) і (сямейны).
- 🎊 Настрой у Алесі (добры) і (святочны).
- 😴 Пасля свята Алег (стомлены).
- 🛋️ (Задаволены) зіцё ляжыць на канапе.
- 🕯️ Вечары дома (утульны).
- 🎶 Музыка на свяце (прыгожы) і (гучны).
- 👫 Людзі за сталом (радасны) і (добры).
- 🎁 Падарункі ад сяброў (розны).
- 📝 Нататнік – гэта (карысны) падарунак.
- ✏️ Паглядзі, гэта мае (новы) алоўкі.
- 🌟 Новы год — (цудоўны) свята.
📝Практыкаванне на чытанне. Прачытай пытанні і сцверджанні пад імі. Якія з якіх ёсць праўдзівымі, а якія хлуслівымі датычна цябе?
(Прочитай вопросы и утверждения под ними. Какие из них правдивые, а какие ложные относительно тебя?)
Для рэакцыі карыстайцеся табліцаю ніжэй.
(Для реакции пользуйтесь таблицей ниже.)
| Праўда | Хлусня |
| ✅ Так, гэта праўда. | ❌ Не, гэта хлусня. |
| ✔️ Так, гэта праўдзівае сцверджанне. | 🚫 Не, гэта хлуслівае сцверджанне. |
| 🟢 Гэта сапраўды так. | 🟥 Гэта зусім не [ня] так. |
| Эмацыйна | |
| 👍 Гэта цалкам праўда. | 🤥 Гэта нахабная хлусня. |
Што ты сёння рабіў?
- 👋 Сёння ты казаў: «Вітаю!» і «Добры вечар!».
- 🕰️ Сёння ты хадзіў на ІТ-заняткі
- 😴 Сёння ты шмат спаў.
- 🛒 Сёння ты зайшоў у краму і набыў трохі ежы.
- 🍽️ Сёння ты, як звычайна, снедаў, абедаў і вячэраў.
Які ты зараз?
- 😊 Зараз ты спакойны і задаволены.
- 😊 Зараз ты вясёлы, але стомлены.
Якім ты быў на гэтым тыдні?
- 😴 На гэтым тыдні ты часта быў стомленым.
- 😡 На гэтым тыдні ты быў раззлавáным.
- 😲 На гэтым тыдні ты быў здзіўленым, бо ІТ-заняткі былі вельмі цікавымі.
- 🤗 На гэтым тыдні ты быў удзячнасць, калі табе дапамагла матуля.
Што ты звычайна робіш узімку?
- ❄️ Узімку ты звычáйна шмат спіш.
- 🧣 Узімку ты носіш куртку, штаны і боты.
- 🧤 Узімку ты часта носіш шапку і пальчаткі.
- 🩳 Узімку ты носіш шорты і саколку.
Які Віцебск узімку?
- 🌨️ Узімку ў Віцебску звычáйна бывае шмат снегу.
- 🌞 Узімку ў Віцебску заўсёды цёпла.
Што ты ўжо зрабіў перад Новым годам?
- 🎄 Ты ўжо ўпрыгожыў кватэру да Новага года.
- 🪟 Ты ўжо пачаў упрыгожваць кватэру да Новага года, але пакуль не скончыў.
Што ты звычайна робіш на Новы год?
- 🎁 На Новы год ты хочаш атрымаць у якасці падарунка нататнік, алоўкі і грошы.
- 🍏🌟 На Новы год ты любіш есці аліўе, мандарыны і цукеркі.
- 📺 Новы год ты святкуеш з сям’ёю за сталом, гледзячы тэлевізар.
📝 Практыкаванне. Надай прыметнікам у дужках форму слушнага роду ды ліку.
(📝 Упражнение. Поставь прилагательные в скобках в правильную форму рода и числа.)
- 🥔 Гэтае пюрэ яшчэ (гарачы), але (смачны).
- 🎁 Падарункі на Новы год ад сяброў былі (розны) і (цікавы).
- ❄️ Узімку ў Віцебску надвор’е часта (халодны) і (снежны).
- 👫 Людзі за сталом (радасны) і (добры).
- 😊 Дзяўчынка зараз (шчаслівы) і (вясёлы), бо атрымала падарунак.
- 🧤 Пальчаткі ў матулі (чорны) і (вялікі).
- 🌙 Зімовая ноч (доўгі) і (ціхі).
- 🎄 Ялінка ў пакоі (вялікі), (зялёны) і вельмі (прыгожы).
- 🥪 Канапкі з ікрой (смачны), але вельмі (салёны).
- 🕯️ Вечары дома ўзімку (утульны) і (ціхі).
- 📝 Нататнік — гэта (карысны) падарунак на Новы год.
- 🍬 Гэтыя цукеркі вельмі (салодкі) і (смачны).
- 🎊 Настрой у сяброў сёння (добры) і (святочны).
- 🧥 Куртка ў мяне вельмі (цёплы) і (доўгі).
- 🎉 Новы год — гэта (вялікі) (сямейны) свята.
- 🌟 Новы год — гэта (цудоўны) свята.
- 🎀 На ялінцы вісяць (калядны) цацкі.
- 🛋️ (Задаволены) дзіцё ляжыць на канапе, бо яно (стомлены) і адпачывае.
- 🍊 Гэтыя мандарыны на стале (смачны) і (вялікі).
- 🎶 Музыка на свяце (гучны), але (прыгожы).
- 🥗 Салата на Новы год (свежы) і (смачны).
- ✨ Агеньчыкі на ялінцы (яркі) і (прыгожы).
- 🏠 Наша кватэра цяпер вельмі (утульны), хоць і (малéнькі).
- 😴 Пасля свята Югáся (стомлены), а (задаволены).
- 📺 Навагодняя ноч дома вельмі (ціхі), калі мы разам з сям’ёю глядзім тэлевізар.
- ✏️ Гэта мае (новы) алоўкі, але яны (малéнькі).
- 😌 Дзіцё цяпер (спакойны) і (задаволены), бо ўжо паела.
- 👢 (Цёплы) (доўгі) боты ўзімку — гэта самы (зручны) абутак.
- 🌨️ Снег на вуліцы сёння (белы) і (прыгожы).
- 🎄 Алеся сёння (радасны) і (задаволены), бо ўпрыгожвае кватэру да Новага года.
📝 Практыкаванне. Надайце дзеясловам у дужках адпаведную форму цяперашняга часу.
- 👋 Я (казаць) «Вітаю!» кожную раніцу.
- 🕰️ Ты (хадзіць) на ІТ-заняткі па аўторках.
- 😴 Ён шмат (спаць) па выходных.
- 🛒 Мы (заходзіць) у краму па ежу.
- 🍽️ Вы (снедаць) вельмі рана.
- 📺 Яны (святкаваць) Новы год разам.
- 🧣 Я (насіць) цёплую куртку ўзімку.
- 😊 Ты (бываць) спакойным і задаволеным.
- 😲 Яна (бываць) здзіўленаю, бо заняткі цікавыя.
- 🧤 Мы (насіць) шапкі і пальчаткі, калі холадна.
- 🍽️ Вы (абедаць) у школе ці дома?
- 🍏 Яны (любіць) есці мандарыны і цукеркі.
- ❄️ Я звычайна шмат (спаць) узімку.
- 🛒 Ты (набываць) трохі ежы ў гэтай краме.
- 🌨️ Узімку ў Віцебску (бываць) шмат снегу.
- 🌞 Узімку Віцебску не (бываць) цёпла на вуліцы.
- 🎄 Мы (упрыгожваць) кватэру да свята.
- 👋 Яны (казаць) «Добры вечар!» суседзям.
- 🩳 Я (насіць) шорты і саколку толькі дома.
- 🍽️ Ты (вячэраць) за вялікім сталом.
- 😡 Ён (бываць) раззлаваным, калі ўсё дрэнна.
- 🤗 Мы (бываць) ўдзячнымі, калі нам (дапамагаць) матуля.
- 🪟 Вы (пачаць) упрыгожваць кватэру да Новага года.
- 📺 Яны (глядзець) тэлевізар усёй сям'ёю.
- 🕰️ Я (хадзіць) у краму кожны дзень.
- 😊 Ты (бываць) вясёлым, але зараз ты трохі стомлены.
- 😴 Яна часта (бываць) стомленаю па вечарах.
- 🧣 Мы (насіць) штаны і боты.
- 🍽️ Вы заўсёды (снедаць) раніцаю?
- 🎁 Яны (хацець) грошы ў якасці падарунка.
- 🛒 Я (набываць) мандарыны кожную зіму.
- 🌟 Ты (любіць) есці цукеркі.
- 👨👩👧👦 Мы (святкаваць) Каляды з сям'ёю.
Формы дзеясловаў з займеннікамі “ён”, “яна”, “яно”, “яны” ў цяперашнім часе
📝 Практыкаванне. Пастаўце дзеясловы ў дужках у правільную форму цяперашняга часу.
(Толькі формы: ён, яна, яно, яны.)
- 👋 Ён (казаць) «Вітаю!» кожную раніцу.
- 🕰️ Яна (хадзіць) на ІТ-заняткі па аўторках.
- 😴 Ён шмат (спаць) па выходных.
- 🛒 Яны (заходзіць) у краму па ежу.
- 🍽️ Яна (снедаць) вельмі рана.
- 📺 Яны (святкаваць) Новы год разам.
- 🧣 Ён (насіць) цёплую куртку ўзімку.
- 😊 Яна (бываць) спакойнаю і задаволенаю.
- 😲 Яна (бываць) здзіўленаю, бо заняткі цікавыя.
- 🧤 Яны (насіць) шапкі і пальчаткі, калі холадна.
- 🍽️ Ён (абедаць) у школе ці дома?
- 🍏 Яны (любіць) есці мандарыны і цукеркі.
- ❄️ Ён звычайна шмат (спаць) узімку.
- 🛒 Яна (набываць) трохі ежы ў гэтай краме.
- 🌨️ Узімку ў Віцебску (бываць) шмат снегу.
- 🌞 Узімку ў Віцебску не (бываць) цёпла на вуліцы.
- 🎄 Яны (упрыгожваць) кватэру да свята.
- 👋 Яны (казаць) «Добры вечар!» суседзям.
- 🩳 Ён (насіць) шорты і саколку толькі дома.
- 🍽️ Яна (вячэраць) за вялікім сталом.
- 😡 Ён (бываць) раззлаваным, калі ўсё дрэнна.
- 🤗 Яны (бываць) ўдзячнымі, калі ім (дапамагаць) матуля.
- 🪟 Яны (пачаць) упрыгожваць кватэру да Новага года.
- 📺 Яны (глядзець) тэлевізар усёй сям’ёю.
- 🕰️ Ён (хадзіць) у краму кожны дзень.
- 😊 Ён (бываць) вясёлым, але зараз ён трохі стомлены.
- 😴 Яна часта (бываць) стомленаю па вечарах.
- 🧣 Яны (насіць) штаны і боты.
- 🍽️ Яна заўсёды (снедаць) раніцаю?
- 🎁 Яны (хацець) грошы ў якасці падарунка.
- 🛒 Яна (набываць) мандарыны кожную зіму.
- 🌟 Ён (любіць) есці цукеркі.
- 👨👩👧👦 Яны (святкаваць) Каляды з сям’ёю.
Формы дзеясловаў з “ён / яна / яно / яны” ў цяперашнім часе
📝 Практыкаванне. Надайце дзеясловам у дужках слушную форму цяперашняга часу, дапасаваўшы (рус. согласовав) іх да займеннікаў “ён”, “яна, “яно”, “яны”.
- 👋 Ён (вітаць) усіх сваіх сяброў.
- 📚 Яна (чытаць) кнігу пра жывёл.
- 🎧 Яны (слухаць) музыку ўвечары.
- 🛒 Ён (хадзіць) у краму пасля працы.
- 🥐 Яна (снедаць) рана, перад заняткамі.
- 🍲 Дзіцё [яно] (абедаць) дома, бо на вуліцы холадна.
- 🍽️ Яны (вячэраць) разам, калі ўсе дома.
- 🧣 Ён (насіць) цёплы шалік узімку.
- 🧤 Яна (насіць) пальчаткі, калі марозна.
- 👢 Яны (насіць) боты, калі на вуліцы шмат снегу.
- 🧦 Дзіця [яно] (насіць) цёплыя шкарпэткі ўвесь дзень.
- 📺 Ён (глядзець) тэлевізар пасля вячэры.
- 🎮 Яна (гуляць) у відэагульні ў вольны час.
- 📝 Дзіцё [яно] (пішуць) кароткія нататкі ў сшытак.
- 🎄 Яны (упрыгожваць) кватэру да Новага года.
- ✨ Яна (вешаць) гірлянду на акно.
- 🕯️ Яно (любіць) глядзець на свечкі і навагоднія агеньчыкі.
- ❄️ Узімку ў горадзе часта (бываць) снег.
- 🌬️ Увечары на вуліцы не (бываць) цёпла.
- ☁️ Яно (бываць) сонным, калі надвор’е пахмýрнае.
- 😊 Яны (бываць) задаволенымі, калі ўсё ідзе выдáтна.
- 😡 Ён (бываць) раззлаваным, калі спазняецца.
- 😲 Яна (бываць) здзіўленаю, калі чуе навіны.
- 😴 Яны часта (бываць) стомленымі пасля доўгага дня.
- 🤗 Дзіцё [яно] (бываць) ўдзячным, калі яму (дапамагаць) матуля.
- 🍊 Яны (любіць) есці мандарыны ўзімку.
- 🍬 Ён (любіць) цукеркі, але есць іх не кожны дзень.
- 🍎 Яна (набываць) садавінý на рынку.
- 🛍️ Яны (набываць) падарункі зáгадзя (рус. заранее).
Вінавальны склон
Практыкаванне. Прачытайце ўсе пададзеныя ніжэй словы. Што з пералічанага (рус. перечисленного) Вы бачыце на ілюстрацыі?
Узор (рус. образец) для адказу:
Я бачу ялінку, зорку, агеньчыкі, ….
✨ Назоўнікі (рус. существительные):
🧦 шкарпэткі, 🎁 падарункі, 🎀 бант, 🎄 ялінка, ⭐ зорка, 🎇 феерверк, 🧨 бенгальскія агеньчыкі, 🎊 канфеці, 🎈 паветраныя шарыкі, 🎅 шапка Дзеда Мароза, 🦌 паўночны алень, 🛷 сані, ⛄ снегавая баба, 🕯️ свечка, 🧁 печыва, 🍬 цукеркі, 🍭 ляндрынка, 🍪 пернікі, 🥂 келіх, ☕ какава, 🍵 гарачая гарбата, 🍊 мандарыны, ❄️ сняжынкі, 🌨️ снег, 🧣 шалік, 🧤 рукавіца (рус. варежка), 🔔 званочак, 🎍 гірлянда, 🪩 ялінкавыя шарыкі, 🎁 падарунак, 📦 скрынка, 🕰️ гадзіннік, 🧿 калядны вянок, 🏠 пернікавы дамок, 🔮 снежны шар, 🐧 пінгвін, 🧸 цацкі, 🧝 эльф, 🕯️ падсвечнік, 🧊 лёд, 🏔️ снежныя горы, 🌟 бліскаўкі, ✨ іскры, 🎆 салют, 🎋 серпантын, 🥧 святочны пірог, 🎀 стужка
Праца з тэкстам. Прачытайце кожны абзац тэксту і адкажыце на пытанні пасля іх.
Новы год у каралеўстве печыва
У каралеўстве CookieRun зараз зіма. ❄️ Надвор’е халоднае і снежнае. Галоўны герой — Імбірны Чалавечак. 👋 Ён кажа «Вітаю!» кожную раніцу сваім сябрам. Сябры 🛒 заходзяць у краму па ежу. У цэнтры стаіць 🎄 ялінка. Яна вялікая, зялёная і вельмі прыгожая. Настрой сёння ў Імбірнага Чалавечка добры і святочны 🎊. Новы год — гэта вялікае сямейнае свята. Усе рыхтуюць 🎁 розныя і цікавыя падарункі. Імбірны Чалавечак набыў сябру 📝 карысны нататнік.
- 👋 Што Імбірны Чалавечак кажа кожную раніцу сваім сябрам?
- 🎄 Якая ялінка стаіць у цэнтры?
- 📝 Які падарунак набыў Імбірны Чалавечак?
Сяброўка Імбірнага Чалавечка — печыва Сунічка. 🕰️ Яна ходзіць на ІТ-заняткі па аўторках. Сёння яна здзіўленая 😲, бо заняткі былі вельмі цікавыя. На вуліцы зіма, таму 🧥 куртка ў яе цёплая і доўгая. 🧤 Пальчаткі ў Сунічкі чорныя і вялікія: дзяўчынка узяла іх у матулі. Зімовы вечар утульны і ціхі 🕯️. На стале стаіць 🥔 пюрэ. Яно гарачае, але смачнае. Таксама ёсць 🥪 канапкі з чырвонаю і чорнаю ікрою. Яны смачныя, хоць і салёныя. Зараз дзяўчынка Сунічка шчаслівая і вясёлая 😊. Хоць на вуліцы ўжо доўгая і ціхая зімовая ноч 🌙.
- 🕰️ Куды дзяўчынка ходзіць па аўторках?
- 🧤 Якія пальчаткі мае Сунічка?
- 🍽 Што ёсць на святочным стале?
- 🥪 Якія на смак канапкі з ікрою?
Імбірны Чалавечак любіць парадак. 🍽️ Ён снедае вельмі рана. 😴 Ён шмат спіць па выходных, бо у іншыя дні на тыдні бывае стомлены. Матуля дапамагла яму сабраць гасцей, і ён вельмі ўдзячны ёй 🤗. Зараз Імбірны Чалавечак спакойны і задаволены 😊. За сталом сядзяць 👫 радасныя і добрыя сябры Імбірнага Чалавечка. Яны ядуць 🍬 салодкія і смачныя цукеркі. Чалавечак думае: «Які я зараз? Я вясёлы, але трохі стомлены». Але пасля гэтага ён кажа: "Гэта цудоўнае свята!"
- 🍽️ Калі снедае Імбірны Чалавечак?
- 😴 Чаму ён шмат спіць па выходных?
- 🍬 Якія цукеркі ядуць госці?
- 👫Хто прыйшоў да Імбірнага Чалавечка ў госці?
📝 Практыкаванне: Праўда ці хлусня?
Прачытай сказы пра сябе. Вызначы (рус. определи), якія факты праўдзівыя, а якія – хлуслівыя.
- 🌨️ Узі́мку ў Чалябі́нску звыча́йна ёсць снег.
- ❄️ Узі́мку ты звыча́йна шмат спіш.
- 🧣 Узі́мку ты но́сіш ку́ртку і бо́ты.
- 🧤 Узі́мку ты но́сіш пальча́ткі і ша́пку.
- 🧥 Узі́мку ты но́сіш шо́рты і санда́лі.
- 🎒 Узі́мку ты но́сіш ба́йку з капту́ром.
- 🌨️ Узі́мку ў Чалябі́нску заўсё́ды цё́пла.
- 🐶 Узі́мку ты шпацыру́еш з саба́кам, на́ват ка́лі хо́ладна.
- 🐱 Узі́мку ты гуля́еш з катом до́ма.
- 🎨 Узі́мку ты ча́ста малю́еш до́ма.
- 💃 Узі́мку ты та́нчыш до́ма і паўтара́еш ру́хі.
- 👗 Узі́мку ты глядзі́ш во́бразы (лу́кі) і ду́маеш пра мо́ду.
- 🔍 Узі́мку ты глядзі́ш ві́дэа пра крыміналі́стыку.
- ✨ Ты лю́біш упрыго́жваць кватэ́ру.
- 🎄 Ты не святку́еш Но́вага го́да.
- 🎁 На Но́вы год ты атрыма́ла ў я́касці падару́нка ната́тнік.
- 📦 Ты не хо́чаш атры́мліваць падару́нкаў на Но́вы год.
- 🍊 На Но́вы год ты лю́біш е́сці мандары́ны.
- 🍬 Ты лю́біш е́сці цуке́ркі на Но́вы год.
- 🥔 Ты лю́біш е́сці бульбяно́е пюрэ́ на свя́ты.
- 🥗 Ты лю́біш е́сці сала́ту «Аліўе́» на Но́вы год.
- 🌟 Ты звыча́йна святку́еш Но́вы год за стало́м з сям’ёю.
- 📺 Ты святку́еш Но́вы год, гля́дзячы тэлеві́зар.
- 🎉 Ты святку́еш Но́вы год адна́.