Навука і тэхніка
Практыкаванне. Устаўце слушныя канчаткі назоўнікаў і дзеясловаў. Адкажыце на пададзеныя пытанні: https://learningapps.org/display?v=p2xsmajq325
Практыкаванне. У залежнасці ад сэнсу надайце дзеясловам у дужках форму цяперашняга ці будучага часу.
Навука і тэхніка (развівацца) вельмі хутка, і сёння яны ў значнай меры (вызначаць) нашу жыццёвую рэальнасць. Кожны дзень мы (карыстацца) дасягненнямі навукі, якія (рабіць) нашу працу лягчэйшай, а жыцце — больш камфортным. І гэта не толькі зручныя гаджэты, але і важныя тэхналагічныя інавацыі, якія (змяняць) свет.
Напрыклад, тэхналогіі ў камп'ютарнай сферы (прайсці) велізарны шлях. Камп'ютары (стаць) не толькі неабходнымі ў офісах, але і партатыўнымі прыладамі. Праграмаванне — гэта новая мова, на якой (гаварыць) усе сучасныя тэхналогіі. Сучасныя праграмісты (ствараць) не толькі праграмы для камп'ютараў, але і для мабільных прылад.
Іншым прыкладам з'яўляецца развіццё тэхналогій у медыцыне. Лекары цяпер (выкарыстоўваць) новыя метады дыягностыкі. 3D-візуалізацыя (дазваляць) падрабязна вывучаць органікі пацыентаў. Робаты ў медыцыне таксама не дзіва — яны (дапамагаць) у аперацыях. Гэтыя тэхналогіі (дазволяць) знізіць колькасць памылак і павялічыць эфектыўнасць лячэння.
Але хуткі тэхналагічны прагрэс (ставіць) новыя выклікі перад чалавецтвам. З развіццём штучнага інтэлекту (узнікнуць) пытанне, як кантраляваць яго развіццё. Мы павінны (падрыхтавацца) да змяненняў на рынку працы. Многія прафесіі (могуць быць замененыя) аўтаматычнымі сістэмамі.
Іншыя сферы таксама (змяняцца) пад уплывам тэхналогій. Напрыклад, у энергетыцы (з'явіцца) тэхналогіі для выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі. Гэта (зменшыць) залежнасць ад выкапнёвага паліва і знізіць экалагічнае забруджванне. Будучыня (належыць) тэхналогіям. Важна, каб мы (выкарыстоўваць) тэхналогіі на карысць чалавецтву.
Практыкаванне. Прачытайце выразы, перакладзіце іх на расесйкую мову. Стварыце любыя ўласныя сказы з вылучаным словам.
Узор: Навука і тэхніка змяняюць нашу жыццёвую рэальнасць. → У гэтай бабулі быў вельмі складаны жыццёвы шлях.
- Кожны дзень мы карыстаемся дасягненнямі навукі.
- Тэхналагічныя інавацыі змяняюць свет вакол нас.
- Камп'ютары сталі неабходнасцю ў сучасным офісе.
- Праграмаванне — гэта новая мова для тэхналогій.
- Праграмісты ствараюць праграмы для камп'ютараў і гаджэтаў.
- Мабільныя прылады важныя ў штодзённым жыцці.
- Робаты ў медыцыне дапамагаюць у аперацыях.
- Новыя метады дыягностыкі дапамагаюць у лекаванні хворых.
- Штучны інтэлект можа змяніць рынак працы.
- З развіццём тэхналогій з’явяцца новыя выклікі для чалавецтва.
- Аднаўляльныя крыніцы энергіі змяншаюць забруджванне навакольнага асяроддзя.
- Сучасныя тэхналогіі могуць знізіць залежнасць ад паліва.
- Важна выкарыстоўваць тэхналогіі на карысць (рус. в пользу) чалавецтву.
- Выкарыстанне тэхналогій ў адукацыі змяняе спосаб навучання.
Пытанні для абмеркавання
- Як навука і тэхніка змянілі Ваша жыццё?
- Якія дасягненні тэхнікі Вам падабаюцца найбольш?
- Як вы думаеце, якім будзе свет праз 50 гадоў з улікам развіцця тэхнікі?
- Ці згодныя Вы з тым, што штучны інтэлект можа палепшыць якасць жыцця чалавека? Чаму?
- Якія тэхналагічныя інавацыі могуць дапамагчы ў ахове навакольнага асяроддзя?
- Як Вы ставіеся да выкарыстання робатаў у медыцыне? Якія плюсы і мінусы вы бачыце?