Марк Шагал (А1)
🎨 Практыкаванне. Марк Шагал і свет яго карцін
- 📘 Прачытайце тэкст пра Марка Шагала.
- ✍️ Пасля кожнага абзаца дапоўніце пачаткі сказаў сваімі словамі.
- 💬 Намагáйцеся адказваць поўнымі сказамі.
🌆 Дзяцінства і жыццё Марка Шагала (1887-1985)
Марк Шагал нарадзіўся ў горадзе Віцебску. Ён рос у вялікай габрэйскай сям’і і з дзяцінства любіў маляваць. У ягоным горадзе былі малéнькія вуліцы, крамы, музы́кі і стары́я дамы. Потым гэтыя вобразы з’явіліся на ягоных карцінах. Шагал вучыўся мастацтву ў Расіі ды Францыі. Ён шмат падарожнічаў, але часта ўспамінаў Беларусь. Мастак любіў адлюстрóўваць у сваіх працах сям’ю, каханне і дзяцінства.
- 🏡 Мой родны горад …
- 🎨 У дзяцінстве я любіла…
- 🌙 Самыя цёплыя ўспаміны для мяне — гэта тыя, калі …
- 🧳 Я хацела б выправіцца ў падарожжа у…
- 💭 Беларусь у мяне асацыю́ецца з...
🌌 Вобразы і сімвалы ў карцінах
На карцінах Марка Шагала людзі часта лётаюць у небе. Для Шагала палёт — гэта сімвал кахання, шчасця, мары і духоўнай волі. Калі чалавек кахае або моцна марыць, ён нібыта ўзнімаецца над звычайным жыццём. На карцінах мастакá таксама можна ўбачыць скрыпачоў, жывёл, кветкі і закаханых людзей. Марк Шагал не хацеў паказваць свет рэалістычна. Ён маляваў эмоцыі, сны і фантазіі. Каровы, коні і птушкі ў ягоных працах часта сімвалізуюць жыццё і свабоду. Скрыпач можа быць сімвалам душы і музыкі. Шагал любіў яркія колеры, бо яны дапамагалі паказваць пачуцці і настрой чалавека.
- 🌈 Найпрыгажэйшыя для мяне колеры — гэта…
- 🐦 Калі я думаю пра волю, я ўяўляю сабе…
- 🎻 Мýзыка ў маім жыцці …
- 🖼️ Я люблю карціны, на якіх ёсць…
- ✨ Калі чалавек марыць, ён ...
❤️ Каханне, творчасць і памяць
Марк Шагал вельмі любіў сваю жонку Бэлу. Яна часта з’яўлялася на ягоных палотнах. На шмат якіх працах закахáныя людзі лётаюць разам над горадам. Для мастака каханне было важнейшым за астáтнія пачуцці. Нават калі Шагал жыў у іншых краінах, ён не забываўся пра Віцебск. Цяпер ягоныя карціны вядомыя ва ўсім свеце. Шматлíкія людзі любяць іх за цёплую атмасферу, яркія колеры і незвычайныя вобразы.
- 🎨 Творчы чалавек заўсёды…
- 💌 Калі чалавек кахае, ён…
- 😊 Самыя добрыя эмоцыі ў мяне з’яўляюцца, калі...
- 🎨 «Я і вёска» / I and the Village I and the Village
- 🌃 «Над горадам» / Over the Town Over the Town
- 🎻 «Скрыпач» / The Fiddler The Fiddler
- 🌺 «Парыж праз акно» / Paris Through the Window Paris Through the Window
🎨 Марк Шагал. «Я і вёска»
📘 Прачытайце тэкст і адкажыце на пытанні пасля яго.
На гэтай карціне Марк Шагал паказвае не проста вёску, а свае ўспаміны. Мы бачым вялікую жывёлу, чалавека з зялёным тварам, маленькія дамы, царкву, людзей і дрэва. Усё выглядае як сон. Гэта не рэальны свет, а свет памяці, дзяцінства і фантазіі.
Жывёла на карціне можа сімвалізаваць прыроду, вёску і жыццё. Чалавек глядзіць на жывёлу, і паміж імі ёсць сувязь. Для Шагала жывёлы былі важнымі: яны нагáдвалі яму пра дом, сям’ю і дзяцінства ў Віцебску. Маленькая вёска ўверсе паказвае яго родны свет.
Колеры таксама вельмі важныя. Зялёны твар чалавека выглядае незвычайна, але ён паказвае пачуцці, а не рэальнасць. Чырвоны, сіні, белы і зялёны колеры ствараюць настрой сну. Шагал хацеў сказаць: чалавек можа жыць далёка ад дома, але памяць заўсёды застаецца ў сэрцы.
💬 Пытанні для абмеркавання
- ❤️ Што для цябе сімвалізуе дом?
- 🧒 Якія ўспаміны з дзяцінства для цябе найважнейшыя?
- ✨ Калі б ты была мастачкаю, якое палатно ты б намалявала пра свой дом?
✨ Практыкаванне: Перакладзіце з рускае мовы на беларускую.
- 🍲 Чем ты сейчас будешь заниматься?
- ☕Мне нужно поесть перед занятием.
- 🏡 Родной город всегда даёт мне чувство спокойствия.
- 🚶 Вечером мне нравится гулять по району.
- ❤️ Для меня любовь символизирует доверие и спокойствие.
- 🎨 Эта картина кажется мне похожей на сон.
- 🏘️ На картине видны дома, крыши и церковь.
- 🌆 С высоты город выглядит особенно красивым.
- 🧳 Летом я хочу отправиться куда-нибудь в путешествие.
- 📱 Она прислала мне фотографии во ВКонтакте.
- 🦄 Фото было в рамке с единорогом.
- 🎟️ Мне понравился билет на эту встречу.
- 🕔 Мы встретимся с друзьями в пять вечера.
- 🥟 Вечером мы ели пельмени и много смеялись.
- 😮 На этой неделе произошло что-то необычное.
- 🖌️ Я начала курс изобразительного искусства.
- 📚 Учиться в университете полезно для будущего.
- 🎤 Этот рэп-исполнитель происходит из небольшого города.
- 🤝 Он очень товарищеский и легко общается.
- ⏰ Я работаю с восьми до половины десятого.
- 💭 На самом деле эта вещь мне очень дорога.
- 🌿 В основном я люблю спокойные и мягкие цвета.
- 🕊️ Иногда дом символизирует свободу и уверенность.
🧠 Правіла
У многіх запазычаных словах у беларускай мове Т і Д будуць цвёрдымі.
Напрыклад:
теория → тэорыя
демократия → дэмакратыя
телефон → тэлефон
деталь → дэталь
✍️ Практыкаванне: перакладзіце словы на беларускую мову
🗳️ демократия, 📚 теория, ☎️ телефон, 📺 телевизор, 🎭 театр, 📝 текст, 💬 тема, ⚙️ техника, 🎓 университет, 🌐 интернет, 🧑💼 директор, 📄 документ, 👨⚕️ доктор, 🏛️ депутат, 🤝 делегация, 🕵️ детектив, 🔩 деталь, 🥗 диета, 💃 дискотека, 🕯️ традиция, 🗺️ территория, 🧳 турист, 🌍 туризм, 🚋 транспорт, 🚜 трактор, 💊 таблетка, 🌡️ температура, 🧑🎓 студентка, 🏫 аудитория, 🩺 медицина, 💻 компьютер.
✍️ Практыкаванне
Прачытайце сказы, ствараючы пасля кожнага сказу ўласныя выразы з вылучанымі словамі.
- 🌅 Сёння я вымушаная рана паесці, бо затым будуць заняткі.
- ❤️ Для мяне каханне сімвалізуецца са спакоем ды даверам.
- 🏡 Мой горад здаецца мне ціхім і выгóдным.
- 🌌 Гэтая карціна выглядае падобнаю да сну.
- 🎨 Мастак паказаў на палатне свае ўспаміны.
- 🌙 Увечары я часта думаю пра дзяцінства.
- 🏛️ Ва універсітэце яна вывучае гісторыю мастацтва.
- 🕊️ Людзі на палатне ляцяць над малéнькім горадам.
- 🏠 Унізе відаць палí, вуліцы і рóзнакаляровыя дахі будынкаў.
- ⛪ Побач з жылымі дамамі знаходзіцца старáя царквá.
- 💭 Гэтая карціна перадае глыбíнныя пачуцці мастака.
- 🌿 Родныя мясціны даюць чалавеку пачуццё лёгкасці і ўлагоджанасці.
- 🎟️ Я набылá квіток на сустрэчу пасля канцэрту з самою выканаўцаю.
- 🎤 Гэты выканаўца паходзіць з вялікага горада.
- 📱 Ён хоча даслаць табе новыя фотаздымкі.
- 🦄 На стале стаіць рамка з аднарогам.
- 😊 Мая сяброўка вельмі таварыская і давéрлівая.
- 😂 Учора яна доўга смяялася з гэтай гісторыі
- 😳 Я быў вельмі узрýшаны пасля гэтай сустрэчы.
- 🧳 Увечары мы хочам выправіцца ў невялікае падарожжа.
- ⏳ Мы прабáвілі там, здаецца, гадзіны з тры.
- 🎨 Вы пачалí наведваць курс выяўленчага мастацтва.
- ✨ Насамрэч гэтая рэч мне вельмі спадабáлася.
🧠 Правіла
| Руская форма | Беларуская форма | Прыклад |
| -ёшь | -еш | ты даёшь → ты даеш |
| -ёт | -е | ён даёт → ён дае |
| -ём | -ём | мы идём → мы ідзём |
⚠️ Але часам змяняецца і корань слова пад уплывам асноўных фанетычных законаў:
мы несём → мы нясём, мы ведём → мы вядзём
✍️ Практыкаванне: Перакладзіце на беларускую мову.
🍞 ты даёшь, 🚶 мы идём, 🌊 мы плывём, 📚 он несёт, 🏡 она живёт, 🧭 мы ведём, 🚗 мы везём, 🌱 оно растёт, 🧹 она метёт, 🧶 мы плетём, 📦 она несёт, 🗝️ ты идёшь, 🌙 он идёт, 🏞️ мы живём, 🍲 мы даём, 🌿 оно цветёт, 🐟 ты плывёшь, 🧑🏫 мы ведём, 🚕 мы везём, 🌆 она идёт, 🎒 ты несёшь, 🏠 он живёт, 🍃 оно растёт, 🪣 она несёт, 🧭 ты ведёшь, 🛶 мы плывём, 💐 она цветёт.
🧠 Тэорыя: няпэўныя словы з суфіксам -сьці
| Эмоджы | Па-расейску | Па-беларуску |
| 👤 кто-то | хтосьці | калі не ведаем або не называем чалавека |
| 👀 кого-то | кагосьці | калі кажам пра невядомага чалавека як пра аб’ект дзеяння |
| 🤝 кому-то | камусьці | калі нешта даём, дасылаем, кажам невядомаму чалавеку |
| 🗣️ кем-то | кімсьці | калі дзеянне звязанае з невядомым чалавекам |
| 🎁 что-то | штосьці | калі не называем прадмет, падзею або справу |
| 🔍 чего-то | чагосьці | калі не хапае невядомай рэчы або пачуцця |
| ❓ почему-то | чамусьці | калі прычына не зусім зразумелая |
| 🧵 чем-то | чымсьці | калі гаворым пра невядомы сродак, рэч або пачуццё |
| 📍 где-то | дзесьці | калі месца дакладна не вядомае |
| 🚶 куда-то | кудысьці | калі кірунак дакладна не вядомы |
| 🧳 откуда-то | адкульсьці | калі не ведаем, адкуль нешта з’явілася |
| 🕰️ когда-то | калісьці | калі гаворым пра няпэўны час у мінулым або будучыні |
| 🎨 какой-то | якісьці | калі якасць або прадмет не названыя дакладна |
| 🖼️ какая-то | якаясьці | калі гаворым пра няпэўную жаночую рэч або асобу |
| 🏡 какое-то | якоесьці | калі гаворым пра няпэўную ніякую рэч |
| 📚 какие-то | якіясьці | калі гаворым пра некалькі няпэўных прадметаў |
| 🧑🤝🧑 чей-то | чыйсьці / чыясьці / чыёсьці / чыесьці | калі нешта належыць невядомаму чалавеку |
✍️ Практыкаванне: перакладзіце слова ў дужках на беларускую мову
- 🌅 Раніцай (кто-то) вельмі ціха пастукаў у дзверы.
- ☕ Я хачу (что-то) паесці перад заняткамі.
- 🏡 Родны горад заўсёды значыў для яго (что-то) асаблівае.
- ❤️ (Кто-то) мяне паклікаць і я павярнуўся.
- 🎨 Гэтая карціна (почему-то) падобная да сну.
- 🌌 Людзі на карціне (куда-то) ляцяць над горадам Віцебскам.
- 🏘️ (Где-то) унізе відаць маленькія дамы і царкву.
- 🖼️ Мастак хацеў паказаць (что-то) вельмі асабістае.
- 📱 Яна даслала (кому-то) фотаздымкі праз УКантакце.
- 🦄 На стале ляжала (чья-то) рамка з аднарогам.
- 🎟️ Я (почему-то) забыўся набыць квіток загадзя.
- 🎤 Гэты рэп-выканаўца (когда-то) жыў у Віцебску.
- 🤝 Ён заўсёды лёгка размаўляе з (кем-то) новым.
- 🧳 Улетку я хачу выправіцца (куда-то) у падарожжа.
- 🌿 Беларусь у мяне асацыюецца з (чем-то) пухнатым.
- 😮 На гэтым тыдні адбылося (что-то) незвычайнае.
- 🖌️ На курсе мастацтва мы малявалі (что-то) простае.
- 📚 Ва ўніверсітэце (кто-то) расказаў пра Марка Шагала.
- 🥟 Увечары нам (почему-то) вельмі захацелася пяльменяў.
- 😂 Яна смяялася, бо (кто-то) сказаў смешны выраз.
- 🕔 Мы сустрэнемся (где-то) а пятай гадзіне вечара.
- 🌆 З вышыні горад выглядае (каким-то) асабліва прыгожым.
- 💭 Мне здаецца, у гэтай гісторыі не хапае (чего-то) важнага.
- 🎒 Вучаніца будзе вымушаная яшчэ (чем-то) пазаймацца пасля заняткаў.
- 🏠 Дом для мяне звязаны з (чем-то) утульным і цёплым.
- 🕊️ Калі чалавек кахае, ён (почему-то) адчувае лёгкасць.
- 🖼️ На палатне адлюстравана (что-то) з жыцця мастака.
- 🎨 Колеры (почему-то) ствараюць настрой ціхага сну.
- 📖 Я (когда-то) чытаў цікавы тэкст пра Марка Шагала і яго жонку Бэлу.
- 🧑🎨 (Чей-то) стары малюнак ляжаў у рамцы.
- 🌍 Мастак жыў (где-то) недалёка ад роднага горада.
- 🧡 У ягоных успамінах заўсёды было (что-то) пра Беларусь.
- 🧾 Яна (кому-то) даслала квіток і фотаздымкі.
- 🌳 На карціне (где-то) ўверсе відаць маленькую вёску.
- ✨ Мне (почему-то) спадабаўся гэты незвычайны твор.
🧠 Спражэнне дзеяслова хацець
| Адзіночны лік | Множны лік |
| я хачу | мы хочам |
| ты хочаш | вы хочаце |
| ён хоча | яны хочуць |
| яна хоча | |
| яно хоча |
✍️ Практыкаванне: устаўце слушную форму дзеяслова хацець
- 🎨 Я (хацець) пачаць курс выяўленчага мастацтва.
- 🧳 Яна (хацець) выправіцца ў падарожжа ў Італію.
- 🏡 Мы (хацець) прабавіць час у родным горадзе.
- 🎟️ Ты (хацець) купіць квіток на гэтую сустрэчу.
- 📱 Яны (хацець) даслаць фотаздымкі ва УКантакце.
- ❤️ Ён (хацець) зразумець, што сімвалізуе каханне.
- 🌙 Вы (хацець) паглядзець карціну, падобную да сну.
- 🍲 Я (хацець) паесці перад заняткамі ва ўніверсітэце.
- 🦄 Яно (хацець) спаць у рамцы з аднарогам.
- 🌆 Яна (хацець) убачыць Віцебск з вышыні.
- 🤝 Мы (хацець) сустрэцца з сябрамі а пятай вечара.
- 🎤 Ён (хацець) выканаць песню для сваіх сяброў.
- 💭 Ты (хацець) расказаць пра найцяплейшыя ўспаміны.
- 🖼️ Яны (хацець) зразумець пачуцці на гэтай карціне.
- 🥟 Вы (хацець) паесці пяльменяў пасля доўгага дня.
- 🌿 Я (хацець) жыць з выгодаю і ціхамірнасцю.
- 😮 Яна (хацець) расказаць пра штосьці незвычайнае.
- 📚 Мы (хацець) вучыцца ва ўніверсітэце разам.
- 🏠 Ты (хацець) зразумець, што сімвалізуе дом.