Колькасныя і парадкавыя лічэбнікі
З пляцоўкі Мова для ўсіх!
Колькасныя і парадкавыя лічэбнікі
Практыкаванне. Утварыце ад колкьасных лічэбнікаў у дужках парадкавыя.
Правіла: Патэнцыйны канчатак -ом замяняецца на -ым: на пятом автобусе → на пятым аўтобусе, в шестом ряду → у шостым шэрагу.
- Сёння я прачнуўся а (восем) гадзіне раніцы, а не а (дзевяць), і адразу ўключыў музыку.
- Гэта ўжо (тры) раз, калі я пакідаю ключы дома.
- Яна заняла (два) месца на гарадскім спаборніцтве па плаванні.
- Гэта мае (адзін) заняткі ў новай школе, таму я дужа пераймаюся.
- Ён прыбег да фінішу (дзевяць), але, нягледзячы на гэта, быў вельмі задаволены.
- Мы з сястрою жывём на (пяць) паверсе, а мой найлепшы сябар — на (шэсць).
- Я сяджу ў (чатырнаццаць) шэрагу ў кінатэатры, а мая сяброўка – у (восем).
- Я жыву ў (адзінаццаць) доме насупраць парку.
- Сёння ў мяне ўжо (дзесяць) сустрэча — я празмерна стаміўся.
- Мы з ім ужо (шэсць) год сустракаемся ў гэтай кавярні, калі прыязджаем на вакацыі.
- Ён даў правільны адказ на (трынаццаць) пытанне віктарыны, а ў (тры) памыліўся.
- Яны прыехалі на (дванаццаць) аўтобусе, які мы доўга чакалі на прыпынку.
- Яна нарадзілася (пятнаццаць) студзеня, а яе сястра — у (чатыры).
- Мы сядзім у (сем) шэрагу каля сцэны.
- Гэта ўжо (восемнаццаць) кніга ў маёй хатняй бібліятэцы.
- Ён скончыў школу ў (шаснаццаць) годзе і адразу паступіў у каледж.
- Гэта быў яго (дзевяць) выступ на сцэне, і, як заўжды, удалы.
- Я чакаю цябе каля (два) пад’езда — тут ізноў шмат людзей.
- Ты ўвайшла ў (шэсць) аўдыторыю і адразу заняла месца.
- Мы з сябрамі жывём у (дзесяць) інтэрнаце, недалёка ад цэнтра сталіцы.
- Ён адказаў слушна толькі на (адзінаццаць) пытанне — усе астатнія былі для яго заскладанымі.