Клопат пра здароўе ўлетку

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Практыкаванне. Азнаёмцеся з лексікаю на тэму

Практыкаванне. Адкажыце на пытанні віктарыны

Практыкаванне. Прачытайце тэкст. Адкажыце на асабістыя пытанні пасля яго.

ChatGPT Image 26 июл. 2025 г., 18 29 38.png


Лета — цудоўны час для адпачынку, прыгод і новага досведу. Аднак спецыялісты з галіны медыцыны і псіхалогіі нагадваюць: каб гэтая пара не прынесла шкоды здароўю, варта прытрымлівацца пэўных правілаў.

Па-першае, сонца — крыніца вітаміну D, але празмернае загаранне на сонцы можа прывесці да апёкаў і павялічыць рызыку анкалагічных захворванняў. Дэрматолагі раяць знаходзіцца на адкрытым сонцы да 11:00 або пасля 17:00, загараць у ценьку і выкарыстоўваць крэмы з SPF, асабліва падчас актыўнага адпачынку — калі вы катаецеся на ровары ці гуляеце ў рухавыя гульні на свежым паветры.

Па-другое, у спёку важна забяспечваць водны баланс. Паводле дыетолагаў, дарослы чалавек мае спажываць не менш за 2 літры вады на дзень. Пажадана таксама есці на свежым паветры лёгкую ежу — садавіну, гародніну, салаты.

Псіхолагі адзначаюць, што летам асабліва важна даваць сабе права на творчасць і самарэалізацыю. Можна маляваць на мальберце, пісаць у дзённіку пра свае прыгоды, ствараць сувеніры сваімі рукамі, фатаграфаваць прыроду, гуляць у настольныя гульні або проста ляжаць на ложку, слухаючы музыку.

Лета — гэта і магчымасць жыць у намёце, выпраўляцца ў паход, катацца на чоўне, збіраць грыбы ды ягады, плаваць у возеры, катацца на скейтбордзе, гушкацца на арэлях. Але важна памятаць пра гігіену, правілы бяспекі на вадзе і своечасовую дапамогу пры траўмах або ўкусе казурак.

Для ментальнага развіцця спецыялісты раяць вывучаць замежныя мовы, наведваць музеі, браць удзел у экскурсіях, праглядаць фільмы ці серыялы з дзяцінства — усё гэта дапамагае захаваць яснасць розуму і знізіць узровень стрэсу.

Памятайце: кожнае лета — гэта магчымасць аднавіць сілы і адкрыць у сабе нешта новае. Клапаціцеся пра сябе з любоўю і ўважлівасцю.


Практыкаванне. З дапамогаю інтэрактыўнага практыкавання падзяліце парады датычна клопату пра здароўе на шкодныя і карысныя.

Загадны лад – Повелительное наклонение

📘 Як утвараецца загадны лад у беларускай мове

🔹 Для формы «ты»:

— У формы 2-й асобы адзіночнага ліку прыбіраецца канчатак -еш/-іш:

ты чытаеш → чытай, ты едзеш → едзь!

Калі ў форме “я” націск на канчатку, то ў загадным ладзе на канцы дапісваецца -і, -ы: я пішý, ты пішаш → пішы!

🔹 Для «вы», «Вы»:

— Дадайце суфікс -це да папярэдняй формы загаданага ладу:

чытай! → чытайце!, пішы! → пішыце,  едзь! → едзьце!

❗ Увага: некаторыя дзеясловы маюць асаблівую форму загаднага ладу:

– для “ты”: ісці → хадзі!, піць → пі!, спаць → спі!

– для “вы”: ісці → хадзіце!, піць → піце!, спаць → спіце!

У зваротных дзеясловаў на канцы пішацца “ся”:

– для “ты”: забывацца → забывайся!, лячыцца → лячыся!

– для “вы”: забывацца → забывайцеся!, лячыцца → лячыцеся!


✍️ Практыкаванне. Пастаўце дзеяслоў у дужках у загадны лад для «ты» і «вы».

  1. У спякоту лепш не (выходзіць) на сонца апоўдні.
  2. (Памятаць) пра здароўе — (берагчы) скуру і арганізм.
  3. (Піць) як мага больш вады, калі вельмі горача.
  4. (Насіць) светлае і лёгкае адзенне ў спякотнае надвор’е.
  5. Не (забывацца) мазацца сонцаахоўным крэмам з SPF.
  6. (Гатаваць) салату з гародніны — гэта смачна і карысна.
  7. (Есці) садавіну кожны дзень — гэта зарука здароўя.
  8. (Піць) дастаткова вады, каб падтрымліваць водны баланс.
  9. (Катацца) на чоўне — гэта добра для настрою.
  10. (Адпачыць) і (аднаўляць) сілы пасля доўгага працоўнага дня.
  11. У спёку (заставацца) лепш у цені, а не на сонцы.
  12. (Праводзіць) больш часу на свежым паветры — гэта важна.
  13. (Карыстацца) спрэямі ці крэмамі ад укусаў казурак.
  14. (Мыць) рукі рэгулярна, асабліва перад ежай і пасля вуліцы.
  15. (Слухацца) парад дыетолага, каб харчавацца збалансавана.
  16. Калі ёсць праблемы са скурай — (параіцца) з дэрматолагам.
  17. (Есці) лёгкую і карысную ежу — гэта тое, што трэба рабіць улетку.
  18. (Наведваць) музеі і выставы, каб пашыраць кругагляд.
  19. (Браць) удзел у экскурсіях і (рабіць) новыя адкрыцці штодня.

Практыкаванне. Адкажыце на асабістыя пытанні, датычныя клопату пра сябе летам.

  1. Ці часта Вы бываеце Вы на адкрытым сонцы летам? Калі так — у які час дня?
  2. Як Вы звычайна забяспечваеце водны баланс у спёку?
  3. Ці ладзіце Вы ўлетку пікнікі? Якую ежу Вы падчас іх ясцё?
  4. Ці займаецеся Вы творчасцю летам? Што Вам падабаецца: маляваць, пісаць у дзённіку, фатаграфаваць прыроду ці штосьці яшчэ?
  5. Вы калі-небудзь жылі ў намёце або выпраўляліся  ў паход? Калі так, што Вам найбольш спадабалася?
  6. Як Вы звычайна клапоціцеся пра сваё здароўе ўлетку?
  7. Што Вы робіце, каб летам адчуваць сябе добра і целам, і душою?

Практыкаванне для размінкі

Практыкаванне. Выберыце адзін або некалькі варыянтаў адказу на наступнае пытанне:

Што карыснага Вы сёння рабілі для здароўя?

  1. 🌞 Не выходзіў / не выходзіла на сонца апоўдні, адпачываў / адпачывала ў цені.
  2. 💧 Піў / піла дастаткова чыстай вады на працягу дня.
  3. 🥗 Еў / ела лёгкую і карысную ежу з гародніны і садавіны.
  4. 🧴 Мазаўся / мазалася крэмам з SPF перад выхадам на вуліцу.
  5. 👟 Шпацыраваў / шпацыравала пешшу на свежым паветры.
  6. 🚣‍♀️ Катаўся / каталася на чоўне або займаўся / займалася іншай актыўнасцю на вадзе.
  7. 🦟 Абараняў / абараняла сябе ад укусаў казурак з дапамогаю спрэю.
  8. 🏛 Наведваў / наведвала музей / выставу, каб даведацца новага.
  9. 🧘‍♀️ Займаўся / займалася ёгаю / іншымі практыкаваннямі для расслаблення.
  10. 🩺 Параіўся / параілася са спецыялістам наконт пытанняў, звязаных са здароўем.

Клопат пра здароўе ўлетку: парады спецыялістаў

Практыкаванне. Прачытайце парады і паўтарыце іх уголас у форме «ты» і «вы».

🌞 Не выходзь(це) на сонца апоўдні, каб пазбегчы апёкаў і перагрэву. 🩺 Парай(це)ся з дэрматолагам, калі заўважылі праблемы са скурай у летні час.
💧 Пі(це) шмат вады ў спёку, каб падтрымліваць водны баланс арганізма. 🥦 Еш(це) лёгкую і карысную ежу, пазбягаючы цяжкіх страў у спякоту.
🥗 Рабі(це) салату з гародніны, каб атрымліваць дастаткова вітамінаў і мінералаў. 🏛 Наведвай(це) музеі і выставы, каб пашыраць кругагляд і атрымліваць новыя ўражанні.
🍏 Еш(це) садавіну штодня, бо яна паляпшае імунітэт і настрой. 🚌 Бяры(це) ўдзел у экскурсіях, каб пазнаваць новыя месцы і людзей.
👒 Насі(це) лёгкае светлае адзенне, каб не перагравацца на сонцы ў гарачы дзень. 🌳 Будзь(це) больш на свежым паветры, каб паляпшаць настрой і фізічную форму.
🧴 Маж(це)ся крэмам з SPF перад выхадам на сонца для абароны скуры. 🥤 Пі(це) дастатковую колькасць вады штодня, асабліва ў спякотнае надвор’е.
🛡 Абараняйце(це) скуру ад апёкаў, карыстаючыся крэмамі і застаючыся ў цені. 💦 Клапаці(це)ся пра водны баланс, спажываючы карысныя напоі і садавіну.
💊 Атрымлівай(це) вітамін D, праводзячы час на сонцы ў адпаведныя (рус. подходящие) для гэтага гадзіны. 🧠 Займай(це)ся творчасцю летам, каб падтрымліваць псіхалагічнае здароўе і атрымліваць натхненне.
🧘‍♀️ Аднаўляй(це) сілы пасля працы, адпачываючы на свежым паветры або ў цяньку. 🚶‍♀️Шпацыруй(це) пешшу на прыродзе, каб адпачыць ад працоўнай і гарадской мітусні (рус. суеты).
⛱ Заставай(це)ся ў цені ў спёку, каб зберагчы сваё здароўе і энергію. 🏊‍♀️ Плавай(це) у возеры ці рацэ, каб асвяжыцца і ўмацаваць цягліцы (рус. укрепить мышцы).
🚣‍♀️ Катай(це)ся на чоўне па рацэ ці возеры вольным часам (рус. в свободное время). 🍇 Збірай(це) ягады і грыбы, каб бавіць час актыўна і карысна.
🪥 Мый(це) рукі перад ядою і пасля знаходжання на вуліцы. 🎭 Даведвай(це)ся пра новую інфармацыю — хадзі(це) на лекцыі, мерапрыемствы і сустрэчы, бяры(це) удзел у экскурсіях і наведвай(це) выставы.
🪰 Абараняй(це)ся ад укусаў казурак з дапамогаю спрэяў і закрытага адзення. 🛌 Адпачывай(це) і спі(це) дастаткова, каб аднаўляць сілы і энергію.
🗣 Слухай(це)ся парад дыетолага, каб харчавацца збалансавана і карысна для здароўя. 🥬 Дадавай(це) гародніну ў штодзённы рацыён, каб падчас яды атрымліваць карысныя рэчывы (рус. вещества).
❤️ Беражы(це) сваё здароўе кожны дзень, ставячыся (рус. относясь) да сябе з любоўю. 🍉 Спаталяй(це) смагу свежымі напоямі, сакавітаю (рус. сочной) садавіною і чыстай вадой.

"Лета Змітрака: і карыснае, і… не надта"

Практыкаванне. Прачытайце тэкст уголас. Пасля прачытання кожнага абзаца паразважайце і выкажыце сваё меркаванне наконт таго, што, на Ваш погляд, Змітрок зрабіў слушна, а што — няслушна.

ChatGPT Image 9 авг. 2025 г., 11 11 36.png

🌞 Змітрок вельмі любіў лета і вырашыў, што будзе праводзіць яго «з карысцю». У першы дзень ён выйшаў на сонца апоўдні без крэму, але ў лёгкай светлай кашулі. Ён быў упэўнены, што кашуля абароніць ад усяго на свеце.

💧 На наступны дзень Змітрок вырашыў падтрымаць водны баланс: ён сапраўды піў шмат, але замест вады выбраў кока-колу і салодкі ліманад. «Смачна жа ж!» — казаў ён сабе.

🚣‍♂️ Каб захаваць добрую фізічную форму, Змітрок катаўся на чоўне, але забыўся ўзяць капялюш і вярнуўся дадому з чырвоным носам, як у Зюзі*.

* аналаг рускага Дзеда Мароза

🥗 Аднойчы ён нават зрабіў сабе вітамінны сняданак: салату з агуркоў, памідораў, зялёнай гародніны і салеры*. Але пасля дадаў у яе тры лыжкі маянэзу, бо «так нашмат смачней».

** сельдерей

🏛 Для культурнага развіцця Змітрок наведаў музей, дзе атрымаў шмат новых уражанняў і ведаў. Але пасля музея ён пайшоў на футкорт і з’еў тры чабурэкі, запіўшы іх халодным квасам.

🦟 Калі яго джґануў*** камар, Змітрок спряша апрацаваў месца ўкусу антысэптыкам. Праўда, толькі праз гадзіну, бо спачатку хацеў «падумаць, ці сапраўды трэба».

*** укусил [про насекомых]

🌳 Напрыканцы лета Змітрок ганарыўся сабою за тое, што шмат часу правёў на свежым паветры, збіраў ягады і грыбы. Але рабіў гэта ў сандалях без шкарпэтак, і ўрэшце падрапаў ногі аб кусты.

Практыкаванне. Выканайце інтэрактыўнае практыкаванне на ўтварэнне ад пададзеных дзеясловаў формаў загаднага ладу для займенніка “Вы”:

Практыкаванне. Суаднясіце парады з карцінкамі