Клопат аб прыродзе (А1-А2)
Практыкаванне 1. Апішыце выяву.
Практыкаванне 2. Прачытайце сказы. Вывучыце новыя для Вас словы.
- Над фіёрдам спакойна раскінуўся густы ісландскі лес.
- Сярод дрэў стаіць невялікая белая царква з чорным дахам.
- З гары цякуць тонкія ручаі, што зліваюцца ў халоднае мора.
- Паветра празрыстае, і далёкія заснежаныя горы добра бачныя.
- На паверхні вады ляжыць лёд, які блішчыць ад святла.
- На беразе мора відаць некалькі домікаў з чырвонымі дахамі.
- Побач з царквой стаіць званіца, якая выглядае вельмі старажытна.
- Каля дамкоў растуць нізкія кусты і мох.
- Пейзаж спакойны, але адчуваецца моц і веліч прыроды.
- У небе плывуць светлыя воблакі, прапускаючы прамяні сонца.
- Горы ўзвышаюцца над усім краявідам, пакрытыя снегам і лёдам.
- Каля фіёрда відаць сцежку, што вядзе да лесу.
- Царква нібы вартавая вежа сярод гэтай прыроднай велічы.
- Халодны вецер гуляе паміж дамамі і лістотай дрэў.
- Уся сцэна выглядае як з малюнка або казкі пра Поўнач.
Практыкаванне 3. Перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову.
Як мы можам дапамагаць прыродзе
Прырода — гэта лес, вада, паветра, (животные), (ратсения). Яна (очень) важная для (жизни) людзей. (Когда) прырода здаровая, мы жывём (лучше). Але (сегодня) прырода мае (много) праблем. Людзі (кидают) смецце, ссякаюць (деревья), забруджваюць рэкі і (воздух). Мы (все) павінныя яе абараняць.
(Каждый) чалавек можа (помогать) прыродзе. Гэта не (трудно). Вось што мы можам (сделать).
Па-першае, не трэба кідаць смецце на (улице), у лесе або ў (парке). Калі вы ідзяце на прыроду, вазьміце з сабою пакет для (мусора). Пасля адпачынку (нужно) ўсё прыбраць.
Па-другое, трэба сартаваць (мусор) дома. Папера, шкло, (пластик) — усё гэта можна збіраць асобна. Так смецце пойдзе на (переработку). Гэта (полезно) для зямлі.
Па-трэцяе, трэба эканоміць ваду і (свет). (Когда) вы чысціце зубы, выключайце ваду. Калі вы (выходите) з пакоя, выключайце святло. Гэта лёгка і (важно).
Таксама мы можам садзіць (деревья). Дрэвы ачышчаюць (воздух), даюць цень і прыгажосць. Калі (каждый) чалавек пасадзіць хаця б адно (дерево), планета стане (зелёной).
Можна (также) выкарыстоўваць шматразовыя (вещи). (Например), (торбу) з тканіны замест пакета. Гэта (помогает) зменшыць колькасць (мусора).
Калі вы жывяце ў (городе), намагайцеся часцей (ходить) пешшу або (ездить) на ровары. Гэта добра для вашага здароўя і для (воздуха).
(Помогать) прыродзе — гэта добрая (дело). Калі мы ўсе будзем (делать) маленькія, але (важные вещи), (мир) стане чысцейшым і лепшым. (Начните) з сябе — і прырода (скажет) вам «(спасибо)».
Практыкаванне 4. Адкажыце на пытанні.
- Ці сартуеце Вы смецце дома?
- Ці выключаеце Вы святло, калі выходзіце з пакоя?
- Ці садзілі Вы калі-небудзь дрэвы?
- Ці збіраеце Вы смецце, калі бываеце ў лесе або парку?
- Ці ездзіце Вы на ровары?
Практыкаванне 5. Прачытайце выразы. Скажыце, што з пералічанага робяць людзі на выявах, каб паклапаціцца аб прыродзе.
- набываць экалагічна чыстыя прадукты
- прыбірацца талакою на вуліцах
- ашчаджаць ваду
- здаваць шкло і паперу н перапрацоўку
- выкарыстоўваць шматразовыя торбы
- берагчы жывёл і птушак
- сартаваць смецце
- выкарыстоўваць грамадскі транспарт
- збіраць смецце ў парку
- не пакідаць смецця ў лесе
- эканоміць электраэнергію
- перепрацоўваць адходы
- пешшу хадзіць на працу
- інфармаваць іншых пра важнасць экалогіі
- высаджваць дрэвы
- зніжаць выкарыстанне пластыку
- выключаць святло пры выхадзе з пакоя
- удзельнічаць у экалагічных акцыях