Каляды (А2)

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Практыкаванне. Апішыце карцінку. Што Вы на ёй бачыце?

ChatGPT Image Dec 24, 2025, 02 22 25 PM.png

Практыкаванне. Прачытайце кожны абзац тэксту пра Каляды, адказваючы на пададзеныя пытанні.

Агульная інфармацыя пра Каляды

Каляды — гэта народнае зімовае свята, якое раней на Беларусі адзначалі на працягу дванаццаці дзён. Яно пачыналася 24 [дваццаць чацвёртага] снежня і цягнулася да 6 [шостага] студзеня паводле юліянскага календара. А у грыгарыянскім календары, па якім мы зараз жывём, гэтым датам адпавядае перыяд ад 6 [шостага] да 19 [дзевятнаццатага] студзеня. У народным гадавым коле гэта адно з самых галоўных святаў. Пазней, калі прыйшло хрысціянства, Каляды сталі асацыявацца з Нараджэннем Хрыстовым. Але многія старыя звычаі ўсё роўна засталіся. Зараз падчас святкавання Калядаў часта пераплятаюцца рэлігійныя традыцыі і старажытныя народныя абрады. Людзі падрыхтоўваюць хату да свята, збіраюцца сям’ёю, сустракаюцца з роднымі, гатуюць святочныя стравы, калядуюць і стараюцца правесці гэты час мірна і радасна.

Пытанні:

  1. 🌟 Ці бачылі Вы, як людзі святкуюць Каляды ў Вашым рэгіёне?
  2. 🕯️ Ці святкавалі Вы Каляды раней, у дзяцінстве? Як гэта было?
  3. 🏠 Што для Вас важней на Каляды: традыцыі ці папросту сямейныя сустрэчы?

Тры калядныя вячэры

На Каляды асабліва важныя тры абрадавыя вячэры, якія завуцца словам “куцця”. Першая куцця — вялікая. Яна бывае ўвечары перад першым святочным днём, то-бок 24 [дваццаць чацвёртага] снежня. У гэты дзень у хаце прыбіраюцца, гатуюць вячэру і садзяцца за стол, калі на небе з’яўляецца першая зорка. Часто на стол ставяць 12 [дванаццаць] страў і намагаюцца, каб кожны пакаштаваў куццю – ячную кашу з разынкамі. Такім чынам, куцця – гэта назва стравы і каляднай вячэры.

Другая куцця — багатая, або шчодрая. Яе робяць у Шчодры вечар, перад Новым годам — 31 [трыццаць першага] снежня: на стале ўжо ёсць мясныя стравы.

Трэцяя куцця — посная, або вадзяная, адзначаецца перад каталіцкім Вадохрышчам — 5 [пятага] студзеня. У гэты час людзі вераць, што вада можа лячыць і ачышчаць ад зла.

Пытанні:

  1. 🥣 Якую страву Вы б абавязкова паставілі на калядны стол?

Калядаванне

Калядаванне — гэта вясёлая традыцыя, калі людзі ходзяць па хатах у масках і касцюмах з песнямі-калядкамі і просяць у гаспадароў пачастункаў. У гурце могуць быць розныя калядныя персанажы. Дзед і Баба часта сімвалізуюць продкаў, таму іх паважаюць і слухаюцца. Каза — знак урадлівасці і дабрабыту: калі “Каза” танцуе, усе смяюцца, а затым яна падае на падлогу і гаспадары павінныя яе накарміць – даць пачастункі. Бывае таксама Мядзведзь — моцны і жартаўлівы персанаж, які “весяліць” людзей. У некаторых мясцінах сустракаюцца Тур, Карова ці Бык — як сімвалы сілы і святла. Ёсць і персанажы-птушкі: Бусел ці Жораў — пасланец з нябёсаў. Могуць з’яўляцца і “страшныя” героі: Воўк, Чорт, Смерць. Рэдка, але бывае Заяц і Дзяцел. Часам ходзіць і парадыйны Поп, а таксама Салдат. У каталіцкіх рэгіёнах сустракаюцца Тры каралі.

Пытанні:

  1. 🎭 Які калядны персанаж Вам здаецца самым цікавым? Чаму?
  2. 🏡 Ці пусцілі б Вы калядоўнікаў у дом сёння? Як бы Вы іх пачаставалі?
  3. 🐐 Якім калядным персанажам хацелі б выстраіцца (рус. нарядиться) Вы?