Каляды. Тры куцці (В2)

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

Gemini Generated Image 924t7e924t7e924t.png

Пытанні для абмеркавання

Практыкаванні. Адкажыце на наступныя пытанні.

Агульныя пытанні пра зіму

  1. ❄️ Ці любіш ты зіму? Абгрунтуй (рус. обоснуй) свой адказ.
  2. 🌨️ Якое звычайна надвор'е ў Маскве на Новы год?
  3. 🌨️ Ці чакаеш ты снегу на Новы год у Маскве? Як наяўнасць (рус. наличие) снегу ўплывае на твой настрой?
  4. ❄️ Якія зімовыя актыўнасці табе даспадобы (рус. по нраву: катанне на лыжах, санках ці што іншае?

Традыцыі і святкаванне

  1. 🎄 Як ты адзначаў Новы год у дзяцінстве і як адзначаеш апошнім часам?
  2. 🎉 Ці ёсць у тваёй сям'і асаблівыя навагоднія традыцыі?
  3. 🍽️ Якія стравы ты звычайна ясі на Новы год?
  4. 🎅 Ці верыш ты ў Дзеда Мароза?
  5. 🎆 Ці часта ты глядзіш феерверкі на Новы год?
  6. 🍷 Ты адзначаеш навагоднія святы з сябрамі ці толькі з сям'ёю?
  7. 🎶 Ці ёсць пэўная асаблівая музыка, што ты праслухоўваеш ў навагоднія святы?
  8. 🎉 Як ты святкуеш навагоднюю ноч: у гасцях, дома ці на вуліцы?
  9. 🏙️ Якія месцы ў Маскве ты хацеў бы наведаць падчас святкавання Новага года?

Падарункі і зычэнні

  1. 🎁 Што ты звычайна дарыш на Новы год сямейнікам і знаёмым?
  2. 🎁 Якія падарункі ты б хацеў атрымаць сёлета на Новы год?
  3. 🧣 Што, як правіла, зычыш сваім сябрам і сямейнікам на Новы год?
  4. 🌟 Што ты звычайна сабе зычыш у навагоднюю ноч?

Практыкаванне. Апішыце наступную выяву, выкарыстоўваючы словы, пададзеныя ніжэй.

Gemini Generated Image 2xo0h72xo0h72xo0.png

🏺 Назоўнікі

🏠 хата, зруб, страха, покуць, абрус, куцця, ⭐ зорка, 🕯️ свечка, 🌾 сена, 🎭 калядоўнікі, 🐐 каза, 🐻 мядзведзь, 🦢 бусел, 🐺 воўк, 👑 каралі, 🥁 бубен, 🎻 дуда, 🛷 санкі, ❄️ снег, 🧊 лёд, ✝️ крыж, 🌳 дуб, 🧤 кажух, 🏺 гляк, 🥞 бліны, 👜 торба.

✨ Прыметнікі

❄️ заснежаны, 🕯️ таямнічы, 🎭 абрадавы, ✨ магічны, 🥣 нішчымны, 🍖 багаты, 🧣 вышываны, 🧥 вывернуты, 🪵 драўляны, 🏮 святочны, 🤝 супольны, 👵 спрадвечны, 🎨 маляўнічы, 🧤 цёплы, 🧊 халодны, 🌌 зорны, 🌲 зімовы, 🏺 гліняны.

💃 Дзеясловы

🎭 калядаваць, 🥘 гатаваць, 🤝 збірацца, ⭐ ззяць, 💃 танцаваць / танчыць, 🎤 спяваць, 🧙‍♂️ варажыць, 🕯️ запрашаць, 🍖 частаваць, 🎁 абдорваць, 🛷 цягнуць, 🔥 спальваць, 🚪 стукаць, ✨ зберагаць, ❄️ святкаваць, 🪵 секчы, 🪡 шыць.

🌌 Прыслоўі

🕯️ утульна, 🏮 святочна, ✨ урачыста, ❄️ зімна / холадна, 🤝 разам, 🎭 весела / вясёла, 🥁 гучна, 🌌 таямніча, 🕰️ здаўнá, 🥘 смачна, 🚪 шчодра, 👵 па-народнаму, 🕯️ ціха, ✨ магічна, 🤝 гасцінна.


Слоўнік на тэму “Каляды”

Утварэнне дзеепрыслоўяў незакончанага трывання

(Образование деепричастий несовершенного вида)

Правіла:

Каб утварыць ад дзеяслова незакончанага трывання дзеепрыслоўе (рус. деепричастие) незакончанага трывання, трэба:

1. Паставіць дзеяслоў у форму “яны” цяперашняга часу: святкаваць → яны святкуюць, чысціць → яны чысцяць;

2. У [в] атрыманых (рус. получившихся) формах прыбраць займеннік “яны” і замяніць ЦЬ на ЧЫ: яны святкуюць → святкуючы (рус. празднуя), яны чысцяць → чысцячы (рус. чистя).

❄️ Практыкаванне. Надайце дзеясловам у дужках формы дзее прыслоўяў незакончанага трывання.

  1. 🕯️ (Запрашаць) Дзядоў [душ продкаў], гаспадар ціха кладзе сена пад абрус.
  2. 🥘 (Гатаваць) нішчымную куццю, жанчыны ставяць гліняны гляк на покуць.
  3. ⭐ (Ззяць) на небе, першая зорка кліча ўсіх за святочны стол.
  4. 🎭 (Калядаваць) па вёсцы, моладзь весела стукае ў кожныя дзверы.
  5. 🎤 (Спяваць) велічальныя песні, калядоўнікі зычаць гаспадарам поспеху.
  6. 💃 (Танцаваць) пад гучную дуду, каза спярша смешна памірае, а потым ажывае.
  7. 🥁 (Біць) у бубен, музыка гасцінна запрашае ўсіх у супольны карагод.
  8. 🧥 (Выварочваць) цёплы кажух, хлопец ператвараецца ў таямнічага мядзведзя.
  9. 🍖 (Частаваць) гасцей, гаспадыня шчодра дастае смачныя блінцы.
  10. 🕯️ (Варажыць) пры свечках, дзяўчаты таямніча шэпчуцца ў хаце.
  11. 🧣 (Вышываць) прыгожыя ўзоры, жанчыны рыхтаваліся да свята загадзя.
  12. 🧊 (Паліваць) лёд бураковым расолам, сяляне робяць крыж чырвоным.
  13. 🌳 (Абдымаць) магутны дуб, кожны просіць моцнага здароўя.
  14. 🧤 (Грэць) рукі, калядоўнікі ядуць смачную ежу ў хаце гаспадара і гаспадыні.
  15. 🏠 (Уваходзіць) у хату, калядоўнікі прыносяць шчасце.
  16. 🏮 (Свяціць) ліхтаром, калядоўнікі ідуць праз заснежаны лес.

❄️ Беларускія Каляды. Гісторыя і асноўныя традыцыі

🥣 Частка 1. Першая куцця і магія зімовага сонцастаяння

Каляды (лічыцца) 🏺 найважнейшым зімовым святам у народным календары беларусаў. Яны (пачынацца) 24 [дваццаць чацвёртага] снежня паводле юліянскага календара і (доўжыцца) дванаццаць дзён – да 6 студзеня. У гэты перыяд хрысціянскія каноны шчыльна (пераплятацца) з паганскімі традыцыямі. Нашы продкі (верыць), што менавіта ў канцы снежня святло ☀️ (атрымліваць) першую прыкметную перамогу над ноччу. Увесь прыяд Каляд падзяляўся на тры абрадавыя вячэры. Першая –  «Вялікая» куцця [24 снежня]. Яе (гатаваць) перад Божым Нараджэннем. У гэты вечар уся сям'я (збірацца) за сталом, як толькі на небе (загарацца) першая зорка ⭐. Гэты звычай (напамінаць) пра Віфлеемскую зорку, што (паказваць) шлях да месца нараджэння Хрыста. Гаспадар хаты абавязкова (запрашаць) за стол Дзядоў — духаў продкаў, каб тыя (берагчы) дабрабыт роду. Пад абрус заўсёды (класці) сена 🌾, а збожжа ў рэшаце (ставіць) на покуць, каб (павышаць) будучую ўраджайнасць. На першую куццю (імкнуцца) не хадзіць у чужыя хаты, каб (верыць), што жывёла (магчы) знікнуць са двара. Кожны сямейнік (мусіць) пакаштаваць абрадавую кашу — куццю, бо яна (сімвалізаваць) супольную долю і шчасце. Старажытныя беларусы 🧊 (клікаць) нават мароз пачаставацца ў хаце, каб ён не (нішчыць) пасеваў ўлетку.

🤔 Пытанні для роздуму:

  1. 🎄 Ці бачылі Вы раней, як людзі святкуюць Каляды ў сучасных умовах?
  2. 🕯️ Як Вы лічыце, чаму для нашых продкаў было так важна запрашаць за стол душы продкаў?
  3. 🏠 Якая з традыцый першага вечара здаецца Вам найбольш цікавай?

🎭 Частка 2. Шчодры вечар і вясёлае калядаванне

Другая куцця [31 снежня], якую (называць) «Багатай», (прыпадаць) на вечар перад Новым годам. У [в] адрозненне ад першай вячэры, на стол (выстаўляць) шмат мясных страў 🍖: смажаныя каўбасы, сыр, верашчаку. Гаспадар спецыяльна (забіваць) кабана 🐷, бо ён здаўна (лічыцца) сімвалам урадлівасці. Сустрэча Новага года абавязкова (суправаджацца) шчадраваннем [рус. колядованием в канун Новго года]. Па вёсцы (хадзіць) моладзь, дзе цэнтральнай постаццю (з’яўляцца) «Каза» — хлопец у вывернутым кажуху. Каза (танцаваць), а потым жартаўліва «(паміраць)», што (азначаць) магчымы неўраджай. Каб яе «(ажывіць)», гаспадары (даставаць) сала, блінцы 🥞 і садавіну. У некаторых рэгіёнах (існаваць) абрад «Пячы ката», дзе фігурку з цеста (падвешваць) пад столь, а моладзь (спрабаваць) ад яе адкусіць кавалак. Калядоўнікаў заўсёды (чакаць) з нецярплівасцю, бо яны (прыносіць) у хату поспех ✨. Лічылася, што калі моладзь (мінуць) чыйсьці дом, то гаспадароў (чакаць) цяжкі год. Калядоўнікі (спяваць) велічальныя песні, (зычыць) усім здароўя і багацця, а за гэта (атрымліваць) пачастункі 🍬 ў свае торбы. Калі сярод гасцей (быць) музыкі, то ўся хата (пускацца) у скокі пад дуду і бубен 🥁.

🤔 Пытанні для роздуму:

  1. 🐐 Ці падабаецца Вам ідэя каляднага карнавала, дзе людзі пераапранаюцца ў жывёл?
  2. 🥧 Ці гатовы б Вы былі прыняць такі шумны гурт гасцей у сябе дома?

👺 Частка 3. Калядныя маскі і таямнічыя забароны

Калядны гурт (складацца) з мноства персанажаў, кожны з якіх (мець) глыбокі сэнс. Акрамя Казы, (быць) Мядзведзь 🐻, які (увасабляць) здароўе і сілу дзікай прыроды. Бусел 🦢 (лічыцца) пасланцом неба, які (адказваць) за вецер і дабрабыт. Самым таямнічым (быць) Дзед — калядоўнік у масцы з доўгаю барадой, якая (нагадвала) пра першапродкаў. Часам (з'яўляцца) нават Воўк 🐺, які жартаўліва (выкрадаць) дзяўчат, а потым хлопцы яго не (праганяць). На працягу ўсіх святаў (забараняцца) займацца «крывымі» працамі: шыць 🪡, віць або сячы сякераю🪓. Людзі (верыць), што ад гэтага дзеці і жывёла (нараджацца) калекамі. Таксама (непажадана) было пазычаць агонь 🔥 ці хлеб, каб не (прывесці) гаспадароў хаты да нястачы (рус. к лишениям). Верылі, што той, хто першы (пайсці) па ваду раніцаю, (заставацца) здаровым увесь год. У каталіцкіх рэгіёнах па хатах (хадзіць) «Тры каралі» 👑 у чырвоным адзенні і каронах, якія (спяваць) пра нараджэнне Езуса. Кожны персанаж (сімвалізаваць) госцей з «таго» свету, таму іх абавязкова (трэба) было абдарыць 🎁. Каляды (быць) часам, калі мяжа паміж светам людзей і светам духаў (станавіцца) вельмі тонкай.

🤔 Пытанні для роздуму:

  1. 🐻 Якога з калядных персанажаў Вы б выбралі для сябе, калі б удзельнічалі ў свяце?
  2. 🧵 Як Вы ставіцеся да старажытных забарон на працу падчас святаў?

🪵 Частка 4. Вадохрышча і развітанне з Калядамі

Завяршальны этап святаў (называцца) «Вадзяной куццёй» [5 студзеня], або Вадохрышчам (рус. Крещением). У гэты дзень (выконвацца) магічныя дзеянні з вадою 💧, якую (лічыць) у той час гаючай. На рэчцы [рэццы] з лёду (вырабляць) вялікі крыж ✝️, які (паліваць) бураковым расолам для надання чырвонага колеру. Гаспадар (маляваць) крэйдай крыжы на дзвярах, каб (засцерагаць) дом ад нячысцікаў (рус. нечистой силы). Самым цікавым абрадам развітання (быць) абрад «цягнуць Каляду на дуба» 🌳. Сяляне (сабрацца) усёю вёскай, (садзіць) на санкі 🛷 сноп сена ў жаночым адзенні і (везці) яго да старога дуба. Там стары сноп (спальваць) альбо (пакідаць) на дрэве, што (сімвалізаваць) канец зімовых святаў. У некаторых вёсках на дуб (зацягваць) нават сапраўдную баранý, каб вясной там (сяліцца) буслы. Пасля гэтага абраду Каляды (лічыцца) скончанымі, і (пачынацца) час забаўлянак і вяселляў 💍. Людзі (абдымаць) дуб і (прасіць) у яго моцнага здароўя на ўвесь год. Гэтая прыгожая традыцыя і сёння (аднаўляцца) некаторымі энтузіястамі, якія (хацець) захаваць памяць пра традыцыі. Такім чынам, Каляды (завяршаць) гадавое кола і (адкрываць) шлях да вясны 🌱 і працы на зямлі.

🤔 Пытанні для роздуму:

  1. 🌳 Як Вы лічыце, ці дапамагаюць такія абрады людзям адчуваць сувязь з прыродай?
  2. 😮 Што з апісаных традыцый здзівіла Вас найбольш?