Каляды. Новы год. Раство
Слоўнік на тэму “Святкаванне Новага года
Праўда ці хлусня?
- 🌌 У маім рэгіёне гэтай зімой тэмпература трымаецца каля нуля градусаў.
- ☃️ Мне вельмі падабаецца зіма, бо гэта час вясёлых святаў.
- ❄️ Вольным часам я зусім не люблю глядзець фільмы, бо гэта нудна.
- 🌨️ У дзяцінстве я часта ездзіў з бацькамі ў цёплыя краіны замест зімовых забаў.
- 🎄 Сёлета ад мяне патрабуецца пілаваць елку для свята.
- 🍲 Мая любімая зімовая страва — гэта вострая (рус. пряный) гусь, якую мы часта гатуем на святы.
- ☃️ Я ненавіджу будаваць снегавую бабу і лічу гэта дзіцячай справай.
- ❄️ Мой улюбёны жан[а]р кіно для зімовых вечароў — гэта фантастыка.
- 🌨️ Мы з бацькамі ў дзяцінстве заўсёды разам прыбіралі елку і елі мандарыны.
- 📺 Я ніколі не гляджу фільмы разам з дзецьмі, бо люблю адзіноту.
- 🎄 Мая сям'я хоча сёлета штучную ялінку, а я мару пра сапраўдную.
- 🌌 Гэтаю зімою ў нашым рэгіёне ляжаць велізарныя сумёты і на дварэ моцны мароз.
- ❄️ Ёсць пэўны фільм, які я глядзеў ужо процьму разоў.
- 🌨️ У дзяцінстве я любіў хадзіць на лыжах і коўзацца на санках.
- 🍲 Узімку я зусім не п'ю гарачых напояў і не гатую ніякіх асаблівых страў.
Практыкаванне. Прачытайце наступны тэкст і адкажыце на пытанні па кожным абзацы.
🎄 Новы год і Каляды — гэта самыя важныя святы ўзімку. Гісторыя гэтых свят і традыцыі звязаныя са шматлікімі падзеямі. Каляды святкуюць як рэлігійнае свята, якое адзначае нараджэнне Езуса Хрыстуса. Паводле гісторыі, больш за 2 тысячы гадоў таму ў Віфлееме ў Дзевы Марыі нарадзілася боскае дзіця, і гэта падзея стала пачаткам для вялікіх святкаванняў. У сваю чаргу, Новы год пачаў адзначацца яшчэ ў Старажытным Рыме. Гэта было звязана з перапісам насельніцтва, і з таго часу 1 студзеня стаў важным днём для ўсіх. У кожнай краіне ёсць свае звычаі для гэтых святаў, і яны з’яўляюцца неад’емнай часткаю культуры і традыцый.
Пытанні для разважання:
- 🌍 Якія ёсць традыцыі святкавання Новага года ў вашай краіне?
- 🎉 Што для вас значыць Каляды? Ці адзначалі Вы неяк гэтае свята?
- 🎁 Ці мае Вашая сям’я адметныя традыцыі святкавання пэўных святаў?
🎅 Традыцыі святкавання Каляд і Новага года ў розных краінах свету часта пераплятаюцца. У Еўропе, напрыклад, традыцыя ставіць навагоднюю ялінку была ўзятая з Нямеччыны. Там у 16 [шаснаццатым] стагоддзі ўпрыгожвалі елкі свечкамі, цацкамі і ежаю, а ў 19 [дзевятнаццатым] стагоддзі гэтая традыцыя перанеслася ў [в] Англію і Расію. У Расіі Пётр І выдаў загад аб наяўнасці ялінкі ў кожным доме. Сёння ялінка з'яўляецца адным з найгалоўнейшых сімвалаў Каляд і Новага года ў шмат якіх краінах. А на Каляды людзі часта абменьваюцца падарункамі, каб зрабіць гэты час асаблівым і радасным.
Пытанні для разважання:
- 🎄 Як вы думаеце, чаму ялінка стала важным сімвалам Новага года?
- 🎁 Як вы ставіцеся да абмену падарункамі на Новы гож? Якія падарункі вы б хацелі атрымаць сёлета (рус. в этом году)?
🎆 Пасля рэвалюцыі 1917 года ў Расіі і ў іншых частках свету калядныя традыцыі зведалі значныя змены. Каляды ў СССР доўгі час былі пад забаронаю, а Новы год стаў афіцыйным святам толькі ў 1936 годзе. Гэта было зроблена для таго, каб стварыць «новую міфалогію» вакол свята, якое ўключала сучасныя элементы. У той час таксама развівалася традыцыя дапамагаць бедным, і гэта стала часткаю святкавання. Ідэя дапамагаць тым, хто ў нэндзе, з’явілася спярша ў Вялікабрытаніі, калі Чарльз Дыкенс выдаў сваю вядомую кнігу «Калядная песня ў прозе», якая стала вядомаю ва ўсім свеце.
Пытанні для разважання:
- 🤝 Як вы лічыце, ці важна дапамагаць іншым на святы? Чаму?
- 🎉 Як вы лічыце, ці адбыліся змены ў святкаванні Новага года за апошнія стагоддзі?
Навагоднія і калядныя традыцыі
Практыкаванне. Пастаўце дзеясловы ў дужках у форму цяперашняга часу (яны павінны адказваць на пытанні: што робіць? што робяць?).
- 🎄 Беларусы вельмі (любіць) __________ зімовыя святы за адчуванне чараўніцтва.
- 📖 Гісторыя (апавядаць) __________, што Ісус Хрыстос нарадзіўся ў Віфлееме.
- 🏨 Марыя і Іосіф (шукаць) __________ сабе прытулак.
- 👶 Калыскаю для немаўляці (служыць) __________ звычайныя яслі для жывёлы.
- 🎁 Мудрацы (прыносіць) __________ дзіцяці дарункі: золата, ладан і смірну.
- ⛪ Вернікі (лічыць) __________ Каляды найважнейшым рэлігійным святам.
- 📅 Новы год (прыпадаць) __________ на 1 [першага] студзеня і азначае змену часу.
- 📜 Гісторыкі (казаць) __________, што ў ВКЛ Новы год пачалі адзначаць вельмі даўно.
- 🌲 Навагодняя елка (ствараць) __________ святочны настрой у кожнай хаце.
- 🕯️ Сёння людзі (адаптаваць) __________ старажытныя звычаі пад сучаснае жыццё.
- 🤝 Каляды (вучыць) __________ нас рабіць дабро і дапамагаць бедным.
- 📚 Мы (чытаць) __________ аповесць Чарльза Дыкенса пра скнару Скруджа.
- 👻 Здань мінуўшчыны (паказваць) __________ Скруджу яго памылкі.
- 💔 Герой (бачыць) __________, як яго клерк жыве ў нястачы.
- ❤️ У канцы гісторыі Скрудж (мяняцца) __________ і становіцца добрым чалавекам.
- 🌳 Навукоўцы (называць) __________ елку «сусветным дрэвам».
- ❄️ Елка (заставацца) __________ зялёнай нават у самыя моцныя халады.
- ✨ Агеньчыкі на дрэве (напамінаць) __________ нам пра зорнае неба.
- 👪 Дзеці з нецярплівасцю (чакаць) __________ моманту, калі можна будзе зрываць цукеркі з елкі.
- ⭐ Калядная зорка заўсёды (вісець) __________ на вяршáліне дрэва.
- 🎭 Майстры (рабіць) __________ батлейкі — спецыяльныя лялечныя тэатры.
- 🐂 У батлейцы мы (бачыць) __________ фігуркі Марыі, Іосіфа і жывёл.
- 🕯️ На падваконні (стаяць) __________ швіббоген — нямецкі падсвечнік.
- ⚒️ Гэты знак (симвалізаваць) __________ святло для працавітых гарнякоў.
- 🧦 Дзеці (вешаць) __________ панчохі каля каміна для падарункаў.
- 🍬 Піньята (напаўняцца) __________ рознымі смачнымі прысмакамі.
- ⭕ Калядны вянок (упрыгожваць) __________ дзверы беларускіх хат.
- 🥨 Навагоднія кірмашы (прапаноўваць) __________ наведвальнікам духмянае печыва.
- 🤺 Шчаўкунок (змагацца) __________ з мышыным каралём у вядомай казцы.
- 🎶 Музыка Чайкоўскага (гучаць) __________ у тэатрах кожную зіму.