Зычайны дзень бугхалтаркі (А1)
📘 Зада́нне. Прачыта́йце тэкст пра звыча́йны дзень бухга́лтаркі. Пасля́ ко́жнага абза́ца адкажы́це на пыта́нні пра Вас.
💬 Магчы́мыя адка́зы:
- ✅ Так, гэ́та слу́шна.
- ✅ Так, я гэ́та рабі́ла.
- ❌ Не, гэ́та не слу́шна.
- ❌ Не, я гэ́тага не рабі́ла.
🌅 Ра́ніца бухга́лтаркі
Сё́ння ра́ніцаю спада́рыня Во́льга прачну́лася а сё́май гадзі́не. Спача́тку я́на снéдала на ку́хні: піла́ сма́чную ка́ву і е́ла са́ндвіч з вяндлі́наю. По́тым жанчы́на чыта́ла паведамле́нні ад кале́г і правяра́ла дакуме́нты на камп’ю́тары. Пасля́ гэ́тага Во́льга падрыхтава́ла справазда́чу для кіраўні́цы, а яшчэ́ паўтара́ла белару́скія сло́вы ка́ля паўгадзі́ны. Пе́рад пра́цаю я́на ху́тка сабра́лася і вы́йшла з до́му ў о́фіс.
- ❓☕ Што Вы звыча́йна п’яце́ ра́ніцаю: ка́ву ці гарба́ту?
- ❓🥪 Ці сéдалі Вы сё́ння пе́рад пра́цаю?
- ❓💻 Ці ча́ста Вы працу́еце за камп’ю́тарам?
- ❓📄 Ці трэ́ба Вам калі́-не́будзь правяра́ць дакуме́нты?
- ❓🗣️ Ці вывуча́еце Вы за́раз пэўную заме́жную мо́ву?
📊 Дзень у [в]о́фісе
Апо́ўдні спада́рыня Во́льга працава́ла ра́зам са сваі́мі кале́гамі ў [в]о́фісе. Спача́тку янá падпі́свала папе́ры і правяра́ла но́выя фа́йлы. По́тым жанчы́на размаўля́ла па тэлефо́не з кіраўні́цай і піса́ла ва́жныя лісты́. Ка́ля друго́й гадзі́ны Во́льга пайшла́ на абе́д. Янá е́ла суп, сала́ту і піла́ ўзва́р з сухо́й садаві́ны. Пасля́ абе́ду бухга́лтарка крыхý адпачыва́ла, а по́тым зноў працава́ла з дакуме́нтамі да ве́чара.
- ❓📞 Ці ча́ста Вам трэ́ба размаўля́ць па тэлефо́не на пра́цы?
- ❓📧 Ці ча́ста Вы пі́шаце лісты́ або́ паведамле́нні?
- ❓🥣 Што Вы больш любіце есці на абе́д: суп ці сала́ту?
- ❓👩💼 Ці працава́лі Вы калі́-не́будзь ў [в]о́фісе?
- ❓😌 Ці патрэ́бны Вам адпачы́нак пасля́ абе́ду?
🌙 Ве́чар пасля́ пра́цы
Учо́ра ўве́чары спада́рыня Во́льга вярну́лася дадо́му сто́мленая, алé задаво́леная. До́ма я́на пераапрану́лася і адра́зу пачала́ гатава́ць вячэ́ру. Жанчы́на е́ла сала́ту і піла́ цё́плую гарба́ту з малако́м. По́тым я́на крыхý адпачыва́ла, чыта́ючы арты́кул пра славя́нскія мо́вы. Пазне́й Во́льга шпацырава́ла ка́ля до́ма са сваі́м дзіцё́м. Пасля́ шпа́цыру я́на паўтара́ла но́выя белару́скія сло́вы, а затым давóлі ра́на пайшла́ спаць.
- ❓🍽️ Ці любі́це Вы гатава́ць вячэ́ру до́ма?
- ❓📚 Вы чыта́еце газеты або́ кні́гі ўве́чары?
- ❓🚶 Ці любі́це Вы шпацырава́ць пасля́ пра́цы?
- ❓🌙 Ці ча́ста Вы кладзяце́ся спаць ра́на?
- ❓😊 Як Вы звыча́йна адчува́еце сябе́ пасля́ пра́цы?