Зборныя лічэбнікі
Зборныя лічэбнікі — гэта лічэбнікі, якія абазначаюць некалькі асоб або прадметаў як адно цэлае, сукупнасць. Іх асаблівасць — адмысловая форма, якая не супадае з колькаснымі лічэбнікамі.
🔹 Да зборных лічэбнікаў належаць:
- два → двоe
- тры → троe
- чатыры → чацвёра
- пяць → пяцёра
- шэсць → шасцёра
- сем → сямёра
- восем → васьмёра
- дзевяць → дзявяцeра
- дзесяць → дзясяцeра
Заўвага: У лічэбніках “дзявЯцера” і “дзясЯцера” націск прыпадае перад суфіксам, а не на яго.
🔹 Калі ўжываюцца зборныя лічэбнікі?
Зборныя лічэбнікі могуць ужываюцца замест колькасных:
- з назоўнікамі мужчынскага роду, што абазначаюць асоб мужчынскага ці агульнага роду полу або маладых істот: пяцёра салдат і пяць салдат, шасцёра куранят і шэсць куранят, сем плаксаў і сямёра плаксаў (але дзве жанчыны, а не двое).
Зборныя лічэбнікі заўсёды ўжываюцца:
- з назоўнікамі, якія не маюць формы адзіночнага ліку (множналікавыя назоўнікі): чацвёра нажніц, пяцёра варот
- з асабовымі займеннікамі: нас было чацвёра, вас сёння васмёра;
- з назоўнікамі людзі, коні, гусі, свінні, содні/суткі, асобы.
✏️ Практыкаванне. Утварыце ад словаў у дужках зборныя лічэбнікі.
- У двары стаяла (два) варот.
- (Тры) содняў мы правялі ў дарозе.
- Я купіў (чацыры) новых акуляраў.
- На службе было (пяць) салдат.
- У клетцы сядзела (шэсць) куранят.
- Мы сустрэлі (сем) стайнікаў.
- На лузе пасвілася (восем) коней.
- У пакоі знаходзілася (дзесяць) людзей.
- У стайні стаяла (тры) жарабят.
- На полі бегала (пяць) гусянят.
- (Два) з нас вырашылі пераночыць у лесе.
- (Чатыры) з нас вырашылі ўзяць удзел у гэтым конкурсе.
- Ён пабачыў (сем) свіней у загоне.
- У вёсцы жыло (восем) пастухоў.
- (Тры) з вас запазніліся.
- (Пяць) хлопцаў перамагло ў спаборніцтве.
- (Дзевяць) з іх абмяркоўвалі гэтую праблему.
- У лесе спявала (сем) юнакоў.
- (Восем) гусей плавала на возеры.
- (Дзесяць) мужных ваяроў абаранялаі гэтую тэрыторыю.
- (Чатыры) з нас засталіся дапамагаць.
- На пашы было (тры) цялят.
- У клетцы спала (шэсць) трусянят.
- У сям’і было (пяць) дзяцей.
- (Чатыры) з іх атрымалі граматы.
- На канферэнцыю прыйшло (дзевяць) людзей.
- У загоне гойсала (сем) гусей.
- У стайні знаходзілася (шэсць) куранят.
- (Чатыры) з вас вырашылі выступіць першымі.
- У пакоі было (тры) шчанят.
- (Два) з іх засталіся ля возера, каб памыць бялізну.
- У гняздзе сядзела (шэсць) птушанят.
- (Дзесяць) з нас прагаласавалі супраць гэтай прапановы.
Прыслоўі са значэннем колькасці і зборнасці
Ад зборных лічэбнікаў утвараюцца прыслоўі са значэннем колькасці і зборнасці: яны прыйшлі ўтраіх, мы пайшлі ўчацвярых.
Словаўтварэнне:
- у- + корань колькаснага лічэбніка + -ох / -ёх (асобна для мужчын і жанчын)
- у- + корань зборнага лічэбніка + -ых/ -іх (для змяшаных груп ці істот ніякага роду)
| Зборны лічэбнік | Прыслоўі са значэннем колькасці і зборнасці | ||
| толькі мужчыны | толькі жанчыны | змяшаная група, істоты ніякага роду | |
| двое | удвух/удвох | удзвюх | удваіх |
| трое | утрох | утраіх | |
| чацвёра | учатырох | учацвярых | |
| пяцёра | упяцёх | упяцярых | |
| шасцёра | ушасцёх | ушасцярых | |
| сямёра | усямёх | усемярых | |
| васьмёра | увасьмёх | увасьмярых | |
| дзявяцeра | удзевяцёх | удзевяцярых | |
| дзясяцeра | удзесяцёх | удзесяцярых | |
✏️ Практыкаванне. Перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову. Звяртайце ўвагу на склад групы, якая выконвае пэўнае дзеянне.
- 👬 Мы (м.) вырашылі гэта (вдвоём).
- 👭 Мы (ж.) прыйшлі ў госці (вдвоём).
- 👫 Яны (змяш.) сядзелі ў парку (вдвоём).
- 🛶 Мы (м.) плылі на чоўне (вдвоём).
- 🧺 Мы (ж.) збіралі ягады (вдвоём).
- ☕ Мы (змяш.) пілі гарбату (вдвоём).
- 🚲 Яны (м.) паехалі на роварах (вдвоём).
- ✅ Мы (ж.) выканалі заданне (вдвоём).
- 🚉 Яны (змяш.) чакалі цягніка (вдвоём).
- 🌆 Мы (м.) гулялі па горадзе (вдвоём).
- 🧸 Дзеці гулялі ў пакоі (вдвоём).
- 🎭 Мы (ж.) глядзелі спектакль (вдвоём).
- 🏠 Яны (м.) вярнуліся дадому (вдвоём).
- 🏔️ Мы (змяш.) узняліся на гару (вдвоём).
- 💬 Мы (ж.) размаўлялі па тэлефоне (вдвоём).
- 🛋️ Яны (м.) сядзелі на канапе (вдвоём).
- 🥪 Мы (змяш.) снедалі на кухні (вдвоём).
- 🛒 Яны (ж.) пайшлі ў краму (вдвоём).
- 🌳 Мы (м.) садзілі дрэва (вдвоём).
- 🚪 Яны (змяш.) выйшлі з класа (вдвоём).
✏️ Практыкаванне. Перакладзіце словы ў дужках на беларускую мову. Звяртайце ўвагу на склад групы, якая выконвае пэўнае дзеянне.
- 📈 Мы (м.) зрабілі праект (вшестером).
- 🎤 Нас (змяш.) запрасілі (вдевятером) на сцэну.
- 🔥 Увечары яны (ж.) сядзелі (вчетвером) каля вогнішча.
- ⚽ Яны (м.) гулялі ў футбол (ввосьмером).
- 👭 Мы (ж.) прыйшлі (вдвоём), бо астатнія захварэлі.
- 🛠️ Яны (змяш.) выконвалі працу (впятером).
- 🍽️ Мы (змяш.) сядзелі за сталом (всемером).
- 🤝 Мы (м.) змаглі гэта зрабіць толькі (вдвоём).
- 🎸 Яны (м.) гралі на гітары (втроём).
- 🏛️ Мы (змяш.) пайшлі на экскурсію (вдесятером).
- 🤔 Мы (ж.) абмяркоўвалі праблему (впятером).
- 🚌 Яны (змяш.) ехалі ў маршрутцы (вдесятером).
- 🌲 Мы (м.) былі ў паходзе (вшестером).
- 💻 Яны (змяш.) абмяркоўвалі праект (всемером).
- 🚉 Яны (змяш.) сядзелі на вакзале (вдвоём).
- 🍲 Мы (ж.) абедалі (вчетвером).
- 🏃♂️ Яны (м.) прыйшлі на спатканне (вдевятером).
- 🏖️ Мы (змяш.) адпачывалі на пляжы (всемером).
- 🏠 Яны (м.) вярнуліся дадому (впятером).
- ✅ Мы (ж.) вырашылі ўсё (вдвоём).
- 🎓 Яны (змяш.) сустрэліся пасля заняткаў (втроём).
- 🪑 Мы (м.) селі на лаўку (вшестером).
- 🗣️ Яны (ж.) абмеркавалі гэта (вчетвером).
- 🖼️ Мы (змяш.) паехалі на выставу (вдесятером).
- 🎲 Яны (м.) гралі ў настолкі (втроём).
- 🌷 Мы (ж.) правялі дзень разам (впятером).
- 🎭 Яны (змяш.) рыхтавалі сцэнку (всемером).
- 🌆 Мы (м.) гулялі па горадзе (вдвоём).
- 📚 Яны (ж.) сабраліся на ўрок (вшестером).
- 🍳 Мы (змяш.) гатавалі ежу (вчетвером).
- 📢 Яны (м.) спрачаліся да ночы (всемером).
- ☕ Мы (ж.) размаўлялі ў кавярні (втроём).
- ⏰ Яны (змяш.) прыйшлі раней (вдесятером).
- 🗺️ Мы (м.) ладзілі квэст (впятером).
- 🏛️ Яны (ж.) пайшлі ў тэатр (вчетвером).
Зборныя прыслоўі: https://wordwall.net/resource/93597017
Паўтарэнне
Практыкаванне. Устаўце правільны тып лічэбніка — зборны ці колькасны — у залежнасці ад кантэксту.
- (5) мужчын сядзелі на лаўцы і маўчалі.
- (3) дзяцей беглі праз двор.
- (4) каткоў спалі на падваконні ў пакоі.
- (2) сяброў прыйшлі раней за ўсіх астатніх на прызначаную сустрэчу.
- На досвітку па рацэ плыло (6) гусей.
- На ўзлеску каля вёскі пасвілася (7) коней.
- (4) нажніц ляжала на парце каля дошкі.
- Падчас гульні было адкрыта (5) варот.
- Ва ўчорашнім канцэрце ўдзельнічала (10) дзяцей.
- У вазку ляжала (2) немаўлят, што моцна кугакалі.
- (3) маладых куранят выбеглі на падворак.
- У пакоі ляжала (6) падручнікаў на падлозе.
- Усе (8) шклянак былі поўныя яблычнага соку.
- (7) дзяўчат прыйшлі ў прыгожых сукенках.
- (5) старых кніг стаялі на паліцы ў куце.
- (6) курэй бегалі па двары з раніцы.
- (9) дзяцей сядзелі ціха каля настаўніцы.
- Мы ведаем (4) хлопцаў з гэтага хору.
- (4) ручкі былі пакладзены побач са сшыткамі.
- (3) сяброў з майго класа не прыйшлі сёння.
- (9) кошак спалі на даху ў цішыні.
- (5) студэнтаў з нашага гуртка ўжо працуе.
- Нас было (8), і ўсе сядзелі ў крузе.
- (4) маладых парняў удзельнічалі ў спаборніцтве.
- У пакоі засталося (3) сталых людзей.
- (7) свіней жылі на ферме ля ракі.
- (10) сябровак прыйшлі на мой дзень нараджэння.
- (8) людзей стаялі ў чарзе па білеты.
- (5) вучняў рыхтавалі даклад на канферэнцыю.
- (6) маленькіх качанят шукалі сваю маму.
Дадатковы матэрыял
🧾 Табліцы скланення зборных лічэбнікаў
🔹 Скланенне "двое", "трое", "чацвёра"
| Назоўны | двое | трое | чацвёра |
| Родны | дваіх | траіх | чацвярых |
| Давальны | дваім | траім | чацвярым |
| Вінавальны | дваіх (адуш.) / двое (неадуш.) | траіх (адуш.) / трое (неадуш.) | чацвярых (адуш.) / чацвёра (неадуш.) |
| Творны | дваімі | траімі | чацвярыма / чацвярымі |
| Месны | на дваіх | на траіх | на чацвярых |
🔹 Скланенне "пяцёра", "шасцёра", "сямёра", "васьмёра"
| Назоўны | пяцёра | шасцёра | сямёра | васьмёра |
| Родны | пяцярых | шасцярых | семярых | васьмярых |
| Давальны | пяцярым | шасцярым | семярым | васьмярым |
| Вінавальны | пяцярых (адуш.) / пяцёра (неадуш.) | шасцярых (адуш.) / шасцёра (неадуш.) | семярых (адуш.) / сямёра (неадуш.) | васьмярых (адуш.) / васьмёра (неадуш.) |
| Творны | пяцярымі | шасцярыма / шасцярымі | семярымі | васьмярымі |
| Месны | на пяцярых | на шасцярых | на семярых | на васьмярых |
🔹 Скланенне "дзявЯцера", "дзясЯцера"
| Назоўны | дзявяцера | дзясяцера |
| Родны | дзевяцярых | дзесяцярых |
| Давальны | дзевяцярым | дзесяцярым |
| Вінавальны | дзевяцярых (адуш.) / дзявяцера (неадуш.) | дзесяцярых (адуш.) / дзясяцера (неадуш.) |
| Творны | дзевяцярымі | дзесяцярымі |
| Месны | на дзевяцярых | на дзесяцярых |
✏️ Практыкаванне. Перакладзіце зборны лічэбнік у дужках з расейскай на беларускую мову, у патрэбнай форме.
- Мы падзялілі цукеркі паміж (двоими) дзецьмі.
- Без падтрымкі (троих) сяброў я б не дала рады.
- Яна глядзела на (четверых) дзяцей з усмешкай.
- Мы сядзелі разам з (пятерыми) замежнікамі.
- Я дала падарункі (шестерым) гасцям.
- Паміж (семерых) хлопцаў завязалася спрэчка.
- Мы гаварылі пра гэта з (восьмерыми) студэнтамі.
- Мы заўсёды разлічваем на дапамогу (девятерых) калег.
- Ён сказаў пра гэта (десятерым) слухачам.
- Усе чакалі прыходу (троих) настаўнікаў.
- Яна звярнулася да (четверых) удзельнікаў сустрэчы.
- Студэнты прыйшлі на сустрэчу разам з (пятерыми) бацькамі.
- Мы чакалі (шестерых) сяброў каля ўваходу.
- Я падзякавала (семерым) валанйёрам за дапамогу.
- Мы сядзелі на лаўках разам з (восьмерыми) салдатамі.
- Гід распавёў пра выпадак з (девятерыми) турыстамі.
- Мы правялі дзень з (десятью) кацянятамі.
- Усе прысутнічалі на прэзентацыі (четырверых) ніжніц новай матэлі.
- Мы працавалі разам з (троими) спецыялістамі.
- Дзеці гулялі ў парку з (шестерыми) шчанятамі.
- Мы ганарымся (пятерыми) нашымі выпускнікамі.
- Бабуля апякуецца (четверыми) малымі дзецьмі.
- Ён даглядае (четверых) гусей адначасова.
- Мы едзем у падарожжа з (троими) сябрамі.
- Яна любіць адпачываць разам са сваімі (восьмерыми) сваякамі.
- Я размаўляў з (семерыми) сведкамі.
- Суд вырашыў, што (девятерых) содняў будзе замала.
- Настаўнік працаваў з (десятерыми) вучнямі на занятках.
- Мы дамовіліся пра сустрэчу з (пятерыми) калегамі.
- Я прабавіла вечар з (четверыми) добрымі сяброўкамі.
🔹Скланенне "абодва", "абедзве", "абое"
Правіла:
- Лічэбнік "абодва" ўжываецца пры пазначэнне асоб ці прадметаў мужчынскага ці ніякага роду: абодва мужчыны, абодва дамы, абодва кацяняці, абодва акны;
- Лічэбнік "абедзве" ўжываецца пры пазначэнне асоб ці прадметаў жаночага роду: абедзве жанчыны, абедзве вуліцы.
- Лічэбнік "абое" ўжываецца пры пазначэнне асоб рознага полу: абое бацькі, абое сябры [хлопчык і дзяўчынка], абое сведкі [мужчына і жанчына].
Заўвага: Пасля слоў "абодва", "абедзве", "абое" назоўнік ставіцца ў форме парнага ліку
✏️ Практыкаванне. Перакладзіце на беларускую мову наступныя выразы.
- оба мальчика
- обе ноги
- обе стены
- оба плаксы [мальчик и девочка]
- оба поросёнка
- оба участника [парень и девушка]
- оба родителя
- оба глаза
- оба уха
- обе подруги
- оба щенка
- обе сестры
- оба брата
- обе книги
- оба ученика [мальчики]
- оба дерева
- обе шляпы
- обе девочки
- оба поля
- обе лошади
- оба ответственных студента [парень и девушка]
- оба котёнка
- обе тёти
- оба свидетеля [мужчина и женщина]
- обе учительницы
- обе квартиры
- оба жеребёнка
- обе деревни
- обе башни
- оба спортсмена [разного пола]
- обе ладони
- оба родных языка
- оба молодожёна
- оба длинных письма
- оба чистюли [разного пола]
- обе песни
- оба друга [парень и девушка]
- обе бабушки
Скланенне зборных лічэбнікаў "абодва", "абедзве", "абое"
| Н | абодва | абедзве | абое |
| Р | абодвух | абедзвюх | абаіх |
| Д | абодвум | абедзвюм | абаім |
| В | абодвух | абедзвюх | абаіх |
| Т | з абодвума | з абездюма | з абаімі |
| М | пры абодвух | пры абедзвюх | пры абаіх |
✏️ Практыкаванне. Перакладзіце на беларускую мову наступныя выразы.
- об обоих актёрах [разного пола]
- между обеими машинами
- обоим соням [мальчику и девочке]
- под обоими картинами
- около обоих гусят
- возле обеих аптек
- за обоими креслами
- к обоим врачам [разного пола]
- у обоих детей
- из обеих коробок
- напротив обоих отелей
- перед обоими телятами
- около обеих остановок
- при обоих свидетелях [разного пола]
- в обоих магазинах
- на обеих сумках
- от обоих родителей
- во время обоих спектаклей
- под обеими чашками
- возле обоих фонтанов
- на обоих гостях [мужчина и женщина]
- между обеими станциями метро
- под обоими столиками
- после обоих звонков
- в обеих тетрадях
- за обеими дверьми
- обоим спортсменам [мужчины]
- на обоих ботинках
- перед обоими родственниками [тётей и дядей]
- над обоими домами
- перед обоими зеркалами
- к обеим сестрам
- с обоими пловцами [мужчина и женщина]
- в обоих чемоданах
- из обеих рамок
- при обеих проблемах
- с обоими знакомыми [разного пола]
- на обоих пляжах
- среди обоих родов
✏️ Практыкаванне. Перакладзіце выразы са зборнымі займеннікамі ў розных склонавых формах на беларускую мову.
- Я видел обоих родителей на собрании.
- Обе подруги решили переехать в Минск.
- Обоим детям понравился мультфильм.
- Мы с обоими свидетелями [разного пола] поговорили лично.
- У обеих учениц были одинаковые ошибки.
- Оба работника [мужчина и женщина] пришли на работу очень рано, поэтому решили сходить в кафе.
- Я горжусь обоими братьями.
- Обе бабушки любят печь пироги.
- С обоими студентами учитель провёл беседу.
- Мы ждали обеих сестёр у станции метро.
- У обоих домов новые крыши.
- Мы путешествовали с обоими коллегами [женщинами].
- Я пригласил обоих друзей [разного пола] на выставку.
- Оба котёнка спали на подоконнике.
- На обоих столах стояли вазы с цветами.
- Обе деревни пострадали от смерча (бел. віхраслупу).
- Я встретил обоих актёров [мужчин] после спектакля.
- С обоими руководителями [муж с женой] мы подписали договор.
- Обе женщины были в красных платьях.
- С обеими тётями мы ездили на дачу.
- Обе дороги вели к реке.
- Обоих врачей [разного пола] пригласили на конференцию.
- Мы были у обоих дедушек в гостях.
- Оба мальчика забыли тетради.
- Мы встретились с обоими тренерами [мужчинами].
- Обе ученицы выступили на конкурсе.
- При обоих магазинах были парковки.
- Мы поздоровались с обеими воспитательницами.
- Я говорил с обоими адвокатами [разного пола] по очереди.
✏️ Практыкаванне. Перакладзіце на беларускую мову:
об обоих друзьях, в обеих комнатах, от обеих женщин, на обоих окнах, под обоими договорами, на обеих страницах, в обеих газетах, об обеих санкциях, с обеими книгами, в обеих библиотеках, к обеим подписям, с обеими студентками, к обоим свидетелям, про обоих братьев, на обоих столах, во время обоих праздников, вокруг обоих деревьев, между обеими реками, возле обоих домов, возле обеих реклам, из-за обоих углов, про обоих друзей, напротив обеих школ, после обоих занятий, возле обеих квартир, по обеим улицам, против обеих болезней, вокруг обоих берегов, между обоими городами, над обоими мостами, возле обоих ресторанов, между обеими странами, под обеими соснами, про обоих соседей, из-за обеих проблем, после обеих встреч
✏️ Практыкаваньне. Перакладзіце на беларускую мову наступныя выразы.
- об обоих студентах [хлопец і дзяўчына]
- между обеими вокзальными платформами
- обоим друзьям [рознага полу]
- под обоими полотнами
- около обоих щенят
- возле обеих пекарен
- за обоими диванами
- к обоим терапевтам [мужчына і жанчына]
- у обоих малышей
- из обеих мисок
- напротив обоих музеев
- перед обоими гусями
- около обеих школ
- при обоих свидетелях [рознага полу]
- в обоих кошельках
- на обеих футболках
- от обоих дедушек
- во время обеих встреч
- под обеими тарелками
- возле обоих бассейнов
- на обоих туристах [мужчына і жанчына]
- между обеими станциями
- под обоими рюкзаками
- после обоих обедов
- в обеих сумках
- за обеими занавесками
- обоим спортсменам [мужчыны]
- на обоих ботинках
- перед обоими родственниками [цётка і дзядзька]
- над обоими мостами
- перед обоими зеркалами
- к обеим сёстрам
- с обоими гостями [рознага полу]
- в обоих шкафах
- из обеих коробочек
- при обеих причинах
- с обоими коллегами [мужчына і жанчына]
- на обоих курортах
- среди обоих народов
- у обоих родителей
- с обоими помощниками [мужчына і жанчына]
- перед обоими классами
- под обоими окнами
- в обеих руках
- при обоих вариантах
- из обеих лунок
- перед обоими кустами
- обоим преподавателям [мужчына і жанчына]
- возле обеих аптек
- между обоими лагерями
Узаемны займеннік адзін аднаго
| для асоб мужчынскага роду | для асоб жаночага роду | для асоб рознага роду | для груп | |
| Н | — | — | — | — |
| Р | адзін аднаго | аднай адной | адно аднаго/аднаго | адны адных |
| Д | адзін аднаму / кніжн. адзін адному | адна адной/ю | адно аднаму/ кніжн. адно адному | адны адным |
| В | адзін аднаго | адна адну | адно аднога | адны адных |
| Т | адзін з адным | адна з адной | адно з адным | адны з аднымі |
| М | адзін аб адным | адна аб адной | адно аб адным | адны аб адных |
Практыкаванне 1. Перакладзіце ўзаемны займеннік на беларускую мову.
- Маці і дачка тэлефанавалі (друг другу) кожны дзень.
- Падсуньце гэтыя столікі (друг к другу).
- Развітаўшыся (друг с другом), мы ўзышлі на карабель, а яны пайшлі дамоў.
- Яніна і Алеся сябруюць ужо дзесяць год і не могуць (друг без друга).
- Дзеці — хлопчыкі і дзяўчынкі — беглі ўслед (друг за другом).
- Афіцыянткі ў той кавярні, здавалася, проста ненавідзелі (друг друга).
- Ва ўніверсітэце студэнты і выкладчыкі звычайна звяртаюцца (друг к другу) на «Вы», але паміж сабой студэнты звяртаюцца (друг к другу) на «ты».
- Мужчыны падалі (друг другу) рукі і селі за стол.
- Мы пішам (друг другу) лісты ўжо больш за пятнаццаць год, але яшчэ ніколі не бачыліся.
- Ды яны абедзьве хітрыя — вартыя (друг друга).
- Трэба вучыцца разумець (друг друга).
- Гэта – падтрымка (друг друга), гэта — адчуванне неабходнасці (друг другу), гэта — адказнасць (друг перед другом)…
- Старажытныя плямёны ціснілі (адны адных), змянялі свае абрады і традыцыі.
Практыкаванне 2. Устаўце узаемныя займеннікі са слушнымі прыназоўнікамі.
- Браты падтрымліваюць __________ ў цяжкія хвіліны.
- Дзяўчаты часта спрачаюцца __________, але хутка мірацца.
- Муж і жонка разумелі __________ без словаў.
- Каляжанкі працавалі побач і добра ведалі __________.
- Галоўнае — слухаць і чуць __________.
- Дзеці часам сварыліся, але заўсёды гулялі __________.
- Бабуля з дзядулям пражылі амаль 60 гадоў __________.
- Брат і сястра клапацяцца __________.
- Сябры глядзелі __________ і маўчалі, бо ўсё было зразумела.
- Пісьменнікі абмяркоўвалі творчасць __________.
- Маці і дачка заўжды шчыра размаўляюць __________.
- Мы ўсе павінныя падтрымліваць __________ у цяжкіх сітуацыях.
- У кутку стаялі два камп'ютары, і яны былі злучаныя __________.
Практыкаванне. Устаўце ўзаемныя займеннікі са слушнымі прыназоўнікамі.
адзін аднаго, адно аднаго (м + ж, н.), адна адну, адны адных
- Суседзі гутарылі _______ пра агульныя справы.
- Дзеці дапамагалі_______ пры падрыхтоўцы да свята.
- Блізкія сябры падтрымліваюць _______ ў складаных сітуацыях.
- Калегі спрачаліся _______ наконт вынікаў працы.
- Сёстры часта дарылі падарункі _______ на Каляды.
- Мы з братам не бачылі _______ цэлы месяц.
- Дзяўчаты падзяліліся_______ новымі навінамі.
- Удзельнікі дыскусіі не слухалі і перапынялі _______ .
- Муж і жонка клапаціліся _______ падчас хваробы.
- Суседкі раней часта заходзілі _______ , каб папіць гарбату.
- Вы мусіце падтрымліваць _______ у такой складанай сітуацыі.
- Мастакі абмяркоўвалі ідэі _______ падчас выставы.
- Мы не разумелі _______ і маўчалі.
- Старшакласнікі з розных класаў гулялі ў футбол і крычалі _______ падказкі.
- У госці прыйшлі сябры, што даўно не бачылі адзін _______ .
- Бацькі часта сварыліся _______ з-за дробязяў.
- Героі аповесці не маглі дараваць _______ .
- Камп’ютары былі злучаныя_______ праз сетку.
- Вы павінны выслухаць _______ перад прыманнем рашэння.
- Мы разумелі _______ з паўслова.
Паўтарэнне
- Мы падзялілі цукеркі паміж (двумя) дзецьмі.
- Без падтрымкі (троих) сяброў я б не дала рады.
- Яна глядзела на (четверых) дзяцей са шчырай усмешкай.
- Мы сядзелі разам з (шестерыми) замежнікамі.
- Я дала падарункі (пятерым) гасцям.
- Паміж (четверых) хлопцаў завязалася непадкантрольная спрэчка.
- Хлопец і дзяўчына прыйшлі (вдвоём), трымаючыся за рукі, таму мы дакладна вырашылі, што ў іх стасункі.
- Мы з братам і сястрою былі (втроём) і таму хутка выканалі гэтае заданне ад матулі.
- Жанчыны паехалі на мора (вшестером).
- Я размаўляў з (восьмярыми) студэнтамі.
- Яны [хлопчыкі і дзяўчынкі] стаялі ў чарзе (вдесятером).
- У клас прыйшлі (десятеро) вучняў.
- Настаўніца дала даручэнне (двум) хлопчыкам.
- Я бачыў (двух) знаёмых сябровак на сцэне палаца моладзі.
- Мы [супрацоўнікі і супрацоўніцы кампаніі] працавалі (вчетвером) над тым праектам.
- Яны [чатыры дзяўчыны і хлопец] беглі (впятером) па лесе і гучна крычалі, адганяючы ад сябе ваўка.
- Даяркі паехалі (вшестером) да аборы.
- Я падзяліў грошы паміж (семерыми) валанцёрамі.
- У экспедыцыю выправіліся (восьмеро) добраахвотнікаў.
- Валанцёры паспелі дапамагчы (девятерым) падапечным.
- Хлопцы-следапыты прайшлі гэты шлях (вдвоём), нягледзячы на цяжкасці.
- Мы [змяшаная група] спявалі песні (всемером), а не (ввосьмером).
- У конкурсе ўдзельнічалі (трое) дзяцей з аднаго класа.
- Да спаборніцтва далучыліся (шестеро) новых удзельнікаў.
- Мы [два мужчыны і жанчына] шпацыравалі (втроём) па вячэрнім горадзе.
- Настаўнік назіраў за (четверыми) вучнямі на станцыі.
- У прэзентацыі ўдзельнічалі (пятеро) валанцёраў.
- Да нас далучыліся (шестеро) замежнікаў з Польшчы.
- Студэнткі разам жылі ажно (всемером) у адной кватэры.
- Мы пазнаёміліся з (восьмерыми) новымі людзьмі на чацвёртым курсе.
- Ініцыятыўныя выкладчыкі дапамаглі (десятерым) вучням з іншай школы.
- Сяброўкі размаўлялі (вдвоём), непрыкметна перашэптваючыся, пакуль не прыйшоў настаўнік.
- Мы, хлопцы, адпачывалі (вдевятером) на пляжы.
- Яны [змяшаная група] сядзелі за сталом (вдесятером), нібы адна вялікая сям’я.
- Я бачыў (троих) шчанят, што гайсалі каля школы.