Дыялекты беларускае мовы
📖 Тэма: Дыялекты беларускай мовы
Практыкаванне. Прачытайце абзацы і адкажыце на пытанні пасля кожнага.
🗣️ 1. Што такое дыялектная мова
Дыялектная мова — гэта мова народа, якая існуе ў выглядзе мясцовых гаворак. Людзі з розных рэгіёнаў Беларусі часта гавораць па-рознаму: у вымаўленні, у словах і нават у граматыцы могуць быць адрозненні. Гэтыя гаворкі паўсталі яшчэ ў даўнія часы, калі сувязі паміж вёскамі і мястэчкамі былі абмежаваныя, таму мова развівалася асобна ў кожным рэгіёне. З часам мясцовыя гаворкі аб’ядналіся ў дыялекты — больш буйныя тэрытарыяльныя тыпы мовы.
На дыялекталагічных мапах Беларусі навукоўцы адзначаюць дзве асноўныя групы гаворак — паўночна-ўсходнія і паўднёва-заходнія, а паміж імі ляжыць сярэднебеларуская пераходная палоса. Усе гэтыя гаворкі разам складаюць дыялектную аснову беларускай мовы, якая адлюстроўвае гісторыю народа, яго культуру і традыцыі.
💬 Пытанні:
Ці чуеце Вы ў сваёй мясцовасці розныя гаворкі або акцэнты?
🧭 2. Паўночна-ўсходні дыялект
Паўночна-ўсходні дыялект ахоплівае ўсходнюю і паўночную часткі Беларусі — гэта Віцебская вобласць, цэнтр і ўсход Магілёўшчыны, часткова ўсход Міншчыны. Ён мае некалькі выразных фанетычных і граматычных рыс.
Па-першае, для яго ўласцівыя дысіміляцыйныя аканне и яканне — вымаўленне гукаў [а] і [я] як [ы] і [і] у пераднаціскных складах пасля цвёрдых зычных: выда, ныга, зімля замест вада, нага, зямля.
Па-другое, у паўночна-ўсходніх гаворках выразна адрозніваюцца цвёрды і мяккі [р]: рака, треба, бярёза.
Па-трэцяе, для гэтых гаворак характэрная наяўнасць канчаткаў –аць, –эць (–ець) у дзеясловах 3-й асобы адзіночнага ліку I спражэння: кажаць, бярэць, нясець.
Вельмі цікаваю з’яваю ёсць выкарыстанне суфіксаў –онак (–ёнак) у назвах маладых істот: цялёнак, ягнёнак, а таксама прыметнікаў з канчаткамі –ый (–ій), –ой (–ей) у мужчынскім родзе: добрый, сіній, маладой, плахей.
Гэты дыялект лічыцца найбліжэйшым да паўднёвых гаворак рускай мовы, але захоўвае свае ўнікальныя беларускія рысы.
💬 Пытанні:
Ці сустракалі Вы ў сваім жыцці людзей, якія гавораць на розных гаворках адной і той жа мовы? Ці лёгка было іх зразумець?
🌾 3. Паўднёва-заходні дыялект
Паўднёва-заходні дыялект распаўсюджаны пераважна на тэрыторыі Гродзенскай, Брэсцкай, паўднёвай Мінскай і Гомельскай абласцей. Ён мае выразна іншы характар гучання, чым паўночна-ўсходні дыялект.
Найперш, для яго ўласцівае недысіміляцыйнае аканне — гукі [а] і [я] захоўваюцца незалежна ад становішча ў слове: вада, нага, зямля, а не выда, ныга, зімля.
У паўднёвых гаворках гук [р] заўсёды цвёрды: рака, трэба, бяроза, і няма яго мяккага варыянта.
Таксама тут часам з’яўляецца прыстаўны [г] у словах кшталту гарэхі, гавечка, гараць замест арэхі, авечка, араць.
Яшчэ адна важная рыса — наяўнасць дыфтонгаў (то-бок зліцця двух галосных у адным складзе) [уо], [іе]: дуом, муост, ліес, сіена замест дом, мост, лес, сена.
У граматыцы гэтыя гаворкі маюць формы будучага часу з канчаткам –му: казацьму, рабіцьму, хадзіцьму, а таксама асаблівы постфікс –са ў зваротных дзеясловах: спадзяваласа, памыласа, апранаемса.
Паўднёва-заходнія гаворкі нагадваюць украінскія, асабліва заходнепалескія, паміж імі шмат агульных рыс.
💬 Пытанні:
Як Вы думаеце, ці ўплывае клімат або прырода на мову і вымаўленне?
👨🏫 4. Пераходныя гаворкі і навуковыя даследаванні
Паміж гэтымі двума галоўнымі дыялектамі ляжыць шырокая зона сярэднебеларускіх гаворак, якая аб’ядноўвае рысы як паўночна-ўсходняга, так і паўднёва-заходняга дыялекту. Менавіта яны сталі асновай сучаснай літаратурнай беларускай мовы, бо іх фанетыка і граматыка найбольш зразумелыя для ўсіх беларусаў. У сярэднебеларускі гаворак ёсць і свае адметныя рысы: адсутнасць мяккага [ц’] у 3-й асобе множнага ліку дзеясловаў ІІ спражэння: яны ходзя, робя, гавора замест яны ходзяць, робяць, гавораць). Акрамя гэта, [а] замяняецца на [о] перад [ў]: проўда, казоў замест праўда, казаў.
Акрамя гэтага, існуе яшчэ Брэсцка-пінская група гаворак, або заходнепалескія гаворкі, якія адрозніваюцца больш выразна. Яны маюць шмат агульнага з украінскай мовай: у іх назіраецца оканне (водá, ногá), зацвярдзенне мяккіх зычных (вэчор, зымa), вымаўленне [і] на месцы [э] (ліс, хліб), спалучэнні [мн’] перад [а] (мнята, мнясо замест мята, мяса), канчаткі –ові ў давальным і месным склонах (братовi, сыновi замест брату, сыну), а таксама інфінітыў на –ты (ходыты, просыты, купыты).
Першым навукоўцам, які сістэматызаваў беларускія гаворкі, быў Яўхім Карскі (у 1903 годзе). У XX стагоддзі, пасля вайны, Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук БССР стварыў Дыялекталагічны атлас беларускай мовы — унікальную працу, якія адлюстроўвае дыялетныя варыянты беларускае мовы.
💬 Пытанні:
Ці ёсць у рускай мове падобныя рэгіянальныя асаблівасці, як у беларускай? Якія адметнасці рускіх гаворак заўважалі Вы?
Як бы Вы ахарактарызавалі сваю гаворку — бліжэй да літаратурнай ці дыялектнай?
🏡 5. Сучаснае маўленне і культурнае значэнне дыялектаў
Беларускія дыялекты адрозніваюцца не толькі гукамі і граматыкай, але і лексікай — мясцовымі словамі.
Напрыклад, у [в] адных рэгіёнах кажуць бульба, у іншых картопля, а дзе-нідзе капец можа не “канец”, “пагібель”, а “месца для захавання на зіму агародніны”. Такія словы змяшчаюць у сабе шматвяковыя традыцыі і адлюстроўваюць лад жыцця людзей.
Сёння дыялекты жывуць у вуснай народнай мове, фальклоры і часам побытавых размовах. У навуковай і афіцыйнай сферы выкарыстоўваецца літаратурная мова, якая патрабуе ад моўцы прытрымлівацца правільных нормаў.
Побач з дыялектамі існуе таксама трасянка — змешванне беларускай і рускай моў, дзе руская лексіка спалучаецца з беларускай фанетыкай і граматыкай. Гэта натуральная, але не літаратурная форма маўлення.
Дыялекты ж з’яўляюцца сапраўднай нацыянальнай спадчынай: яны дапамагаюць адчуць сувязь з продкамі і зразумець карані беларускай культуры.
💬 Пытанні:
Ці ёсць у Вашым рэгіёне свае мясцовыя словы, якія не зразумелыя іншым?
Як Вы ставіцеся да таго, што нават у адной мове можа існаваць некалькі жывых варыянтаў маўлення? Ці гэта, на Ваш погляд, узбагачае мову?
Як, на Вашу думку, можна захаваць жывую народную мову ў ХХІ стагоддзі?
Відэа пра беларускія гаворкі: https://youtu.be/YFxYkhZW2qU?si=-3SrCbsvoP5ysBnf
🧭 Практыкаванне: Формы меснага склону назоўнікаў і прыметнікаў
Правіла: Пасля мяккіх зычных і К, Г, Х у прыметнікаў ужываецца канчатак –ім, у астатніх выпадках — –ым.
Напрыклад: у новым горадзе, у вялікім доме, у цікавым тэксце.
🧩 Устаўце назоўнікі і прыметнікі у дужках у форме меснага склоне
- 🌾 жыць у (вялікая вёска),
- 🗣️ чуць розныя гаворкі ў (свой рэгіён),
- 📚 вучыцца ў (сучасная школа),
- 🏛️ працаваць пры (Інстытут мовазнаўства),
- 🧭 даследаваць словаформы ў (паўночна-ўсходні дыялект),
- 🎙️ запісваць выразы ў (маленькая вёска),
- ☀️ жыць у (паўднёвая частка краіна),
- 🏡 пабываць у (Гродзенская вобласць),
- 🏞️ пабываць на (Магілёўшчына),
- 🗺️ знаходзіць прыклады ў (паўднёва-заходняя гаворка),
- 👂 чуць аканне ў (паўночны рэгіён),
- 📖 вучыцца ў (Беларускі ўніверсітэт),
- 🔤 вучыць граматыку ў (сярэдняя Беларусь),
- 📝 запісаць гаворку ў (вёска пад Пінскам),
- 🧩 размаўляць на (сярэднебеларускія гаворкі),
- 💬 разважаць пра гукі ў (паўднёвы дыялект),
- 🏛️ працаваць у (Акадэмія навук),
- 🎵 вывучаць народныя напевы ў (фальклор),
- 📚 знаходзіць дыялекты ў (атлас беларускай мовы),
- 🧪 слухаць запісы ў (архіў),
- 🤝 адчуць сувязь пры (сустрэча з мовазнаўцамі),
- 🌿 захоўваць традыцыі ў (народная культура),
- 🗓️ удзельнічаць у (паседжанне моўнага клуба),
- 👥 разважаць пра мову ў (навучальная група),
- 🏡 захапляцца словамі ў (паўднёвы раён),
- 📒 запісваць выразы у (нататнік),
- 👂 назіраць асаблівасці ў (вуснае маўленне),
- 👨🏫 размаўляць пры (навуковец-дыялектолаг),
- 🌍 вывучаць мову ў (Беларусь),
- 📜 казаць пра словы ў (афіцыйная сфера),
- 🕯️ захоўваць мову ў (XXI [дваццаць першае] стагоддзе),
- 👂 прыслухоўвацца да акання ў (паўночная гаворка),
- 🌾 чарпаць натхненне ў (традыцыя продкаў),
- 📗 вывучаць новыя словы ў (падручнік па дыялекталогіі).