Дзеясловы інтэнцыі
З пляцоўкі Мова для ўсіх!
Практыкаванне. Устаўце правільную форму аднаго з дзеясловаў:
даць рады з, адбывацца, дамагчыся, здарацца, атрымлівацца, намагацца, спрабаваць, імкнуцца.
- Я (_________) зрабіць усё магчымае, але мне ўсё ж патрэбная падтрымка.
- Калі ў тваім жыцці (_________) благія сітуацыі — кажы мне пра іх адразу, не змоўвай.
- Ён шточас (_________) быць найлепшым у камандзе.
- Мы (_________) наладзіць сувязь з калегамі з іншага горада.
- У жыцці часта (_________) нечаканыя выпадкі.
- Яны доўга (_________) да поспеху і, нарэшце, яго (__________).
- Ты дакладна (_________) з гэтай задачай без маёй дапамогі?
- Мы (_________) зразумець, чаму ў нас не (________) дарабіць праект да канца.
- Нават калі штосьці не (__________), трэба (_________) зноў і зноў.
- На занятках музыкаю ў нас часта (_________) нечаканыя здарэнні.
- Ён штосілы (_________) утрымаць раўнавагу на ліне, але ўсё ж упаў.
- Яна дзень пры дні (_________) атрымаць яго ўхваленне.
- Мы ўсе (_________) тэхніку выкладання аднаго з выкладчыкаў, але ў нас гэта аніяк не (_________) .
- Паспяховасць чалавека залежыць ад таго, наколькі рашуча ён (_________) да сваёй мэты.
- У цябе заўсёды ўдала (_________) пачаць размову з зусім незнаёмымі табе людзьмі?
- Нават дзеці могуць (_________) з такім лёгкім заданнем!
- Не заўсёды (_________) зрабіць усё ідэальна з першага разу.
- Нешта дзіўнае (_________) у гэтым месцы ўчора ўвечары…
- Не здавайся і (_______) шукаць новыя рашэнні гэтае сітуацыі!