Дзень Югасі (А1)

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

ChatGPT Image 31 мар. 2026 г., 23 43 24.png

🌞 Комплекснае практыкаванне: штодзённыя справы і эмоцыі

🌅 Раніца Югасі

Югася ўстае а сёмай гадзіне раніцы і павольна ідзе на кухню. Яна адкрывае акно і глядзіць на двор. На вуліцы ціха, птушкі яшчэ не спяваюць. Югася робіць гарбату і есць лёгкі сняданак. Потым яна ўмываецца, апранаецца і засцілае ложак. Раніцаю яна любіць спакой і чысціню. Калі надвор’е добрае, Югася ўсміхаецца. Яна адчувае радасць і спакой. Часам яна яшчэ сонная, але пасля гарбаты ёй становіцца лепш. Потым яна збірае сваю торбу і пачынае дзень.

💬 Пытанні

  1. 🌷 Як ты сёння маешся?
  2. 💓 Якія эмоцыі ты сёння паспела адчуць?
  3. 🎒 А каторай гадзіне ты звычайна пачынаеш свой дзень?
  4. ☕ Што ты звычайна робіш раніцаю?
  5. 🪞 Што ты звычайна ясі раніцаю?

🔄 Праспрагай дзеясловы ў цяперашнім часе

  1. 📖 чытаць
  2. 🧡 любіць
  3. 🌞 уставаць
  4. 🚶 ісці
  5. 🍵 рабіць
  6. 🍽️ есці
  7. 🪥 мыць
  8. 👗 апранацца
  9. 😊 усміхацца

🔤 Перакладзіце на беларускую мову словы з літарай Е

🌿 лесок, 🌼 весна, ☁️ небо, 👨‍👩‍👧 семейный, 🏃 бегать, 😄 весёлый, 🤍 белый, 💚 зелёный, ✨ светлый, 🌾 земля, 🌤️ теплеть, 🧣 тело, 🎉 весело, 🎼 мелодия, 🧒 дети, 👵 деды, 🌬️ ветер, 🧁 десерт

🔠 Замяніце У на Ў там, дзе трэба

🏡 быць у доме, 😊 у добрым настроі, 🌳 сядзець у садзе, 👭 быць у гасцях, 🕊️ у ціхім двары, 🎒 пакласці у торбу, 📚 чытаць у школе, 🚶 ісці у двор, 🎵 спяваць у дýшы, 💬 гаварыць у класе, ☀️ жыву у горадзе, 🪞 гляджуся у люстэрка, 🎈 у ясны дзень, 💧 быць у вадзе, 🌙 вяртацца уночы

📝 Перакладзі на беларускую мову сказы

  1. 🌞 Я рано встаю.
  2. ☕ Я пью горячий чай.
  3. 🪞 Я умываюсь утром.
  4. 👗 Я быстро одеваюсь.
  5. 😊 Сегодня я спокойная.
  6. 🏠 Я убираю свою комнату.
  7. 🎒 Я беру сумку и иду.
  8. 🌤️ На улице хорошая погода.
  9. 🐦 Я слышу птиц утром.
  10. 💓 После чая становится мне лучше.

🚶 Дзень Югасі

Днём Югася працуе і займаецца рознымі справамі. Яна любіць, калі ўсё спакойна і зразумела. Спачатку Югася піша паведамленні і адказвае сябрáм. Потым яна чытае, думае і нешта плануе. У (в) абед яна робіць невялікі адпачынак. Яна можа з’есці суп, хлеб і яблык. Пасля абеду Югася трохі стамляецца, але не засмучáецца. Яна п’е ваду, адкрывае акно і зноў працуе. Калі справы добра атрымліваюцца, дзяўчына адчувае радасць, гонар і палёгку.

💬 Пытанні

  1. 🌼 Як звычайна праходзіць твой дзень?
  2. 💓 Якія эмоцыі ты звычайна адчуваеш удзень? 📱 Ці любіш ты пісаць паведамленні? Чаму так і чаму не?
  3. 🍲 Што ты звычайна ясі на абед?
  4. 🧠 Ці любіш ты планаваць свае справы?

🔄 Праспрагай дзеясловы ў цяперашнім часе

  1. ✍️ пісаць
  2. 💬 адказваць
  3. 📖 чытаць
  4. 🧠 думаць
  5. 🗓️ планаваць
  6. 🍲 есці
  7. 💧 піць

📝 Перакладзі на беларускую мову сказы

  1. 📱 Я пишу сообщения днём.
  2. 📖 Я читаю интересный текст.
  3. 🧠 Я думаю о своих делах.
  4. 🍲 В обед я ем суп.
  5. 🍏 Потом я ем яблоко.
  6. 😓 После обеда я немного устаю.
  7. 💧 Я пью воду и отдыхаю.
  8. 🪟 Я открываю окно.
  9. 💼 Потом я снова работаю.
  10. 😃 Когда всё хорошо, я радуюсь.

🌙 Вечар Югасі

Увéчары Югася вяртаецца дадому і хоча адпачыць. Яна знімае куртку, мые рукі і кладзе рэчы на месца. Потым дзяўчына гатуе вячэру. Часам яна слухае музыку або глядзіць у (в) акно. Калі дзень быў цяжкім, яна адчувае стому. Калі дзень быў добрым, яна адчувае ўдзячнасць і радасць. Пасля вячэры Югася чытае некалькі старонак або проста сядзіць у цішыні. Перад сном яна думае пра свой дзень. Потым Югася кладзецца спаць і павольна засынае

💬 Пытанні

  1. 🌙 Што ты звычайна робіш увéчары?
  2. 💓 Якія эмоцыі ты найчасцей адчуваеш увечары?
  3. 🍽️ Ці любіш ты гатаваць вячэру?
  4. 🎶 Як часта ты слухаеш музыку дома?
  5. 😴 А каторай гадзіне ты звычайна кладзешся спаць?

🔄 Праспрагай дзеясловы ў цяперашнім часе

  1. 🏠 вяртацца
  2. 🧥 здымаць
  3. 👐 мыць
  4. 🍳 гатаваць
  5. 🎶 слухаць
  6. 📺 глядзець
  7. 😴 спаць

📝 Перакладзі на беларускую мову сказы

  1. 🏠 Вечером я возвращаюсь домой.
  2. 🧥 Я снимаю куртку у двери.
  3. 👐 Потом я мою руки.
  4. 🍳 Я готовлю простой ужин.
  5. 🎶 Иногда я слушаю музыку.
  6. 🪟 Иногда я смотрю в окно.
  7. 😩 После тяжёлого дня я устаю.
  8. 📚 Потом я немного читаю.
  9. 😴 Перед сном я ложусь спать.
  10. 🌙 Ночью я хочу покоя.