Гутарковы стыль мовы

З пляцоўкі Мова для ўсіх!

🗣️ Гутарковы стыль мовы

💬 1. Азначэнне:

Гутарковы (размоўны) стыль — гэта форма мовы, якая выкарыстоўваецца ў паўсядзённых непафасных зносінах паміж людзьмі: у сям’і, з сябрамі, на працы, у побыце.

🧍‍♀️🧍‍♂️ 2. Асноўная мэта:

Не афіцыйнасць, а жывая камунікацыя — хутка, проста, натуральна.

🎯 3. Асаблівасці:

  • ужываюцца простыя словы і кароткія сказы;
  • часта сустракаюцца жаргоны, фразеалагізмы, змененыя формы, моладзевы слэнг;
  • шмат эмацыйных і экспрэсіўных выказаў (вой, га?, але (у значэнні “так”), бач!, уга! (рус. вау!));
  • дапускаюцца граматычныя спрашчэнні (ён мне сказаў → ён мне сказаўшы).

🧩 4. Прыклады тыповых слоў:

🔥 варушняк, 🌫️ чмур, 💬 сябрук, 🪔 каламутны, 🌻 карціць, 💅 вытыркацца.

📚 5. Дзе выкарыстоўваецца:

  • у жывой размове (па тэлефоне, у чате, у кавярні);
  • у мастацкіх творах для стварэння рэалістычнай мовы герояў;
  • у сацыяльных сетках і блогах.

⚠️ 6. Не ўжываецца:

у афіцыйных дакументах, навуковых артыкулах, справавой перапісцы.

🌟 Выснова:

Гутарковы стыль — гэта мова штодзённасці, жывая, вобразная і непасрэдная. Ён адлюстроўвае характар, настрой і культурнае асяроддзе носьбітаў мовы.

Інтэратыўнае пытанне на тэму “Гутарковы стыль мовы”

✨ Спіс гутарковых словаў:

  1. 🔥 варушняк (движуха)
  2. 🌫️ чмур (балдёж)
  3. 🤯 ачмурэнны (офигенный)
  4. 💥 гамон, капцы (треш)
  5. ⏰ рачанцы (дедлайн)
  6. 🍞 падэсць (подстава)
  7. 🌪️ зрух (подвижки)
  8. 🐄 тэліць (звонить, звякать)
  9. ❤️ залёты (флирт)
  10. 💘 заляцацца (флиртовать)
  11. 👯‍♀️ хеўра (шайка)
  12. 💬 сябрук (друган)
  13. справункі (делишки)
  14. 🪵 уцяміў (усёк [понял])
  15. далікатнічаць (миндальничать, нежничать)
  16. 🧊 халадэча (холодрыга)
  17. 🕳️ прорва (куча [чего-то])
  18. 🌿 ёлуп, ёлупень, афэлак (остолоп)
  19. 🪔 каламутны (мутный, подозрительный)
  20. 👍 ніштаваты (нормальный, пойдёт)
  21. 💎 дыхтоўны (высшего качества)
  22. 🪞 жаваць пытанне (мусолить вопрос)
  23. 🌊 хваля (волна, тренд)
  24. 🌀 гармідар (беспорядок)
  25. 🌻 карціць (очень хочется)
  26. 🔥 рукі свярбяць (руки чешутся)
  27. 😏 кпіць з кагосьці (насмехаться над кем-то)
  28. 💅 вытыркацца (выделываться, строить из себя кого-то)
  29. 🪙 сумятня, таўкатня (суета, суматоха)
  30. разаніна (поножовщина)
  31. 🩷 далікатнічаць (миндальничать, нежничать)
  32. 📋 справункі (делишки)

🗣️ Практыкаванне на чытанне

Прачытайце сказы ўслых. Звяртайце ўвагу на гутарковыя словы і паспрабуйце зразумець іх значэнне з кантэксту.


  1. 🔥 У горадзе сёння такі варушня́к, што ўсе бягуць хто куды.
  2. 🌫️ Пасля канцэрту быў поўны чмур — усе ўсміхаліся і спявалі.
  3. 🤯 Фільм атрымаўся ачмурэ́нны, я даўно так не рагатаў!
  4. 💥 Учора ў нас на працы — поўны гамон і капцы.
  5. ⏰ Мы ледзь пасьпелі здаць праект: рача́нцы падціска́лі.
  6. 🍞 Не хадзі да іх, яны могуць падэ́сці і пакінуць цябе без грошай
  7. 🌪️ У камандзе нарэшце пачаўся зру́х — і справа пайшла.
  8. 🐄 Ён мне тэ́ліць ужо пяты раз, а я ж казаўшы, што заняты.
  9. ❤️ У іх зноў залё́ты — кожны тыдзень новая гісторыя.
  10. 💘 Ён так заляца́ецца да яе, што нават кветкі носіць штодня.
  11. 👯‍♀️ Уся хе́ўра сабралася ў кавярні абмяркоўваць навіны.
  12. 💬 Мой сябру́к сказаў, што трэба ўсё рабіць па розуме, не спяшацца.
  13. 📋 Ён сёння заняты — нейкія справу́нкі з кіраўніцтвам.
  14. 🪵 Нарэшце я ўця́міў, як гэтая сістэма працуе!
  15. 🩷 Не трэба так даліка́тнічаць, скажы проста, што думаеш.

🗣️ Практыкаванне: спражэнне дзеясловаў у мінулым часе

Устаўце правільную форму дзеяслова ў дужках у міну́лым часе. Сачыце, каб сказы гучалі натуральна і размоўна.


  1. 🔥 Учора на канцэрце быў такі варушня́к, што я нават (не чуць) __________, што мне кажа сябрук.
  2. 🌫️ Пасля пары ўсе (стаць) __________ у чмуры — ніхто нават не ўсміхаўся.
  3. 🤯 Пасля гэтага серыяла я (ачмурэць) __________ і потым яшчэ паўгадзіны маўчаў.
  4. 💥 На кухні быў поўны гамон — нехта (разбіць) __________ талерку на дробныя аскепкі.
  5. ⏰ Мы ледзьве (паспець) __________ здаць працу і ўклалася ў рачанцы́.
  6. 🍞 Ён зноў (падвесці) __________ нас — поўная падэ́сць!
  7. 🌪️ Пасля нарады ў нас нарэшце (з’явіцца) __________ нейкі зрух у справе.
  8. 🐄 Ты мне ўчора (тэліць) __________ уначы? Я ўжо спаў і нават не пачуў.
  9. ❤️ У іх заўсёды былі нейкія залёты — то ссора, то кветкі, то зноў маўчанне.
  10. 💘 Ён да яе (заляцацца) __________ увесь мінулы месяц, але яна ўдавала, што не заўважае.
  11. 👯‍♀️ Уся хе́ўра (сабрацца) __________ у кавярні — шум, смех, ніхто не маўчыць.
  12. 💬 Мой ся́брук учора (дапамагчы) __________ мне з лабараторнай, за што я яму вельмі ўдзячны.
  13. 📋 Я нарэшце (разабрацца) __________ са сваімі справу́нкамі і з чыстым сумленнем пайшоў спаць.
  14. 🪵 Я адразу (уцяміць) __________, што ён проста жартуе, таму не пакрыўдзіўся.
  15. 🩷 Ты зноў (далікатнічаць) __________ замест таго, каб проста сказаць праўду.

Словы гутарковага стылю (частка 2)